viasnahomel | Unsorted

Telegram-канал viasnahomel - Гомельская вясна

-

Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна" Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot

Subscribe to a channel

Гомельская вясна

📝«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі

У чарговую гадавіну прысуду вядомым праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі распачаць усе магчымыя намаганні да таго, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя.

«Звяртаючыся да ўладаў Беларусі, заклікаем праявіць дальнабачнасць у пераадоленні нацыянальнага крызісу. Вызваленне палітвязняў можа стаць адпраўным пунктам да пачатку аднаўлення прававога характару беларускай дзяржавы, узмацнення суверэнітэту на фоне найскладанейшай геапалітычнай сітуацыі апошніх гадоў».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117546

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ Праваабаронцы даведаліся, дзе карныя структуры трымаюць палітвязня з Гомельшчыны

Асноўнае абвінавачванне, якое закідалі мужчыну – абраза Лукашэнкі.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

💔«Нас вырашылі зусім звесці са свету»: прэзентацыя агляду парушэнняў правоў жанчын у месцах няволі

Праваабаронцы «Вясны» запрашаюць 8 сакавіка на анлайн-прэзентацыю агляду «Нас вырашылі зусім звесці са свету», прысвечанага парушэнням правоў жанчын у месцах несвабоды Беларусі.

У дакуменце сабраныя сведчанні жанчын, якія сутыкнуліся з катаваннямі, прыніжэннямі і гендарнай дыскрымінацыяй падчас затрымання, адміністрацыйнага арышту, утрымання ў следчых ізалятарах і калоніях.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сітуацыю са становішчам жанчын у месцах зняволення і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі.

📍8 сакавіка ў 14:00 па Мінскім часе
✍️Патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы
⁉️Падрабязнасці мерапрыемства

Читать полностью…

Гомельская вясна

✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, з'явілася магчымасць зрабіць аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Гомельская вясна

Улады запісалі ў экстрэмісты яшчэ дваіх жыхароў Гомельшчыны

Іхні “экстрэмізм” палягае ў выказванні уласнай думкі ў інтэрнэт-каментарах ды ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту.

Пачытайце, хто гэтыя людзі.

Читать полностью…

Гомельская вясна

У сакавіку – дні нараджэння ў двух палітзняволеных у калоніі ў Мазырскім раёне

У сакавіку ў двух палітычных зняволеных, якіх трымаюць у калоніі № 20 (Міхалкаўскі сельсавет Мазырскага раёна) – дні народзінаў. Іх можна павіншаваць, даслаўшы паштоўку, ліст альбо тэлеграму.

Каго павіншаваць - глядзіце па спасылцы.

Читать полностью…

Гомельская вясна

У Латвіі забароняць турпаездкі ў Беларусь праз небяспеку 27 лютага Сейм Латвіі прыняў у першым чытанні рашэнне, якое тычыцца турысцкіх паездак у Беларусь і Расію – з-за небяспекі, якая можа пагражаць турыстам з боку правячых там рэжымаў. Нагадаем, што ў Гомелі ў жаночай калоніі № 4 знаходзіцца грамадзянка Латвіі Ала Сакаленка, якую ў час турпаездкі ў Беларусь зняволілі за “падрыхтоўку вярбоўкі беларускіх вайскоўцаў”. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11211

Читать полностью…

Гомельская вясна

🌍 Кароткатэрміновыя стажыроўкі ў Еўропе з пакрыццём выдаткаў!

Цікавіцеся адукацыяй, студэнцкай мабільнасцю або міжнародным валанцёрствам? Гэта выдатная магчымасць атрымаць новы досвед, пашырыць веды і знайсці аднадумцаў у гэтай галіне.

💡 Як знайсці стажыроўку?
На платформе SALTO-YOUTH ёсць Еўрапейскі навучальны каляндар з інфармацыяй пра трэнінгі, стажыроўкі і абмены для моладзі і спецыялістаў у галіне нефармальнай адукацыі. У левым слупку абярыце краіну ў раздзеле «For participants from» – і шукайце актуальныя магчымасці!

💰 Фінансаванне:
Большасць трэнінгаў бясплатныя, арганізатары часта пакрываюць усе выдаткі (праезд, пражыванне, харчаванне). Ёсць і платныя мерапрыемствы з невялікім аргвзносам.

Гэта крутая магчымасць вучыцца, знаёміцца з цікавымі людзьмі, падарожнічаць і ствараць міжнародныя праекты! 🚀

Читать полностью…

Гомельская вясна

❗️Больш за 30 нобелеўскіх лаўрэатаў звярнуліся да сусветных лідэраў з заклікам паспрыяць вызваленню палітвязняў у Беларусі (тэкст звароту).

17 лютага група лаўрэатаў нобелеўскіх прэмій падпісала адкрыты зварот да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і іншых сусветных лідэраў з заклікам паспрыяць вызваленню палітычных вязняў у Беларусі. Зварот падпісаў 31 нобелеўскі лаўрэат, і дакумент адкрыты для падпісання іншымі лаўрэатамі.
✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11190

Читать полностью…

Гомельская вясна

📌 Жыхарку Гомеля збіраюцца рэпрэсаваць за карыстанне правам на свабоду атрымання і распаўсюду інфармацыі

Імаверна, яе пераследуюць за падпіскі на суполкі альтэрнатыўных дзяржаўнай прапагандзе медыяў.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

❤️ Вызваліўся палітзняволены грамадзянін Украіны з Брагіна

Яму давялося адседзець у вязніцах кіроўнага ў Беларусі рэжыму ўвесь тэрмін, які захацелі карнікі. За што мужчына трапіў за краты - чытайце па спасылцы.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

Затрыманая блогерка з Мазыра

Паліну Зыль абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання» (канкрэтныя артыкулы не называюцца, верагодна, гаворка ідзе пра артыкулы 342 і 361-1 КК). Цяпер дзяўчына ў СІЗА. Разам з ёй быў затрыманы яе хлопец Максім Шуканаў.

Блогерцы Паліне Зыль 31 год, яна з Ельска, вучылася ў Мазыры. Праз удзел у пратэстах яна разам з маладым чалавекам апынулася ў вышуку, але з Беларусі маладзёны вырашылі не з'язджаць. Яны былі затрыманыя на менскім вакзале.

Читать полностью…

Гомельская вясна

📩 Экс-асуджаныя да смяротнага пакарання ў ЗША рэагуюць загад, які вяртае актыўнае выкарыстанне смяротнага пакарання

Выканаўчы загад прэзідэнта Трампа аб смяротным пакаранні робіць нашу крымінальную юстыцыю яшчэ больш небяспечнай. Як людзі, якія былі памылкова асуджаныя на смерць, мы з Witness to Innocence ведаем з уласнага досведу, што смяротнае пакаранне не павышае бяспеку. Мы – 200 чалавек у ЗША, якіх памылкова асудзілі, прысудзілі да смяротнага пакарання, а затым апраўдалі. Такія, як мы, да гэтага часу знаходзяцца ў камерах смяротнікаў. Гэта здарылася з намі, і гэта можа здарыцца з кім заўгодна. Паводле данных Death Penalty Information Center, "на кожныя 8 выкананых пакаранняў смерцю ў ЗША прыпадае адзін памылкова асуджаны і пазней апраўданы чалавек". Мы не можам прымаць дзяржаўна санкцыянаваныя забойствы ў сістэме, якая робіць такія памылкі.

Гэты загад ігнаруе факты, шматгадовыя даследаванні:

▪️ Смяротнае пакаранне не павышае грамадскую бяспеку і не прадухіляе гвалт.
▪️ Не існуе доказаў таго, што смяротнае пакаранне стрымлівае злачыннасць. Штаты, якія захоўваюць гэты від пакарання, маюць вышэйшыя ўзроўні гвалту.
▪️ Яно несправядліва ўжываецца ў дачыненні да людзей з нізкім даходам, прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў і асоб з псіхічнымі захворваннямі.
▪️ Смяротнае пакаранне забірае значныя бюджэтныя сродкі, якія маглі б пайсці на рэальныя меры па зніжэнні ўзроўню злачыннасці.
▪️ Многія эксперты адзначаюць сур’ёзныя праблемы з выкарыстаннем смяротных ін’екцый.
▪️ Пратэст супраць смяротнага пакарання не мае межаў – яго асуджаюць людзі з розных палітычных і рэлігійных груп.

Мы, Witness to Innocence, разам з іншымі арганізацыямі па ўсім свеце рашуча выступаем супраць гэтага загаду. Смяротнае пакаранне не зрабіла нас бяспечней, як і не зрабіла бяспечней ахвяр злачынстваў або іх сем’і. Злучаныя Штаты застаюцца адной з нешматлікіх развітых краін, якія ўсё яшчэ выкарыстоўваюць гэтую жорсткую і неэфектыўную меру.


🔗 Чытаць заяву цалкам па спасылцы.

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ У Мазыры будуць судзіць жорстка збітага пры затрыманні супрацоўніка НПЗ. У СІЗА кінутыя ягоны сын ды сынава дзяўчына

Жорстка збітага летась 1 жніўня карнікамі каля прахадной Мазырскага НПЗ 62-гадовага супрацоўніка завода збіраюцца судзіць 26 лютага, заўважыла Наша Ніва.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ Тым часам, галоўны інжынер Чарнобыльскай АЭС не выключае магчымасці ўцечкі радыёактыўных рэчываў...

Читать полностью…

Гомельская вясна

☝️ Спіс палітзняволеных у калоніі № 4 ў Гомелі (сакавік)

Станам на 1 лютага 2025 года ў так званай “папраўчай” калоніі № 4 ў Гомелі ўлады ўтрымліваюць 114 жанчын-палітзняволеных.

✅ Вось, хто гэтыя жанчыны.

Читать полностью…

Гомельская вясна

❗️Два гады, як ўлады Беларусі вынеслі палітычны прысуд кіраўніку “Вясны”, лаўрэату Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму і ягоным намеснікам. 3 сакавіка 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Менску абвясцілі прысуд траім праваабаронцам “Вясны”.

Прызначаная асабіста Лукашэнкам на пасаду суддзі Марына Запаснік тады зачытала прысуд, які ўлады вырашылі вынесці выключна за праваабарончую дзейнасць кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” і на той момант ужо першаму за ўсю гісторыю Беларусі лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму... ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11216

Читать полностью…

Гомельская вясна

🗞 Галоўныя навіны тыдня

👆 У Светлагорску за “распаўсюд экстрэмізму” судзілі чальца выбарчай камісіі на выбарах 2020 года

👆 У Брагінскім раёне праз падзенне дрона давялося эвакуяваць жыхароў вёскі

👆 Гомельскі суд прызнаў сацсеткі армянскай блогеркі «экстрэмісцкімі»

👆 У Гомелі асудзілі трэнера дарожнабудаўнічага каледжа

👆 Праваабаронцы даведаліся пра яшчэ аднаго палітвязня, вызваленага праз памілаванне

👆 Больш як праз месяц пасля галасавання ў Каленкавічах будзе суд за “парушэнні на выбарах”

Читать полностью…

Гомельская вясна

♦️Чацвёрты на Гомельшчыне судовы працэс за "парушэнні на выбарах", пра які стала вядома, адбудзецца ў панядзелак у Каленкавічах.

Паводле артыкула 10.9 пагражае штраф памерам да 15 базавых велічыняў (BYN 630).

Падрабязнасці тут.👈

Читать полностью…

Гомельская вясна

Праваабаронцы вызналі палітычным зняволеным жыхара Мазыра

Ягонае імя – сярод шасці людзей, якіх праваабарончая супольнасць Беларусі вызнала палітзняволенымі ў сваёй чарговай заяве.

За што пераследуюць гэтага хлопца - глядзіце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Гомельская вясна

♦️Пацверджаная інфармацыя пра вызваленне пяці палітзняволеных з Гомельшчыны Чацвёра з іх выйшлі на волю па сканчэнні прызначанага карнікамі тэрміну, адзін – праз памілаванне. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11209

Читать полностью…

Гомельская вясна

📌 Праваабаронцы даведаліся пра яшчэ аднаго палітвязня, вызваленага праз памілаванне

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра вызваленне праз памілаванне палітычнага зняволенага з Добруша Яўгена Кушнярова.

За што яго пакаралі - чытайце тут.

Читать полностью…

Гомельская вясна

🔸Гомельскія актывісты атрымалі палітычны прытулак у Славакіі.

Чалец перадвыбарчай каманды Святланы Ціханоўскай падчас выбараў 2020 года, грамадскі актывіст і блогер Дзмітрый Лукомскі і ягоная дзяўчына, мастачка і грамадская актывістка Віялета Майшук атрымалі паведамленне пра тое, што ім нададзены палітычны прытулак у Славакіі. Пра гэта Дзмітрый распавёў выданню Флагшток.

Дзмітрый і Віялета пазнаёміліся яшчэ ў Беларусі, пазней праз палітычны пераслед мусілі эміграваць ва Украіну, а ў 2024 годзе праз праблемы з беларускімі пашпартамі выехалі ў Славакію, дзе запыталі палітычнага прытулку. Іх змясцілі ў лагер для ўцекачоў, дзе, на іхнюю думку, былі не годныя ўмовы. Праз барацьбу за паляпшэнне ўмоваў знаходжання ў лагеры, Дзмітрый нават зазнаў пераслед з боку славацкіх уладаў, яго змяшчалі ў месца несвабоды. Калі ўжо Віялета знаходзілася ў Славакіі, у Беларусі супраць яе завочна завялі крымінальную справу.

Читать полностью…

Гомельская вясна

❗️Мінулай ноччу жыхары Жлобіна прачнуліся ад гучных гукаў у небе над горадам

Як паведамляюць крыніцы “Гомельскай Вясны” са Жлобіна, цягам амаль двух гадзін ад другой да чацвёртай гадзіны ночы жыхары горада чулі проста над сабой моцны гул.

“Я памятаю, як на пачатку вайны над намі лёталі самалёты, то гул быў не такі. Ён па-першае, быў значна вышэй, а па-другое, не такі працяглы. Тады самалёт праляцеў за некалькі секунд і сціхла, пакуль не паляціць наступны. А гэтым разам гук адчуваўся значна ніжэй над дамамі, паступова набліжаўся і доўжыўся вельмі шмат часу. Потым пачынаўся новы. Калі б гэта былі самалёты, то яны мусілі б проста круціцца над самым Жлобінам”.


Імаверна, над Жлобінам праляталі іранскія дроны тыпу Shahed-136, якія расійцы пад назваю “Герань-2” выкарыстоўваюць для атак па Украіне падчас сваёй узброенай агрэсіі супраць гэтай краіны. Ва Украіне гэтыя дроны называюць “мапеды” за характэрны гул, які яны ствараюць у небе пры сваім пралёце і падабенства слова з назвай іранскай маркі.

Читать полностью…

Гомельская вясна

📌 У Буда-Кашалёве за “распаўсюд экстрэмізму” судзілі дырэктарку школы, намесніцу кіраўніка райкама “Белай Русі"

У пошуках уяўных “экстрэмістаў” улады Беларусі ўсё часцей выходзяць на сваіх.

✅ Як так сталася - чытайце ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Гомельская вясна

У Мазыры за выказанае меркаванне пра Лукашэнку будуць судзіць фатографку

Што канкрэтна ставяць у віну жанчыне пакуль невядома.

✅ Чытаць болей

Читать полностью…

Гомельская вясна

Стварылі фэйкавы бот «Нашай Нівы»

У праўладных каналах з'явілася інфармацыя пра фэйкавы бот нібыта «Нашай Нівы», піша @nashaniva.

«Ні ў якім разе не адпраўляйце ім інфармацыю! Звяртаем увагу, што мы цяпер увогуле не практыкуем сувязі праз боты. Бяспечна камунікуйце з Рэдакцыяй праз рэдакцыйны акаўнт @nn_editor».


🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Гомельская вясна

Маленькае дзеянне – вялікія змены!

Часам падаецца, што адной чалавечай ініцыятывы недастаткова, каб змяніць свет. Але гісторыя паказвае іншае: нават невялікае дзеянне можа запусціць глабальныя перамены. Сёння мы сабралі для вас некалькі выпадкаў, калі людзі, зусім не будучы лідар_каміі або палітыкамі, сваімі ўчынкамі мянялі ход гісторыі і прасоўвалі правы чалавека!

📖 Гартай карусель і натхняйся рэальнымі гісторыямі!

📤 Якое з гэтых дзеянняў цябе найбольш уразіла? А можа, ты ведаеш іншыя выпадкі, калі адна маленькая ініцыятыва змяніла свет?

Дзяліцеся ў каментарах у нашым 📱 Інстаграм!

Читать полностью…

Гомельская вясна

⁉️Як выглядае прымусовае лячэнне ў Беларусі на практыцы?

Праваабаронца-лекар з установы «Лекары за праўду і справядлівасць» Васіль Завадскі распавёў, што пры некаторых псіхіятрычных клініках ёсць асобныя аддзяленні, прызначаныя для прымусовага лячэння:

«Ёсць розныя віды рэжымаў у залежнасці ад стану здароўя. Лекары прызначаюць ім лячэнне згодна іх дыягназу. Але чалавек можа адмовіцца ад прыёму лекаў, тады ў гэтых аддзяленнях ужываецца прымус. Ён можа выглядаць дастаткова брутальна, калі, напрыклад, санітары фізічна трымаюць чалавека, а яму робіцца ін'екцыя ці могуць расціраць таблеткі і прымушаюць чалавека прыняць гэтыя таблеткі. Гэтыя меры з'яўляюцца не зусім гуманнымі».


🔹«У турме сядзець лягчэй». Не менш за 33 чалавекі паводле палітычных матываў накіравалі на прымусовае лячэнне

Читать полностью…

Гомельская вясна

🙄 Што б ні здарылася – кажы, што ўсё добра: расейцы ўдарылі па Чарнобыльскай АЭС дронам, гомельскія ўлады кажуць «усё нармальна»

Пры гэтым, не прыгадваючы, праз каго магла здарыцца чарговая трагедыя.

«Па стане на 14 лютага радыяцыйная абстаноўка стабільная, магутнасць дозы гама-выпраменьвання на пунктах назіранняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра адпавядае ўсталяваліся шматгадовым значэнняў», – заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС аблвыканкаму Дзмітрый Руткоўскі.

Удар расейскім беспілотнікам быў зафіксаваны ў 01.54 14 лютага. Вось, што пра яго сказалі ўкраінскія ўлады:

«Цяпер эксперты ацэньваюць наступствы атакі. У той жа час уплыў удару на функцыянаванне новага бяспечнага канфаймента аб'екта «сховішча» патрабуе дадатковай ацэнкі».

Читать полностью…
Subscribe to a channel