14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
На ўскраіне Менску будуюць новы цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў. Што будзе з «Акрэсьціна»?
https://smarturl.click/Ax6dY
На месцы былога вайсковага гарадку ў Сьцяпянцы ўзводзяць новы комплекс для цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), даведалася @nashaniva
Сёньня ЦІП разьмяшчаецца на завулку Акрэсьціна. Асабліва пасьля падзеяў 2020 году ён стаў сымбалем катаваньняў і невыносных умоў утрыманьня.
Ва Ўкраіне за музыку Цімы Беларускіх у краме аштрафавалі яе кіраўніцу
https://smarturl.click/5Z9RG
Як стала вядома Свабодзе, інцыдэнт адбыўся 21 студзеня. У краме «Чырвоны маркет», што ў горадзе Сьмела Чаркаскай вобласьці, гучала музыка Цімы Беларускіх, які «падтрымлівае агрэсію Расеі».
Рыжанкова ня будзе ў Вашынгтоне на Радзе міру
https://smarturl.click/8p87v
Як Радыё Свабода даведалася ад афіцыйных амэрыканскіх крыніц, прадстаўнік Беларусі ня будзе ўдзельнічаць у першай сустрэчы Рады міру ў Вашынгтоне 19 лютага.
Прадстаўнікоў на паседжаньне пашлюць 48 краінаў, Беларусі сярод іх няма.
Ад Беларусі ў Вашынгтоне на першай сустрэчы лідэраў Рады міру меўся быць міністар замежных справаў Максім Рыжанкоў. Раней паведамлялася, што Аляксандар Лукашэнка атрымаў запрашэньне, але не паедзе. Сёньня высьветлілася, чаму: ён будзе сустракацца з прадстаўніком зымбабвійскага сэнату.
У Вялікай Брытаніі арыштавалі брата караля — прынца Эндру. Падазраюць у злоўжываньнях
https://smarturl.click/RewLx
Эндру Маўнтбэтэн-Віндзара, брата брытанскага манарха Карла III, арыштавалі паводле падазрэньняў у злоўжываньнях у той час, калі ён займаў афіцыйныя пасады.
Як паведаміла выданьне BBC, раніцай 19 лютага зьявіліся фота аўтамабіляў, якія прыбылі ў каралеўскі маёнтак Сандрынгэм у графстве Норфалк, дзе цяпер жыве пазбаўлены тытулаў прынц Эндру.
Брытанская паліцыя заявіла, што разглядае скаргу аб тым, што былы прынц даваў Эпштэйну канфідэнцыйныя матэрыялы.
Зь вялікага масіву дакумэнтаў у справе Эпштэйна, апублікаваных у ЗША, вынікала, што Эндру перадаваў Эпштэйну справаздачы аб сваіх паездках у Сынгапур, Ганконг і Віетнам, а таксама канфідэнцыйныя дэталі аб магчымасьцях для інвэстыцый.
Пасьля гэтага антыманархічная арганізацыя Republic зьвярнулася ў Паліцыю даліны Тэмзы з просьбай расьсьледаваць падазрэньні ў службовым злоўжываньні і парушэньні дзяржаўнай таямніцы.
Стала вядома, якую сустрэчу не захацеў скасоўваць Лукашэнка, каб паляцець у Вашынгтон на Раду міру
https://smarturl.click/aR4BA
Аляксандар Лукашэнка 19 лютага, калі ў Вашынгтоне (ЗША) адбудзецца першае пасяджэньне Рады міру з удзелам амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа, правёў сустрэчу з парлямэнцкай дэлегацыяй Зімбабвэ. Гэта пакуль адзіная на цяперашні момант падзея ў ягоным працоўным графіку.
19 лютага ў Вашынгтоне (ЗША) прэзыдэнт Дональд Трамп правядзе першае пасяджэньне ініцыянаванай ім Рады міру. Ён запрасіў кіраўнікоў усіх дзяржаў, які падпісалі статут гэтай арганізацыі. Сярод запрошаных быў і Аляксандар Лукашэнка, але, як паведаміла ягоная прэсавая сакратарка Натальля Эйсмант, запрашэньне атрымалі з спазьненьнем, калі ўжо «працоўны графік на гэты пэрыяд ужо быў сплянаваны»
«Так, мы з задавальненьнем наведалі б ЗША, але ёсьць пытаньні, якія немагчыма адкласьці», — сказала Натальля Эйсмант.
Украінскі дыплямат: санкцыі Кіева ня ўдараць па Лукашэнку, яны падпарадкаваныя іншым мэтам
https://smarturl.click/Y3emv
Украінскі дыплямат і грамадзкі дзеяч Вадзім Трухан мяркуе, што санкцыі, уведзеныя 18 лютага Украінай супраць Аляксандра Лукашэнкі, ня маюць практычнага значэньня.
«Першая — гэта паказаць нашым амэрыканскім партнэрам, што мы ня згодныя з тым, што яны спрабуюць нейкім чынам легітымізаваць Лукашэнку, і, адпаведна, ідуць на зьняцьце адпаведных санкцый і спрабуюць яго вярнуць у нармальныя размовы», — сказаў Свабодзе Вадзім Трухан.
«Зяленскі неаднаразова публічна гаварыў, што перамовы з Пуціным могуць праходзіць дзе заўгодна, апроч Расеі і Беларусі. І для таго, каб паставіць усе кропкі над „і“, а таксама на апярэджаньне, не дазволіць амэрыканцам уцягнуць нас у сваю гульню, і другое, не дазволіць рэанімаваць гэты менскі трэк, Зяленскі ўвёў гэтыя санкцыі».
Сярод прычын росту цэн у Беларусі ў 2025 годзе Нацбанк назваў імпарт інфляцыі з Расеі. А што яшчэ?
https://smarturl.click/3QYy7
Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%, што перавысіла паказчыкі, заплянаныя ўрадам. Цэны ў Беларусі за першы месяц 2026 году вырасьлі на 0,5%.
Як адзначаецца ў артыкуле намесьніка старшыні Нацбанку Беларусі Андрэя Картуна ў Банкаўскім весьніку, «прырост спажывецкіх цэн склаў у 2025 годзе 6,8%, а паскораныя тэмпы інфляцыі назіраліся ў першым паўгодзьдзі, што было абумоўлена ўплывам часовых зьнешніх фактараў, у тым ліку цэнавымі шокамі на прадукты харчаваньня на сусьветным рынку і павышанай інфляцыяй у Расейскай Фэдэрацыі».
Іран і Расея праводзяць супольныя вайскова-марскія вучэньні на тле напружанасьці паміж Вашынгтонам і Тэгеранам
https://smarturl.click/Y3eDv
Як паведамілі дзяржаўныя іранскія і расейскія СМІ, карвэт Балтыйскага флёту «Стойкий» знаходзіцца ў порце Бэндэр-Абас у Армускай пратоцы з 14 лютага.
18 лютага Міністэрства абароны Расеі адзначыла, што гэты карабель разам з караблямі вайскова-марскога флёту Ірану правялі вучэньні «Пасэкс» у акваторыі Аманскай затокі.
«Расейскія і іранскія вайсковыя маракі сынхранізавалі дзеяньні для гарантыі бясьпекі цывільнага суднаплаўства», — удакладнілі ў расейскім Мінабароны.
Польшча будзе байкатаваць адкрыцьцё Паралімпіяды праз допуск беларусаў і расейцаў пад дзяржаўнымі сьцягамі
https://smarturl.click/OLdE3
З аналягічнай заявай выступіў і камісар Эўразьвязу ў пытаньнях спорту Глен Мікалеф. Ёг заклікаў калег таксама байкатаваць цырымонію адкрыцьця.
Былы ўкраінскі галоўны вайскавод Залужны расказаў пра свае супярэчнасьці з прэзыдэнтам Зяленскім
https://smarturl.click/aRZkD
52-гадовы Залужны адмаўляецца абмяркоўваць свае палітычныя амбіцыі, заяўляючы, што ня хоча пашкодзіць нацыянальнаму адзінству падчас вайны з Расеяй. У знак свайго магчымага жаданьня балятавацца на пасаду прэзыдэнта — пасьля заканчэньня вайны — Залужны ў інтэрвію AP упершыню публічна выказаўся пра глыбокія супярэчнасьці паміж ім і Зяленскім.
Віктар Орбан зьвінаваціў Украіну ў «палітычным шантажы» наконт паставак нафты
https://smarturl.click/WRJVD
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны рэзка адрэагаваў на прыпыненьне паставак нафты нафтаправодам «Дружба», назваўшы дзеяньні Ўкраіны «відавочным палітычным шантажом».
Беларусы заклікаюць падпісваць пэтыцыю за беларускамоўны галасавы ўвод у Gboard
https://smarturl.click/dw7O0
На пляцоўцы Change.org запушчаная пэтыцыя да Google аб даданьні беларускага галасавога ўводу. Пакуль беларусы вымушаныя карыстацца іншымі мовамі, ужываючы гэты інструмэнт.
Кіеў узмацняе ціск: санкцыі супраць Лукашэнкі як новы сыгнал
https://smarturl.click/aRZ5q
Указ Зяленскага аб увядзеньні пэрсанальных санкцыяў супраць Лукашэнкі азначае пераход да больш жорсткай лініі Кіева адносна афіцыйнага Менску. Зяленскі імкнецца нэўтралізаваць вобраз Лукашэнкі-міртаворца, паказаць ягонае сапраўднае месца. Піша Валер Карбалевіч.
Некаторыя тэзы:
📌Паводле падпісанага Зяленскім дакумэнта, падставай для ўвядзеньня санкцый сталі новыя антыўкраінскія дзеяньні Беларусі.
📌Гэта санкцыі ня супраць Беларусі, а пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі. Тым самым падкрэсьліваецца, што Ўкраіна аддзяляе ягоную асобу ад краіны і беларускага грамадзтва.
📌Украінскае кіраўніцтва ўпэўнілася, што Лукашэнка не пашле беларускія войскі на фронт, не адкрые другі фронт супраць Украіны.
📌Кіеў не бянтэжыць, што палітыка Ўкраіны і ЗША адносна Беларусі цяпер рухаюцца на супрацьходзе.
Марыя Шканава фінішавала 37-й у жаночым слаламе
Працягваюцца Алімпійскія гульні ў Міляне і Картыне д’Ампэцца. Марыя Шканава зь Беларусі, якая выступала пад нэўтральным сьцягам, фінішавала ў горных лыжах у слаламе 37-й. Агулам фінішавалі 53 спартоўкі.
36-гадовая Шканава — этнічная расейка, але ўжо шмат гадоў выступае за Беларусь. Гэтая Алімпіяда ўжо пятая ў ейнай кар’еры. Найвышэйшае для сябе месца на Гульнях яна здабыла ў Пэкіне ў 2022 годзе. Тады яна стала 20-й у слаламе.
Здымак НАК Беларусі
Хроніка перасьледу: «хатняя хімія» чальцу выбаркаму за «экстрэмізм»; затрыманьне на мяжы з Латвіяй за падпіску на «экстрэмісцкі» канал
https://smarturl.click/e0gne
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
На здымку грамадзянін Латвіі Дмітрыйс Міхайлаўс, 2025 год. Менавіта ён паведаміў пра затрыманьне земляка на мяжы
Паводле інфармацыі Свабоды, Мікола Статкевіч цяпер знаходзіцца ў сябе дома ў Менску.
https://smarturl.click/3QqkV
У Статкевіча здарыўся інсульт, з-за чаго яму складана гаварыць.
🇰🇷 У Паўднёвай Карэі экс-прэзыдэнту прысудзілі пажыцьцёвае зьняволеньне
https://smarturl.click/E1am1
Паўднёвакарэйскі суд вынес вырак былому прэзыдэнта Юн Сок Ёлю да пажыцьцёвага зьняволеньня за спробу ўвесьці ваеннае становішча ў 2024 годзе.
Былога намесьніка старшыні Горадзенскага райвыканкаму вінавацяць у карупцыі, справу перадалі ў суд
https://smarturl.click/b578M
Паводле сьледзтва, чыноўнік за матэрыяльную ўзнагароду прымаў рашэньні, якія ўваходзілі ў яго кампэтэнцыю. Са сьнежня 2023 года па ліпень 2025 года абвінавачаны нібыта атрымліваў ад прадстаўнікоў прыватных кампаній грашовыя сродкі і будаўнічыя матэрыялы за тое, што дапамагаў удзельнічаць і перамагаць у працэдурах закупак, а таксама забясьпечваў своечасовыя пералічэньне авансаў і аплату ўжо выкананых работ.
Беларусаў масава і тэрмінова выклікаюць на вайсковыя зборы, людзі абураюцца
https://smarturl.click/j7EBY
З 16 лютага пачаўся чарговы этап праверкі боегатоўнасьці беларускай арміі.
Выданьне «Люстэрка» паведамляе, што цяпер у часьці адпраўляюць вайсковабавязаных. Колькі чалавек і на які тэрмін, невядома — Мінабароны публічна пра гэта не паведамляе. Тое, як людзей выклікаюць на зборы, выклікае абурэньне, якім беларусы дзеляцца ў сацсетках.
«Жывы донар — гэта ж я!» Як беларуска вырашыла ўратаваць мужа, аддаўшы яму нырку
https://smarturl.click/WR4Dk
Цяперашняя сытуацыя для беларускай пары Алены і Сяргея Хвасьцёнкаў — адна з самых складаных за ўсё іх сумеснае 20-гадовае жыцьцё. У роспачы яны хутка знайшлі выхад. Але Алена ня лічыць сябе гераіняй і думае, што кожны на ейным месцы зрабіў бы гэтаксама.
У эміграцыі ў Сяргея нечакана дыягнаставалі захворваньне нырак. Ягоная жонка Алена хутка прыдумала выйсьце: яна аддасьць мужу сваю. Расказваем гісторыю іх каханьня.
Сьпевака з «Маратону адзінства» асудзілі за камэнтары
https://smarturl.click/p2mQ9
Сьпявак Раман Юркоў атрымаў ад Лукашэнкі ліст падзякі за падтрымку яго кандыдатуры на апошніх выбарах. А ўжо праз месяц артыста затрымалі сілавікі — знайшлі камэнтары, якія артыст пісаў у 2020 годзе.
Рамана абвінавацілі па 130 артыкуле Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці) і судзілі ў Менскім гарадзкім судзе, піша «Наша Ніва».
Юркову прысудзілі «хатнюю хімію». У канцы 2025 года, калі прысуд набыў сілу, КДБ уключыў сьпевака ў «сьпіс тэрарыстаў».
У Беларусі ахвочых выкладаць вайскова-патрыятычнае выхаваньне будуць прымаць у інстытут без іспытаў
https://smarturl.click/WRJED
Міністэрства адукацыі Беларусі сваёй пастановай дапоўніла пералік спэцыяльнасьцяў, на якія абітурыентаў будуць залічваць без уступных іспытаў.
Як вынікае з адпаведнай пастановы, апублікаванай на Нацыянальным праўным партале Беларусі, у пералік уключылі спэцыяльнасьць «Фізычная культура. Вайскова-патрыятычнае выхаваньне».
Дакумэнт набыў юрыдычную моц з 19 лютага 2026 году.
У такім пераліку цяпер 23 спэцыяльнасьці, у тым ліку — дашкольная адукацыя, гісторыя, музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны, інжынэрна-пэдагагічная дзейнасьць, спэцыяльная і інклюзіўныя адукацыя і іншыя.
Для залічэньня безь іспытаў абітурыент павінен мець атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі або дыплём аб сярэдняй спэцыяльнай адукацыі і мэтавае накіраваньне.
Як пройдзе Дзень матчынай мовы ў Беларусі і за мяжой. Расклад
https://smarturl.click/L3glO
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень матчынай мовы. Сабралі інфармацыю пра імпрэзы, прысьвечаныя гэтай даце, для беларусаў у сваёй краіне і для тых, якія жывуць за мяжой.
Ужо сёньня: Гадавіна першага мітынгу пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Менску
19 лютага 1989 году адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Менску. Ён стаў першым дазволеным мітынгам у БССР пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. У ім узялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Мітынг арганізавалі аргкамітэту БНФ і Канфэдэрацыя беларускіх суполак (на той момант каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый).
Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіроўную ролю камуністычнай партыі, а таксама вярнуць гістарычную сымболіку, зрабіць яе дзяржаўнай.
Іншыя падзеі 19 лютага ў гісторыі: https://smarturl.click/B4lYw
Міжнародны інстытут друку: расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць маркіроўку PRESS для нападаў на журналістаў
https://smarturl.click/AxYpR
Трое журналістаў загінулі ва Ўкраіне ў выніку ўдараў расейскіх дронаў, яшчэ 12 атрымалі раненьні ў выніку дзеяньняў расейскіх вайскоўцаў, і прынамсі яшчэ 18 трапілі пад агонь, але засталіся цэлымі і непашкоджанымі.
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага інстытуту друку аб свабодзе друку ў Эўропе за 2025 год.
На здымку журналістка украінскага тэлеканалу Freedom Алёна Грамава і апэратар каналу Яўген Кармазін, забітыя расейскім дронам у кастрычніку летась у Краматорску
Галоўнае на Радыё Свабода за 18 лютага
✏️Украіна ўвяла пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі. Зяленскі расказаў, зь якіх прычын. Ціханоўская падтрымала
✏️Кіеў узмацняе ціск: санкцыі супраць Лукашэнкі як новы сыгнал
✏️Ручное кіраваньне замест рэформаў: рэцэпт Лукашэнкі на 2026 год
✏️Ціханоўская на Жэнэўскім саміце ў правах чалавека заклікала ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
✏️«Лёс Беларусі вырашыцца звонку, вонкавымі падзеямі». Вялікае інтэрвію зь Няўзоравым
✏️Беларусы ўпершыню з 1998 году засталіся без алімпійскіх мэдалёў у фрыстайле
✏️Пасьля 2020 году ў Беларусі засталося 4 зарэгістраваныя палітычныя партыі з 15, закрытыя каля 2000 грамадзкіх арганізацыяў
✏️Клетка пры ўваходзе на фабрыку і вуаерызм. 12 беларускіх жанчын расказалі пра зьдзекі за кратамі
✏️Signal у Беларусі ўсё? Чаму не даходзіць SMS ад мэсэнджара пры рэгістрацыі і як абысьці абмежаваньні
✏️Віленскі аэрапорт зноў закрывалі праз балёны зь Беларусі
✏️У Жэнэве завяршыліся трохбаковыя перамовы Ўкраіны, ЗША і Расеі аб спыненьні вайны
Ціханоўская на Жэнэўскім саміце ў правах чалавека заклікала ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
https://smarturl.click/mB6Wm
Узмацніць санкцыі супраць тых, хто «катуе і кідае ў турмы беларусаў» заклікала дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў час выступу 18 лютага на Жэнэўскім саміце ў правах чалавека і дэмакратыі.
Зьміцер Дашкевіч расказаў пра цяжкасьці, зь якімі сутыкнулася ягоная сям'я, калі адпраўляла сына ў садок. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Читать полностью…
Горад Беласток пасяліў у дзьвюх сацыяльных кватэрах беларускіх экс-палітвязьняў
https://smarturl.click/DYLWm
Да атрыманьня міжнароднай абароны ў Польшчы былыя палітвязьні ня маюць права працаваць, што патрабуе дадатковых выдаткаў на іх жыхарства і забесьпячэньне іншай дапамогай.
Кватэру ў Беластоку атрымала ў тым ліку былая беларуская палітзьняволеная Галіна Дзербыш.
Двое беларускіх школьнікаў скончылі жыцьцё самагубствам
https://smarturl.click/OLdOX
Трагедыі адбыліся ў Менску і Берасьці.
Генэральная пракуратура Беларусі раней называла самагубства адной з галоўных прычынаў гібелі дзяцей.