Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Шрайбман называе сваю галоўную асцярогу наконт чыноўнікаў-тэхнакратаў пры Лукашэнку
Калі б замест Лукашэнкі на чале краіны стаялі Аляксандр Турчын, Дзмітрый Круты і іншыя чыноўнікі з, магчыма, больш ліберальнымі поглядамі — ці маглі б яны весці іншую палітыку?
https://nashaniva.com/366259
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366259
Беларусы ўжо збіраюць грыбы кошыкамі
Грыбы рэзка пайшлі ў рост за тыдзень добрага надвор'я.
https://nashaniva.com/366258
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366258
Будаўніцтва кожнага кіламетра метро ў Мінску каштуе больш за $60 мільёнаў
Галоўны інжынер патлумачыў, што ўплывае на кошт.
https://nashaniva.com/366251
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366251
Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі
Пры канцы лютага 2025-га ў Ізраілі выйшла першая серыя «Рускага падвор'я», знятая ўраджэнцам Мінска Яўгенам Руманам у пары з Дзмітрыем Малінскім. «Рускае падвор'е» — гэта ўласная назва аднаго са старых раёнаў Іерусаліма, у якім адбываюцца падзеі. Серыял стаў падзеяй у Ізраілі і ўжо перакладзены на іншыя мовы.
https://nashaniva.com/366247
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366247
Нечаканая пагроза: ад змены клімату ў рысе становіцца больш мыш’яку
Рыс — асноўны прадукт харчавання для больш чым паловы насельніцтва планеты. Таму з пэўнай трывогай навукоўцы абвясцілі сваё адкрыццё.
https://nashaniva.com/366216
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366216
Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%
Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?
https://nashaniva.com/366239
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366239
Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год
Аляксандр Лукашэнка, наведваючы на Вялікдзень храм у Талачыне, традыцыйна пужаў беларусаў турбулентнасцю і хаосам у свеце і заклікаў згуртавацца, каб прайсці гэта.
https://nashaniva.com/366243
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366243
«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш
Модных булак, пазалочаных яек ды інстаграмных кошыкаў яшчэ не было, але былі свае адметныя рытуалы рыхтавання да свята, новыя хусткі, якімі хваліліся, святочныя песні і традыцыі, перадаваныя з пакалення ў пакаленне.
@belsat сабраў велікодныя ўспаміны з розных куткоў Беларусі, як беларусы святкавалі Вялікдзень 50 гадоў таму.
https://nashaniva.com/366242
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366242
Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»
Амерыканскі тэлеканал трапіў у скандал падчас прамой трансляцыі велікодных службаў — кадры з Кіева суправаджаліся подпісам «Russia».
https://nashaniva.com/366241
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366241
У Купалаўскім ужо пяць гадоў не могуць знайсці акцёраў
Што прыдумалі гэтым разам, расказала @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/366235
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366235
Трагедыя ў Фаніпалі: адзін загінуў, чацвёра шпіталізаваныя з пажару ў шматпавярховіку
Пажар адбыўся ўчора ў кватэры на пятым паверсе. Пакуль ратавальнікі змагаліся з агнём, унутры кватэры былі людзі — гаспадар і яго госці. Адзін мужчына загінуў.
https://nashaniva.com/366237
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366237
Як скласці радавод сваёй сям’і? Пакрокавая інструкцыя
Гісторыя роду — гэта не толькі даты і імёны. Пры правільным падыходзе кожны чалавек можа знайсці шмат цікавага пра сваіх продкаў.
@nashaniva склала пакрокавую інструкцыю аб тым, як збіраць інфармацыю з архіваў, сайтаў і сацыяльных сетак.
https://nashaniva.com/365459
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365459
Велікоднае богаслужэнне — трансляцыя з Вільні
Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхата будзе трансляваць велікодную службу анлайн.
https://nashaniva.com/366231
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366218
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем
«Няхай гэты дзень стане нам напамінам: будучыня за тымі, хто захоўвае чалавечнасць. За тымі, хто не прымае хлусню і працягвае мяняць сусвет праз любоў і падтрымку. Няхай нашыя сэрцы заўсёды будуць поўныя святла і дабрыні. І няхай гэтая дабрыня вядзе нас да вольнай краіны, дзе не будзе месца гвалту, страху і нянавісці».
https://nashaniva.com/366228
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366228
Зяленскі: Калі поўная цішыня сапраўды запануе, Украіна прапануе працягнуць яе
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагадзіўся цалкам спыніць агонь, калі «поўная цішыня сапраўды запануе», і нават прапанаваў не абмяжоўвацца адным велікодным днём. Але дзейнічаць украінцы будуць у залежнасці ад паводзін Расіі.
https://nashaniva.com/366224
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366224
Колькі будзе каштаваць першы беларускі электрамабіль
Прэзентаваць яго плануюць у маі.
https://nashaniva.com/366256
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366256
Трамп збіраецца рэструктурызаваць Дзярждэпартамент і закрыць многія пасольствы і консульствы ў Афрыцы
Праект распараджэння, які рыхтуецца падпісаць Трамп, спыніць большасць аперацый у Афрыцы і закрые офісы, якія займаюцца пытаннямі дэмакратыі, правоў чалавека і ўцекачоў.
https://nashaniva.com/366254
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366254
«Арганізавалі ў камеры выставу дзіцячых малюнкаў». Як бабулі перажываць расставанне з унукамі ў турме
Людміле 57 гадоў, нядаўна яна выйшла на свабоду. У зняволенні жанчына правяла больш за два гады. Затрымліваў яе сваяк найлепшай сяброўкі. Да суда збівалі, а ў калоніі 50 сутак трымалі ў ШІЗА. Але самае цяжкае выпрабаванне, па словах Людмілы, — немагчымасць убачыцца з унучкамі.
https://nashaniva.com/366221
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366221
📺 Істэрыка Ярмошынай у жывым эфіры: як скончылася кар'ера вядомага тэлевядучага
Яшчэ нядаўна гэтыя людзі былі суперзоркамі, якіх ведала ўся Беларусь. Кагосьці з іх гледачы шчыра любілі, кагосьці так жа шчыра ненавідзелі. Адзін атрымаў вялікія праблемы, пасля таго як у жывым эфіры псіханула Лідзія Ярмошына. Другі аддана служыў уладзе, і нават атрымліваў за гэта па твары, але ў выніку быў звольнены асабіста Лукашэнкам. Іншыя прайшлі розны шлях праз скандалы, выгнанне, гучныя раманы і суды, а часам і поўнае забыццё.
Захапляльныя гісторыі беларускіх тэлезорак шукайце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/OPMlpvQYTDI?si=D-cgspsOlour56Ld
Што рабіць, калі вы знайшлі параненую дзікую жывёлу? У Беларусі іх лепш не чапаць — за гэта можа чакаць пакаранне
Убачылі параненую жывёліну і хочаце дапамагчы, але не ведаеце, як? Мы паглядзелі, як у Беларусі і іншых краінах, дзе жывуць беларусы, можна дапамагчы жывёлам. У Беларусі за самастойную дапамогу вас можа чакаць буйны штраф — да 500 базавых, таму правілы варта ведаць.
https://nashaniva.com/365517
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/365517
Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры?
Беларусы скардзяцца, што ўпершыню за доўгі час не ўкладваюцца ў бюджэт, адкладзены на летні адпачынак. Цэны ўзляцелі.
https://nashaniva.com/366248
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366248
У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. За што такія грошы?
Гэта двухузроўневая кватэра з дызайнерскім рамонтам, «разумным домам» і італьянскай мэбляй.
https://nashaniva.com/366245
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366245
Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа
У 2014 годзе факультэт журналістыкі БДУ святкаваў 70-годдзе. Да юбілею быў падрыхтаваны стэнд з фотаздымкамі выпускнікоў розных гадоў, якімі журфак асаблівага ганарыўся. Паглядзелі, як па-рознаму склаўся лёс найбольш вядомых з іх.
https://nashaniva.com/366088
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366088
Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША
«Роля ЗША была вырашальнай у тым, што Карэя стала такой, якой яна ёсць сёння».
https://nashaniva.com/366240
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366240
Што пабудуюць у Першамайскім раёне сталіцы
Жыллё, новыя дзіцячыя сады і паліклініку. А нешта і знясуць.
https://nashaniva.com/366236
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366236
Маці і сын, якія разам пакінулі «Азоўсталь», сустрэліся ў аўтобусе падчас учорашняга абмену праз тры гады палону
Сын пісаў лісты маці, думаў, што яна ўжо вызвалена з няволі.
https://nashaniva.com/366234
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366234
«Праціўнік імітуе рэжым цішыні, але штурмы працягваюцца»
Украінцы расказалі пра стан на фронце на Вялікдзень.
https://nashaniva.com/366233
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366233
«Чалавек, заняты любімай справай, не старэе». Беларус робіць у Польшчы рыцарскія даспехі па 15 тысяч еўра
Калі Максіму Ізобаву было пяць гадоў, ён трапіў з татам у інфекцыйную бальніцу з дыягназам жаўтуха. Каб хоць неяк пацешыць сына, бацька маляваў яму рыцараў у даспехах. Здаецца, тады ніхто з іх не здагадваўся, што гэта вызначыць будучую прафесію хлопчыка. Цяпер Максім жыве ў польскім Шчэціне і працягвае справу, якой пачаў займацца яшчэ ў Беларусі, — стварае шэдэўры гістарычнай рэканструкцыі, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/366218
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366218
«Баімся, што яе не выпусцяць з Беларусі». Бацькі мінскіх падлеткаў расказалі, як школы кантралююць планы паступлення іх дзяцей
@gazetaby сталі вядомыя выпадкі, калі па даручэнні дырэктараў школ класныя кіраўнікі старэйшых класаў (9-11) апытвалі дзяцей, у якую навучальную ўстанову яны збіраюцца паступаць пасля заканчэння школы. З тымі, хто збіраецца выязджаць з Беларусі і паступаць у еўрапейскія ВНУ, праводзяць прафілактычныя гутаркі.
https://nashaniva.com/366223
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366223
На наступным тыдні зноў пахаладае
Дзмітрый Рабаў адзначыў, што сёлета красавіцкага надвор'я няма, яно то майскае, то нават чэрвеньскае. Але радавацца доўга не прыйдзецца.
https://nashaniva.com/366219
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366219