radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Пэтыцыя ўдавы беларускага ваяра з просьбай даваць званьне Героя Ўкраіны замежнікам набрала патрэбны лік галасоў

https://smarturl.click/Y6Dv1
 
Вераніка Яновіч, жонка загінулага ва Ўкраіне беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава, дамагаецца зьменаў ва ўкраінскім заканадаўстве. Яна хоча, каб замежныя ваяры і людзі без грамадзянства, якія змагаюцца за Ўкраіну, маглі атрымліваць найвышэйшую дзяржаўную ўзнагароду — званьне Героя Ўкраіны.
 
Цяпер пэтыцыя набрала патрэбныя для накіраваньня на разгляд прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму 25 000 подпісаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры беларускія імпрэзы ў Польшчы 1 жніўня, на якіх варта пабываць
 
https://smarturl.click/xXvjL
 
Свабода расказвае пра тры цікавыя беларусам падзеі, якія адбудуцца ў Польшчы ў першы дзень жніўня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве правераць, ці нясе колішні зяць Шэймана пагрозу нацыянальнай бясьпецы: https://smarturl.click/zjxk6

Андрэй Шымановіч стаў фігурантам журналісцкага расьсьледаваньня. У ім адзначалася, што ён стварыў вядомы шпіёнскі сэрвіс і вёў справы адначасова ў Беларусі і Эўразьвязе.

Паводле расьсьледнікаў, Шымановіч у Беларусі працягвае ствараць праграмы, якія прызнаюць небясьпечнымі, а ў Эўропе кіруе кампаніямі, зьвязанымі зь фігурантамі міжнародных карупцыйных скандалаў.

На фота Віктар Шэйман

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Туск заявіў, што ўсё сьведчыць, што гэта была расейская балістычная ракета, і польскія вайскоўцы былі гатовыя яе зьбіць, калі б яна працягнула б палёт.

Прэм’ер Польшчы дадаў, што ў выніку падзеньня ракеты ніхто не пацярпеў і няма разбурэньняў, бо гэта адбылося на неабжытай мясцовасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У BelPol назвалі імя яшчэ аднаго палоненага ва Ўкраіне беларуса. Сваякі лічылі яго зьніклым бязь зьвестак: https://smarturl.click/AzpVR

«Падпісаў кантракт у Смаленску ў 2024 годзе, езьдзіў на працу ў Расею. Я там у кавярні працаваў кухарам, на будоўлях працаваў. Сустрэў там у саўне знаёмых, адзін беларус быў з вагнэраўцаў, мы там выпівалі і мяне запрасілі»


Ён ня змог абгрунтаваць сваю матывацыю пайсьці ваяваць, толькі адзначыў, што нарадзіўся ў СССР і дагэтуль лічыць Украіну, Беларусь і Расею адзінай краінай — Савецкім Саюзам.

Цяпер ён хоча трапіць у сьпісы для абмену і марыць вярнуцца дадому.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трактарысты і актывісты. Параўналі тое, як ў Беларусі караюць за крадзяжы паліва на ўборачнай і cалідарнасьць з палітвязьнямі: https://smarturl.click/yyEMm

«Толькі пачалі ўборку, а МУС ужо выявіла 46 злачынстваў. Асноўныя — крадзеж дэталяў і запасных частак, хабарніцтва. На першым месцы — крадзеж паліўна-змазачных матэрыялаў»


Крадзеж паліва на ўборачнай могуць і прабачыць, а вось за абразу Лукашэнкі даюць 4 гады, а за ахвяраваньні могуць пасадзіць на 9 з паловай. Як у Беларусі караюць шкоднікаў на ўборачнай і палітычных апанэнтаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад расейскага абстрэлу пацярпелі Кіеў і Львоў. У Расеі гарыць склад Wildberries, Польшча актывізавала сілы СПА: https://smarturl.click/0Q3zv

У Пензе ў выніку ўкраінскага ўдару загарэўся склад Wildberries. 200 чалавек пасьпелі эвакуаваць.

Некалькі ўкраінскіх маніторынгавых каналаў паведамілі, што сама меней дзьве расейскія ракеты маглі заляцець у паветраную прастору Польшчы.

Праз моцны ракетны расейскі ўдар па захадзе Ўкраіны яны падымалі ў паветра свае зьнішчальнікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнку папярэдзілі Ўкраіна і NATO. Суд над Міхалком. Недабор у сілавікі.

Галоўныя навіны за 29 ліпеня

https://youtu.be/8x04xcj3j10

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Сеньненшчыне буйная прыватная фэрмэрская гаспадарка збанкрутавала з прычыны пазыкаў дзяржаўных калгасаў
 
https://smarturl.click/MyWRV
 
На мінулым тыдні Міністэрства эканомікі апублікавала судовую пастанову пра прызнаньне банкрутам прыватнай фэрмэрскай гаспадаркі «Тэрра Гратыя», якая працавала ў Сеньненскім раёне. Але ў гэтым банкруцтве знайшлі незвычайныя абставіны, якія да таго прывялі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва знайшла на мяжы зь Беларусьсю яшчэ адзін няскончаны тунэль для мігрантаў

https://smarturl.click/ZA392
 
Гэта ўжо другі выкрыты падкоп за тыдзень. Што гэтым разам?
 
На здымку раней выкрыты падкоп

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менчукі працягваюць называць дзяўчатак Соф’ямі і Ганнамі, а хлопчыкаў Міхаіламі і Маркамі
 
https://smarturl.click/43j2W
 
Таксама ў Менгарвыканкаме назвалі радзейшыя імёны, якія пашыраюцца ў сталіцы.
 
У той жа час некаторыя імёны, нядаўна дастаткова распаўсюджаныя, сёньня сустракаюцца значна радзей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новая атака на Wildberries: дроны ўдарылі па складзе ў Разані

Чаму Ўкраіна б'е па складах WB? Адказвае кіраўнік украінскай кампаніі па вытворчасьці дронаў Firepoint

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

29 ліпеня 1939 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.

Прычыны такой зьмены не абвяшчаліся: https://smarturl.click/Mm9lR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сэнат ЗША падтрымаў законапраект пра санкцыі супраць Расеі, падрыхтаваны памерлым сэнатарам Грэмам: https://smarturl.click/VxQOZ

Законапраект упаўнаважвае Трампа ўводзіць тарыфы да 200 адсоткаў для найбуйнейшых у сьвеце пакупнікоў расейскай нафты і прыроднага газу, адначасова пашыраючы санкцыі, накіраваныя на расейскія фінансавыя ўстановы, палітычныя эліты, алігархаў і «ценявы флёт».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску за абразу Лукашэнкі завочна судзяць музыку Сяргея Міхалка: https://smarturl.click/wnWx4

Міхалок актыўна выступаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі, падтрымаў пратэсты 2020 году.

З-за палітычнай пазыцыіі Міхалка ён і ягоны гурт былі ўнесеныя ў так званы «чорны сьпіс» у Беларусі, яго канцэрты былі забароненыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна вывела з ладу траціну расейскіх нафтаперапрацоўчых магутнасьцяў — Financial Times
 
https://smarturl.click/Baovn
 
Паводле ацэнкі брытанскага выданьня, украінскія ўдары па НПЗ вывелі з ладу больш за 30% фактычных і звыш 45% намінальных магутнасьцяў Расеі ў перапрацоўцы нафты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прапаганда абвінаваціла эмігранта Дзяніса Дашкевіча ў падрыхтоўцы замаху на дзяцей Ціханоўскай. Ён абверг: https://smarturl.click/jv5zY

Беларускі эмігрант у Польшчы Дзяніс Дашкевіч прызнаў у інтэрвію @nashaniva, што пасьля атрыманьня рашэньня аб пазбаўленьні статусу ўцекача сапраўды напісаў у прыватнай перапісцы недапушчальную фразу пра дзяцей Ціханоўскай.

«Я быў на эмоцыях і сапраўды напісаў некалькім праваабаронцам нешта накшталт: „Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб зьвярнулі ўвагу на маю праблему?“ Я гэта прызнаю. Але ніякіх дзеяньняў не рабіў: не шукаў яе, нічога ёй не пісаў і нідзе публічна гэтага не выказваў»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто і на якіх умовах можа стаць палітычным уцекачом або атрымаць міжнародную абарону ў Беларусі: https://smarturl.click/gkGDB

Прэзыдэнт можа прымаць рашэньні выключна аб прытулку. Улады публічна паведамлялі толькі пра 2 выпадкі. Першы — гэта камуністычны актывіст зь Літвы Чэслаў Высоцкі, які атрымаў прытулак у 1997-м годзе.

Другі — грамадзянін Польшчы, былы судзьдзя Томаш Шмыт. Што тычыцца былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, у адпаведнай праўнай базе Беларусі інфармацыі пра яго няма.

На практыцы ўсё залежыць ад таго, адкуль вы прыехалі і ці супадаюць вашыя праблемы з палітычнымі інтарэсамі ўладаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асацыяцыя былых беларускіх палітвязьняў «ДаВолі» стварыла дабрачынны фонд і атрымала першы грант: https://smarturl.click/OwE83

Асацыяцыя дзейнічае з 2023 году і аб’ядноўвае каля 200 сяброў — уключна з тымі, хто і цяпер жыве ў Беларусі.

«Мы вядзем перамовы з амэрыканскім бокам аб вызваленьні вязьняў, вынікам гэтага стала вызваленьне 38 чалавек. Можа, гэта мала, але лічым, што калі кожны прыкладзе намаганьні, дык гэта будзе спрыяць паляпшэньню сытуацыі з палітвязьнямі.

Мы не падтрымліваем ніякіх сварак і лаянкі, гэта не наша мэта. Бо лічым, што калі ня будзем аб’яднаныя — гэта будзе параза»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы на месцы падзеньня «нявызначанага аб’екту» знайшлі вялікую вырву: https://smarturl.click/gkGMB

Узброеныя сілы Польшчы паднялі ў паветра зьнішчальнік F-16 для выведкі і яго перахопу. Але праз шэсьць хвілін аб’ект зьнік з радараў.

Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў, што ў Польшчу заляцела расейская ракета.

«Гэтай ноччу расейская крылатая ракета Х-101 праляцела па тэрыторыі Польшчы падчас маштабнага ўдару Расеі па Ўкраіне, і такім чынам парушыла паветраную прастору NATO»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як зьвязаныя войны ва Ўкраіне і Іране. Аналіз Свабоды: https://smarturl.click/zjxW6

Пасьля ўдараў па суднах у Касьпійскім моры, якія, паводле Ўкраіны, выкарыстоўваліся для перавозкі вайсковых грузаў паміж Расеяй і Іранам, Кіеў фактычна адкрыў новы фронт супраць расейска-іранскага ваеннага партнэрства.

Тэгеран пагражае адказам, але экспэрты лічаць, што яго магчымасьці цяпер вельмі абмежаваныя. Затое Ўкраіна паказала: яна гатовая біць па ўсёй лягістыцы, якая працуе на расейскую вайну.

Агрэсія Расеі супраць Украіны і крызіс на Блізкім Усходзе становяцца ўсё мацней зьвязанымі паміж сабой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 6 гадоў таму адбыўся найвялікшы пікет Ціханоўскай і аб’яднанага штабу
 
30 ліпеня 2020 году ў Менску адбыўся найбольш масавы перадвыбарчы пікет Сьвятланы Ціханоўскай і аб’яднанага штабу на плошчы Бангалор у Менску. У ім удзельнічала да 70 тысяч чалавек.
 
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/mzORn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 ліпеня на Радыё Свабода
 
📌Смак настальгіі. Як сям’я беларусаў не знайшла за мяжой зэфіру і пачала рабіць і прадаваць уласны
 
📌«Восень патрыярха». Чаму Лукашэнка дзівачыць усё часьцей
 
📌Памочнік Зяленскага заявіў, што Расея вырабляе «Арэшнік» без заходніх складнікаў. У гэтым дапамагае Беларусь
 
📌Лукашэнку папярэдзілі Ўкраіна і NATO. Суд над Міхалком. Недабор у сілавікі. Навіны 29 ліпеня
 
📌Экспэрт Лаўрухін пра вынікі першага этапу ўступнай кампаніі: абітурыентаў палохае адпрацоўка і вайна

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэрт Лаўрухін пра вынікі першага этапу ўступнай кампаніі: абітурыентаў палохае адпрацоўка і вайна
 
https://smarturl.click/Qkzlp
 
Андрэй Лаўрухін, намесьнік прадстаўніка ў нацыянальным адраджэньні ў галіне адукацыі і навукі Аб’яднанага пераходнага кабінэту пракамэнтаваў Свабодзе вынікі прыёмнай кампаніі ў беларускія ВНУ.
 

«Паніжэньне конкурсу ў мэдычных ВНУ? Гэта вынік прымусу да акадэмічнага рабства, зьвязанага з мэтавікамі. Людзі зразумелі, што гэта тупік і нават мэдычныя дынастыі, якім уласьціва моцная матывацыя ісьці па шляхах бацькоў і дзядоў, нават для іх яна зламаная. Аднавіць гэта будзе значна цяжэй і ці атрымаецца — адкрытае пытаньне»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнку папярэдзілі Ўкраіна і NATO. Суд над Міхалком. Недабор у сілавікі. Навіны 29 ліпеня
 
🔸Лукашэнка можа стаць фігурантам крымінальнай справы ўва Ўкраіне.
🔸NATO папярэджвае Менск пра магчымыя наступствы.
🔸У Беларусі — недабор у сілавыя ВНУ: моладзь ня хоча ісьці ў міліцыю і вайсковыя структуры.
🔸У Менску завочна судзяць Сяргея Міхалка за «абразу Лукашэнкі».

Галоўныя падзеі 29 ліпеня — у «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч.

https://youtu.be/8x04xcj3j10

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памочнік Зяленскага заявіў, што Расея вырабляе «Арэшнік» без заходніх складнікаў. У гэтым дапамагае Беларусь
 
https://smarturl.click/Y6DYj
 
Чарговае абвінавачаньне Кіева ў бок Менску прагучала з аддзелу канцылярыі ўкраінскага прэзыдэнта ў пытаньнях санкцыйнае палітыкі.
 
Дарадца Зяленскага Ўладзіслаў Уласюк паказаў абломкі «Арэшніка» і крылатай ракеты «Бандэроль», а таксама заявіў, што ў балістычнай ракеце налічваецца больш за 1000 складнікаў расейскай вытворчасьці, а яшчэ каля 100 — беларускай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя дэталі звароту Офісу Зяленскага ў пракуратуру аб перасьледзе Лукашэнкі: https://smarturl.click/ZA3mW

«Гэта папярэджаньне Лукашэнку, каб ён не ўцягваўся ў вайну супраць Украіны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Горадзеншчыне ў памежжы зь Літвой праводзяць вучэньні падразьдзелаў МУС на выпадак «асаблівых умоваў»: https://smarturl.click/zjxvp

«Паблізу аб’ектаў могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў. Хвалявацца ня варта»


Сёлета з сакавіка амаль ува ўсіх рэгіёнах Беларусі праводзяць вучэньні падразьдзелаў МУС — на выпадак тэрарыстычных актаў, патрэбы прыкрыцьця дзяржаўнай мяжы, стварэньня рэзэрваў і іх своечасовай перадысьлякацыі пры патрэбе або для спыненьня «масавых беспарадкаў».

Такія вучэньні ўжо прайшлі ў Віцебскай, Берасьцейскай і Магілёўскай вобласьцях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Смак настальгіі. Як сям’я беларусаў не знайшла за мяжой зэфіру і пачала рабіць і прадаваць уласны: https://smarturl.click/OwEMD

«Хвіліну міксэр перабіў залішне – і ўсё, гэта ўжо ня тое»


Беларусы Анатоль і Маргарыта Глямбоцкія жывуць у Познані. Пасьля дзясяткаў няўдалых спробаў, сапсаваных партыяў і экспэрымэнтаў на кухні яны стварылі свой «Познанскі пацалунак» — хатні зэфір, а разам зь ім цукеркі, падобныя да «камунаркаўскіх», і шакалядную каўбасу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ўсё часьцей выдае ідэі, якія цяжка патлумачыць нават ягонай уласнай лёгікай. То аграсэрвісы ў кожным райцэнтры, то новы завод лядоўняў пры стратным «Атланце», то вайсковыя зборы для «дрэнных работнікаў» проста падчас жніва.

Загад Лукашэнкі накіроўваць на вайсковыя зборы нядбайных работнікаў дэманструе, як капрызы аднаго чалавека імгненна ўвасабляюцца ў дзяржаўныя рашэньні.

Прыкладаў, калі дыктатары напрыканцы свайго кіраваньня пачыналі рабіць дзіўныя рэчы, даволі шмат. Тлумачыць Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/1VnLw

Читать полностью…
Subscribe to a channel