9428
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, ужо больш за чатыры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
❗️«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
Адзін з сайд-івэнтаў у межах канферэнцыі прысвечаны Беларусі ды таму, як пераследуюцца праваабаронцы ў гэтай краіне. Яго арганізатарамі выступілі Фінскі Хельсінкскі Камітэт і Нідэрландскі Хельсінкскі Камітэт. Мерапрыемства прысвечанае 50-годдзю Хельсінкскіх пагадненняў.
У сайд-івэнце ўзялі ўдзел лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, а таксама праваабаронкі Кацярына Дзейкала (Беларускі Хельсінкскі Камітэт) і Наталля Сацункевіч (Праваабарончы цэнтр «Вясна»). Наталля адказала на пытанне, якая сітуацыя з праваабаронцамі ў Беларусі сёння:
«Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца вельмі сур'ёзнай. Палітычны і сацыяльны крызіс абвастраецца. Рэпрэсіі працягваюцца і прымаюць новыя формы — многія з іх адбываюцца моўчкі, без грамадскай увагі».
Беларускія спецслужбы спрабавалі завербаваць супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, выкарыстоўваючы шантаж, грашовыя прапановы і прамыя пагрозы ў адрас іх сем'яў
Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Варшаве заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка, піша @zerkalo_io.
«27 і 28 ліпеня было здзейснена сем спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў нашай каманды. За гэтымі дзеяннямі стаяць Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае разведвальнае ўпраўленне і спецыяльнае падраздзяленне МУС, якое фактычна атрымала функцыі разведкі. Вярбоўка ажыццяўляецца праз асабістыя паведамленні ў месэнджарах, адрасаваныя канкрэтным супрацоўнікам».
📍Дэталі абвінавачвання па справе «дваровых чатаў»
Іх распавяла фігурантка справы, у якой атрымалася збегчы з краіны.
У СК жанчыну перавялі ў статус падазраванай па крымінальнай справе паводле арт. 357 КК і зноў павезлі на Акрэсціна, але гэтым разам — у камеру ІЧУ, чакаць прад'яўлення абвінавачвання. У дакуменце з інфармацыяй пра ўзбуджэнне крымінальнай справе былі некаторыя падрабязнасці справы:
«Там быў пералік прозвішчаў. Нібыта прыкладна з пачатку 2022 года актывісты, якія з'ехалі за мяжу, адкрылі арганізацыю "Пачатак", яны збіралі суполкі беларускія ўнутры краіны, і нібыта праводзілі навучанні, размяркоўвалі ролі на выпадак, калі адбудзецца пераварот ці рэвалюцыя, і гэтыя людзі мусілі заняць пэўныя пасады. І там была пазнака, што на дадзены момант яны ведаюць пра 17 суполак і кіраўніцтва іх. І нібыта яны плануюць дзяржаўны пераварот».
Бармена з Гродна асудзілі за «распальванне варожасці» за каментары ў тэлеграме
Аляксею Кердалю 33 гады. Ён гарадзенец. Пасля школы адслужыў у арміі, піша «Наша Ніва».
Апошнія гады Аляксей працуе барыстай у Гродне. Таксама з 2020-га ў яго быў невялікі бізнэс — кампанія, сферай дзейнасці якой пазначана «прадастаўленне месцаў для пражывання на тэрыторыі кемпінгаў і лагераў».
Імя Кердаля з'явілася ў спісе «тэрарыстаў», які стварае КДБ. Згодна з ім, Аляксея асудзілі па артыкуле 130 КК Беларусі — «распальванне варожасці».
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 19 беларусам
Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 19 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.
Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118394
🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»
⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу
💍«Падтрымка атмасферы страху ў грамадстве»: чаму брэнд упрыгожванняў BelaruskiCry трапіў пад забарону
Калі ў XIX стагоддзі жанчыны насілі жалобныя ўпрыгожванні на знак салідарнасці з паўстанцамі Каліноўскага, расейскія ўлады жорстка каралі іх — за бранзалет у выглядзе кайданоў, ланцужок з невысакародных металаў ці крыжык з дрэва.
Прайшло больш за 160 гадоў — і ў Беларусі зноў пераследуюць за ўпрыгожванні. 24 ліпеня КДБ прызнаў знакаміты брэнд Belaruskicry «экстрэмісцкім фармаваннем», а праз некалькі дзён стала вядома пра магчымую ўцечку даных яго пакупнікоў. Ці сапраўды гісторыя паўтараецца, і што чакае людзей, чыя «віна" — толькі ў выбары ўпрыгожвання? Каментуе юрыстка «Вясны» Віка Рудзянкова.
«Гэта прызнанне не мае нічога агульнага з агульнапрынятымі прынцыпамі барацьбы з экстрэмізмам. Замест гэтага спіс з’яўляецца інструментам палітычнай цэнзуры і палітычна матываваных крымінальных рэпрэсій».
Дадзеныя пакупнікоў упрыгожванняў брэнда Belaruskicry маглі патрапіць «у іншыя рукі»
Пра гэта брэнд напісаў на сваёй старонцы ў Instagram.
«Сябры, мы звяртаемся да вас з клопатам. У сувязі з апошнімі навінамі ў прызнанні Belaruskicry экстремісцкім фарміраваннем у Беларусі, у нас няма ўпэўненнасці, што даныя вашых мінулых замоў не трапілі ў іншыя рукі».
❗️«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»
Мінулай восенню супрацоўнікі КДБ правялі рэйд на актывістаў па ўсёй Беларусі. Яны затрымлівалі людзей, якія, на іх думку, былі датычныя да «дваровых чатаў», якія незадоўга да затрыманняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». У ліпені гэтага года распачаліся масавыя суды па гэтай справе. Большасць фігурантаў —жанчыны.
«Вясна» сабрала ўсё, што вядома пра пераслед актывістаў, а таксама паразмаўляла з фігуранткай справы, у якой атрымалася збегчы з краіны. Таццяна распавяла праваабаронцам пра затрыманне, допыты ў КДБ і СК, пра сутнасць абвінавачванняў, пра пагрозы ад сілавікоў, а таксама пра жанчын, з якімі пазнаёмілася на Акрэсціна.
«Там была пазнака, што на дадзены момант яны ведаюць пра 17 суполак і кіраўніцтва іх. І нібыта яны плануюць дзяржаўны пераварот».
Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай за дапамогу палітвязням
Як паведамляе «Наша Ніва», на яе завялі крымінальную справу па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Аксане Шаляпінай 48 гадоў, яна мінчанка. Скончыла архітэктурны факультэт БНТУ, у 2000-2005 працавала архітэктарам у праектным інстытуце ў Мінску, пасля занялася дызайнам памяшканняў
З 2009 года Аксана захапілася маляваннем у тэхніцы алейнага жывапісу і ў найбольшай меры рэалізавала сябе менавіта ў гэтай сферы. Праз арт-каталогі прадаецца некалькі дзясяткаў карцін Шаляпінай, пераважна гэта пейзажы. Яшчэ каля 50 карцін пазначаныя як прададзеныя, самая дарагая каштавала 800 еўра.
Работы Шаляпінай знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Італіі і іншых краін.
❗️Брэнд упрыгожванняў «Belaruskicry» з'явіўся ў спіс «экстрэміскіх фармаванняў»
Яго туды дадаў КДБ сваім рашэннем ад 24 ліпеня.
Паводле ведамства, дачыненне да брэнду маюць Аляксандра Куркова, Марына Сергіеня, Ягор Бужылаў і Алена Куляшова.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца — грамадзянін Латвіі трапіў у СІЗА за «экстрэмісцкую» падпіску
Мужчына на пазамінулым тыдні паехаў у Беларусь наведаць сына, але на мяжы яго затрымалі з-за падпіскі на «забаронены канал», завялі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні і адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Пасля затрымання яму не далі звязацца з роднымі, і міліцыянты самі даслалі з яго тэлефона паведамленне аб тым, што ён затрыманы.
«Умовы для палітычных жудасныя. Жалезны ложак — як стол у моргу. Ні падушкі, ні матраца, ні коўдры. Раз на тры гадзіны будзілі, і трэба было ўставаць, называць імя, прозвішча і артыкул. З-за яго ва ўсіх астатніх у камеры забралі кніжкі. Мабыць, палітычным кнігі не дазволеныя».
Гарадзенца завочна асудзілі за «здраду дзяржаве»
У Гродзенскім абласным судзе 28 ліпеня абвесцілі завочны прысуд 39-гадоваму Андрэю Занеўскаму. Яго абвінавацілі ў «выдачы замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь» (здрада дзяржаве), але сутнасць абвінавачвання невядомая.
На падставе ч. 1 арт. 356 КК гарадзенцу завочна прызначылі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Агулам з 2020 года за «здраду дзяржаве» былі асуджаныя мінімум 108 чалавек.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118380
⚡️АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра затрыманне людзей побач з мінскім дваром на Матусевіча 72, дзе сёння ўначы ўпаў і выбухнуў беспілотнік. Вядома, што на месцы здарэння знаходзіцца вялікая колькасць сілавікоў, якія затрымліваюць мінакоў і жыхароў раёну.
Верагодна, сілавікі шукаюць тых, хто перадаваў інфармацыю аб інцыдэнце ў незалежныя медыя.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
📚«Некаторыя кнігі спальвалі ў кацельні». Былы палітвязень пра магілёўскую калонію
Хлопец распавядае, ён сур'ёзна баяўся, што супраць яго можа быць распачатая новая крымінальная справа праз кнігу на польскай мове:
«Памятаю, як думаў, што мяне адправяць паводле арт. 411 КК. Быў час, калі ва ўсіх канфіскоўвалі вялікую колькасць непажаданых кніг: праграмаванне, падручнікі, мовы, псіхалогія і псіхіятрыя. Можна было адправіць іх да сябе на склад, на свае рэчы, ці аддаць у бібліятэку — нам казалі, што яны пайдуць ў фонд магілёўскай бібліятэкі. Але некаторыя кнігі, напрыклад аўтара Сапольскага, спальвалі ў кацельні. Таму што ў такіх кнігах усё вельмі добра распісваецца, праз што ты пачынаеш думаць — і крытычна думаць. У мяне быў размоўнік па польскай мове, а за месяц да гэтага нам сказалі, што калі ў кагосьці нешта ўбачаць, акрамя ангельскай, то выпішуць арт. 411 КК».
❗️«У дакументах я "ОПГ", а па факце — 60 кілаграмаў вагі». Гісторыя Данілы Чуля, асуджанага паводле справы «Рэвалюцыйнага дзеяння»
З 24-гадовым Данілам Чулем з Брэста сустракаемся ў адным з варшаўскіх паркаў. Ён усміхаецца і жартуе, дзеліцца планамі, распавядае пра фестывалі, на якіх ужо пабываў і якія чакае наперадзе. Складана паверыць, што толькі пяць месяцаў таму ён выйшаў на волю пасля чатырох гадоў зняволення.
Берасцеец прайшоў праз жорсткае затрыманне, суд даўжынёй чатыры з паловай месяцы і памерам на 158 тамоў, правёў два гады ў следчым ізалятары і амаль два гады ў магілёўскай калоніі № 15, а таксама жыццё пад наглядам пасля выхаду ў Беларусі.
«Вясна» паразмаўляла з Данілам пра адаптацыю на волі, «жоўтую бірку» ў калоніі, візіты сілавікоў і допыт у ГУБАЗіКу пасля зняволення, і пра тое, як выжыць, калі дзяржава спрабуе зламаць цябе знутры.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118400
🌿Дапамагчы Даніілу адаптавацца ў Польшчы пасля турмы ў Беларусі
💌Беларусы Масквы працягваюць пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні Пазнякевіч Ірына, Волкава Жана, Канеўская Таццяна, Слаўнікава Ірына, Чэкіна Людміла, Лазарчык Алена, Санкевіч Марына, Саламенік Вольга.
Заказны ліст таксама быў адпраўлены Ігару Ільяшу!
Суд Лёзненскага раёна запрасіў віцебскую актывістку на працэс па прызнанні яе старонак у сацсетках «экстрэмісцкімі»
Запрашэнне Караліна Цярэнцьева атрымала праз Instagram — дзяўчына яшчэ некалькі год таму была вымушана з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед. Паводле тэкста, дасланага актывістцы, можна прасачыць усю «кухню» падрыхтоўкі падобных судовых працэсаў.
Караліне даслалі і прадстаўленне па яе грамадзянскай справе за подпісам пракурора Лёзненскага раёна Аляксея Бузікава. Там, у прыватнасці, пазначана, што «экстрэмізм» на старонках актывісткі быў знойдзены падчас маніторынгу сеткі Інтэрнэт непасрэдна ў будынку раённый пракуратуры па адрасе вул. Леніна 100Б.
Паказальна, што яшчэ да прыняцця судом нейкага рашэння пракурор раёна ўжо патрабуе «накіраваць копію ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў Рэспубліканскі спіс эктрэмісцкіх матэрыялаў».
Крыніца: Віцебская Вясна
✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў
«Вы сталі закладнікамі рэжыму і ахвяруеце сваім здароўем і жыццём дзеля вольнай Беларусі. Не губляйце надзеі на то, што ўсё дрэннае абавязкова скончыцца, што ўсё не дарма. Беражыце сябе».Читать полностью…
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі Telegram-каналы «Шытпост і воля» і «Видавництво Ӯтопія», старонка ў Facebook «Елена Янушковская», старонка ў Instagram «pressclubbelarus», а таксама старонка ў TikTok «president_sveta_».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🧳Перад вяртаннем у Беларусь варта пільна ацэньваць рызыкі затрымання
Праваабаронцам вядома, што затрыманні на межах Беларусі не спыняюцца.
Традыцыйна пад асаблівы дагляд на мяжы трапляюць як беларусы, так і грамадзяне іншых краінаў, большасць з якіх — украінцы. Падставай для допыту ці затрымання могуць стаць падпіскі на незалежныя СМІ, схаваныя фота з пратэстаў у тэлефоне або сацсетках, нацыянальная сімволіка і нават штампы ў пашпарце аб наведванні Украіны.
Калі чалавек знаходзіцца ў базе «БЕСпорядки», куды ўносяцца дадзеныя ўсіх затрыманых пасля пачатку пратэстаў, то відавочных падставаў можа і не быць.
📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных
Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Яўген Сарока, Уладзіслаў Браўэр, Аляксандр Апановіч, Дзмітрый Шахноў, Вадзім Жукоўскі, Валерый Жукаў, Віялета Вярбіцкая, Аляксандр Мазурын.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118383
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Сацсеткі брэнду ўпрыгожванняў «Belaruskicry» прызналі «экстрэмісцкімі»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Партызанскага раёну 23 ліпеня, але з'явілася ў Спісе Мінінфарма толькі сёння. Гаворка пра сайт, а таксама старонкі ў Instagram, Telegram, Facebook, TikTok і «Х».
Акрамя таго, у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапілі Telegram-канал «Страна Зазеркалья», друкаваныя выданні «Нацыяналiзм у сьвеце. Мiнулае. Сучаснасьць. Пэрспэктывы» і «Verbrannte Dorfer. Nationalsozialistische Verbrechen an der landlichen Bevolkerung in Polen und der Sowjetunion im Zweiten Weltkrieg"/Herausgegeben von Florian Wieler und Frederic Bonnesouer Unter Mitarbeit von Sibylle Suchan-FloB».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
За словы «Слава Украіне» былога палітвязня ў наваполацкай калоніі на 4 гадзіны паставілі на расцяжку
Падчас засялення ў калонію кантралёры правакавалі мужчыну, каб прымяніць дадатковыя катаванні. Адзін з актывістаў звярнуў увагу на ягонае ўкраінскае прозвішча. Юрыст у адказ сказаў: «Слава Украіне». Актывіст адразу распавёў пра гэта адміністрацыі калоніі.
Затым кантралёр з мянушкай Шпрыц павёў Арцёма на кантрольны пункт. Там ён распытваў былога палітвязня, чым Крым, называў яго фашыстам і ў выніку на чатыры гадзіны паставіў на расцяжку. Вязня прымушалі вельмі шырока расстаўляць ногі на шырыню шасці напольных кафляў. Калі ён не вытрымліваў і падаў, штурхалі і прымушалі стаяць у такой позе далей, кажа Арцём.
Цягліцы на нагах не вытрымалі і парваліся. Праз гэта ў былога палітвязня ўнутраныя бакі абедзвюх сцёгнаў былі ўсе чорныя ад сінякоў, распавядае суразмоўца.
🔹«Толькі ў няволі зразумеў, што такое прававы дэфолт»: былога юрыста асудзілі за расследванне карупцыі гомельскіх чыноўнікаў
У BELPOL «Вясне» распавялі, што Андрэй Занеўскі да 2018-га года працаваў у «Ваўкавыскай камунальнай гаспадарцы», а потым адкрыў сваё прадпрыемства
У гэтым жа годзе УКДБ па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле ч.1 арт. 375 КК (наўмыснае разгалашэнне службовай таямніцы). Згодна версіі абвінавачвання, Занеўскі з лютага 2014 года па студзень 2015, знаходзячыся на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, наўмысна разгалосіў звесткі, якія складаюць службовую таямніцу. У 2019 годзе расследаванне было прыпыненае праз немагчымасць вытворчасці следчых дзеянняў.
Невядома, ці цяпер Андрэя Занеўскага асудзілі па перакваліфікаванай старой справе, ці па новай.
🔹Гарадзенца завочна асудзілі за «здраду дзяржаве»
Паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра суды за ўдзел у пратэстах
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Толькі ў адным Мінску вядома пра сотні чалавек, што абвінавачваюцца ва ўдзеле ў пратэстах.
Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@viasnainfo | @viasna_bot | @ViasnaSOS
❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў
Гэта Віктар Мека, Андрэй Андронаў, Андрэй Арол, Алена Рудая, Яўген Шляхцёнак, Сафія Бачурынская, Валеры Іванін, Яўген Бялькевіч, Яўген Пяргаеў, Ілля Валвенкін, Мікалай Ліс
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118374
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
⚖️«Толькі ў няволі зразумеў, што такое прававы дэфолт»: былога юрыста асудзілі за расследванне карупцыі гомельскіх чыноўнікаў
Гомельскі юрыст Арцём у 2020 годзе пачаў весці ўласнае расследванне пра карупцыю ў найбуйнейшым у Беларусі гаражным кааператыве і пра ДТЗ са смяротным вынікам з удзелам чыноўніцы гарвыканкама. У 2022 годзе на юрыста завялі крымінальныя справы за «паклёп» і «распальванне варожасці» і асудзілі на 2 гады калоніі.
Былы палітвязень распавёў «Вясне», што толькі пасля ўласнага зняволення зразумеў, што ў Беларусі сапраўды пануе прававы дэфолт. Суразмоўца падзяліўся, як у калоніі бараніў працоўныя правы непалітычных вязняў, а таксама распавёў, як яго зблыталі з поўным цёзкам і будавалі абвінавачванне на падставе чужых тэлефонных размоваў.
«Маладыя хлопцы ў камеры сівеюць. Праз беднае харчаванне праяўляюцца хранічныя захворванні. Аднойчы нам прынеслі ежу, у якой былі апарышы. Як жартавалі супрацоўнікі СІЗА: "Затое, у вас будзе мяса"».