viasnahomel | Unsorted

Telegram-канал viasnahomel - Гомельская вясна

-

Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot

Subscribe to a channel

Гомельская вясна

🌍 Кароткатэрміновыя стажыроўкі ў Еўропе з пакрыццём выдаткаў!

Цікавіцеся адукацыяй, студэнцкай мабільнасцю або міжнародным валанцёрствам? Гэта выдатная магчымасць атрымаць новы досвед, пашырыць веды і знайсці аднадумцаў у гэтай галіне.

💡 Як знайсці стажыроўку?
На платформе SALTO-YOUTH ёсць Еўрапейскі навучальны каляндар з інфармацыяй пра трэнінгі, стажыроўкі і абмены для моладзі і спецыялістаў у галіне нефармальнай адукацыі. У левым слупку абярыце краіну ў раздзеле «For participants from» – і шукайце актуальныя магчымасці!

💰 Фінансаванне:
Большасць трэнінгаў бясплатныя, арганізатары часта пакрываюць усе выдаткі (праезд, пражыванне, харчаванне). Ёсць і платныя мерапрыемствы з невялікім аргвзносам.

Гэта крутая магчымасць вучыцца, знаёміцца з цікавымі людзьмі, падарожнічаць і ствараць міжнародныя праекты! 🚀

Читать полностью…

Гомельская вясна

❗️Больш за 30 нобелеўскіх лаўрэатаў звярнуліся да сусветных лідэраў з заклікам паспрыяць вызваленню палітвязняў у Беларусі (тэкст звароту).

17 лютага група лаўрэатаў нобелеўскіх прэмій падпісала адкрыты зварот да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і іншых сусветных лідэраў з заклікам паспрыяць вызваленню палітычных вязняў у Беларусі. Зварот падпісаў 31 нобелеўскі лаўрэат, і дакумент адкрыты для падпісання іншымі лаўрэатамі.
✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11190

Читать полностью…

Гомельская вясна

📌 Жыхарку Гомеля збіраюцца рэпрэсаваць за карыстанне правам на свабоду атрымання і распаўсюду інфармацыі

Імаверна, яе пераследуюць за падпіскі на суполкі альтэрнатыўных дзяржаўнай прапагандзе медыяў.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

❤️ Вызваліўся палітзняволены грамадзянін Украіны з Брагіна

Яму давялося адседзець у вязніцах кіроўнага ў Беларусі рэжыму ўвесь тэрмін, які захацелі карнікі. За што мужчына трапіў за краты - чытайце па спасылцы.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

Затрыманая блогерка з Мазыра

Паліну Зыль абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання» (канкрэтныя артыкулы не называюцца, верагодна, гаворка ідзе пра артыкулы 342 і 361-1 КК). Цяпер дзяўчына ў СІЗА. Разам з ёй быў затрыманы яе хлопец Максім Шуканаў.

Блогерцы Паліне Зыль 31 год, яна з Ельска, вучылася ў Мазыры. Праз удзел у пратэстах яна разам з маладым чалавекам апынулася ў вышуку, але з Беларусі маладзёны вырашылі не з'язджаць. Яны былі затрыманыя на менскім вакзале.

Читать полностью…

Гомельская вясна

📩 Экс-асуджаныя да смяротнага пакарання ў ЗША рэагуюць загад, які вяртае актыўнае выкарыстанне смяротнага пакарання

Выканаўчы загад прэзідэнта Трампа аб смяротным пакаранні робіць нашу крымінальную юстыцыю яшчэ больш небяспечнай. Як людзі, якія былі памылкова асуджаныя на смерць, мы з Witness to Innocence ведаем з уласнага досведу, што смяротнае пакаранне не павышае бяспеку. Мы – 200 чалавек у ЗША, якіх памылкова асудзілі, прысудзілі да смяротнага пакарання, а затым апраўдалі. Такія, як мы, да гэтага часу знаходзяцца ў камерах смяротнікаў. Гэта здарылася з намі, і гэта можа здарыцца з кім заўгодна. Паводле данных Death Penalty Information Center, "на кожныя 8 выкананых пакаранняў смерцю ў ЗША прыпадае адзін памылкова асуджаны і пазней апраўданы чалавек". Мы не можам прымаць дзяржаўна санкцыянаваныя забойствы ў сістэме, якая робіць такія памылкі.

Гэты загад ігнаруе факты, шматгадовыя даследаванні:

▪️ Смяротнае пакаранне не павышае грамадскую бяспеку і не прадухіляе гвалт.
▪️ Не існуе доказаў таго, што смяротнае пакаранне стрымлівае злачыннасць. Штаты, якія захоўваюць гэты від пакарання, маюць вышэйшыя ўзроўні гвалту.
▪️ Яно несправядліва ўжываецца ў дачыненні да людзей з нізкім даходам, прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў і асоб з псіхічнымі захворваннямі.
▪️ Смяротнае пакаранне забірае значныя бюджэтныя сродкі, якія маглі б пайсці на рэальныя меры па зніжэнні ўзроўню злачыннасці.
▪️ Многія эксперты адзначаюць сур’ёзныя праблемы з выкарыстаннем смяротных ін’екцый.
▪️ Пратэст супраць смяротнага пакарання не мае межаў – яго асуджаюць людзі з розных палітычных і рэлігійных груп.

Мы, Witness to Innocence, разам з іншымі арганізацыямі па ўсім свеце рашуча выступаем супраць гэтага загаду. Смяротнае пакаранне не зрабіла нас бяспечней, як і не зрабіла бяспечней ахвяр злачынстваў або іх сем’і. Злучаныя Штаты застаюцца адной з нешматлікіх развітых краін, якія ўсё яшчэ выкарыстоўваюць гэтую жорсткую і неэфектыўную меру.


🔗 Чытаць заяву цалкам па спасылцы.

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ У Мазыры будуць судзіць жорстка збітага пры затрыманні супрацоўніка НПЗ. У СІЗА кінутыя ягоны сын ды сынава дзяўчына

Жорстка збітага летась 1 жніўня карнікамі каля прахадной Мазырскага НПЗ 62-гадовага супрацоўніка завода збіраюцца судзіць 26 лютага, заўважыла Наша Ніва.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ Тым часам, галоўны інжынер Чарнобыльскай АЭС не выключае магчымасці ўцечкі радыёактыўных рэчываў...

Читать полностью…

Гомельская вясна

Яшчэ дваіх жыхароў Гомельшчыны ўлады абвясцілі экстрэмістамі

У чарговае абнаўленне так званага “Спісу асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” 14 лютага МУС занесла 18 чалавек.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

Паліна Шарэнда-Панасюк дала разгорнутае інтэрв'ю пасля вызвалення

Яна распавяла як яе спрабавалі "зламаць" і як здымаўся відэасюжэт прапагандыстаў з ейным удзелам.

Читать полностью…

Гомельская вясна

📢 Фінансаванне праектаў для дыялогу і ўзаемапаразумення!

Фонд Deutsche Bahn Stiftung адкрыў прыём заявак на падтрымку праектаў, якія дапамагаюць людзям з рознымі палітычнымі поглядамі знаходзіць агульную мову.

✏️ Якія ініцыятывы могуць атрымаць фінансаванне?
👉 Платформы для адкрытых дыскусій і абмену думкамі;
👉 Праекты, што спрыяюць узаемапавазе і талерантнасці;
👉 Ідэі, накіраваныя на моладзь (ад 16 гадоў) і дарослых з розным досведам;
👉 Асабліва вітаюцца ініцыятывы ў сельскай мясцовасці і з удзелам валанцёраў.

📌 Што важна ведаць?
♦️ Праект павінен рэалізоўвацца на тэрыторыі Германіі;
♦️ Праект мусіць быць завершаны да 31 снежня 2026 года.

Дэдлайн падачы заявак: 28 лютага 2025 года

🔗 Падрабязнасці шукайце тут, на сайце Deutsche Bahn Stiftung!

Читать полностью…

Гомельская вясна

🔸“Вярхоўны суд” разгледзіць апеляцыю ўкраінца і дваіх жыхароў Ельска, якіх улады абвінавацілі ў супрацы з СБУ і падрыхтоўцы тэрактаў

Яўген Шаршнёў у Гомельскім абласным судзе 2 снежня мінулага года абвясціў Вячаслава Бародзія вінаватым паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса і распарадзіўся зняволіць украінца на 10 гадоў.
Мікалая Ласоўскага і Валянціну Полаз Шаршнёў засудзіў паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса і ў выраку загадаў зняволіць Мікалая Ласоўскага на 10 гадоў, а Валянціну Полаз на дзевяць.


✔️А разглядаць апеляцыйную скаргу будзе Максім Філатаў, вядомы на ўсю Беларусь тым, што ў 2020-м яму ў раздзявальні трэнавальнай залы наклалі ў заплечнік.

Больш дэталёва ⬅️

Читать полностью…

Гомельская вясна

😵‍💫 «Усё ўжо прыбралі, усё добра»: у Хойніках расейскі дрон-камікадзэ ўпаў на школу мастацтваў

Здарэнне адбылося ноччу. Жыхарам гораду, вядома, нічога тлумачыць не сталі. Але некаторыя з іх бачылі падзенне беспілотніка на ўласныя вочы:

«Ляцеў дзесьці з боку паўночнага ўсходу. Упаў амаль у пяціпавярховік. Увесь дом эвакуявалі, засялілі ў гатэль. Бліжэйшыя крамы днём зачынілі. Пасля абеду дрон вывезлі і ўзарвалі. Увесь горад на вушах. Кучу міліцыі нагналі, у тым ліку АМАП», – распавёў «Флагштоку« мясцовы жыхар.


У самой школе мастацтваў, куды патэлефанавалі журналісты пад выглядам занепакоеных бацькоў, кажуць, што «усё ўжо прыбралі, усё добра».

Читать полностью…

Гомельская вясна

📌 Жыхарку Гомеля збіраюцца рэпрэсаваць за карыстанне правам на свабоду атрымання і распаўсюду інфармацыі

Імаверна, яе пераследуюць за падпіскі на суполкі альтэрнатыўных дзяржаўнай прапагандзе медыяў.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

💔«Яе білі па галаве, яе білі па жываце», — Паліна Шарэнда-Панасюк пра збіццё Кацярыны Андрэейва ў гомельскай калоніі № 4

Былая палітзняволеная распавяла пра збіццё журналісткі Кацярыны Бахвалавай (Андрэевай) у лютым 2022 года:

«Я чула [ў ШІЗА], як яна прасіла лекара. Яна казала, што мяне моцна збілі: "Мяне білі па галаве, паклічце лекара, паклічце лекара..." Зразумела, што ніхто ёй лекара не паклікаў. Гэта было 9 лютага. 10 лютага яе вывезлі ў СІЗА на Гомель. У мяне атрымалася пагаварыць з дзяўчынай, якая распавяла сітуацыю, што калі Кацю выклікалі і азнаёмілі з тым, што супраць яе ўзбуджаная чарговая справа [заўв. — за "здраду дзяржаве"], у яе проста здалі нервы. У яе здарылася гістэрыка. Што яна там рабіла — я не ведаю, але гэтая дзяўчына сказала, што яна была збітая. Яе збівалі чатыры чалавекі: оперупаўнаважаны Чорны, Ганчароў, Алёхін і Зюзін. Вось гэтыя чатыры мужычны — "героі" — накінуліся на адну Кацю. Яе білі па галаве, яе білі па жываце».

Больш з Кацярынай у месцах няволі Паліна не перасякалася.

Читать полностью…

Гомельская вясна

🔸Гомельскія актывісты атрымалі палітычны прытулак у Славакіі.

Чалец перадвыбарчай каманды Святланы Ціханоўскай падчас выбараў 2020 года, грамадскі актывіст і блогер Дзмітрый Лукомскі і ягоная дзяўчына, мастачка і грамадская актывістка Віялета Майшук атрымалі паведамленне пра тое, што ім нададзены палітычны прытулак у Славакіі. Пра гэта Дзмітрый распавёў выданню Флагшток.

Дзмітрый і Віялета пазнаёміліся яшчэ ў Беларусі, пазней праз палітычны пераслед мусілі эміграваць ва Украіну, а ў 2024 годзе праз праблемы з беларускімі пашпартамі выехалі ў Славакію, дзе запыталі палітычнага прытулку. Іх змясцілі ў лагер для ўцекачоў, дзе, на іхнюю думку, былі не годныя ўмовы. Праз барацьбу за паляпшэнне ўмоваў знаходжання ў лагеры, Дзмітрый нават зазнаў пераслед з боку славацкіх уладаў, яго змяшчалі ў месца несвабоды. Калі ўжо Віялета знаходзілася ў Славакіі, у Беларусі супраць яе завочна завялі крымінальную справу.

Читать полностью…

Гомельская вясна

❗️Мінулай ноччу жыхары Жлобіна прачнуліся ад гучных гукаў у небе над горадам

Як паведамляюць крыніцы “Гомельскай Вясны” са Жлобіна, цягам амаль двух гадзін ад другой да чацвёртай гадзіны ночы жыхары горада чулі проста над сабой моцны гул.

“Я памятаю, як на пачатку вайны над намі лёталі самалёты, то гул быў не такі. Ён па-першае, быў значна вышэй, а па-другое, не такі працяглы. Тады самалёт праляцеў за некалькі секунд і сціхла, пакуль не паляціць наступны. А гэтым разам гук адчуваўся значна ніжэй над дамамі, паступова набліжаўся і доўжыўся вельмі шмат часу. Потым пачынаўся новы. Калі б гэта былі самалёты, то яны мусілі б проста круціцца над самым Жлобінам”.


Імаверна, над Жлобінам праляталі іранскія дроны тыпу Shahed-136, якія расійцы пад назваю “Герань-2” выкарыстоўваюць для атак па Украіне падчас сваёй узброенай агрэсіі супраць гэтай краіны. Ва Украіне гэтыя дроны называюць “мапеды” за характэрны гул, які яны ствараюць у небе пры сваім пралёце і падабенства слова з назвай іранскай маркі.

Читать полностью…

Гомельская вясна

📌 У Буда-Кашалёве за “распаўсюд экстрэмізму” судзілі дырэктарку школы, намесніцу кіраўніка райкама “Белай Русі"

У пошуках уяўных “экстрэмістаў” улады Беларусі ўсё часцей выходзяць на сваіх.

✅ Як так сталася - чытайце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Гомельская вясна

У Мазыры за выказанае меркаванне пра Лукашэнку будуць судзіць фатографку

Што канкрэтна ставяць у віну жанчыне пакуль невядома.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

Стварылі фэйкавы бот «Нашай Нівы»

У праўладных каналах з'явілася інфармацыя пра фэйкавы бот нібыта «Нашай Нівы», піша @nashaniva.

«Ні ў якім разе не адпраўляйце ім інфармацыю! Звяртаем увагу, што мы цяпер увогуле не практыкуем сувязі праз боты. Бяспечна камунікуйце з Рэдакцыяй праз рэдакцыйны акаўнт @nn_editor».


🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Гомельская вясна

Маленькае дзеянне – вялікія змены!

Часам падаецца, што адной чалавечай ініцыятывы недастаткова, каб змяніць свет. Але гісторыя паказвае іншае: нават невялікае дзеянне можа запусціць глабальныя перамены. Сёння мы сабралі для вас некалькі выпадкаў, калі людзі, зусім не будучы лідар_каміі або палітыкамі, сваімі ўчынкамі мянялі ход гісторыі і прасоўвалі правы чалавека!

📖 Гартай карусель і натхняйся рэальнымі гісторыямі!

📤 Якое з гэтых дзеянняў цябе найбольш уразіла? А можа, ты ведаеш іншыя выпадкі, калі адна маленькая ініцыятыва змяніла свет?

Дзяліцеся ў каментарах у нашым 📱 Інстаграм!

Читать полностью…

Гомельская вясна

⁉️Як выглядае прымусовае лячэнне ў Беларусі на практыцы?

Праваабаронца-лекар з установы «Лекары за праўду і справядлівасць» Васіль Завадскі распавёў, што пры некаторых псіхіятрычных клініках ёсць асобныя аддзяленні, прызначаныя для прымусовага лячэння:

«Ёсць розныя віды рэжымаў у залежнасці ад стану здароўя. Лекары прызначаюць ім лячэнне згодна іх дыягназу. Але чалавек можа адмовіцца ад прыёму лекаў, тады ў гэтых аддзяленнях ужываецца прымус. Ён можа выглядаць дастаткова брутальна, калі, напрыклад, санітары фізічна трымаюць чалавека, а яму робіцца ін'екцыя ці могуць расціраць таблеткі і прымушаюць чалавека прыняць гэтыя таблеткі. Гэтыя меры з'яўляюцца не зусім гуманнымі».


🔹«У турме сядзець лягчэй». Не менш за 33 чалавекі паводле палітычных матываў накіравалі на прымусовае лячэнне

Читать полностью…

Гомельская вясна

🙄 Што б ні здарылася – кажы, што ўсё добра: расейцы ўдарылі па Чарнобыльскай АЭС дронам, гомельскія ўлады кажуць «усё нармальна»

Пры гэтым, не прыгадваючы, праз каго магла здарыцца чарговая трагедыя.

«Па стане на 14 лютага радыяцыйная абстаноўка стабільная, магутнасць дозы гама-выпраменьвання на пунктах назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра адпавядае ўсталяваліся шматгадовым значэнняў», – заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аблвыканкаму Дзмітрый Руткоўскі.

Удар расейскім беспілотнікам быў зафіксаваны ў 01.54 14 лютага. Вось, што пра яго сказалі ўкраінскія ўлады:

«Цяпер эксперты ацэньваюць наступствы атакі. У той жа час уплыў удару на функцыянаванне новага бяспечнага канфаймента аб'екта «сховішча» патрабуе дадатковай ацэнкі».

Читать полностью…

Гомельская вясна

Журналісты "Еўрарадыё" патэлефанавалі гомельскім чыноўнікам з пытаннем пра начныя выбухі

Адказы больш, чым красамоўныя. Паслухайце!

Читать полностью…

Гомельская вясна

У Гомелі і Рэчыцы пройдуць яшчэ два суды за “распаўсюд экстрэмізму”

Карнікі працягваюць пераследаваць людзей за рэалізацыю права на свабоду пошуку, атрымання і распаўсюду інфармацыі.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

Над Гомелем збілі дрон

Жыхары Навабеліцы і Раманавічаў заўважылі, як з неба нешта падала і гарэла. Па часе гэта супала з атакай Расеі па ўкраінскіх гарадах.

Читать полностью…

Гомельская вясна

У Гомелі будзе яшчэ адзін суд за парушэнні на "выбарах"

Мужчыну нядаўна судзілі за “распаўсюд экстрэмізму”.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

💔Палітзняволеных Алену Гнаук і Вікторыю Кульшу змясцілі ў ПКТ

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла апошнія навіны пра жанчын:

"Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яны
былі пераведзеныя ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць іх зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул".

Таксама Паліна дадала:

«У Вікторыі Кульшы ўжо, напэўна, адмовілі ныркі. Яна трымала галадоўкі проста месяцамі, яна адмаўлялася ад вады і піцця. Яна ўскрывала сабе вены. Яе кідалі з гэтым у ШІЗА – яна ў ШІЗА ўскрывала сабе вены. Яна ў ПКТ трымала галадоўкі. Яна адмаўлялася ад дапамогі лекараў».


Нагадаем, Алена і Вікторыя адбываюць тэрміны ў жаночай калоніі № 24 у Зарэччы, адкуль днямі выйшла Шарэнда-Панасюк. Жанчын раней асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". Увесь час адміністрацыя ўстановы жорстка цісне на палітзняволеных.

Читать полностью…

Гомельская вясна

Леанід Марозаў: «Нягледзячы на рэдкія выпадкі сустрэчаў або публічных інтэрв'ю, сапраўдная ізаляцыя, у якой знаходзяцца палітвязні, не парушаная»

Без лістоў, званкоў, навінаў – менавіта так, у рэжыме інкамунікада, цяпер знаходзяцца мінімум 9 беларусаў. Невядома, у якіх умовах трымаюць гэтых людзей, ці атрымліваюць яны медычную дапамогу, як перажываюць ізаляцыю. Усё, што застаецца родным і сябрам палітвязняў – гэта здагадкі і чаканне. Нават кароткае «са мной усё добра» становіцца недасяжнай раскошай.

Пару дзён таму мы даведаліся што Марыю Калеснікаву вярнулі ў атрад пасля 724 днён у інкамунікада — і ў яе нарэшце з'явілася магчымасць паразмаўляць з людзьмі ды даведацца пра апошнія навіны. Але нягледзячы на тое, што рэжым паказаў Віктара Бабарыку і Ігара Лосіка – яны ўсё яшчэ знаходяцца ў ізаляцыі.

Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, тлумачыць:

«Інкамунікада, пры якім палітвязні цалкам пазбаўленыя сувязі са знешнім светам, – сур'ёзнае парушэнне правоў чалавека. Гэты рэжым прымяняецца да палітвязняў цягам доўгага часу, што ўзмацняе іх ізаляцыю ад родных, адвакатаў, грамадства. Для кагосьці гэта месяцы, а для кагосьці ўжо – гады.

Асуджаныя, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, не могуць камунікаваць з роднымі або атрымліваць прававую дапамогу, што парушае іх права на абарону і доступ да інфармацыі.

Нягледзячы на адзінкавыя выпадкі сустрэчаў або публічных прапагандысцкія «інтэрв'ю», якія могуць быць прадстаўленыя як знак таго, што рэжым інкамунікада быў прыпынены, сапраўдная ізаляцыя, у якой яны знаходзяцца, не парушаная».


Нават калі вам не прыходзяць адказы – пішыце. Пішыце палітвязням, падтрымлівайце іх родных. Вашыя словы важныя. Вашая ўвага важная.

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла, як яе вербавалі спецслужбы

За дзень да выезду з Беларусі Паліна была вымушаная падпісаць дамову пра супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам. Яна ўзяла псеўданім «Эдэльвейс». Яшчэ адну дамову Паліна падпісала перад выхадам з калоніі.

«Я заяўляю, што я пісала гэтыя паперы, разумеючы, што магу ніколі не выйсці з-за гэтых кратаў. Першую паперу я напісала знаходзячыся ў ІК-24 24 снежня. І другую паперу я падпісала ўжо ў Берасці, калі я прыйшла ў ГУБОПіК. Гэта было 3 лютага. На наступны дзень я з'ехала. Я дэзавуюю гэтыя падпісанні».

Читать полностью…
Subscribe to a channel