⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку⚠️ Антифонд. Помощь политическим узникам Беларуси. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami @X_vegan_justice_X 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
〰️ 5 гадоў таму пачаліся затрыманні перад выбарамі 〰️
29 траўня 2020 года ў Беларусі адбыліся першыя затрыманні ўдзельнікаў перадвыбарчай кампаніі. Гэта стала пачаткам масавых рэпрэсій супраць тых, хто спрабаваў супрацьстаяць аўтарытарнай уладзе. На працягу месяца былі затрыманыя дзясяткі людзей, сярод якіх былі блогеры, журналісты, грамадскія актывісты і патэнцыйныя кандыдаты.
Па крымінальнай справе затрымалі 6 чалавек і ў закрытым рэжыме асудзілі на вялікія тэрміны:
🔒 Сяргей Ціханоўскі — 18 гадоў зняволення (у 2023 годзе дададзена яшчэ 1 год і 6 месяцаў) -- зараз на "турэмным рэжыме"
🔒 Мікалай Статкевіч — 14 гадоў зняволення
🔒 Ігар Лосік — 15 гадоў зняволення
🔒 Арцём Сакаў — 16 гадоў зняволення
🔒 Уладзімір Цыгановіч — 15 гадоў зняволення (у 2023 годзе дададзены 1 год, пазней Уладзіміра яшчэ судзілі па арт. 411 КК РБ, але вынік невядомы) -- зараз на "турэмным рэжыме"
🔒 Дзмітрый Папоў — 16 гадоў зняволення -- зараз на "турэмным рэжыме"
Сёння яны працягваюць знаходзіцца за кратамі. Некаторыя - у самых цяжкіх умовах утрымання, без сувязі з роднымі і адвакатамі. Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч і Ігар Лосік больш за 2 гады знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада*.
Асобны ціск аказваецца на сям’ю журналіста «Радыё Свабода» Ігара Лосіка. Ягоную жонку Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі толькі за тое, што яна адкрыта гаварыла пра Ігара. Брат Ігара - Мікіта - быў затрыманы ў красавіку 2025 года. У дадатак да гэтага, пра Ігара Лосіка ў студзені 2025 года знялі прапагандысцкае відэа ў СІЗА КДБ, што сведчыць пра працяг псіхалагічнага ціску.
*інкамунікада - калі чалавек цалкам пазбаўлены сувязі з знешнім светам: яму не дазваляюць атрымліваць лісты, званкі, спатканні і адваката.
📄 Апублікаваны даклад ААН пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Спецыяльны дакладчык ААН Нільс Муйжніекс апублікаваў першы гадавы даклад аб стане правоў чалавека ў Беларусі пра перыяд з 1 красавіка 2024 па 31 сакавіка 2025.
❗️Сітуацыя застаецца надзвычай трывожнай.
У дакладзе падкрэсліваецца:
🔵 Палітычна матываваныя рэпрэсіі працягваюцца як унутры краіны, так і ў дачыненні да беларусаў у выгнанні
🔵Псіхалагічны і фізічны гвалт у турмах, у тым ліку супраць жанчын і непаўналетніх
🔵Практыка заочных судоў і калектыўнага пакарання (калі рэпрэсіям падвяргаюцца цэлыя сем'і)
🔵Парушэнні правоў на справядлівы суд, свабоду выказвання, саюзаў і мірных сходаў
🔵Прымусовая псіхіятрыя і рэпрэсіі ў дачыненні да ЛГБТК+ людзей
🔵Прэзідэнцкія выбары 2025 года не прызнаныя сапраўднымі з-за адсутнасці свабодаў і рэпрэсій у дачыненні да грамадзян краіны
Поўны даклад: https://reliefweb.int/report/belarus/report-human-rights-belarus-report-special-rapporteur-situation-human-rights-belarus-nils-muizniek-ahrc5959-enarruzh
💔 Дзень палітвязня ў Беларусі
21 траўня мы ўспамінаем тых, хто за кратамі за свае перакананні, праўду, салідарнасць і чалавечую годнасць.
З 2020 года:
– больш за 7000 чалавек былі асуджаныя па крымінальных палітычных артыкулах
– больш за 40 000 прайшлі праз адміністрацыйныя арышты
– 1308 палітвязняў знаходзяцца за кратамі цяпер
– 8 чалавек загінулі за кратамі
Мы памятаем імёны. Мы памятаем гісторыі. І мы працягваем падтрымліваць, пакуль усе не будуць вольныя.
📌 Памяць — гэта дзеянне.
Напішыце ліст. Падтрымайце сям’ю палітвязня. Прыходзьце на акцыі салідарнасці ад сення і заўседы!
❓Ці ведалі вы колькі жанчын рэпрэсавалі з 2020-га? Распавядаем ніжэй.
З 2020 года ў Беларусі былі рэпрэсаваныя:
📈 1846 жанчын - па крымінальных артыкулах
📈 9218 жанчын - па адміністрацыйных справах
🥀 2 жанчыны памерлі пасля вызвалення - Ганна Кандраценка і Тамара Каравай
Гэта - як мінімум. Кожная з гэтых лічбаў - не проста справа. Гэта жыццё. Гэта зламаныя кар’еры, страчаныя магчымасці, разлука з дзецьмі, страта здароўя і свабоды. Але варта памятаць: не толькі тыя, каго затрымалі непасрэдна, церпяць ад рэпрэсій. Разам з імі гэты боль перажываюць жонкі, дачкі і матулі.
📌Жаночы досвед зняволення і чакання - гэта велізарная частка нябачнай трагедыі, якая адбываецца штодня. І пра яе трэба гаварыць асобна.
Прыходзьце на мерапрыемствы да Дня палітвязня з 21 траўня. Падтрымайце тых, хто цяпер у зняволенні, і тых, хто чакае іх на волі:
❤️ ВАРШАВА — 21 траўня, 17:00
📍 Dożynkowa 6a
“Напішы ліст палітвязню” з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай
❤️ УРОЦЛАЎ — 22 траўня, 17:00
📍 Tadeusza Kościuszki 35A (націснуць 54 на дамофоне)
Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным
❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30
📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі
📅 Да Дня палітвязня - тры мерапрыемствы салідарнасці разам з Dissidentby!
21–23 траўня мы збіраемся, каб напісаць лісты, падтрымаць тых, хто за кратамі, і не забываць, за што змагаемся.
❤️ ВАРШАВА — 21 траўня, 17:00
📍 Dożynkowa 6a
“Напішы ліст палітвязню” з Андрэем Гнётам і Марынай Касінеравай
– лісты
– дранікі, ліманад, творчыя актыўнасці
– астралагічны прагноз і партрэт за данат
– квіз з падарункамі ад @dissidentby
– закрытая размова з Андрэем (па рэгістрацыі)
❤️ УРОЦЛАЎ — 22 траўня, 19:00
📍 Tadeusza Kościuszki 35A (націснуць 54 на дамофоне)
Падпісанне лістоў салідарнасці беларускім палітзняволеным
– лісты
– магчымасць падзяліцца сілаю з тымі, хто ў зняволенні
🔥 Але сачыце за абвесткамі, бо будуць мерапрыемствы ад 20 да 24 траўня! Таксама плануюцца размовы з палітзняволенымі: @belarusy_wroclawa
❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30
📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі
– глядзім фільм пра антыфашызм
– пішам лісты
– ядзім піцу
– гаворым пра свабоду
Save the date! І абавязкова прыходзь падтрымаць тых, хто зараз за кратамі!
Яшчэ адна смутная навіна. Памерла 45-гадовая былая палітзняволеная Тамара Каравай.
Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яна паставіла лайк у «Аднакласніках». Тамару Каравай памілавалі і яна выйшла на волю 20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін.
Пра смерць жанчыны «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата смерці невядомая, аднак Тамара была апошні раз анлайн «Укантакце» 23 красавіка 2025 года.
Гэта не адзінкавы выпадак. Так, у жніўні 2024 памёр Валянцін Іваноўскі (праз некалькі месяцаў пасля вызвалення), у лютым 2025 Ганна Кандраценка (яна мела анкалогію, але ўсе роўна была асуджана на 3 гады калоніі).
#dissidentby
💧Радыё Свабода паведамляе, што Мікіту Лосіка, малодшага брата вядомага палітзняволенага Ігара Лосіка, затрымалі ў пачатку красавіка па справе «Гаюна». Цяпер ён у СІЗА Віцебска. Нагадаем, што ў 2022 годзе была затрымана Дар'я Лосік - жонка Ігара Лосіка. Яе асудзілі на 2 гады зняволення за інтэрв'ю Белсату. У 2024 Дар'ю вызвалілі па памілаванні.
✨ Гэта далёка не адзіны выпадак. З 2020 года праз беларускія турмы прайшлі як мінімум 309 сем’яў - больш за 600 чалавек, затрыманых па крымінальных справах.
На сённяшні дзень каля 50 сем’яў застаюцца за кратамі.
#dissidentby
📬 Лісты маюць значэнне. Турма - гэта выпрабаванне не толькі для палітвязня, але і для яго сям’і, сяброў, усіх, хто на волі. Ліст - гэта не проста аркуш паперы. Гэта надзея і доказ таго, што чалавек не забыты. Што ён не адзін.
🖋 Ці варта пісаць? Абсалютна. 5013 лістоў вы ўжо захавалі ў наш "Банк Лістоў", а 151 чалавек ужо атрымаў каштоўныя скарбы:
Дзякуй вам за тое, што памятаеце пра нас і чакаеце)!
За тое, што мы не адны. Вялікі вам дзякуй.
#dissidentby
🥲 Усё яшчэ не працуе сайт судовых паседжанняў, а гэта значыць, што як ніколі важна, каб вы паведамлялі пра рэпрэсіі, якія адбываюцца ў Беларусі - тады дзяржава не зможа іх схаваць. 📩 Дашліце любую інфармацыю пра пераслед - гэта можна зрабіць праз асабістыя кантакты ў апісанні каналу або праз наш сайт stayrebel.fun (працуе без VPN).
💜 Нашы вынікі ў красавіку, якія атрымаліся дзякуючы вам:
- 28 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу
↳ 23 з іх змаглі сабраць перадачы для родных у зняволенні
↳ 5 былых палітвязняў атрымалі падтрымку ў цяжкай сітуацыі;
- 10 чалавек атрымліваюць пастаянную падтрымку ад RAZAM e.V. (Германія) у супрацы з намі;
- 2 чалавекі пакінулі свае заяўкі на праграму рэсацыялізацыі і атрымліваюць персанальныя кансультацыі;
- 65 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 30 лістоў мы атрымалі на сайт і даслалі;
164 ліста мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
- 105 запытаў мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 90 новых імёнаў мы дадалі на сайт за месяц.
Як дапамагчы палітзняволеным сёння?
🎯 Абярыце адзін з варыянтаў:
- Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна;
- Зрабіце разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымайце унікальны мерч;
- Падпішыцеся на Patreon (гэта наш асноўны інструмент збору на перадачкі);
- Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію;
- Наш бот: @dissidentby_bot
🛡 Не рабіце данаты з беларускіх картак! Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных
🖤 Дзякуй, што застаецеся з намі. Разам мы можам больш.
🔔 Мы вяртаемся на Patreon! 📱
Дзякуй, што вы з намі 🙌
Ваша падтрымка - праз Patreon, Stripe ці іншыя спосабы - дапамагае кожны дзень: перадачы, кансультацыі, гуманітарная дапамога, падтрымка пасля вызвалення.
👀 Што новага?
Мы аднаўляем камунікацыю на Patreon - будзем пісаць, як працуе ваша дапамога і чаму яна такая важная.
🛡 Але хочам рабіць гэта бяспечна.
Не ўсе атрымліваюць e-mail, не ўсе карыстаюцца Telegram. Таму хочам спытаць вас пра зручны спосаб атрымліваць інфармацыю (апытанка ніжэй).
Ваша падтрымка - гэта штодзённая салідарнасць, якая працуе.
📱 https://www.patreon.com/dissidentby
Падтрымаць на сайце: https://stayrebel.fun/support
#dissidentby
⭐️ Ганна Пышнік засняла відэа з расійскім верталётам над Мазыром, за гэта яе арыштавалі і асудзілі на 3 гады зняволення. Увесь гэты час без мамы расла ейная дачка 💔
Вельмі балюча ўспрыняла пачатак вайны. Асабліва цяжка было разумець, што расійскія войскі ішлі ва Украіну ў тым ліку з нашага горада. Вельмі жахліва было бачыць расійскіх вайсковых у горадзе, таму здымала іх і адпраўляла ў СМІ. Гэта адзінае, што можна было зрабіць. Нажаль, я не магла голымі рукамі спыняць вайсковыя калоны.
Калі мяне затрымалі, дачцэ было дзевяць год. Усё гэта ёй далося вельмі цяжка. Аднакласнікі здзекваліся, што яе маці зэчка. Яна дагэтуль не зусім адыйшла, у дзіцёнка моцная псіхалагічная траўма. У Польшы я пакуль яшчэ не ўладкавалася, жывём з дачкой у шэлтэры для экс-палітвязняў. Яна ўжо ходзіць у школу, ёй трошкі прасцей. А вось я адчуваю сябе разгубленай і не ведаю, што рабіць далей.
#dissidentby
📣Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках
Відэа апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
Палітвязня не аддалі родным, якія чакалі яго каля калоніі, а пасадзілі ў кайданках у машыну. Хто менавіта выводзіў Чапюка і куды яго павезлі — невядома.
Крыніца: @viasna96
#dissidentby
Палітзняволенага з польскім грамадзянствам Роберта Тампала дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь на 8 гадоў.
Мужчына пражываў у Беларусі з 90-х гадоў, быў затрыманы ў 2022 годзе і асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі за каментары ў сацыяльных сетках.
Дэпартацыя адбылася адразу пасля вызвалення - яго даставілі да мяжы пад канвоем. Вядома, што ў мужчыны есць сын. Хутчэй за ўсе, сям’я Роберта засталася ў Беларусі.
#dissidentby
🍀 Усё яшчэ шукаем рэспандэнтаў для запаўнення анкеты:
⭐️ Былыя палітзняволеныя у Польшчы і Літве
🌸 Людзі, якія пакінулі Беларусь без крымінальнага пераследу (па эканамічных прычыных, адукацыйных, сямейных або прывентыўных, бо баяліся затрымання і іншыя прычыны)
✏️ Калі гэта пра вас і вы зможаце прыняць удзел у нашым даследванні, напішыце калі ласка на акаўнт @dahary_nahami (у межах бяспекі мы робім індывідуальныя спасылкі на запаўненне). У анкеце мы не пытаем імя і асабістыя дадзеныя.
Навошта мы гэта робім? Наша мэта - сабраць рэальную фактуру тых наступстваў (псіхалагічных, фізічных, адаптацыйных і іншых), з якімі вы сутыкаецеся. Мы вельмі шмат камунікуем з вамі (сваякамі палітзняволеных і былымі палітзняволенымі) і разумеем, што патрэбаў шмат і мы ўсе павінны намагацца выпрацаваць максімальна комплексную падтрымку нават у такіх складаных умовах. Ніхто ніколі раней не сутыкаўся з такімі масавымі рэпрэсіямі ў нашай краіне, таму дасканалых і доўгатэрміновых механізмаў на сёняшні дзень няма. А мы жадаем іх зрабіць, каб вы маглі на іх разлічваць!
#dissidentby
9 красавіка - гадавіна смерці Аляксандра Кулініча.
Мужчына памёр у брэсцкім СІЗА. Яго абвінавачвалі паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Аляксандра затрымалі 29 лютага 2024 года ў Брэсце, з таго часу ён знаходзіўся ў зняволенні. Суд над ім меўся адбыцца 16 красавіка. У выснове аб смерці пазначана, што Кулініч памёр праз ішэмічную хваробу сэрца.
#dissidentby
✔️ Даведнік па працаўладкаванні для былых палітзняволеных, якія былі вымушаны пакінуць краіну
Мы разумем, як шмат складанасцей узнікае, калі вы вымушаны з'язджаць у іншыя краіны і наноў пачынаць свой шлях у працы і новым асяроддзі. Для гэтага мы падтрыхтавалі інфармацыю па трох краінах, куды часцей за ўсё едуць беларус_кі: Літва, Польшча і Грузія. У даведніку вы можаце знайсці карысную інфармацыю для сваіх першых крокаў.
➕ Матэрыял даступны на двух мовах:
Беларускамоўны варыянт
Расейскамоўны варыянт
❓ Для каго падыходзіць?
- для былых палітвязн_іц і іх сямей у вымушанай эміграцыі
- для рэпрэсаваных у эміграцыі
🖥 Калі вы адбывалі пакаранне па палітычнай справе і вам патрэбна дапамога ў працаўладкаванні, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што нам будзе неабходна правесці размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуе.
👍 Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам.
Ужо сёння сустракаемся з вамі!
❤️ ПОЗНАНЬ — 23 траўня, старт 19:30
📍 Rozbrat, Pułaskiego 21A
Дзень палітвязня: лісты, кінаноч, піца і напоі
– глядзім фільм пра антыфашызм
– пішам лісты
– ядзім піцу
– гаворым пра свабоду
Гэта тая пятніца, якую ты можаш 100% прысвяціць палітзняволеным 🌸
@nashaniva паведамляе, што ў 2025 у калоніі ПК-17 памер палітвязень Валянцін Штэрмер, які быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі за каментары з асуджэннем расейскай агрэсіі.
Іншыя зняволеныя казалі пра Валянціна: “Валянцін быў вельмі слабы. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Не ведаю, можа, у СІЗА дзе яго скруціла. Яго з каранціну паднялі ўжо ў такім стане. Пры гэтым пры мне яго кінулі ў ШІЗА”
💔 У Сяргея Сацука пагоршылася здароўе ў калоніі.
Паводле інфармацыі ад людзей, якія кантактавалі з ім, у Сяргея значна пагоршыўся стан здароўя пасля таго, як ён быў этапаваны ў калонію:
👆 высокі ціск
🦵 праблемы з суставамі ног
Меркавалася, што яго павінны былі даставіць у Рэспубліканскую бальніцу, але ці адбылося гэта насамрэч дакладна невядома. Сам Сяргей быў вельмі закрытым, мала каму распавядаў пра свой стан.
🔻 Сяргей Сацук - галоўны рэдактар незалежнага партала «Ежедневник» і аўтар гучных антыкарупцыйных расследаванняў. 23 верасня 2022 года ён быў асуджаны Мінскім гарадскім судом на 8 гадоў пазбаўлення волі.
💌 Напісаць Сяргею анлайн можна тут або на адрас ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183 (Сацук Сяргей Віктаравіч)
❗️98% рэспандэнтаў заяўлялі пра псіхалагічны гвалт у калоніі
❗️70% адзначылі, што атрымаць медычную дапамогу немагчыма
❗️а 34% заявілі пра фізічны гвалт.
✏️ Сваім досведам вы можаце падзяліцца праз анкету: https://stayrebel.fun/forms/release
🔜 Статыстыка ў агульным доступе: https://stat.stayrebel.fun/#rights
Падобныя гісторыі мы чуем зноў і зноў, а часам яны вельмі трагічныя. Палітвязні ў Беларусі застаюцца без належнай медыцынскай дапамогі, а страх і ізаляцыя прымушаюць многіх замоўчваць нават крытычныя праблемы. Калі ласка, не маўчыце пра сваіх блізкіх і знаемых. Паведамляйце пра іх стан і неабходную дапамогу 🙏
📌 Вы можаце даслаць нам інфармацыю праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.
Асацыяцыя беларускіх палітвязняў праводзіць акцыю да дня салідарнасці з палітзняволенымі!
Арганізатары заклікаюць далучыцца да акцыі 18 траўня ў Варшаве:
За апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч беларусаў сталі ахвярамі крымінальнага пераследу, сотні тысяч — рэпрэсій. За гэтымі лічбамі — разбураныя лёсы і боль.
Сем палітвязняў ужо загінулі ў няволі. І гэта толькі тое, што вядома. Кожны дзень за кратамі — выпрабаванне чалавечнасці.
@nashaniva паведамляе, што памерла экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка.
🔻 Ганна Кандраценка - жыхарка Магілева, была асуджана за каментары ў тэлеграм-каналах на 3 гады пазбаўлення волі. У канцы чэрвеня 2023 Ганну зноў пачалі судзіць - яшчэ за адзін каментар. Шляхам паглынання менш строгага пакарання стражэйшым, у сукупнасці ў Кандраценкі застаўся той жа тэрмін.
Неабыякавыя людзі дасылалі Ганне пасылкі і пералікі, за што яна была ўдзячна:
Огромное спасибо за посылку! Дружеская поддержка и участие очень помогают держаться и не падать духом. Я благодарна, что вы меня не забываете. Письма ко мне не доходят, но я все равно надеюсь их получить.
#dissidentby
💔 Стала вядома, што ўчора і сёння палітзняволеныя выходзяць па памілаванні. Паведамляецца, што сярод іх 18 жанчын і 24 мужчын - агулам 42 чалавекі. 13 з іх маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.
📌 Мы ўдзячныя за любую інфармацыю пра вызваленых. Вы можаце паведаміць нам яе праз сайт stayrebel.fun (без ВПН) або праз кантакты ў апісанні каналу.
#dissidentby
🍀Асобы з інваліднасцю і сур’ёзнымі праблемамі са здароўем у зняволенні - група высокай рызыкі.
З 2020 года як мінімум 143 чалавекі з праблемамі здароўя падвергліся крымінальнаму пераследу за сваю грамадзянскую пазіцыю. З іх:
🔵84 маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем
🔵33 - людзі з інваліднасцю
🔵26 маюць парушэнні псіхічнага здароўя і былі накіраваныя на прымусовае лячэнне
Акрамя гэтага, у месцах несвабоды загінулі ўжо 7 чалавек - 5 з іх мелі інваліднасць або іншыя цяжкія захворванні. Гэта трагічнае сведчанне таго, што людзі з асаблівымі патрэбамі апынуліся ў прамой небяспецы.
🔒Умовы ўтрымання ў беларускіх турмах ніяк не адпавядаюць патрэбам людзей з інваліднасцю або хранічнымі захворваннямі. Медычная дапамога часта не аказваецца наогул, або ў ёй свядома адмаўляюць.
5 траўня незалежныя эксперты ААН заклікалі вызваліць палітвязняў з інваліднасцю і сур’ёзнымі захворваннямі, асуджаных за ўдзел у мірных пратэстах 2020 года:
Мы заклікаем беларускія ўлады разгледзець магчымасць неадкладнага вызвалення або замены зняволення на іншыя, не звязаныя з пазбаўленнем волі, санкцыі для ўсіх палітычных зняволеных, звязаных з вышэйзгаданымі падзеямі, якія маюць інваліднасць або сур’ёзныя захворванні, каб прадухіліць незваротную і цяжкую шкоду іх жыццю і здароўю.
#dissidentby
Вікторыя Кульша з моманту знаходжання ў СІЗА-3 Гомеля распачала бестэрміновую галадоўку! Гэта будзе яе шостая галадоўка ў зняволенні, гэтым разам — да канца: альбо мы даможамся яе вызвалення, альбо яна загіне.
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк паведаміла, што Вікторыя ў СІЗА абвясціла бестэрміновую галадоўку — ужо шостую за час у зняволенні.
У красавіку стала вядома, што Вікторыю Кульшу перавялі ў СІЗА-3 Гомеля. Яна павінна была выйсці на волю 6 красавіка. Але на яе ў чацвёрты раз завялі крымінальную справу па арт. 411 – гэта пятая крымінальная справа супраць яе і чацвёртая менавіта па гэтым артыкуле. 💧 Агулам Вікторыя ўжо адбыла ў зняволенні 70 сутак ШІЗА і 6 месяцаў у ПКТ. Таксама вядома, што супрацоўнікі жаночай калоніі № 24 у Зарэччы ўжывалі супраць жанчыны псіхалагічны і фізічны ціск. Паведамляецца, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягнуў яе па камеры. Апроч гэтага, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.
#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!
⏩ Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў траўні
👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (❌не з беларускай карткі).
✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ
#dissidentby
🔵Смерць палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра: новыя сведчанні былых зняволеных
➡️ 11 кастрычніка 2024 года ў ПК-15 у Магілёве памёр палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. Былыя зняволеныя, якія знаходзіліся побач з ім, распавядаюць пра сістэматычны псіхалагічны і фізічны ціск, якому Дзмітрый падвяргаўся на працягу многіх месяцаў.
Па словах сведак, Шлетгаўэр адмаўляўся супрацоўнічаць з адміністрацыяй, "не здаваў" іншых і адкрыта выказваў нязгоду. Яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА нават нягледзячы на наяўнасць хранічнай хваробы і нядаўняе з'яўленне дзіцяці ў сям'і.
Ён трымаўся, але яны рабілі ўсё, каб зламаць,- кажа адзін з былых вязняў.
Праўду шукаеш? Я тут начальнік: хачу адпушчу, хачу - не.
#dissidentby
⭐️ Калі вы працуеце ў Польшчы, у вас ёсць магчымасць падтрымаць dissidentby і палітзняволеных у Беларусі!
Да 30 красавіка вы можаце запоўніць падаткавую дэкларацыю і накіраваць 1,5% ад сваіх падаткаў для нас ❤️
✏️ Мы стварылі памятку, дзе па кроках напісалі, як вы можаце падтрымаць нас! Калі ласка, рабіце рэпосты і дзяліцеся з сябрамі і знаёмымі - гэта цудоўная магчымасць падтрымаць рэпрэсаваных, бо мы накіроўваем сродкі на патрэбы палітзняволеных у турме.
На нашым сайце таксама даступна інструкцыя ў тэкставым варыянце:
- на расейскай мове
- на беларуская мове
- на польскай мове
Дзякуй! 🌸
Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю
Разам з калегамі мы запускаем новы збор, што будзе дзейнічаць да канца траўня.
Мы хочам падтрымаць людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.
Хто мае патрэбу ў падтрымцы? Мы збіраем сродкі для дзвюх груп:
🔺палітзняволеныя з інваліднасцю — сюды ўваходзяць тыя, хто знаходзіцца ў зняволенні, і тыя, хто ўжо на волі, але пакутуе праз інваліднасць;
🔺сем'і палітзняволеных (цяперашніх і былых), дзе ёсць дзеці з інваліднасцю;
Куды пойдуць сродкі?
🔸медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і інш.);
🔸аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
🔸аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.
Мы плануем сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.
Чаму трэба падтрымаць ініцыятыву?
Гэтая група людзей вельмі часта знаходзяцца ў такой цяжкай сітуацыі, калі доступ да медыцынскіх паслуг і рэабілітацыі вельмі абмежаваны. Мы можам змяніць гэта! Праз удзел у акцыі мы акажам рэальную дапамогу тым, хто ў ёй мае вострую патрэбу.
Як дапамагчы?
Зрабіць данат: www.stranafund.org/kampanii/international-day-of-dersons-with-disabilities. Калі не можаце зрабіць данат - зрабіце рэпост ❤️
Ніхто, а тым больш прадстаўнікі гэтай уразлівай групы, не маюць заставацца сам-насам са сваімі праблемамі. Давайце зробім гэты свет больш справядлівым праз наш клопат да людзей з інваліднасцю!
Збор арганізуе служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі», куды ўваходзяць Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, Фонд беларускай салідарнасці BYSOL, грамадзянская ініцыятыва ByHelp.
#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!
⏩ Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў красавіку.
👇Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (❌не з беларускай карткі).
✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ
#dissidentby
⭐️ Сяргей Вайцюк выступіў супраць вайны і хацеў далучыцца да беларускіх ваяроў, але быў затрыманы і асуджаны на 2,5 гады зняволення. Зараз ён у Польшчы і шукае дапамогі.
Зона – гэта проста асобны свет. Пастаянны псіхалагічны ціск з боку супрацоўнікаў, сукамернікаў, іншых зняволеных. Ты не ведаеш, што цябе чакае праз пару гадзін, заўтра і так далей.
Калі выйшаў, зразумеў, што не адчуваю сябе ў бяспецы. Не было жадання паўтарыць сваю «прыгоду». І ўвосені 2024 года я пераехаў у Польшчу. Першы час мне вельмі дапамагалі, але на жаль, тут пакуль не атрымліваецца паставіць сваё жыццё на патрэбныя рэйкі.
Веру ў тое, што змагу знайсці сваё месца ў Польшчы. Праўда, з кожным днём захоўваць гэтую веру ўсё больш складана, але рукі пакуль не апускаюцца. Буду вельмі ўдзячны ўсім, хто адгукнецца на маю просьбу аб дапамозе.Читать полностью…