Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Высветліўся прысуд палітвязню з Гомеля
Мужчыну рэпрэсавалі ў 2023 годзе, але праз закрытасць суда не было вядома, на які тэрмін карнікі вырашылі яго зняволіць.
✅ Чытаць болей
👩Сумесны дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца каля 150 палітзнвяоленых жанчын. Напярэдадні 8 сакавіка некалькі ініцыятыў аб'ядналіся і распачалі збор у падтрымку беларусак.
На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля €150. Калі атрымаецца сабраць больш — падтрымка будзе больш шырокай, і яшчэ больш жанчын яе атрымаюць.
Падтрымаць збор
❤️🩹 Сакавік: у Гомельскай вобласці – 148 палітзняволеных
Месяц таму іх было 153. Пры тым, што на Гомельшчыне колькасць палітвязняў некалькі зменшылася, у цэлым па краіне гэта лічба заўважна ўзрасла.
✅ Чытаць болей
🤔 У Чачэрску будзе суд за “масавыя беспарадкі”
Пры гэтым аніякіх масавых беспарадкаў у горадзе не было, прынамсі, апошняе стагоддзе.
✅ Чытаць болей
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
☝️ Былая палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна выехала з Беларусі. У гэтым ёй дапамог BYSOL
Таксама фонд адкрыў збор для журналісткі на адаптацыю і лячэнне.
Нагадаем, Ксенія выйшла на волю «па памілаванні» у жніўні 2024 года. Цяпер разам з сям'ёю яна знаходзіцца ў Вільні. Ксенія распавядае, што толькі пасля выезду з Беларусі адчула сябе вольнаю.
«Цяпер я хачу рабіць самае галоўнае – жыць. Па магчымасці працаваць, рабіць, ды проста жыць поўным жыццём. Я вельмі люблю жыццё і вельмі люблю сваю прафесію. Для мяне было б цудоўна, калі б я магла рабіць нешта практычнае, але я пакуль не вельмі разумею, як гэта магчыма».Читать полностью…
🙋♂️ Барыс Звозскаў — адзін з заснавальнікаў сучаснага праваабарончага руху ў Беларусі. У складаныя часы ён не проста назіраў за тым, што адбываецца, не проста абараняў правы чалавека — ён стварыў сістэму, у якой праваабаронцы маглі вучыцца, расці і мяняць свет.
🏠 Нарадзіўся 26 лютага 1949 года ў Белагорску. Па прафесіі інжынер, але жыццё распарадзілася інакш — у 1990-я гады Барыс цалкам прысвяціў сябе абароне правоў чалавека. Ён заснаваў арганізацыі «Хельсінкі XXI» і «Прававая ініцыятыва», якія дапамагалі ахвярам рэпрэсій, навучалі адваката_к, праваабарон_чын і актывіст_ак, а таксама дакументавалі парушэнні правоў. Пазней ён стаў ініцыятарам стварэння Беларускага Дома правоў чалавека — бяспечнай прасторы для тых, хто змагаецца за справядлівасць.
👉🏼 Барыс не толькі ствараў ініцыятывы, але і натхняў людзей вакол. Каля_жанкі ўзгадваюць, што ў яго заўсёды знаходзіўся час на гутарку, параду, падтрымку. Ён умеў растлумачыць складаныя прававыя рэчы простай мовай, але галоўнае — ён паказваў сваім прыкладам, што нельга здавацца.
У 2008 годзе Барыса прызналі «Праваабаронцам года», але сам ён не лічыў гэта асабістым дасягненнем — для яго важней было, што рух расце, што новыя людзі прыходзяць у праваабарончую сферу. Ён сышоў з жыцця ў 2012 годзе, але яго ідэі працягваюць жыць у кожн_ай, хто сёння абараняе правы чалавека ў Беларусі.
🌿 Спадчына Барыса Звозскава працягвае жыць у кожн_ай, хто сёння абараняе правы чалавека. А больш гісторый пра тых, хто стварае змены, шукайце ў нашым Instagram!
♦️ У Гомелі за карыстанне свабодай распаўсюду інфармацыі судзілі лекарку. Жанчыне выстаўлялі абвінавачванне ў “распаўсюдзе экстрэмізму”.
28 лютага ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля адбыўся чарговы факт палітычнай рэпрэсіі датычна Аліны Жукавай. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11218
📝«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
У чарговую гадавіну прысуду вядомым праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі распачаць усе магчымыя намаганні да таго, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.
«Звяртаючыся да ўладаў Беларусі, заклікаем праявіць дальнабачнасць у пераадоленні нацыянальнага крызісу. Вызваленне палітвязняў можа стаць адпраўным пунктам да пачатку аднаўлення прававога характару беларускай дзяржавы, узмацнення суверэнітэту на фоне найскладанейшай геапалітычнай сітуацыі апошніх гадоў».
☝️ Праваабаронцы даведаліся, дзе карныя структуры трымаюць палітвязня з Гомельшчыны
Асноўнае абвінавачванне, якое закідалі мужчыну – абраза Лукашэнкі.
✅ Чытаць болей
💔«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволі
Праваабаронцы «Вясны» запрашаюць 8 сакавіка на анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.
У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.
📍8 сакавіка ў 14:00 па Мінскім часе
✍️Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
⁉️Падрабязнасці мерапрыемства
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, з'явілася магчымасць зрабіць аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Улады запісалі ў экстрэмісты яшчэ дваіх жыхароў Гомельшчыны
Іхні “экстрэмізм” палягае ў выказванні уласнай думкі ў інтэрнэт-каментарах ды ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту.
Пачытайце, хто гэтыя людзі.
У сакавіку – дні нараджэння ў двух палітзняволеных у калоніі ў Мазырскім раёне
У сакавіку ў двух палітычных зняволеных, якіх трымаюць у калоніі № 20 (Міхалкаўскі сельсавет Мазырскага раёна) – дні народзінаў. Іх можна павіншаваць, даслаўшы паштоўку, ліст альбо тэлеграму.
Каго павіншаваць - глядзіце па спасылцы.
У Латвіі забароняць турпаездкі ў Беларусь праз небяспеку 27 лютага Сейм Латвіі прыняў у першым чытанні рашэнне, якое тычыцца турысцкіх паездак у Беларусь і Расію – з-за небяспекі, якая можа пагражаць турыстам з боку правячых там рэжымаў. Нагадаем, што ў Гомелі ў жаночай калоніі № 4 знаходзіцца грамадзянка Латвіі Ала Сакаленка, якую ў час турпаездкі ў Беларусь зняволілі за “падрыхтоўку вярбоўкі беларускіх вайскоўцаў”. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11211
Читать полностью…❤️ Праваабаронцы атрымалі пацверджанне вызвалення палітвязня са Жлобіна
Мужчына вызвалены па сканчэнні тэрміну, цягам якога карнікі збіраліся трымаць яго ў зняволенні.
✅ Чытаць болей
Генпракуратура і прапагандысты атакуюць рэжысёра Марыю Булавінскую за фільм пра сталінскія злачынствы 🤬
На сайце генпракуратуры з’явілася паведамленне пра тое, што аўтары дакументальнай стужкі “Выжыў пасля расстрэлу. Лес” адмаўляюць генацыд беларускага народа падчас ІІ Сусветнай. 😳
Рэжысёрка Марыя Булавінская зазначае, што ў фільме распавядаецца тое, што яшчэ да вайны Шчакатоўскі лес мог выкарыстоўвацца НКВД у якасці палігону для расстрэлаў апанентаў савецкай улады. Паводле Марыі, нервовая рэакцыя на стужку паказвае слабасць аргументацыі ўладаў.
✅ Падрабязнасці: https://homeldays.org/genprakuratura-i-prapagandysty-atakujuc-rjezhysjora-maryju-bulavinskuju-za-film-pra-stalinskija-zlachynstvy/
❗️Для абыходу блакіроўкі сайта чытаць ТУТ.
Штодзень
🙏🏻 Падтрымаць нас можна праз патрэон.
👉 Вы зможаце дапамагчы нам таксама адзінаразовым плацяжом праз buymeacoffee.
📌 Колькі палітвязняў утрымліваюцца ў пенітэнцыярных установах Гомельшчыны ў сакавіку
Спіс палітзняволеных у калоніі № 24 у г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна
Спіс палітзняволеных у калоніі № 20 у Міхалкаўскім сельсавеце Мазырскага раёна
Спіс палітзняволеных у ПУАТ № 21 у Мазыры
Спіс палітзняволеных у СІЗА № 3 ў Гомелі
Спіс палітзняволеных у ПУАТ № 17 у Гомелі
Спіс палітзняволеных у калоніі № 4 ў Гомелі
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым
📍Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца вельмі цяжкай: працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў 2020 года, а таксама пераслед іншадумцаў;
📍Працягваюцца адвольныя затрыманні беларусаў за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў — у лютым «Вясна» зафіксавала мінімум 656 выпадкаў рэпрэсій (у тым ліку затрыманні, ператрусы і г.д);
📍На працягу лютага ў судах разглядаліся крымінальныя справы ў дачыненні да як мінімум 304 абвінавачаных, вынесена мінімум 352 пастановы па адміністрацыйных справах;
📍Захоўваецца рост колькасці завочных палітычна матываваных судоў і тэндэнцыя пашырэння прымянення спецвытворчасці ў дачыненні да непублічных, не медыйных людзей;
📍Набылі моц змены ў Крымінальны кодэкс, якія пашыраюць магчымасці трансгранічнага пераследу па палітычных матывах.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117560
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Ксенію не пакідаюць думкі пра іншых палітзняволеных – праз гэта яна захоўвае асцярожнасць у выказваннях:
«Частка майго сэрца і маёй душы засталася там, з тымі жанчынамі, якіх я люблю. Нічога не буду рабіць, каб не перашкаджаць ім жыць, спакойна праходзіць кожны дзень іх жыцця. Таму што гэта цяжка – стаяць чатыры разы на дзень на вуліцы і чакаць, пакуль цябе правераць. Гэта цяжка – выносіць снег, мыць вуліцы, гэта цяжка і побытава, і маральна. Нічога не зраблю, каб не пагоршыць ім жыццё. Я вельмі хачу, каб яны выйшлі, гэта будзе самы галоўны падарунак для мяне.
Пакуль ты там, ты не разумееш, што гэта выпрабаванне. Ты проста ідзеш, жывеш кожны дзень – маўляў, сёння ў цябе жыццё такое. А потым выходзіш і толькі месяцы праз тры разумееш, што так сабе прыгода была».
«Перш за ўсё, я не памятаю, як увогуле прыехала ў калонію, таму што вывалілася з аўтазака – страціла прытомнасць. Мяне ў інвалідным вазку адразу прывезлі ў лякарню, першы тыдзень я знаходзілася там.Читать полностью…
Нешта здарылася з маім арганізмам, зламаўся. Думаю, ён проста трываў два гады ў СІЗА, і праз вялізны стрэс пачалі развівацца сімптомы. Фізічны стан пачаў вельмі моцна пагаршацца. Летам, перад вызваленнем, я магла ўжо 2-3 разы на дзень страціць прытомнасць».
📍 Актывістка з Мазыра вызнаная палітычнай зняволенай
3 сакавіка праваабарочная супольнасць Беларусі прыняла чарговую заяву аб прызнанні дзевяці вязняў, якіх улады трымаюць у месцах несвабоды, палітычнымі зняволенымі.
✅ Чытаць болей
📝Выбары*2025. Фінальная аналітычная справаздача паводле вынікаў назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Праведзены кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары» маніторынг усіх этапаў выбарчай кампаніі дазваляе зрабіць выснову, што выбары* прэзідэнта не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама суправаджаліся шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваны для ўтрымання Аляксандрам Лукашэнкам улады пры імітацыі ягонай шырокай народнай падтрымкі.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117551
📝FIDH заклікала адмяніць прысуды праваабаронцам «Вясны» і неадкладна вызваліць іх
У чарговую гадавіну прысуду праваабаронцам «Вясны» — лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, кіраўніку «Вясны» Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу, юрысту Уладзіміру Лабковічу — Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) зноў заклікала да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і спынення пераследу ўсіх беларускіх праваабаронцаў.
«Абсерваторыя рашуча асуджае несправядлівы прысуд і працягванне адвольнага затрымання Алеся, Валянціна, Уладзіміра, Марфы і Андрэя, а таксама асуджае палітычна матываваны, адвольны пераслед і жорсткае абыходжанне, якім яны падвяргаліся з моманту іх затрымання.
Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады адмяніць вынесеныя ім прысуды, неадкладна і безумоўна вызваліць іх і ўсіх іншых зняволеных у Беларусі, асуджаных паводле палітычна матываваных абвінавачванняў, і пакласці канец усім актам пераследу ў дачыненні да іх».
☝️ Спіс палітзняволеных у калоніі № 4 ў Гомелі (сакавік)
Станам на 1 лютага 2025 года ў так званай “папраўчай” калоніі № 4 ў Гомелі ўлады ўтрымліваюць 114 жанчын-палітзняволеных.
✅ Вось, хто гэтыя жанчыны.
❗️Два гады, як ўлады Беларусі вынеслі палітычны прысуд кіраўніку “Вясны”, лаўрэату Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму і ягоным намеснікам. 3 сакавіка 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Менску абвясцілі прысуд траім праваабаронцам “Вясны”.
Прызначаная асабіста Лукашэнкам на пасаду суддзі Марына Запаснік тады зачытала прысуд, які ўлады вырашылі вынесці выключна за праваабарончую дзейнасць кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” і на той момант ужо першаму за ўсю гісторыю Беларусі лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму... ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11216
🗞 Галоўныя навіны тыдня
👆 У Светлагорску за “распаўсюд экстрэмізму” судзілі чальца выбарчай камісіі на выбарах 2020 года
👆 У Брагінскім раёне праз падзенне дрона давялося эвакуяваць жыхароў вёскі
👆 Гомельскі суд прызнаў сацсеткі армянскай блогеркі «экстрэмісцкімі»
👆 У Гомелі асудзілі трэнера дарожнабудаўнічага каледжа
👆 Праваабаронцы даведаліся пра яшчэ аднаго палітвязня, вызваленага праз памілаванне
👆 Больш як праз месяц пасля галасавання ў Каленкавічах будзе суд за “парушэнні на выбарах”
♦️Чацвёрты на Гомельшчыне судовы працэс за "парушэнні на выбарах", пра які стала вядома, адбудзецца ў панядзелак у Каленкавічах.
Паводле артыкула 10.9 пагражае штраф памерам да 15 базавых велічыняў (BYN 630).
✅ Падрабязнасці тут.👈
Праваабаронцы вызналі палітычным зняволеным жыхара Мазыра
Ягонае імя – сярод шасці людзей, якіх праваабарончая супольнасць Беларусі вызнала палітзняволенымі ў сваёй чарговай заяве.
За што пераследуюць гэтага хлопца - глядзіце ў нашым матэрыяле.
♦️Пацверджаная інфармацыя пра вызваленне пяці палітзняволеных з Гомельшчыны Чацвёра з іх выйшлі на волю па сканчэнні прызначанага карнікамі тэрміну, адзін – праз памілаванне. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11209
Читать полностью…📌 Праваабаронцы даведаліся пра яшчэ аднаго палітвязня, вызваленага праз памілаванне
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра вызваленне праз памілаванне палітычнага зняволенага з Добруша Яўгена Кушнярова.
За што яго пакаралі - чытайце тут.