Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Старонку ў Instagram «Берасцейская вясна» прызналі «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Першамайскага раёну Мінска 17 ліпеня.
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі Telegram-чаты «Чат ШК», «Масюкоўшчына 2.0 (гарадок)» і «Чат Масюковщина 1».
✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных
Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.
«Каб зноў не трапіць у турму, я ламаў сабе мізінцы». Экс-палітзняволены ў эміграцыі мае патрэбу ў дапамозе
Былы палітвязень Дзмітрый Сушчык ужо больш за месяц знаходзіцца ў Варшаве. У Беларусі жыхар Навагрудка правёў у зняволенні амаль 2,5 года. За гэты час ён перажыў сыход жонкі і смерць мамы. Большую частку свайго тэрміну мужчына правёў у штрафных ізалятарах за адмову падпарадкоўвацца рэжыму ў турмах і калоніі.
Падчас зняволення мужчыну выдралі тры зубы, пачаліся праблемы з мачавой сістэмай і псіхасаматычныя засмучэнні. Цяпер яму патрэбна лячэнне, базавая стабілізацыя.
«Галоўнае для мяне цяпер – вывучыць мову, знайсці працу і нарэшце пачаць жыць па-чалавечы. Вельмі спадзяюся, што салідарныя беларусы не пакінуць мяне ў гэтай кропцы ніжэй за нуль».
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал «Delfi Литва»
На яго падпісаныя больш за 100 тысяч чалавек. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 18 ліпеня.
Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі:
📍Instagram старонкі «Movements For Freedom», «supolka_italia», «Виталий Макаревич Trucker», «miliuk27»;
📍Старонкі ў Facebook «РЭЗЕРВОВАЯ!!! НIЯКАЙ IНТЭГРАЦЫI З РАСЕЯЙ», «Беларусы ў Лiтве/ Baltarusiai Lietuvoje / Belarusians in Lithuania»;
📍Старонка ў «Threads» «BGmedia|Брест|Новости»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Мой Дрогичин»;
📍TikTok-старонка «vibori_belorusi».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце
Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
❗️Палітвязня Мікіту Самарына асудзілі да 6 гадоў калоніі
У Гродне да шасці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітвязня Мікіту Самарына, які чатыры гады хаваўся ад прысуду, паведамляе «Гарадзенская праваабарона». Гэтым разам яго прызналі вінаватым паводле арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыянтаў), а таксама арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Вядома, што палітвязня больш за месяц утрымліваюць у ШІЗА.
Нагадаем, пра затрыманне палітвязня стала вядома 27 сакавіка. Як паведаміла МУС, мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118321
🌿У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з нагоды гадавіны затрымання «вясноўцаў»
14 ліпеня 2021 года Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча затрымалі. З тых часоў яны знаходзяцца за кратамі
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 11 чалавек і адну арганізацыю
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы адзінаццаці чалавек.
Гэта Канстанцін Дзмітрыеў, Аркадзь Кайчурэнка, Аляксей Кердаль, Руслан Ліннік, Уладзіслаў Браўэр, Ала Юшкевіч, Андрэй Бераставы, Руслан Тупік, Валеры Жукаў, Алена Рудая, Кірыл Слівец. Таксама ў «спіс тэрарыстаў» дадалі Аб'яднаны Пераходны кабінет — пазначана, што дачыненне да яго маюць Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Валер Сахашчык, Аляксандр Азараў, Валер Кавалеўскі, Вольга Гарбунова, Аліна Коўшык-Петшыкоўска, Валер Мацкевіч, Вадзім Кабанчук, Юрый Губарэвіч.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1326 чалавек, з іх 630 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Марфы Рабковай
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
Былога футбаліста «Крумкачоў» асудзілі за ўдзел у пратэстах
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска вынес прысуд па справе 30-гадовага футбаліста Аляксея Драчова. Яму прысудзілі «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах.
У 2017-м Драчоў правёў 7 матчаў у вышэйшай лізе чэмпіяната Беларусі па футболе за «Крумкачы». Адметна, што адначасова ён працягваў працаваць у «Макдональдсе», піша «Наша Ніва».
Аляксей — выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, але пайшоў працаваць спачатку ў лагістыку, а пасля ў рэстараны. Тым не менш ён змог рэалізаваць сваю дзіцячую мару і трапіць у каманду вышэйшай лігі — пры гэтым чаргаваў трэніроўкі і начныя змены.
У 2021 годзе Драчоў гуляў за «Смалявічы», пасля чаго скончыў кар’еру і вярнуўся ў аматарскі футбол.
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка — ужо сабралі больш за 6000 подпісаў
Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Ужо распачаліся суды па гэтай справе — нам вядома пра шэсць судовых працэсаў.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 27 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
✍️Праваабаронцы заявілі аб новай хвалі рэпрэсіяў за пратэсты і расказалі аб асноўных правілах бясьпекі
Найперш парады тычацца тых, хто ўлетку шмат вандруе, у тым ліку прыяжджае ў Беларусь ці выязджае з краіны, піша «Свабода».
▪️Ацэньвайце рызыкі перад паездкай у Беларусь або з яе. На мяжы тэлефоны правяраюць найбольш пільна.
▪️Нават калі ваш тэлефон чысты, вы маглі застацца на фота ці відэа іншых людзей і трапіць у базу сілавікоў.
▪️Калі ўсё ж едзеце, старанна ачысціце тэлефон: выдаліце фота, відэа, лайкі, каментары, спасылкі. Гэта тычыцца як матэрыялаў пасля 2020 году, так і больш ранніх.
▪️Не захоўвайце нічога і ў «воблаку» — сілавікі ўмеюць «выбіваць» паролі.
▪️На выпадак затрымання майце давераную асобу, якая зможа высветліць ваш лёс і праінфармаваць праваабаронцаў або адваката.
🌿Паведаміць пра палітычны пераслед 👉 @viasnainfo | @viasna_bot | @ViasnaSOS
⁉️Правілы Нэльсана Мандэлы: ці прытрымліваюцца іх у Беларусі?
Сёння па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы. Дзень быў запачаткаваны ААН, каб прызнаць унёсак змагара з апартэідам, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, былога прэзідэнта Паўднёвай Афрыкі ў справу міру і свабоды.
Імем Мандэлы, які за адданасць сваім ідэям правёў за кратамі амаль тры дзесяцігоддзі, названыя правілы, якія фіксуюць стандарты абыходжання з людзьмі ў месцах зняволення. З юрысткай «Вясны» Вікай Рудзянковай разбіраемся, што гэта такое і ці прытрымліваюцца іх у Беларусі.
• Што такое Правілы Нэльсана Мандэлы? Чаму яны названыя ў гонар гэтага праваабаронцы?
• У якіх краінах яны дзейнічаюць? Ці абавязковыя Правілы для выканання?
• Як і калі Беларусь іх прыняла?
• Наколькі беларускія месцы зняволення адпавядаюць гэтым Правілам?
• Каму можна скардзіцца, калі нейкія з Правілаў не выконваюцца? Ці прадугледжаныя нейкія санкцыі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118318
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты
Настассі Трубчык-Дзіваковай 24 гады. Родам яна з Горак, піша «Наша Ніва».
Пасля сканчэння школы ў 2018 годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, на факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый. Працавала ў бібліятэцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па размеркаванні.
Нядаўна Настасся ажанілася і ўзяла двайное прозвішча, пакінуўшы сваё і дадаўшы прозвішча мужа.
Яе асудзілі ў 2025 годзе па «народным» 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса, імаверна, за ўдзел у пратэстах. Меркавана, ёй прысудзілі «хатнюю хімію», пасля чаго ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў» МУС.
Журналіста і музыку Ігара Палынскага дадалі ў базу вышуку МУС Расіі
Пра гэта Ігар напісаў на сваёй старонцы ў «Х».
Нагадаем, на мінулым тыдні ў расійскай базе вышуку сябе знайшлі журналісткі Таццяна Каравянкова і Глафіра Жук.
Праверыць сябе ў расійскай базе вышуку можна на сайце МУС РФ (з-за мяжы сайт адкрывецца праз VPN).
🔗Хроніка палітычнага пераследу
⁉️Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?
Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў:
«Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы».
«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі
Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.
Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем.
«Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені».
У Брэсцкім СІЗА ў траўні было да 50 чалавек, затрыманых па «справе Гаюна»
Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў заснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак:
«Агульная колькасць арыштантаў СІЗА - да 280 чалавек, з якіх каля 60-70% гэта палітычныя. Па нашых дадзеных, тэрмін утрымання за кратамі фігурантам "справы Гаюна" працягваецца праз складанасць справы.
Акрамя таго, у СІЗА этапам праз ІЧУ, рэгулярна прывозяць людзей з мяжы, што негледзячы на папярэджанні, едуць у Беларусь маючы пратэстны бэкграўнд.
Мянты, пры адсутнасці фармальных прычын для затрымання, шырока карыстаюцца практыкай фэйкавай падпіскі людзей на "Зеркало", ці іншыя "экстрэмісцкія" фармаванні, каб затрымаць чалавека па "адміністратыўцы" 19.11, а потым за 10-15 дзён спакойна накапаць фактуры на крыміналку.
У размовах мянты не хаваюць упэўненасці ў тым, што сканчэнне тэрміна даўнасці па 342 нічога ня зменіць і яны знойдуць варыянты, як саджаць людзей».
⚖️Пачынаюцца масавыя суды па справе «дваровых чатаў»
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Беларусі пачынаюць судзіць людзей, затрыманых па справах «дваровых чатаў». Некаторыя судовыя працэсы ўжо пачаліся (мы паведамлялі пра суд у Гродне), некаторыя пачнуцца ў бліжэйшы час.
Нагадаем, мінулай восенню па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля затрыманняў па справе дваровых чатаў, якія нібыта «спрабавалі аб'яднацца ў арганізацыю». У тыя ж даты КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятыву «Ордэн», у якую ўваходзяць дваровыя чаты «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», «Соседи».
✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці судоў, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹«Нашыя зняволеныя калегі — прыклад і натхненне»: у Вільні адбыўся пікет салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі
🔹Эксперты ААН заклікалі да расследавання смерцяў у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі
🔹На фэсце «Тутака» праваабаронцы распавялі пра праблему смяротнага пакарання
🔹«Ідэалагічная фільтрацыя тых, хто працуе з дзецьмі». Выйшаў новы Закон аб правах дзяцей
🔹«Не майце нават слоў песень». Што значыць быць слухачом у Беларусі гурта Dzieciuki і іншай «экстрэмісцкай» музыкі
🔹«Трансляцыя геалакацыі, праверкі тэлефонаў». Звычайных зняволеных на «хіміі» пачалі ставіць на экстрэмісцкі прафулік
🔹Правілы Нэльсана Мандэлы: ці прытрымліваюцца іх у Беларусі?
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра суды за ўдзел у пратэстах
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Толькі ў адным Мінску вядома пра сотні чалавек, што абвінавачваюцца ва ўдзеле ў пратэстах.
Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@viasnainfo | @viasna_bot | @ViasnaSOS
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:30 Юрысткі ПЦ «Вясна» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволеным са спасылкай на абарону персанальных дадзеных. Навошта? Адказвае Святлана Галаўнёва
11:08 17 ліпеня 1998 года пачаў сваё жыццё Рымскі статут
15:55 Навошта падтрымліваць праваабаронцаў «Вясны» праз PATREON і ў чым тут каштоўнасны падмурак? Размаўляем з Канстанцінам Старадубцам
20:43 18 ліпеня — Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы
Сяргею Ціхноўскаму сабралі ўсю патрэбную суму за палову дня
На аднаўленне пасля зняволення былы палітвязень збіраў 8000 еўра.
Збор сродкаў працягваецца далей
Як «вясноўцы» ў 2019 годзе адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй у Мінску
Сёння, 18 ліпеня, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы. Ён быў абвешчаны ў 2009 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН у знак прызнання ўнёску выбітнага праваабаронцы ў справу міру і свабоды.
Да гэтага дня ў 2019 годзе праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі спецвыпуск газеты «Народная Воля”, з асобнікамі якога правялі інфармацыйную акцыю на вуліцах Мінску. Спецвыпуск быў прысвечаны беларускім палітвязням і крымінальнаму пераследу з палітычным падтэкстам ў Беларусі.
За гадзіну праваабаронцы раздалі каля дзвюх тысяч асобнікаў газеты. Раздача спецвыпуску «Народнай Волі» сябрамі «Вясны» прайшла таксама ў іншых гарадах Беларусі: Гродне, Брэсце, Гомелі, Бярозе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/93473
BYSOL адкрыў збор Сяргею Ціханоўскаму на аднаўленне пасля зняволення
«Увесь гэты час я трымаўся. Верыў, што выйду, абдыму сваіх дзяцей, зноў пачую голас Святланы. І 21 чэрвеня гэта здарылася — я апынуўся на волі. Сёння я зноў побач з сям'ёй, і гэта шчасце, якое немагчыма пераацаніць.
Аднак я выйшаў з падарваным здароўем. І зараз мая галоўная задача — аднавіцца, каб працягваць паўнавартасна жыць, працаваць і змагацца.
Я хачу паправіць здароўе, вярнуць сваю сілу і працягваць быць карысным. Для сваёй сям'і, для Беларусі, для вас».
✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных
Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.