Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
П'яны мужчына ў цягніку, які рухаўся з Мінска ў Гомель, разбіў бутэльку і накінуўся на іншага мужчыну, параніўшы яго ў шыю.
Читать полностью…З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі ядзернага аб’екта ў Фардо пасля атакі ЗША
Аналітыкі разгледзелі прынамсі шэсць варонак ад боепрыпасаў. Цэлілі ў цэнтрыфугі для ўзбагачэння ўрану.
https://nashaniva.com/370814
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370814
Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску
У выніку тэракту загінулі 10 чалавек, яшчэ 25 атрымалі раненні.
https://nashaniva.com/370832
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370832
Трэнер мінскага футбольнага клуба «Дынама» Вадзім Скрыпчанка заявіў пра адстаўку
Яго каманда прайграла дзяржынскаму «Арсеналу». А наперадзе старт у кваліфікацыі да Лігі чэмпіёнаў.
Вызвалены журналіст Ігар Карней сустрэўся з жонкай, з якой не бачыўся два гады.
Відэа @radiosvaboda
Ціханоўскі расказаў пра Лукашэнку і Колю, Калеснікаву і Пратасевіча, сваю жонку і планы на будучыню
Сяргей Ціханоўскі і яго першы выступ на волі: прайшла вялікая прэс-канферэнцыя. Што ён расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ і якое прызнанне пра грошы там прагучала? Што Ціханоўскі сказаў Колю Лукашэнку і як адрэагаваў яго бацька? Якое абяцанне там далі і хто не стрымаў сваё слова? Чаму да Ціханоўскага прыязджаў Раман Пратасевіч і што ён расказваў пра Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву? У якіх умовах сядзеў Сяргей Ціханоўскі? Усе падрабязнасці глядзіце ў спецыяльным выпуску навін «Нашай Нівы».
https://youtu.be/xS-KBndZMr8?si=Oei10nVjwrZzpXT1
Былы палітвязень Коршун асудзіў Ціханоўскага: Вазьмі сябе ў рукі. Мае слёзы ніхто не бачыць, бо я моцны
Зацяты крытык офіса Святланы Ціханоўскай не спыняе прэтэнзіі.
https://nashaniva.com/370815
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370815
Больш за 18 тысяч чалавек назіраюць за бясстрашным пасажырскім самалётам «Белавія», які ляціць з Дубая ў Мінск праз тэрыторыю Ірана
Гэта адзіны пасажырскі самалёт у небе над Іранам.
Магчыма, гэта тэхнічная памылка, аднак карта flightradar24.com выглядае менавіта так.
Іван Краўцоў: Тое, што мы казалі 4 гады запар амерыканцам і еўрапейцам, пачало адбывацца
Сакратар Каардынацыйнай рады і былы сябар штаба Віктара Бабарыкі «з усмешкай узгадвае аналітыкаў, якія казалі, што Лукашэнка назаўсёды нерукапацісканы».
https://nashaniva.com/370820
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370820
Ратвейлер напаў на шасцігадовага хлопчыка ў Астравецкім раёне — дзіця ў цяжкім стане
Хлопчыка шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі ног.
https://nashaniva.com/370809
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370809
Беларусі пагражае нашэсце янота-паласкуна
Ужо цяпер навукоўцы называюць яго катастрофай ХХІ стагоддзя для еўрапейскіх гнездавых птушак.
https://nashaniva.com/370729
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370729
«Я знаходзіўся на рэжыме, які называецца «жэстачайшым»
Сяргей Ціханоўскі праз слёзы расказаў, у якіх умовах яго ўтрымлівалі за кратамі.
https://nashaniva.com/370806
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370806
Ціханоўскі: Мяне падтрымлівала прызнанне [палітвязнямі] нашых арганізацый і Amnesty International. Калі яны сказалі вязень сумлення…
І ён ізноў расплакаўся, расказваючы пра тое, як мучаць вязняў у турмах.
«Там шмат людзей, пра якіх ніхто не ведае, іх трэба выцягваць», — плача Сяргей.
Ціханоўскі расказаў пра сустрэчу ў СІЗА КДБ ў 2020
Лукашэнка ўсю размову казаў Бабарыку, што Ціханоўскі — будучы прэзідэнт, а Святлана перадасць яму ўладу, кажа Ціханоўскі.
Ціханоўскі не падаў руку Лукашэнку, спаслаўся на пандэмію: «Каранавірус».
«А я ўжо перахварэў», — адказаў Лукашэнка.
«А я не падаў, бо ён чмо!» — кажа Ціханоўскі.
У бліжэйшы месяц усе палітычныя зняволеныя могуць выйсці на волю, кажа Ціханоўскі. Ён дадае, што Трамп можа гэта зрабіць адным словам. Ціханоўскага зноў накрываюць слёзы.
Читать полностью…Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру
Паліцыя раскрыла групу ў Discord пад назвай «764», члены якой схілялі дзяцей да самапашкоджання і нават самагубства. На партале ёсць нямала каналаў, якія распаўсюджваюць надзвычай жорсткі і гвалтоўны кантэнт.
https://nashaniva.com/370835
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370835
Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя
У выніку расійскага ўдару па трэніровачным палігоне Узброеных сіл Украіны загінулі як мінімум трое чалавек, яшчэ 11 атрымалі раненні.
https://nashaniva.com/370829
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370829
За 2025 год у Беларусі ўжо затрымалі 14 чалавек за шпіянаж і дзяржаўную здраду
Церцель расказаў пра супрацьдзеянне спецслужбам калектыўнага Захаду, якія вядуць разведку з космасу і праз агентуру.
https://nashaniva.com/370824
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370824
Церцель: Гэтае мерапрыемства на днях было толькі адным з многіх, але пакуль не пара пра іх казаць
Старшыня КДБ раскрыў сваю ролю ў перамовах Лукашэнкі з Келагам і стварыў інтрыгу вакол стасункаў беларускага рэжыму з Захадам.
https://nashaniva.com/370821
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370821
Кустава пра Ціханоўскага: Не варта было рабіць прэс-канферэнцыю ў такім стане чалавека
Шчырая размова Сяргея Ціханоўскага з журналістамі выклікала крытыку ў некаторых беларусаў.
https://nashaniva.com/370816
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370816
Самалёт «Белавія» знайшоўся ў Пакістане. Неба над Іранам чыстае
Читать полностью…Рыбакоў: Беларусь і ЗША абмяркоўваюць магчымасць поўнай нармалізацыі адносін
Валянцін Рыбакоў, удзельнік перамоў Лукашэнкі з Келагам, спадзяецца, што краіны абмяняюцца візітамі і адновяць працу пасольстваў у поўным аб'ёме.
https://nashaniva.com/370819
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370819
Сярод вызваленых і японскі «шпіён» Ніканісі Масатосі
Выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта быў асуджаны за агентурную дзейнасць.
Міністр абароны ЗША: Ядзерныя амбіцыі Ірана цалкам знішчаныя
Піт Хэгсет на першай прэс-канферэнцыі амерыканскага ваеннага камандавання пасля атакі на Іран заявіў пра яе неверагодны поспех.
https://nashaniva.com/370810
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370810
Ціханоўскі расказаў падрабязнасці пра сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе
«Нас было 12. Ён — 13-ты. Коля ў яго за спінай сядзіць». Сяргей Ціханоўскі адказаў на пытанне @nashaniva пра закрытую сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе.
https://nashaniva.com/370808
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370808
Ціханоўскі звярнуўся да беларусаў
Ён падзякаваў тым, хто падтрымліваў яго ў 2020-м. Сяргей з цеплынёй згадвае тыя дні, калі яго выпусцілі пасля першых сутак і ён пабачыў салідарнасць: «Гэта быў такі ўздым».
«Я ні разу не сумняваўся і не шкадаваў ні пра што. Будзем разам будаваць краіну для жыцця».
Ціханоўскі кажа, што Лукашэнка яму жаліўся: А ты на мяне абзываўся!
«Навошта вы мне падкінулі грошы?» — спытаў Ціханоўскі ў Лукашэнкі ў 2020 на той сустрэчы ў СІЗА КДБ. Той на трэці раз адказаў: «А што вы хацелі? Палітыка — гэта брудная справа».
«Кажу — прыеду і нікому там рукі не падам». Ціханоўскі расказаў, як рэагаваў на хлусню наконт жонкі і апазіцыі
На прэс-канферэнцыі Сяргей Ціханоўскі расказаў, як за кратамі яго спрабавалі пераканаць у хлусні датычна Офіса Ціханоўскай і як ён камітэтчыкаў падмануў.
https://nashaniva.com/370803
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370803
Ціханоўскі зноў расплакаўся, калі расказваў, як яму не давалі нават стрыжня, каб пісаць
«Адвакатаў нельга, скаргаў нельга, сядзіш толькі ў гэтай камеры», — Ціханоўскага душаць слёзы, калі расказвае пра рэжым. «Драіш камеру, там жа і так усё белае».
Ён некалькі разоў паўтарае: «Гэта кашмар!.. Кашмар...».