Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Студзень: у Гомельскай вобласці павялічылася колькасць палітзняволеных
Паводле дадзеных на 1 студзеня, у Гомельскай вобласці ў месцах зняволення знаходзяцца 154 чалавекі, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зняволенымі.
✅ Чытаць болей
Падаткаў мала... трэба яшчэ па 5 рублёў скінуцца...
Так у Жлобіне з гараджанаў у дабравольна-прымусовым парадку збіралі па 5 рублёў на дарожна-будаўнічыя работы па добраўпарадкаванні набярэжнай.
Пра гэта ў сваіх сацыяльных сетках распавяла жыхарка Жлобіну.
🎓 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда!
Для беларускіх студэнтаў, даследчыкаў і спецыялістаў адкрываецца магчымасць далучыцца да праграмы Кіркланда — унікальнага праекта, які спрыяе прафесійнаму развіццю і абмену досведам паміж краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
🟠 Што прапануе праграма?
• Навучанне і даследаванні ва ўніверсітэтах і інстытутах Польшчы.
• Стыпендыя ў памеры 6000 злотых штомесяц.
• Падтрымка пры рэалізацыі ўласных праектаў.
🟠 Для каго?
• Кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, краін Паўднёвага Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Расіі.
• Спецыялістаў з досведам у такіх сферах, як права, эканоміка, кіраванне, журналістыка, адукацыя, культура і іншыя.
• Людзей, зацікаўленых у рэалізацыі праектаў, якія спрыяюць развіццю грамадства і падтрымцы міжнароднага супрацоўніцтва.
📅 Дэдлайн падачы заявак: 1 сакавіка 2025 года.
👉 Падрабязная інфармацыя пра стыпендыю тут!
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
🌟 Са Святам усіх, хто адзначае праваслаўнае Раство!
Каляды - гэта не толькі свята, але і час падумаць пра бліжніх. Асабліва калі частка з іх - вязні дыктатарскага рэжыму і знаходзяцца за кратамі.
Былыя палітвязні распавялі, як гэты час мінае там, у засценках, пакуль на волі ўсе збіраюцца за святочным сталом, святкуюць і ходзяць у царкву.
Паглядзіце!
Набліжаецца адно з самых значных святаў у Беларусі – Раство Хрыстова (у тых, хто святкуе яго па юліянскім календары).
Сярод святочных клопатаў і віншаванняў варта знайсці хвіліны, каб узгадаць пра 1259 палітычных зняволеных у Беларусі, і палітзняволеных у іншых краінах, дзе існуюць аўтарытарныя рэжымы.
“Памятайце зняволеных, як бы і вы з імі былі ў зняволенні. Памятайце пра тых, хто пакутуе, як бы і вы пакутавалі разам з імі” – кажа Біблія. Нават зняволеныя злачынцы вартыя таго, каб пра іх памятаць і спачуваць ім, таму што яны ўжо пакараныя за злачынства.
Аднак палітычныя зняволеныя, з пункту гледжання міжнароднага права – не злачынцы. Яны знаходзяцца за кратамі таму, што ў той ці іншай форме выказалі сваю нязгоду з несправядлівым палітычным рэжымам, які захапіў уладу і не дае магчымасці свабодна абіраць новае кіраўніцтва краіны.
Падтрымлівайце зняволеных таксама паштоўкамі і лістамі, асабліва з нагоды святаў.
‼️Больш за 5 800 асуджаных: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў 2024 годзе
Мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два гады. Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, — тое, чым адзначыўся 2024.
Агулам летась праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій — значна больш, чым у 2023 годзе.
Па інфармацыі праваабаронцаў, у 2024 годзе па ўсёй Беларусі адбылося не менш за 5 890 судоў паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў. Гэта амаль на 2 000 судовых працэсаў больш, чым годам раней.
«Вясна» ў лічбах распавядае, як беларусаў пераследавалі ў 2024 годзе ў адміністрацыйным парадку, а таксама ўзгадвае самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117083
‼️Дваіх жыхароў Гомельшчыны ўлады абвясцілі экстрэмістамі.
3 студзеня ў “экстрэмісцкі” спіс міліцыянты занеслі жыхара Жлобіна Уладзіміра Гарадзілава, а таксама Уладзіміра Зіновенку з Рэчыцы.
✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11111
❗️ Журналіста светлагорскага "Ранку" перадумалі высылаць з Польшчы
Андрэй Ліпскі атрымаў рашэнне па міжнароднай абароне.
— Пашпарт знайшоўся, рашэнне пра наданне статусу бежанца прыйшло на пошту пад самы Новы год, — дзеліцца з чытачамі Еўрарадыё добрымі навінамі беларускі журналіст светлагорскага медыяхолдынгу "Ранак" Андрэй Ліпскі.
Нагадаем, што пасля пачатку пераследу "ранкаўцаў" Андрэй вырашыў пакінуць краіну. Спачатку ён прыляцеў у Германію, дзе жыве ягоная дачка, і падаўся там на ўцякацтва. Пазней мужчыну дэпартавалі ў Польшчу і ён паспрабаваў легалізавацца там. Але падчас разгляду справы выявілася, што дакументы Андрэя згубіліся падчас яго перадачы з Нямеччыны ў Польшчу. Яму пагражала дэпартацыя ў Беларусь.
— У канцы лістапада ці пачатку снежня мне прыйшоў ліст з польскага Міністэрства замежных спраў пра тое, што мой пашпарт з 19 лістапада перададзены ва ўпраўленне па справах замежнікаў, — расказвае Андрэй Ліпскі.
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
💔 Памёр былы дырэктар Гомельскага тэатру лялек. У 2024 яго судзілі за "экстрэмізм"
Пра тое, што сёння раптоўна памёр Дзмітрый Гарэлік стала вядома з сацыяльных сетак яго сяброў. Яму было 63 гады.
Лялечны тэатр Дзмітрый узначаліў 1 чэрвеня 1992 года стаў дырэктарам Гомельскага тэатра лялек і працаваў на гэтай пасадзе ажно да 2024 года: у студзень Гарэліка судзілі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праваабаронцы тады так і не даведаліся, у чым абвінавачвалі мужчыну і якое рашэнне прыняў суд. У жніўні гэтага года стала вядома, што Гарэліка звольнілі. Калі менавіта гэта здарылася, невядома. Па стане на 14 мая 2024 года пасада ўжо была вакантнай.
Дарэчы, на пасаду дырэктара Гомельскага тэатру лялек так нікога і не знайшлі.
З днём падвышэння базавай велічыні Новым годам!
Цяпер базавая велічыня складае 42 рублі. Да яе прывязаныя штрафы, падаткі, стыпендыі і іншае.
За апошнія пяць год базавая велічыня вырасла на 15 рублёў агулам:
2024 год - 40 рублёў;
2023 год - 37 рублёў,
у 2022 годзе БВ была 32 рублі,
у 2021 годзе БВ складала 29 рублёў,
у 2020 - 27 рублёў.
З Новым годам! З надзеяй глядзім у будучыню❤️
Навагодняе свята – нагода для спадзяванняў і добрых планаў. Для 1265 чалавек у Беларусі, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зняволенымі, і іх блізкіх надзея на лепшае – нешматлікае, што робіць кожны дзень вартым сэнсу жыцця.
Прайшоўшы год быў складаным ва многім. Але мы ведаем, што ўсе цяжкасці, выпрабаванні і ахвяры, якія здарыліся праз існуючую ў нашай краіне палітычную сітуацыю, не дарэмныя. Яны – дзеля набліжэння лепшай будучыні.
✅ Увесь тэкст віншавання ад Гомельскай вясны тут: https://gomelspring.org/be/news/11102
‼️ Рэпрэсіі-2024: вынікі года. Самыя апантаныя выканаўцы палітычных рэпрэсіяў.
✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11100
"Гомельская вясна" падлічыла, хто з прызначаных Лукашэнкам на пасады суддзяў найбольш актыўна адзначыўся ў крымінальным пераследзе з палітычных матываў.
За атрыманне дапамогі на Гомельшчыне былых палітвязняў масава судзяць паводле лукашэнкавага дэкрэта
У якасці фармальнай падставы для рэпрэсіяў карныя падраздзяленні кіроўнага рэжыму цяпер выкарыстоўваюць нават не дзейныя законы, а так званы дэкрэт Лукашэнкі № 7 аб змяненні дэкрэта Лукашэнкі № 3 “Пра замежную бязвыплатную дапамогу”.
✅ Чытаць болей
❗️У Гомелі асудзяць даволі вядомую блогерку
Судовы працэс пад кіраўніцтвам суддзі Алесі Осіпавай у дачыненні да Вікторыі Гусаравай распачнецца ў Гомельскім абласным судзе 17 студзеня. Дзяўчыну абвінавачваюць у распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).
Вядомую беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці».
У чым прычына такога абвінавачання - невядома. Вікторыя вядзе ў Instagram і TikTok старонкі пад нікам «gusarev_ka» і мае больш за 17 тысяч падпісчыкаў. Апошні раз пасты там абнаўляліся ў верасні.
📝Выбары*2025. Аналітычная справаздача аб утварэнні ўчастковых камісій
🔹Агулам было ўтворана 5325 участковых выбарчых камісій — на 86 менш, чым у адзіны дзень галасавання 2024 году, і на 398 менш, чым на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году;
🔹У сітуацыі татальнай зачысткі грамадзянскай актыўнасці асабліва сумнеўнай з'яўляецца заяўленая нізавая актыўнасць грамадзян, якія нібыта вылучылі больш за 16,5 тысяч прадстаўнікоў, што сабралі подпісы як мінімум 10 чалавек у падтрымку свайго вылучэння;
🔹Прыкметная асаблівая роля праўладных прафсаюзаў, якія атрымалі 15,7% месцаў ва УВК, што пацвярджае ролю прафсаюзаў як адной з асноўных крыніц «працоўных рук» для парушэння выбарчага заканадаўства;
🔹Гэтак жа як у выпадку з тэрытарыяльнымі і акруговымі камісіямі, захоўваецца гендарная дыспрапорцыя: доля жанчын (74,8%) у складзе УВК значна перавышае долю мужчын.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117092
☝️ Дзіўная прапагандысцкая акцыя пад назваю “выбары”: “кандыдаты” агітаваць не спяшаюцца, а міліцыянты пужаюць наступствамі галасавання
Да даты так званага “галасавання” застаецца трохі больш за два тыдні, а нейкай палітычнай барацьбы ў кампаніі, якую ўлады падаюць, як “выбары прэзідэнта”, не заўважна.
✅ Чытаць болей
Іх традыцыі і “скрэпы” - святкаваць Нараджэнне Хрыста з аўтаматам наперавес
Як лічаце, багахульства - 💩, ці не - 🔥?
Што адбылося на Гомельшчыне за прамінулы тыдзень:
✍️ Беларусаў масава судзяць за атрыманне дапамогі з-за мяжы
✍️ Рэпрэсіі-2024 на Гомельшчыне
✍️ У Беларусі падвысілі базавую велічыню
✍️ У Навагоднюю ноч беларусам абмежавалі ютуб
✍️ Памёр былы дырэктар гомельскага тэатру лялек. Яго пераследавалі за палітыку
✍️ Жанчыну з інваліднасцю судзяць за паклёп на Лукашэнку
✍️ Супрацоўніка светлагорскага “Ранку” не будуць высылаць з Польшчы
♦️Адразу па Калядах на Гомельшчыне пачынаюцца палітычныя суды. З першых працоўных дзён новага году карнікі працягнуць шчыраваць у палітычным пераследзе беларусаў. ✅Падрабязнецй тут: https://gomelspring.org/be/news/11116
Читать полностью…Спісы палітвязняў у папраўчых установах Гомельшчыны ў студзені 2025
Калонія № 4 у Гомелі
ПУАТ № 17 у Гомелі
СІЗА № 3
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў снежні
📍За месяц праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 58 чалавек — пры гэтым у парадку памілавання былі вызваленыя 49 палітвязняў;
📍Максім Знак, Віктар Бабарыка, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі і іншыя больш за год пазбаўленыя кантактаў са знешнім светам, у тым ліку ўнутры калоній;
📍Цягам снежня было вынесена да 150 палітычна матываваных прысудаў;
📍У снежні праваабаронцамі зафіксаваны 759 фактаў рэпрэсій (у тым ліку крымінальных і адміністрацыйных судоў), з іх 454 судоў па адміністрацыйных справах, амаль усе — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
📍Па стане на 30 снежня пазбаўленыя волі 45 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ — гэта істотнае павелічэнне колькасці рэпрэсаваных прадстаўнікоў медыя з мінулага месяца — на дзевяць чалавек.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117080
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У Гомелі жанчыну з інваліднасцю, якую раней намагаліся выселіць з жылля, будуць судзіць за “паклёп на прэзідэнта”
13 студзеня ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля адбудзецца чарговы працэс за “паклёп на прэзідэнта”. На гэты раз – супраць жанчыны з інваліднасцю, якую неаднойчы праз гэты ж суд намагаліся выселіць з жылля на вуліцу.
✅ Чытаць болей
Жлобін – самы пацярпелы ад рэпрэсіяў горад Гомельшчыны
Праваабаронцы падлічылі колькасць вядомых ім выпадкаў палітычна матываванага крымінальнага пераследу ў Жлобіне ад пачатку масавых рэпрэсіяў у 2020 годзе.
✅ Чытаць болей
У Беларусі ў навагоднюю ноч былі праблемы з інтэрнэтам У прыватнасці, некаторыя беларусы скардзіліся, што не загружаўся папулярны відэахостынг Youtube. Складанасці былі з загрузкай назіраліся ў перыяд з 23:50 31 снежня да 00:40 1 студзеня.
Імаверна, такім чынам асобы, якія "прымаюць рашэнні" ў Беларусі вырашылі пазбавіць простых жыхароў альтэрнатыўных спосабаў святкавання новага году, каб застаўся толькі адзін - тэлевізар.
🎂🎁 У студзені – дні нараджэння ў 5 палітзняволеных у гомельскіх ПУАТ, СІЗА і Мазырскім раёне.
Кожнаму можна даслаць віншаванне паштоўкай, лістом альбо тэлеграмай.
Кароткія звесткі пра іх, пачынаючы з імя і даты, з якой чалавек знаходзіцца ў зняволенні.
✅ Можна знайсці тут: https://gomelspring.org/be/news/11101
✨Дарагія сябры, віншуем вас з надыходзячым Новым Годам!
2024 год быў годам складаных выпрабаванняў і новых пакут, але таксама і годам нястомнай барацьбы за правы і свабоды. Гэты год быў вельмі цяжкім, але ён таксама паказаў, наколькі моцным і стойкім можа быць беларускі народ.
Мы ганарымся тым, што побач з намі такія мужныя людзі, якія, нягледзячы на беспрэцэндэнтныя рэпрэсіі, працягваюць змагацца за свабоду і справядлівасць. Вы з’яўляецеся тымі, хто не дазваляе згаснуць агню надзеі на дэмакратычную Беларусь.
Наша вера ў свабоду непахісная, і мы будзем працягваць змагацца, пакуль не прыйдзе той час, калі ў Беларусі кожны чалавек будзе мець права на свае погляды і перакананні без страху перад рэпрэсіямі.
Няхай будучы год стане годам свабоды для Беларусі! Жадаем вам моцных сіл, мужнасці і веры ў лепшае!
Вясна прыйдзе!
Учора Украіна і Расея абмяняліся палоннымі праз Гомельшчыну
Абмен, у ходзе якога Украіна вярнула 189 вайскоўцаў, адбыўся на беларуска-ўкраінскім памежным пераходзе Новыя Ярылавічы-Новая Гута.
Расейскія вайскоўцы, якіх атрымала РФ, паводле паведамленняў тамтэйшых прапагандыстаў, зараз праходзяць курс лячэння ў Беларусі.
Размова можа ісці пра новае аддзяленне ваеннага шпіталя на базе Цэнтральнай бальніцы ў Калінкавічах.
На фота можна ўбачыць, як выглядае ўкраінскі пункт пропуску: ён замінаваны, а пасярод стаіць назіральная вышка.
📝Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
🔹Захоўваецца рэпрэсіўная атмасфера пагроз, нагнятання страху, ціску і рэпрэсій у сувязі з любой несанкцыянаванай уладамі грамадзянскай актыўнасцю;
🔹Захаванне ў заканадаўстве дазволу збіраць подпісы на тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстаноў умацавала механізм адміністрацыйна-каманднага прымусу да падпісання ў падтрымку Лукашэнкі і ў некаторых выпадках Хіжняка і, верагодна, іншых «спарынг-партнёраў»;
🔹Працэс збору подпісаў выключаў роўнасць кандыдатаў і быў накіраваны на забеспячэнне карцінкі падтрымкі толькі аднаго кандыдата, Лукашэнкі, з традыцыйным выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу і прымусу выбаршчыкаў да падпісання за яго;
🔹ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі і выдаў пасведчанні аб рэгістрацыі 5 прэтэндэнтам на наступны ж дзень пасля пачатку этапу рэгістрацыі, і гэта самая хуткая рэгістрацыя за гісторыю правядзення прэзідэнцкіх выбараў.
Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117054