Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
🔗«Калі трапіш у беларускую турму, то зразумееш, пра што пісаў Салжаніцын», — былая палітзняволеная пра сваё зняволенне
Яна Жураўлёва адзначае, што для яе нават было плюсам, што з «жоўтай катэгорыяй» не хочуць або асцерагаюцца мець зносіны іншыя зняволеныя:
«Я не хацела з імі мець зносіны. Я хацела чытаць кніжкі — мне больш нічога не трэба было.
У калоніі я чытала Салжаніцына, і ў мяне быў 5D-кінатэатр з такім паглыбленнем... Я не ведаю, навошта яго чытаць на волі, бо ты нічога не зразумееш. Калі трапіш у беларускую турму, то зразумееш, пра што пісаў Салжаніцын. За столькі гадоў змяніліся толькі дэкарацыі, а сістэма тая ж».
Высветлілася, каго ўлады паказалі, як першага затрыманага за супрацу з “Беларускім Гаюном”
Імаверна, гэта жыхар Мазыра.
✅ Чытаць болей
Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын
Пра гэта паведамляе яе сястра Таццяна Хоміч.
«Мы даведаліся, што Марыя не ізаляваная ў калоніі і была вернутая ў атрад да іншых жанчын. Мы спадзяемся, што сувязь з Марыяй адновіцца».
«Беларускі Гаюн» заявіў пра спыненне працы
Праект займаўся адсочваннем актыўнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі – амаль з самага пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, паведамляў пра прылёты «шахедаў» на тэрыторыю Беларусі.
Два дні таму стала вядома пра ўзлом чат-боту праекту. Інфармацыя магла трапіць да «сілавікоў».
❗️Калі вам патрэбна дапамога з тэрміновай эвакуацыяй з Беларусі — звяртайцеся на @help_bysol
Таксама нагадваем пра Гарачую лінію «Вясны» — вы можаце атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ці паведаміць пра затрыманне на @ViasnaSOS
У Жлобіне падлетка асудзілі наўпрост у каледжы
Прыкметна, што год таму на той самай сцэне дзе цяпер адбываўся суд, Канстанціна Ціхамірава ўзнагароджвалі за выратаванне пенсіянера. А цяпер хлопец атрымаў год хатняй «хіміі» за «здзек з чырвона-зялёнага сцяга».
Пра справу вядома, што Канстанцін залез на дах гіпермаркету «Еўраопт», адкуль зняў чырвона-зялёны сцяг і паклаў яго ў кішэню курткі. Пазней хлопец выкінуў гэты сцяг у сметнік.
(На фота Канстанцін другі злева)
☝️ Спіс палітзняволеных у пенітэнцыярных установах Гомельшчыны ў лютым:
⭕️ Спіс палітзняволеных у калоніі № 4 ў Гомелі
⭕️ Спіс палітзняволеных у ПУАТ № 17 у Гомелі
⭕️ Спіс палітзняволеных у СІЗА № 3 ў Гомелі
⭕️ Спіс палітзняволеных у калоніі № 20 у Міхалкаўскім сельсавеце Мазырскага раёна
⭕️ Спіс палітзняволеных у ПУАТ № 21 у Мазыры
⭕️ Спіс палітзняволеных у калоніі № 24 у г. п. Зарэчча Рэчыцкага раёна
У Гомелі затрымалі брата палітэмігранта. Перад гэтым хлопцу пагражаў Азаронак
Пра затрыманне Дзмітрыя Стагурскага выданню «Флагшток» распавёў яго брат Мікалай, які жыве ў эміграцыі. Па словах мужчыны, яго брата сёння затрымалі і даставілі ў Навабеліцкае аддзяленне міліцыі, нібыта, за падпіскі на «экстрэмісцкія» СМІ. Пасля гэтага на Дзмітрыя склалі пратакол па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Перад гэтым палітэмігранту Мікалаю Стагурскаму пагражаў адыёзны прапагандыст Рыгор Азаронак: яму не спадабалася, што мужчына ўдзельнічаў у замежнай акцыі пратэсту супраць «выбараў» у Беларусі.
♦️Спіс палітзняволеных у калоніі № 4 ў Гомелі (люты) Станам на 1 лютага 2025 года ў так званай “папраўчай” калоніі № 4 ў Гомелі ўлады ўтрымліваюць 113 жанчын-палітзняволеных. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11166
Читать полностью…У Тайвані ўпершыню за пяць гадоў прывялі ў выкананне смяротны прысуд
16 студзеня тайваньскія ўлады пакаралі смерцю Хуана Лінкая, асуджанага за забойства. Гэта першы смяротны прысуд у краіне з 2020 года, нягледзячы на рашэнне Канстытуцыйнага суда, якое ўзмацніла патрабаванні да прымянення вышэйшай меры пакарання. Абаронца Хуана падаў апеляцыю, але суд не паспеў яе разгледзець да пакарання.
❗️ Гэтая падзея азначае вяртанне Тайваня да практыкі смяротных прысудаў у час, калі ўсё больш краін адмаўляюцца ад такіх пакаранняў. Акрамя таго, гэта ставіць пад сумнеў імідж Тайваня як дэмакратычнай дзяржавы, якая паважае правы чалавека. Канстытуцыйны суд раней запатрабаваў узмацнення гарантый для асуджаных, але ўлады не адклалі выкананне прысуду.
Падрабязней пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Тайвані па спасылцы.
Пад Гомелем мог узарвацца дрон
8 студзеня прыкладна а 2 гадзіне ночы жыхары паўднёвых ускраін Гомеля чулі адзін або некалькі выбухаў. Агню ці прыкметаў гарэння пры гэтым бачна не было.
"Бабах моцны быў з боку лесу на поўдзень ад Гомеля. Абыйшла вакол і паглядзела, ці не прыляцеў зноў шахед ў Беліцу. Муж таксама чуў выбух. Але выбліскаў не было ні ў Беліцы, ні ў горадзе. Думала, у Зябраўку прыляцела", — распавяла чытачка выдання "Флагшток".
Стала вядома пра вызваленне палітвязня з Калінкавічаў
Палітзнявоены вызваліўся па сканчэнні прызначанага тэрміну зняволення яшчэ 8 снежня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.
✅ Чытаць болей
Сталі вядомыя прозвішчы "памілаваных" жанчын
Гэта Ірэна Клявец, Наталля Крук, Аніта Бакуновіч, Іна Пальцава. А таксама адна з палітзняволеных з прозвішчам Волкава (якая дакладна - невядома, бо палітзняволеных з такім прозвішчам некалькі).
Жыхарку Расеі шакаваў Гомельскі дзіцячы шпіталь
У адной з установаў аховы здароўя дзяцей жанчына пабачыла абшарпаныя сцены, санвузел, які не працуе і палату на 5 чалавек.
🔸Улады не спыняюць намаганняў разбураць міф пра памяркоўнасць беларусаў, няспынна павялічваючы свой так званы "спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Колькасць "экстрэмістаў" з Гомельшчыны ўжо пераваліла за 700.
✅ Хто трапіў у МУСаўскі спіс цяпер - чытайма ТУТ ⬅️
У Гомелі з палітычных матываў збіраюцца судзіць студэнта ўніверсітэта імя Скарыны
Маладзёна вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
✅ Чытаць болей
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
У Рагачове былую палітзняволеную два разы судзілі за карыстанне свабодай атрымання і распаўсюду інфармацыі
Гэта ўжо другі выпадак палітычна матываванага пераследу былой палітзняволенай за рэалізацыю аднаго з базавых правоў чалавека.
✅ Чытаць болей
Паліна Шарэнда-Панасюк змагла выехаць з Беларусі
Неўзабаве яна зможа ўз'яднацца з сямʼёю – мужам і двума сынамі.
Гэтыя добрыя навіны паведаміў у сваіх сацыяльных сетках муж Паліны Андрэй Шарэнда.
🔸У Гомелі за “распаўсюд экстрэмізму” судзілі брата і бацьку палітычнага ўцекача, якому пагражаў Азаронак
А 16-й гадзіне прызначаная Лукашэнкам на пасаду суддзі ў Гомель Інга Яцухна рэпрэсавала Дзмітрыя Васільевіча Стагурскага, а ўжо а 16.30 пад старшынствам тае ж Інгі Яцухна выконвалася палітычная рэпрэсія датычна Васіля Уладзіміравіча Стагурскага.
✅ Падрабязней ТУТ.
18 лютага ў Вярхоўным судзе будуць разглядаць апеляцыйную скаргу на рэпрэсіўны прысуд жыхару Гомеля
Мужчыну рэпрэсавалі летась у снежні з відавочных палітычных матываў.
За што - чытайце ў нашым матэрыяле. ✅
❗️У Добрушы рэпрэсаванай настаўніцы, якая эвакуявалася з Беларусі, хочуць пастрожыць пакаранне. Зараз жанчына знаходзіцца ў бяспецы і гэта не дае спакою карнікам, якія прагнуць больш жорсткай кары для яе. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11167
Читать полностью…🌏Катуюць, абвяшчаюць у вышук, заводзяць крыміналкі: як пераследуюць праваабаронцаў у розных краінах
Сітуацыя з правамі чалавека і пераследам праваабаронцаў ў многіх краінах свету і на постсавецкай прасторы застаецца напружанай увесь апошні час. Асабліва гэта заўважна ў Расіі, Азербайджане, Грузіі і іншых краінах.
«Вясна» прапануе падборку аб рэпрэсіях супраць праваабаронцаў, юрыстаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
🇦🇿Азербайджан: Праваабаронцу Анару Мамедлі не аказваюць у СІЗА медычнай дапамогі;
🇬🇪Грузія: Улады адмовілі ў прытулку расейскаму актывісту і праваабаронцу Станіславу Дзмітрыеўскаму;
🇷🇺Расія: У дачыненні да праваабаронцы Сяргея Давідзіса распачатая справа, ён аб'яўлены ў вышук; праваабаронца Аляксей Сакалоў, якога ў студзені адпусцілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе, заявіў пра катаванні супраць яго;
🇰🇬Кыргызстан: Праваабаронца Азіза Абдзірасулава пакінула Кыргызстан праз пагрозы і пераслед.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117349
💔1300 дзён за кратамі знаходзяцца Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч
14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У 2023 годзе суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
📱 Прывіт-прывіт! Мы, як і многія з вас, любім суправаджаць паўсядзённыя справы добрым кантэнтам: ці то гатаванне, прыбіранне, або шпацыр. Але, калі быць шчырымі, часам пошукі «чагосьці вартага» цягнуцца даўжэй, чым самі справы! 😅
Каб вам не даводзілася марнаваць час, мы сабралі падборку цікавых YouTube каналаў пра правы чалавека. Глядзіце, натхняйцеся і знаходзьце тое, што дакладна варта вашай увагі. 😉
📍 Міжнародныя каналы:
1. amnestyinternationalhumanr2499/featured">Amnesty International — пра правы чалавека ва ўсім свеце.
2. UNOHCHR/videos">OHCHR — гэта ААН і іх афіцыйны канал.
3. Human Rights Watch — відэа пра глабальныя парушэнні і іх маніторынг.
4. FidhOrg">FIDH — гісторыі і аналітыка пра правы чалавека.
5. Human Rights — адукацыя і гісторыі, якія натхняюць.
6. Human Rights Foundation — платформа для актывістаў і тых, хто змяняе свет.
📍 Беларускія:
7. Viasna96">Вясна — гісторыі, даследаванні і праекты ад праваабарончага цэнтра «Вясна».
8. theothersby/videos">ІншыЯ — цікавыя гісторыі пра разнастайнасць і годнасць.
9. HumanConstantaTeam">Human Constanta — шмат карыснага пра правы чалавека.
10. PravFilm/videos">Прававая ініцыятыва — цікавыя відэа на праваабарончую тэматыку.
Сярод новых палітзняволеных – жыхарка Гомельскай вобласці
Напрыканцы мінулага месяца праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ некалькі чалавек, сярод якіх – жыхарка Гомельскай вобласці.
✅ Чытаць болей
Крымінальны пераслед беларусаў набірае абароты
У снежні 2024 года пад пераслед трапілі 188 чалавек.
Усё часцей крымінальнай пераследу падвяргаюцца сям'і ці групы сваякоў. У снежні вядома пра шэсць такіх выпадкаў. Не менш за чатыры чалавекі судзілі паўторна па "пратэстных" артыкулах, яшчэ чатырох чалавек судзілі па артыкуле аб злосным парушэнні патрабаванняў адміністрацыі калоніі.
"Максим Железко, Илья Хорошкевич, Алина Синило и София Клюкина (учителя Светлана Владимировна Анищик, Виктория Васильевна Костюхина) стали лучшими знатоками химии среди учащихся Речицкого района",
“Нужны ли в нашей стране такие педагоги? Чему они могут еще научить детей помимо основного предмета?”
‼️ У Рэчыцы за “экстрэмізм”судзілі настаўніцу, якая раней уваходзіла ў склад выбарчай камісіі.
Чарговы суд за рэалізацыю права на свабоду пошуку, атрымання і распаўсюду інфармацыі адбыўся ў першы працоўны дзень пасля працяглых святаў.
✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11122