radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 125 гадоў з дня нараджэньня Міхася Забэйды-Суміцкага

14 чэрвеня 1900 году, 125 гадоў таму, у вёсцы Несьцяровічы Сьвіслацкага раёну Горадзенскай вобласьці нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі — беларускі опэрны сьпявак і музычны пэдагог, саліст La Scala (Мілян), выканаўца беларускіх народных песень. Папулярызаваў беларускую народную песьню ў сьвеце. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў і памёр у сталіцы тагачаснай Чэхаславаччыны Празе.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў адмысловым матэрыяле: https://smarturl.click/zd6Ow

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік Генштабу Муравейка паведаміў пра стварэньне ў Беларусі бесьпілётных войскаў

https://smarturl.click/ReYkJ

Паводле слоў Муравейкі, якія прыводзіць прэсавая служба Лукашэнкі, на гэтыя войскі «ўскладзеныя задачы па вядзеньні паветранай разьведкі, нанясеньні агнявога паражэньня праціўніку, навядзеньні і карэкціроўцы агню, выкананьні функцый забесьпячэньня ў інтарэсах іншых спэцыяльных войскаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сын беларускага палітычнага ўцекача ў ЗША пад арыштам. Ён трапіў пад дэпартацыйны закон Трампа

https://smarturl.click/xVd8n

Цяпер мужчыну пагражае дэпартацыя з Злучаных Штатаў у паскораным парадку. Вадзім Булаты браў удзел у пратэстах у Беларусі, у 2022 годзе выехаў з краіны і атрымаў палітычны прытулак у ЗША. Цяпер ён жыве ў Мінэсоце. Аднак праблемы паўсталі перад ягоным старэйшым сынам Аляксандрам, які цяпер пад арыштам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз працягнуў асаблівы статус украінскіх бежанцаў

https://smarturl.click/AxeJ9

Запрошаны на сустрэчу міністар нацыянальнага адзінства Ўкраіны Аляксей Чарнышоў падзякаваў Эўразьвязу за гэтае рашэньне і нагадаў, што, паводле зьвестак Кіева, цяпер статусам «часовай абароны» ЭЗ у розных эўрапейскіх краінах карыстаюцца каля пяці мільёнаў украінскіх бежанцаў, якія зьехалі са сваёй краіны пасьля пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны. 60% зь іх з іх прынялі Нямеччына, Польшча і Чэхія.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падзеі тыдня: Ізраільскі ўдар па Іране, указ пра пакараньні «за бульбу», чаго беларусы дамагаліся ў Брусэлі

Ці чакае сьвет у хуткім часе новая маштабная вайна? На чым рабілі акцэнт міністар замежных спраў Рыжанкоў у Расеі і дэмакратычная лідэрка Ціханоўская ў Брусэлі? Ці дапаможа новы ўказ Лукашэнкі захаваць бульбу ў беларускіх крамах?

У 19.30 менскага часу ў жывым эфіры youtube-каналу Свабода Premium падзеі тыдня пракамэнтуюць гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман, эканамістка Анастасія Лузгіна і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Далучайцеся да эфіру, задавайце пытаньні: https://www.youtube.com/watch?v=wRrQNlPtBtw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дапусьціць валоданьне ядзернай зброяй Іранам — гэта ня тое, на што Ізраіль можа пагадзіцца, — аналітык Гендэльман

https://smarturl.click/7vEjv

Ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман аналізуе першыя вынікі ізраільскіх ўдараў па Іране, распавядае, ці жадае Ізраіль зьмяніць рэжым у Тэгеране, і тлумачыць, чаму Расея ня будзе «ўпісвацца» за Іран.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль на тле абвастрэньня сытуацыі з Іранам закрыў амбасады і кансуляты

https://smarturl.click/oVlXM

Ізраіль 13 чэрвеня нанёс па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірану ўдары, назваўшы іх «прэвэнтыўнымі», а іх мэту — ня даць Ірану стварыць уласную ядзерную зброю. Іран у сваю чаргу паабяцаў удары ў адказ.

Асьцерагаючыся правакацый, ізраільскае кіраўніцтва часова зачыняе дыпляматычныя місіі за мяжой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп адрэагаваў на ўдары Ізраілю па Іране: можа быць яшчэ горш, калі ня будзе ўгоды аб ядзернай зброі

https://smarturl.click/ZXpkO

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўдар Ізраіля па Іране стаў вынікам адмовы іранскіх уладаў аб заключэньні дамоўленасьці пра ядзерную зброю.

«Я даваў Ірану адзін шанец за другім заключыць угоду. Я казаў ім вельмі рэзка: „Проста зрабіце гэта“. Але як бы яны ні стараліся, як бы блізкія ні былі да гэтага, яны проста не маглі гэтага зрабіць», — напісаў Дональд Трамп у сетцы Truth Social.


«Ужо было шмат сьмерцяў і разбурэньняў, але яшчэ ёсьць час пакласьці канец гэтай бойні, бо наступныя, ужо заплянаваныя, атакі будуць яшчэ больш жорсткімі. Іран павінен заключыць угоду. [...] Проста зрабіце гэта, пакуль ня позна», — заклікаў Дональд Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы паведамілі аб сьмерці хворай на рак жанчыны — пасьля затрыманьня на мяжы і арышту

https://smarturl.click/WR6k6

Жанчына памерла празь некалькі тыдняў пасьля суду, паведаміла «Вясна». Прычына — слабы імунітэт і запаленьне лёгкіх.

Яе затрымалі за «падабайкі» ў сацсетках на пачатку году ў адным з пунктаў пропуску па вяртаньні ў Беларусь.

Тры дні да суду яна правяла ў берасьцейскім ізалятары.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 У Латвіі забаранілі грамадзянам Беларусі і Расеі працаваць на аб’ектах крытычнай інфраструктуры

https://smarturl.click/p2lyW

Сярод такіх аб’ектаў — сыстэмы і іх часткі, разьмешчаныя ў Латвіі і неабходныя для выкананьня важных грамадзкіх функцый, а таксама для абароны здароўя, бясьпекі, эканамічнага ці сацыяльнага дабрабыту людзей.

Два тыдні таму Латвія забараніла ўезд на сваю тэрыторыю некаторым грамадзянам Расеі, якія валодаюць нерухомасьцю побач з стратэгічнымі аб’ектамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль уначы атакаваў ядзерныя аб’екты і ракетныя базы Ірану

https://smarturl.click/ReYvW

«Мы ўдарылі ў самае сэрца іранскай праграмы па ўзбагачэньні ўрану. Асабліва па аб’екце ў Натанзе. Мы таксама ўдарылі па іранскай праграме балістычных ракетаў», — сказаў кіраўнік Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу.

Іранскае агенцтва Tasnim дадала, што ў выніку ўдару загінуў камандзір Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі генэрал-маёр Хусэйн Салямі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трох менчукоў асудзілі за салідарнасьць з палітвязьнямі — да 5 гадоў турмы

12 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе абвешчаныя прысуды ў справе аб салідарнасьці з палітвязьнямі. Пра прысуды паведамляе @dissidentBY. Падсуднымі сталі тры беларусы, затрыманыя ў жніўні і верасьні 2024 году:

🔸Любоў Драгель — 3 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
🔸Аляксандар Якушкоў — 2 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
🔸Яўген Бойка — 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Кібэрпартызаны» ўзламалі каля сотні сайтаў расейскіх адміністрацый

https://smarturl.click/WR6jO

Сваю акцыю беларускія хакеры прымеркавалі расейскаму дзяржаўнаму сьвяту «Дзень Расеі», які адзначаецца 12 чэрвеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве затрымалі дырэктара беларускай кампаніі «Авіяцыйная мануфактура» Зязюліна

https://smarturl.click/Y3pnl

Беларус Валер Зязюлін, дырэктар менскай кампаніі «Авіяцыйная мануфактура», 11 чэрвеня адпраўлены Лефортаўскім раённым судом Масквы пад варту. Яго затрымалі ў Маскве па абвінавачаньні ў «незаконным экспарце ўзбраеньняў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп падоўжыў на год рэжым надзвычайнай сытуацыі ў дачыненьні да Беларусі

https://smarturl.click/134Qb

У апавяшчэньні зазначаецца, што «дзеяньні і палітыка некаторых членаў ураду Беларусі і іншых асоб, а таксама згубная дзейнасьць і шматгадовыя злоўжываньні беларускага рэжыму працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі Злучаных Штатаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад 1 верасьня беларусаў абавязалі вучыць дзяцей на радзіме. Мінадукацыі патлумачыла, ці тычыцца гэта тых, хто жыве за мяжой

https://smarturl.click/DYekb

Адно з новаўвядзеньняў Кодэксу аб адукацыі, якое ўступае ў сілу з 1 верасьня, — абавязак бацькоў забясьпечыць атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі іх непаўналетнімі дзецьмі ва ўстановах адукацыі Беларусі.

Міністэрства тлумачыць, што гэтая норма ўведзеная для выключэньня навучаньня беларускіх дзяцей «у дыстанцыйнай форме ва ўстановах адукацыі іншых дзяржаў». У Беларусі анлайн (дыстанцыйнае) навучаньне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі не прадугледжанае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 13 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️

📌 Ізраіль атакаваў ядзерныя аб’екты і ракетныя базы Ірану. Загінулі генэралы і навукоўцы, зьвязаныя з праграмай узбагачэньня ўрану

📌 У Латвіі ўвялі адразу некалькі забаронаў для грамадзян Беларусі й Расеі, а таксама супрацоўнікаў органаў улады

📌 Чакаецца вялікі летні наступ Расеі — ці зноў з тэрыторыі Беларусі?

📌 «Верце мне». Як вучань рэжысэра Мазынскага адраджае «Вольную сцэну» ў Польшчы

📌 «Дапусьціць валоданьне ядзернай зброяй Іранам — гэта ня тое, на што Ізраіль можа пагадзіцца», — аналітык Гендэльман

📌 Колькі палітвязьняў сярод памілаваных Лукашэнкам? Праваабаронцы — пра «пазытыўную» афіцыйную статыстыку

📌 Пагроза новай вялікай вайны, пакараньні «за бульбу», пашпарты замежніка для беларусаў. Падзеі тыдня з Фрыдманам, Лузгіной і Вячоркам

📌 Сын беларускага палітычнага ўцекача ў ЗША пад арыштам. Ён трапіў пад дэпартацыйны закон Трампа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇮🇱 Ізраіль атакаваў іранскі падземны завод па ўзбагачэньні ўрану ў Форда

https://smarturl.click/VRv1j

🇮🇷 Іранскія СМІ сьцьвярджаюць, што сродкі СПА зьбілі ў гэтым раёне ізраільскі бесьпілётнік.

Акрамя таго, іранскія СМІ паведамляюць аб новых выбухах у Тэгеране, Тэбрызе, Куме і Ісфахане.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея перадала Ўкраіне яшчэ 1200 целаў

https://smarturl.click/vdY8R

Украінскія сьледчыя сумесна з супрацоўнікамі экспэртных устаноў МУС правядуць усе неабходныя экспэртызы і ідэнтыфікацыю целаў.

Каардынацыйны штаб у пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі звычайна ў сваіх паведамленьнях паказвае, на якім кірунку загінулі вайскоўцы, целы якіх былі перададзеныя Ўкраіне. У сёньняшнім прэс-рэлізе такой інфармацыі няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі палітвязьняў сярод памілаваных Лукашэнкам? Праваабаронцы — пра «пазытыўную» афіцыйную статыстыку

https://smarturl.click/aRegX

Намесьніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, кіраўніца камісіі ў пытаньнях памілаваньня Вольга Чупрыс (на здымку) паведаміла, што за пяць месяцаў 2025 году кіраўнік дзяржавы задаволіў палову хадайніцтваў аб памілаваньні. Свабода папрасіла праваабаронцаў ацаніць гэтую лічбу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іспыты пад наглядам міліцыі з аўтаматамі? Гэта ўжо адбываецца ў Беларусі

Групы хуткага рэагаваньня, праверка абітурыентаў узброенымі міліцыянтамі, узмоцненыя захады кантролю ў школах і на выпускных. Усё гэта рэжым Лукашэнкі актыўна пашырае ў Беларусі. Да чаго гэта можа прывесьці? Глядзіце відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскаму дэпутату, які езьдзіў да Лукашэнкі, пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне

https://smarturl.click/4OpzX

Сьледчыя выставілі новыя абвінавачаньні на падставе экспэртызы аб выказваньнях Яўгена Шаўчэнкі, які «ганарыўся сваім асабістым сяброўствам зь беларускім дыктатарам».

Яўген Шаўчэнка ў пачатку расейскага ваеннага ўварваньня дапамагаў арганізаваць камунікацыю паміж Кіевам і афіцыйным Менскам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❤️Ціханоўская: Радыё Свабода важнае для Ўкраіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Армэніі

https://smarturl.click/mBl4Q

Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію DW адрэагавала на заяву расейскай апазыцыянэркі Юліі Навальнай пра тое, што Эўразьвязу ня варта падтрымліваць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС).

Мэдыякарпарацыя змагаецца за выжываньне пасьля выканаўчага загаду Дональда Трампа пра радыкальнае скарачэньне амэрыканскага замежнага вяшчаньня.

«Магчыма, Радыё Свабода ня важнае для расейскай апазыцыі, але яно важнае для Ўкраіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Армэніі, і мы ўдзячныя ЭЗ за тое, што яны шукаюць шляхі падтрымаць яго і астатнія мэдыя», — сказала Ціханоўская.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Верце мне». Як вучань рэжысэра Мазынскага адраджае «Вольную сцэну» ў Польшчы

https://smarturl.click/b5o6V

У Беластоку аднавілася тэатральная лябараторыя «Вольная сцэна», якая існавала ў Менску з 1990 па 2000 гады.

Першым пастаівлі спэктакль «Інсургенты», створаны па матывах п’есы Зянона Пазьняка.

«Калі я ўбачыў у Беластоку канцэнтрацыю таленавітых беларускіх артыстаў, то зразумеў, што гэтым неабходна скарыстацца», — кажа рэжысэр Уладзімер Лісоўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аказваецца, мэта ўварваньня ва Ўкраіну — стварэньне Саюзнай дзяржавы зь Беларусьсю і Расеяй.

Пра гэта заявіў член камітэту расейскай Дзярждумы па абароне Віктар Собалеў.

Чым скончыцца прасоўваньне расейскага войска ў Сумскай вобласьці. Ці не паўторыцца сцэнар атакі на Ўкраіну зь беларускай тэрыторыі?
🔽

https://smarturl.click/5ZW7p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе»

13 чэрвеня 1834 году нарадзіўся Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». Ягонае аўтарства (паэма доўга лічылася ананімнаю) даказаў Генадзь Кісялёў.

Палесаўнік Тарас у таварыстве грэцка-рымскіх багоў гаворыць жывой беларускай мовай з рысамі паўночна-ўсходняга дыялекту. Радкі гумарыстычнай паэмы сталі ўстойлівымі выразамі й гутарковымі цытатамі.

На здымку скульптура «Тараса на Парнасе» ў Гарадку на Віцебшчыне

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/201WD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 12 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️

📌«За найменшыя кантакты паміж сабой кідаюць у ШЫЗА», — былы вязень пра новы ціск на палітычных

📌Ці гатовы ПВТ прыняць IT-спэцыялістаў, якія хочуць вярнуцца. Што расказала новая кіраўніца

📌5 гадоў без камэнтароў і лайкаў. Як і чаму ў Беларусі за адзін месяц 2020 году арыштавалі большасьць вядомых блогераў

📌Эўразьвяз уводзіць новыя мыты на ўгнаеньні зь Беларусі і Расеі

📌У Беларусі адбыўся чарговы этап вялікага абмену паміж Украінай і Расеяй. Беларусаў сярод палонных не было

📌Пачынаюцца суды ў справе «Беларускага Гаюна» — «Вясна»

📌Агенцтвы: у авіякатастрофе ў Індыі выжыў адзін пасажыр

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачынаюцца суды па справе «Беларускага Гаюна» — «Вясна»

https://smarturl.click/qBbx9

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 20 фігурантаў «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Нагодай для затрыманьняў сталі дасланыя вясной 2022 году ў «Беларускі Гаюн» фота і відэа з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы пасьля рашэньня Вярхоўнага суду можа адбыцца пералік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах

https://smarturl.click/OLe1o

Вярхоўны суд Польшчы дазволіў пералік галасоў, пададзеных у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Мова ідзе пра трынаццаць выбарчых камісіяў, дзе былі выяўлены парушэньні пры падліку галасоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«За найменшыя кантакты паміж сабой кідаюць у ШЫЗА», — былы вязень пра новы ціск на палітычных

https://smarturl.click/3Q1vX

Былы вязень папраўчай калёніі № 15, якая знаходзіцца пад Магілёвам, па вызваленьні распавёў, як тамтэйшая адміністрацыя ставіцца да вязьняў, асуджаных па палітычных артыкулах.

Паводле крыніцы, ціск на вязьняў, якія носяць на вопратцы жоўтыя біркі «схільных да экстрэмізму» апошнім часам зноў павялічыўся.

Читать полностью…
Subscribe to a channel