Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🫶 Вось вам яшчэ адзін доказ дабрыні беларусаў
Гэтым разам кіроўцы ў Горадні спынілі рух, каб дапамагчы перайсці вуліцу качцы з качанятамі!
💁🏻♂️ Усяго праз паўгода пасля катастрофы самалёту AZAL Азербайджан і Расея зноў пасварыліся
Гэтым разам прычынаю сталі масавыя затрыманні азербайджанцаў у Екацярынбургу. Як паведамляюць азербайджанскія СМІ, расейскія сілавікі падчас аперацый ужывалі гвалт на этнічнай глебе.
📍Чытайце падрабязней на старонцы
📷 Традыцыйная падборка фатаздымкаў тыдня – ужо ў вашай стужцы навінаў
Першая за 5 гадоў сустрэча беларусаў на мітынгу з Сяргеем Ціханоўскім, замірэнне паміж Ізраілем і Іранам, дэманстрацыі ў Кеніі, плот на фінляндска-расейскай мяжы.
🔍 Глядзіце таксама на нашай старонцы
🔹У падмурку Крэўскага замку выявілі драўляную канструкцыю са слядамі пажару XV стагоддзя
«Праўдападобна, што менавіта ў гэтым месцы войскі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе прарваліся на замак. Вежа была пашкоджаная і больш не аднаўлялася».
📍Чытайце падрабязней па спасылцы
☝️42-гадовага берасцейскага гісторыка судзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Пра гэта даведалася @nashaniva.
У снежні 2024 года Алега Зелянко двойчы пакаралі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». А пасля содняў, імаверна, завялі крымінальную справу.
🔍 Больш падрабязнасцей шукайце па спасылцы
🇷🇸 У Сербіі ў суботу выбухнулі маштабныя пратэсты супраць прэзідэнта Вучыча
Ацэнкі колькасці пратэстоўцаў істотна разыходзяцца: МУС Сербіі кажа пра 36 тысяч чалавек, у той час як журналісты паведамляюць пра 140 тысяч.
Паводле афіцыйных звестак, некалькі дзясяткаў чалавек затрымалі.
👀 Глядзіце таксама на нашым сайце
🚇 Роўна 41 год таму ў Менску запусцілі метро
Што знайшлі ў зямлі, выкопваючы станцыі? Калі і чаму менскае метро цалкам спыняла свой рух?
Сабралі малавядомыя факты ў нашым відэа. Паглядзіце!
🍀 Файнай нядзелі, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 Каб не ўмёрлі. Беларусаў-эмігрантаў заклікаюць ствараць арганізацыі дыяспары за мяжой
«Гэта мусіць быць ініцыятыва знізу, без грантаў і палітыкаў, інакш дыяспара проста знікне»
🗞 МЗС Польшчы: «памагатары» ў рэгістрацыі на падачу на візы перасталі быць эфектыўнымі
Навошта ўвялі дадатковую працэдуру праверкі асобы і чаму так складана злавіць «акно» для падачы дакументаў? МЗС нам патлумачыў. Спыталіся таксама наконт гуманітарных візаў, новых правілаў рэгістрацыі і далейшых планаў Варшавы ў візавай палітыцы.
🗞 «Чакаем на вострую контратаку». У Варшаве прайшоў IV футбольны турнір беларускай салідарнасці «Кубак Івуліна». Далучылася і каманда «Белсату»
«Гэта гісторыя пра тое, што беларусы збіраюцца разам не толькі для таго, каб файна бавіць час, а каб нагадаць пра палітвязняў і сабраць грошаў для дзетак палітвязняў»
🗞 Заснавальнік «Amazon» Джэф Бэйзаўс згуляў вяселле, для якога арандаваў Венецыю
На вяселле пайшло ад 20 да 50 мільёнаў долараў ЗША. Праўда, жыхары Венецыі ды актывісты вяселля не ацанілі ды пачалі ў горадзе пратэсты.
💥 #галоўнае за 28 чэрвеня
✔️Сур’ёзнае ДТЗ у Менскім раёне: загінулі чатыры чалавекі
✔️Расея атакавала беспілотнікамі Адэсу. Загінула сужэнская пара
✔️Беларусаў у дыяспары заклікаюць стварыць арганізацыі за мяжой
✔️На поўдні Беларусі заўважылі тарнада
✔️Сустрэча з Ціханоўскім адбылася ў Вільні
✔️Ціханоўскі ў Вільні: «хай слухаюць прыклады нашых вінтовак»
✔️ І без таго скудная нарыхтоўка кармоў у Беларусі буксуе праз паламаную тэхніку
✔️МЗС Польшчы: «памагатары» ў рэгістрацыі на падачу на візы перасталі быць эфектыўнымі
✔️ У «Вялікім камені» збанкрутаваў завод, які так і не запрацаваў🗿
🫣 «Дастаткова завярнуць за рог, і вы апынаецеся ў нейкіх… цалкам іншых абставінах»
Пераехаць з сям’ёй у іншую краіну – страшна і цяжка. Аднак сям’я Монічаў не пабаялася перабрацца ў Мадрыд. Пра паралелі з іспанскай сталіцы з Менскам і іх кардынальныя адрозненні – у новым выданні праграмы «Від на жыхарства»
🎬 Глядзіце цалкам на нашым YouTube-канале «Белсат LIFE»
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Вялікая Брытанія ўвяла дадатковыя мыты на азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расеі. Між тым на мінулым тыдні БРЦ выпусціў расследаванне як Гродна-Азот у абыход санкцыяў працягвае пастаўляць прадукцыю на Захад
🔸Літва афіцыйна паінфармавала ААН пра выхад з Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў. Днямі Сейм Польшчы таксама прагаласаваў за выхад з Канвенцыі
🔸Што адбывалася на сустрэчы Святланы і Сяргея Ціханоўскіх з беларусамі Вільні
🔸Кубак Івуліна. 4 Футбольны турнір Салідарнасці з палітзняволенымі адбываецца ў Варшаве.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/D1SXyAhc_9w
МЗС Польшчы: «памагатары» ў рэгістрацыі на падачу на візы перасталі быць эфектыўнымі
«Белсат» звярнуўся ў польскае МЗС, каб высветліць, чаму беларусам усё цяжэй атрымаць польскую візу і ці сапраўды меры супраць «памагатараў» працуюць. МЗС заявіў, што відэаверыфікацыя зрабіла пасярэднікаў неэфектыўнымі, а сама сістэма падачы палепшылася. Мы атрымалі тлумачэнні і наконт гуманітарных візаў, новых правілаў рэгістрацыі і далейшых планаў Варшавы ў візавай палітыцы. Пра гэта — у артыкуле
🚜І без таго скудная нарыхтоўка кармоў у Беларусі буксуе праз паламаную тэхніку
Сёлетняя загатоўка травяных кармоў у Беларусі пад пагрозай: спачатку надвор'е затрымала сезон, а цяпер выяўляецца, што многія гаспадаркі проста не гатовыя да працы. Камітэт дзяржкантролю зафіксаваў вялікую колькасць неадрамантаванай тэхнікі.
Дзякуючы «BELPOL» у распараджэнне «Белсату» трапілі дакументы, якія сведчаць пра падробкі ў справаздачах па рамонце:
У некаторых гаспадарках пралікі ў рамонце тэхнікі прыкрываюцца прыпіскамі яе гатовасці. Такія факты былі выяўленыя ў васьмі (16 %) з 50 правераных сельскагаспадарчых арганізацыях, што ставіць пад сумнеў дакладнасць інфармацыі Мінсельгасхарчу, аблвыканкамаў і райвыканкамаў наконт гатовасці корманарыхтоўчай тэхнікі»
❗️Асцярожна, на вашыя акаўнты палююць!
Падчас сустрэчы з Ціханоўскім у Вільні дзясяткі падазроных акаўнтаў, якія раней заклікалі шпіёніць за беларусамі, цяпер распаўсюджваюць фішынгавыя спасылкі нібыта на трансляцыю падзеі — перадае Наша Ніва.
Па спасылцы хаваецца сайт, які спрабуе выкрадаць дадзеныя Telegram-карыстальнікаў.
Адзін з гэтых жа акаўнтаў нядаўна прапаноўваў «падпрацоўку» — фатаграфаваць удзельнікаў сустрэчы за 1 еўра за твар. У распаўсюдзе шкодных спасылак задзейнічаныя некалькі акаўнтаў, якія таксама распаўсюджвалі фэйкавыя час і месца сустрэчы.
💻Каб гарантаваць бяспеку пераходзьце па спасылках толькі ад правераных крыніц!
📺 Кароткі агляд навінаў!
🔻 На 4 гады строгага рэжыму асудзілі бацьку-тырана з-пад Салігорску
🔻 У ДТЗ пад Менскам загінула 4 асобы, з іх - двое дзяцей
🔻Аляксандр Кабанаў падзяліўся інсайдам пра рэакцыю сілавікоў на вызваленне Сяргея Ціханоўскага
🔻Чыноўнікам зладзілі тур па СІЗА, каб не кралі і не злоўжывалі
🔻Чыноўнікам зладзілі тур па СІЗА, каб не кралі і не злоўжывалі
🔻 Стала вядомая сума, якую выдаткуюць з бюджэту на свята 3 ліпеня
🔻 Жыхарам вёскі Махнавічы ўдалося адстаяць краму пасля відэазвароту
🔻МАРГ і буйныя гандлёвыя сеткі дамовіліся пакінуць да канца года сацыяльныя зніжкі на некаторыя тавары для пэўных катэгорый насельніцтва
🔻Што зменіцца з 1-га ліпеня?
🔻Беларуская зборная па футзале такі згуляе на Еўра-2026. Дзеля гэтага Славенія стане 3-й краінай, якая прыме чэмпіянат
🔻Чым адметная школа ў Іспаніі? Досвед сям'і Монічаў
🔻У Магілёве маладая пара папрасіла прынесці на вяселле не кветкі, а цацкі для хворых дзетак
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇮🇱🇮🇷 Чым скончыўся ізраільска-іранскі канфлікт, у якім узялі ўдзел і ЗША?
Доналд Трамп раніцай пасля бамбавання аб'ектаў у Фардо, Натанзе ды Ісфахане заявіў, што іранскія аб’екты ядравага ўзбагачэння былі цалкам знішчаныя. Але, магчыма, ён паспяшаўся святкаваць перамогу.
👀 Чытайце вялікі матэрыял на нашым сайце
📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?
На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
🔸Літоўскі паэт і праваабаронца Томас Венцлова просіць новага Папу Рымскага паспрыяць вызваленню Алеся Бяляцкага
Пра гэта паведамляе былы палітвязень і праваабаронца Леанід Судаленка.
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
👰🤵Вяселле – зазвычай не проста цырымонія афармлення шлюбу, а яшчэ і магчымасць «папантавацца» пампезнасцю мерапрыемства
Але на вяселлі, што дацягвае да ТАКОГА ўзроўню «пантоў», вы наўрад ці былі...
📍61-гадовы Джэф Бэйзаўс – трэці ў спісе «Forbes» і саступае паводле велічыні капіталу толькі Ілану Маску і Марку Цукербэргу. У 2025 годзе ягонае багацце ацэньваецца на $ 215 млрд.
📍Ягоная нявеста Лорэн Санчэс – былая вядоўца тэлешоу, пісьменніца і ліцэнзаваная пілотка верталёта. І для Санчэс, і для Бэйзаўса гэта другі шлюб. Ад папярэдніх стасункаў у іх сямёра дзяцей на дваіх. Пара заручылася ў траўні 2023 года, а сустракаецца як мінімум з 2018-га, калі абое былі ў іншых шлюбах.
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Міністр Кубракоў хваліцца, што ў Беларусі дзейнічае 200 «патрыятычных» клубаў для дзяцей, якія мараць стаць сілавікамі
🔻На кіроўцу Mercedes, які справакаваў страшную аварыю пад Менскам, завялі крымінальную справу
🔻Анджэй Дуда апошні раз у статусе прэзідэнта Польшчы наведаў Кіеў
🔻У Бялградзе выбухнулі новыя пратэсты супраць прэзідэнта Вучыча
🔻Іран не хоча пускаць кіраўніка МАГАТЭ на свае ядравыя аб'екты
🔻Заснавальнік Amazon «арандаваў» для свайго вяселля ўсю Венецыю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 «Партызаны» сярод лукашэнкаўскіх чыноўнікаў падрываюць рэжым знутры?
А таксама:
📍Праблема №1 у Беларусі – трава?
📍«RoboCake» ад EPFL. Што такое робат торт?
📍Суперпластык з Японіі, які распадаецца ў марской вадзе і марскі грыб, які разбурае мікрапрапілен
👀 Глядзіце свежы выпуск «Навінаў з будучыні» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
💬 «Я раней жартаваў, што лепей у турму сяду, чым пайду служыць у беларускую армію. Цяпер я ўжо так не жартую»
Гэтага палітвязня «закрылі» ў калоніі, калі яму не было нават 20-ці. Выйшаў на волю ён толькі праз 5 гадоў.
На гэтыя 5 гадоў ён страціў магчымасць выхоўваць маленькага сына (на момант затрымання бацькі яму было 2 гады), але паспрабаваў вынесці з горкага досведу максімум карысці – напрыклад, у зняволенні актыўна вучыў мовы.
Свайго імя гэты чалавек не хоча раскрываць нават цяпер, калі знаходзіцца ў бяспецы. Ён кажа, што за любыя згадкі «палітычных» у публічным полі тых лёгка маглі пакараць у калоніі штрафным ізалятарам.
📍Чытайце вялікую размову з былым палітвязнем у нас на старонцы
💥 Пачынаем нядзельную раніцу з пазітывам
Ранішняе шоу на «Белсаце» з Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім.
Абмяркоўваем сёння: Слёзы Ціханоўскага – сіла ці зломленасць? Гэтае адкрыццё напужае мужчын! Раскошныя і не вельмі раёны Мадрыду. Дзе шукае натхненне пісьменнік з Войнаўкі? Топ самых незвычайных музычных інструментаў свету. Сакрэтныя рэцэптуры і хітрыкі прыгатавання збітню.
Далучайцеся да нашага эфіру: https://www.youtube.com/live/idG_lUHoydE
Мілата дня!😍
Кіроўцы спынілі рух, каб выратаваць кацянятка ў Берасці
У «Вялікім камені» збанкрутаваў завод, які так і не запрацаваў🗿
Завод «Кампазітныя канструкцыі», які меў стаць флагманам індустрыяльнага парку «Вялікі камень», падаў на банкруцтва. Нягледзячы на амбітныя планы, інвестыцыі і пагадненні з буйнымі брэндамі, вытворчасць так і не выйшла на поўную магутнасць.
У праект уклалі 44 мільёны еўра, планавалі 220 мільёнаў інвестыцый, супрацу з BMW і Hyundai, але завод так і не запрацаваў на поўную магутнасць. Апошнія інвестары сышлі, а на прадпрыемстве засталіся даўгі па зарплатах і бюджэтных плацяжах.🤦♂️
Знікла беларуска, якая ехала праз Варшаву ў Нямеччыну
Жанчына ехала з Беларусі ў Нямеччыну, але знікла ў польскай сталіцы – апошні раз выходзіла на сувязь 25 чэрвеня, калі паведаміла, што перасекла мяжу. На Flixbus яна так і не села, тэлефон адключаны, а родныя шукаюць сведак.
Родныя просяць пра зваротную сувязь усіх, хто яе бачыў.
Іх кантакты — па спасылцы
🧳У Вольгі Чамаданавай новая пасада
28 чэрвеня Вольга Чамаданава ўзначаліла праўладную партыю «Белая Русь», якая падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку. Раней яна была прэс-сакратаром МУС, вядомай сваёй роляй у ігнараванні гвалту ў 2020 годзе. У 2025 годзе Чамаданава вылучалася ў прэзідэнты, але зняла кандыдатуру на карысць Лукашэнкі.
🔗Падрабязней — па спасылцы
☝🏻Тры прычыны, чаму Янка Купала не здзяйсняў самагубства
Янка Купала загінуў 28 чэрвеня 1942 года. Ён разбіўся ўпаўшы з дзясятага паверху ў лесвічным пралёце гатэля «Масква».
Беларускія падручнікі кажуць – гэта няшчасны выпадак, паводле афіцыйнай версіі СССР – самагубства.
🎥 Тры факты, якія гэта аспрэчваюць, глядзіце ў нашым відэа.
❗️Ціханоўскі ў Вільні: «хай слухаюць прыклады нашых вінтовак»
Падчас сустрэчы ў Вільні Сяргей Ціханоўскі выказаў здагадку, што пагаршэнне ягонага здароўя пасля вызвалення можа быць звязана з дзеяннямі супрацоўнікаў КДБ. Паводле яго слоў, яго маглі чымсьці «абкалоць» або «падсыпаць», каб пазбавіць жыцця. Ён назваў супрацоўнікаў КДБ «бясчэснымі» і «несумленнымі» людзьмі.
Ціханоўскі паведаміў, што пасля выхаду з турмы яго вага складала 79 кг, але цяпер знізілася да 76 кг, нягледзячы на нармальнае харчаванне. Ён адзначыў, што не можа знайсці лагічнага тлумачэння такому стану.
Таксама ён заявіў: калі з ім нешта здарыцца, грамадству варта будзе пераходзіць да больш радыкальных дзеянняў.
Сустрэча з Ціханоўскім адбываецца ў Вільні
У Вільні ідзе сустрэча з Сяргеем і Святланай Ціханоўскімі, на якую сабраліся каля 200 чалавек. Святлана прыйшла з папкай, упрыгожанай партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага.
На акцыі людзі праспявалі песню «Разбуры муры», а Сяргей прачытаў верш, напісаны ў зняволенні.
Былы палітвязень расказаў пра цяжкія ўмовы, у якіх утрымліваюць Мікалая Статкевіча, і адзначыў, што той адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
Ціханоўскі паведаміў пра свой намер сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім і заявіў, што цяпер мае пашпарт Новай Беларусі.