Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Смак беларускай паляндвіцы. Як хобі былога палітвязьня вырасла ў невялікі бізнэс
https://smarturl.click/W31OD
Аляксандар Бабіч паходзіць зь Берасьця, яму 36 гадоў. Больш за тры зь іх Аляксандар адсядзеў за тое, што ўдарыў амапаўца падчас пратэстаў у Берасьці 9 жніўня 2020 году. Да арышту Бабіч працаваў сьлесарам газавага абсталяваньня, потым адкрыў краму, якая займаецца ўпакоўкай. Пасьля вызваленьня ў студзені 2024 году пераехаў у Польшчу. У Варшаве пачаў рабіць модульныя драўляныя дамкі для адпачынку і гатаваць свойскую паляндвіцу. Паступова хобі стала перарастаць у невялікі бізнэс.
На фота паляндвіца
У нацпарку «Прыпяцкі» ствараюць штучныя гнёзды для самай рэдкай у Беларусі пеўчай птушкі
https://smarturl.click/e59Mq
Шмат турыстаў прыяжджаюць на Палесьсе, каб пабачыць менавіта яе. Птушка гэтая меншая за вераб’ёў: вага да 16 грамаў, размах крылаў да 21 см. Белая сініца ўключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі зь першага яе выданьня. Іх колькасьць у Беларусі апошні раз ацэньвалася ў 2015 годзе — усяго 500-800 пар.
На фота: белая сініца
Аўтарку «Дзеяслова» журналістку Піткевіч судзяць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні»
https://smarturl.click/yqDMm
Паліну Піткевіч затрымалі ў Менску ў чэрвені 2024 году і з таго часу ўтрымліваюць пад вартай у менскім СІЗА-1. Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, прычынай перасьледу магло стаць тое, што напярэдадні КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект MediaIQ, які «Прэс-клюб» арганізаваў для павышэньня мэдыйнай асьветы (у паведамленьні спэцслужбы згадвалася імя Паліны Піткевіч як удзельніцы праекту).
Паліне Піткевіч 30 гадоў. У 2016 годзе яна скончылы факультэт журналістыкі БДУ, як журналістка пісала на тэмы культуры ў розныя выданьні, спрабавала сябе як літаратар. У часопісе «Дзеяслоў» у межах конкурсу маладых аўтараў быў надрукаваны яе твор «Нырэц па пэрліны». Таксама яна друкавалася ў часопісе «Маладосць». Яшчэ пра Паліну вядома, што яна захаплялася тэатрам і як акторка грала ў «Лябараторыі сацыяльнага тэатру».
На фота: Паліна Піткевіч, архіў
26 з 27 дзяржаў ЭЗ прагаласавалі за дэклярацыю ў падтрымку Украіны. Супраць быў Орбан
https://smarturl.click/z23Vo
У дэклярацыі зьмяшчаецца падтрымка патэнцыйнага разьмяшчэньня міратворцаў ва Украіне ў межах мэханізму «Супольнай палітыкі бясьпекі і абароны» (CSDP), дзякуючы якому Эўразьвяз удзельнічае ў міратворчых апэрацыях.
Зяленскі паведаміў аб маючай адбыцца сустрэчы Украіны і ЗША
https://smarturl.click/l5MpY
Журналістка Fox News Джэкі Хайнрых сьцьвярджае, што перамовы пачнуцца ў аўторак, 11 сакавіка, у Эр-Рыядзе. Журналіст Axios Барак Равід піша пра сераду.
Расея прапанавала пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасьці бесьпілётнікаў. Лукашэнка пагадзіўся
https://smarturl.click/opE9a
Расея прапанавала Беларусі пабудаваць на яе тэрыторыі завод па вытворчасьці бесьпілётнікаў. Аб гэтым заявіў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Максім Арэшкін падчас выставы расейскіх дронаў, якую наведаў Аляксандар Лукашэнка.
Паводле яго слоў, размова ідзе аб стварэньні вытворчасьці ўсіх ключавых кампанэнтаў, а таксама выкарыстаньні расейскіх «тэхналягічных напрацовак і рашэньняў».
На лек для хворай дзяўчынкі зь Ліды сабралі амаль 2 млн даляраў, але бацькі вымушаныя ад яго адмовіцца
https://smarturl.click/71gOG
У Рыты Юшкевіч сьпінальная цяглічная атрафія II тыпу. Для лячэньня хваробы патрабаваўся адзін укол Zolgensma, які каштуе амаль 2 млн даляраў. Гэтую суму беларусы сабралі, але цяпер выявілася, што зрабіць іньекцыю немагчыма.
У Рыме праходзіць сустрэча альянсу парлямэнцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь»
https://smarturl.click/0eZnv
6-7 сакавіка ў Рыме праходзіць другая сустрэча альянсу парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». Удзельнік сустрэчы Анатоль Лябедзька лічыць, што «галоўная задача форума — трымаць беларускае пытаньне ў міжнародным парадку дня». Расказваем, чаму месцам сустрэчы абралі Рым, пра мэты форуму і хто ў ім удзельнічае.
Хто траціць больш на дапамогу Ўкраіне — ЗША ці Эўразьвяз
https://smarturl.click/z238o
ЗША, Эўразьвяз і іншыя саюзьнікі агулам выдаткавалі больш за 287 мільярдаў даляраў на падтрымку Ўкраіны з моманту, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ў 2022 годзе. Хто зь іх зьяўляецца найбуйнейшым донарам Украіны? — Лічбы параўнаў карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Іван Гутэрман.
#rfe_rl
На беларуска-польскай мяжы зьявілася аўтаматычная сыстэма памежнага кантролю. Як гэта працуе
https://smarturl.click/dpOEz
У пункце пропуску «Брэст» на выезьдзе зь Беларусі ў Польшчу ўжо каля тыдня тэстуюць аўтаматычны комплекс памежнага кантролю, які дазволіць беларусам зь біямэтрычнымі пашпартамі праходзіць працэдуру без удзелу памежніка. Скарыстацца ім могуць грамадзяне Беларусі старэйшыя за 18 гадоў, якія маюць біямэтрычны пашпарт. Расказваем падрабязнасьці.
60-гадовая Натальля Ладуцька, асуджаная на 4 гады калёніі за дапамогу палітвязьням, адправіла ім пасылак больш чым на 500 кг і пералічыла больш за 4000 рублёў
https://smarturl.click/xBRZe
Як даведалася @nashaniva, у справе Натальлі Ладуцькі 177 эпізодаў. Згодна з матэрыяламі справы, яна рабіла грашовыя пераводы і слала пасылкі вязьням зь лета 2021 па сьнежань 2023 году. Пракурор прапаноўваў меншы штраф, чым у выніку прызначыў судзьдзя (25 200 рублёў).
Расея нанесла ракетны ўдар па гатэлі ў Крывым Рогу: два чалавекі загінулі, дзясяткі параненыя
https://smarturl.click/O0Rla
Увечары 5 сакавіка расейскае войска нанесла ракетны ўдар па Крывым Рогу. Ракета патрапіла ў будынак гатэля «Цэнтральны». Паводле апошніх зьвестак, колькасьць параненых вырасла да 29, сярод іх ёсьць дзіця. Стан 20 пацярпелых ацэньваецца як цяжкі, лекары змагаюцца за іх жыцьцё.
Макрон ня выключыў, што Францыя возьме краіны ЭЗ пад ядзерны парасон
https://smarturl.click/EevV0
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлезвароце ўвечары ў сераду заявіў, што ў сувязі з пагрозай, якую прадстаўляе Расея для Эўразьвяза, і магчымай зьменай палітыкі ЗША ініцыюе дыскусію аб тым, каб Францыя як ядзерная дзяржава гарантавала бясьпеку іншых краін ЭЗ.
Гаворачы аб вайне ва Украіне, Макрон падкрэсьліў, што яна не павінна скончыцца капітуляцыяй Украіны, і мір не павінен быць заключаны «любой цаной».
«Праверыць вакзалы». Драматурга Мікалая Халезіна абвясьцілі ў вышук
https://smarturl.click/mpW95
Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў разаслаў міліцэйскаму кіраўніцтву распараджэньне на вышук вядомага беларускага драматурга, сузаснавальніка і арт-дырэктара Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна.
Улады расказалі, дзе ў Беларусі будуць шукаць рэдказямельныя мэталы
https://smarturl.click/vwQ9G
Тэма радовішчаў рэдказямельных мэталяў зьявілася ў публічнай прасторы пасьля таго, як улады Ўкраіны прапанавалі ЗША доступ да гэтых выкапняў у абмен на гарантыі бясьпекі.
Ва Ўкраіне расказалі аб магчымых наступствах спыненьня з боку ЗША абмену выведнай інфармацыяй
https://smarturl.click/vwQ4w
Кіраўнік украінскага Цэнтру радыётэхналёгій Сяргей Бяскрэстнаў, вядомы пад пазыўным «Флэш», мяркуе, што найбольш ад спыненьня абмену выведнай інфармацыяй з ЗША можа пацярпець цывільнае насельніцтва, бо пры дапамозе такіх зьвестак Украіна атрымлівала своечасовую інфармацыю аб узьлёце расейскай стратэгічнай авіяцыі і магла падрыхтавацца да адбіцьця атакі.
У той жа час, ва Ўкраіне спадзяюцца, што адсутнасьць амэрыканскай выведнай інфармацыі кампэнсуюць эўрапейскія партнэры.
«Ёсьць яшчэ выведная інфармацыя ў Брытаніі, у Францыі, і гэта даволі магутныя структуры, таму катастрофы, як такой, ня будзе. Стане больш складана, але гэта не катастрофа», — перакананы экспэрт аналітычнай групы «Левіафан» Мікола Мельнік.
Фота ілюстрацыйнае
Беларускі розных краін праводзяць імпрэзы з нагоды Дня салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы. Расклад
https://smarturl.click/jkq6y
З нагоды 8 сакавіка, Дня салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы, беларускі розных краін ладзяць шэраг тэматычных імпрэзаў для жанчын. Публікуем іх расклад.
Фота ілюстрацыйнае
Ужо сёньня: 101 год таму Магілёў і Віцебск увайшлі ў склад Беларусі
https://smarturl.click/VDwLn
7 сакавіка 1924 Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва».
Тэрытарыяльныя зьмены 1924 году сталі для будучыні Беларусі ў пэўнай ступені вызначальнымі. Калі б ня тое «узбуйненьне», зусім па-іншаму выглядалі б сучасныя паўночныя, усходнія і паўднёвыя межы незалежнай Беларусі.
На фота: так выглядалі межы БССР у 1919 годзе
Пасьля ўводу ў эксплюатацыю БелАЭС цана за электраэнэргію расьце насуперак абяцаньням уладаў
https://smarturl.click/674Vj
Улады і прапаганда Беларусі з моманту зьяўленьня ідэі будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы і ў наступныя гады запэўнівалі, што АЭС вельмі выгадная для жыхароў краіны.
«ПіК Свабоды». Аглядальнікі Свабоды пра новы ўрад, інтэрвію Лукашэнкі і вайсковую дапамогу Ўкраіне
https://smarturl.click/9zp3D
Ці будзе весьці новую палітыку новы ўрад Лукашэнкі? Ці прыедуць на мірныя перамовы ў Менск Трамп, Зяленскі і Пуцін? Якія наступствы для Беларусі прыпыненьня амэрыканскай вайсковай дапамогі Ўкраіне?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Туск: неабходна павялічыць прысутнасьць вайскоўцаў ЭЗ і NATO на мяжы зь Беларусьсю і РФ
https://smarturl.click/gpbJo
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск перад пачаткам саміту па пераўзбраеньні ЭЗ падкрэсьліў неабходнасьць разгледзець пытаньне павелічэньня прысутнасьці войскаў Эўразьвязуі NATO на мяжы з Расеяй і Беларусьсю, перадае карэспандэнтка ўкраінскай службы Радыё Свабода.
У Літве затрымалі пару літоўцаў, якую абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Беларусі
https://smarturl.click/RAnyb
Генпракуратура Літвы перадала ў суд крымінальную справу, у якой дваіх грамадзян Літвы абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Беларусі. Яны самі прапанавалі супрацоўнічаць зь беларускай выведкай, а адзін зь іх мэтанакіравана інфільтраваўся ў літоўскі Саюз стралкоў.
Знайшоўся адзін з трох зьніклых бязь вестак беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне на баку Расеі
https://smarturl.click/xBR2M
Грамадзянін Беларусі Ігар Хасанаў, які прапаў бязь вестак сёлета ў студзені, з аскепкавым раненьнем сярэдняй цяжкасьці знаходзіцца ў шпіталі Луганскай вобласьці. Пасьля лекаваньня яго абяцаюць зноў адправіць на фронт.
Міжнародныя банкі спынілі фінансаваньне інвэстпраектаў у Беларусі на 18,8 мільёнаў эўра за апошнія гады, — Інстытут эканомікі НАН
https://smarturl.click/RAnyl
Пра гэта гаворыцца ў артыкуле загадчыцы сэктару інвэстыцыйнай палітыкі Інстытуту эканомікі НАН Беларусі Марыі Саломкі. Ян таксама канстатуе «адчувальнае памяншэньне» замежных інвэстыцыяў з так званых «недружалюбных краін» — з 3,5 мільярда даляраў у 2016 годзе да 2 мільярдаў у 2023-м.
Бульба падаражэла ўтрая, бананы патаньнелі. Як за апошні год зьмяніліся цэны на прадукты
https://smarturl.click/XyklM
«Зараз урад хвалююць цэны: з аднаго боку — утрымаць інфляцыю, з другога — каб арганізацыі не збанкрутавалі». Чаму беларуская гародніна ў Беларусі даражэе больш, чым прывазная садавіна, задаецца пытаньнем Лукашэнка. Глядзім, ці сапраўды так і што можна з гэтым зрабіць.
Больш за 50 тэлефонаў канфіскавалі летась за «экстрэмізм» у Астравецкім раёне
https://smarturl.click/qlznp
У 2024-м суд Астравецкага раёну прыцягнуў 51 чалавека да адміністрацыйнай адказнасьці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Акрамя штрафаў у 840-1050 беларускіх рублёў, а часам і арыштаў на 15 содняў, ва ўсіх асуджаных канфіскавалі «сродкі ўчыненьня правапарушэньня» — мабільныя тэлефоны.
Толькі летась беларускія суды прынялі 1444 рашэньні аб прызнаньні матэрыялаў «экстрэмісцкімі», па арт. 19.11 КаАП асудзілі сама меней 2 тысячы чалавек.
6 сакавіка — гадавіна ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
У гэты дзень у 1990 годзе ў Менску стварылі ЗБС «Бацькаўшчына», якое аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году, ад той пары зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні, VII зьезд адбыўся ў 2017-м, на ім выступаў і колішні кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.
Улетку 2021 году Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі ЗБС «Бацькаўшчына». Пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК). 24 верасьня Вярхоўны суд ліквідаваў аб'яднаньне.
Пра іншыя падзеі 6 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/B6YAx
Чэхія павялічыць абаронныя выдаткі да 3% ВУП
https://smarturl.click/RAnB8
Абаронныя расходы павінны расьці на 0,2 працэнта ВУП кожны год, пачынаючы з 2026 году, калі яны дасягнуць 2,2 працэнта, растлумачыў прэм’ер-міністар Пэтэр Фіяла.
Якія шанцы ў Лукашэнкі трапіць у Белы дом?
ЗАДАВАЙЦЕ ПЫТАНЬНІ
https://www.youtube.com/live/OLhdKYT8458
У жывым этэры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь разам з палітычным аналітыкам, экспэртам украінскага Інстытуту будучыні Ігарам Тышкевічам абмяркуюць інтэрвію Лукашэнкі блогеру Наўфалю. Экспэрт таксама раскажа пра сваё дасьледаваньне «Беларусь на раздарожжы», у якім прааналізаваныя асноўныя сцэнары разьвіцьця падзеяў у Беларусі ў 2025 годзе — «проксі-дзяржава», «піруэты на арбіце Расеі», «наш сукін сын» і «кітайскі са знакам якасьці». А таксама:
Ці прыедуць Зяленскі, Пуцін і Трамп да Лукашэнкі?
Ці плённыя намаганьні Аляксандра Лукашэнкі быць заўважаным адміністрацыяй Трампа праз інтэрвію блогеру Наўфалю?
Якая можа быць роля афіцыйнага Менску ў мірных перамовах паміж Украінай і Расеяй пры ўдзеле ЗША?
Чаго чакаць ад Лукашэнкі ў 2025 годзе?
Як Кітай паволі захоплівае Беларусь. Тлумачым з Гурневічам
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=tHMIgf1pq3o
За апошнія 10 год зьнешні гандаль таварамі Беларусі і Кітая вырас амаль у 5 разоў.
Кітай стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі пасьля Расеі. Для Лукашэнкі разьвіваць адносіны з Кітаем стала ледзь не маніяй. Дзьмітры Гурневіч паглядзеў на адносіны дзьвюх краінаў.