Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
КДБ прызнаў «тэрарысткамі» заснавальніц Imaguru
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўключыў стваральніц мінскага стартап-хаба Imaguru Таццяну Марыніч і Анастасію Хамянкову, а таксама яго былога дырэктара Яўгена Пугача ў пералік асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
https://nashaniva.com/367576
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367576
Азаронак назваў журналіста пула Пуціна словамі, незвычайнымі нават для ягоных эфіраў
Рэпартаж супрацоўніка расійскага «Коммерсанта» Андрэя Калеснікава пра ўдзел Лукашэнкі ў парадзе ў Маскве выклікаў сапраўдны прыступ шаленства з боку лукашэнкаўскага прапагандыста Рыгора Азаронка. Ён выступаў гэтым разам не проста па-хамску, што для яго звычайна, але абсалютна адкрыта выкарыстоўваў нецэнзурную лексіку.
https://nashaniva.com/367574
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367574
У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій
Гэтая лічба прагучала на пасяджэнні Пастаяннага камітэта па справах пакістанцаў за мяжой у Сенаце, верхняй палаце парламента Пакістана, паведамляе @reformby.
https://nashaniva.com/367570
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367570
У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка
Яе можна ўжо ўбачыць на вуліцах Акадэмічнай, Платонава і Кісялёва.
https://nashaniva.com/367565
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367565
Галоўнае за 9 мая
Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы. Лукашэнку пасадзілі на Парадзе ў Маскве з Пашынянам, а Сі Цзіньпіна з Пуціным
Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога»
Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава
Блогер-правакатар Вірус выпадкова спаліў свайго інфарматара. Ён апублікаваў скрыншот, зроблены Вольгай Сямашка
Затрымалі брата Ігара Лосіка
«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ
Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі
Што вядома пра беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча, якога арыштавалі ў Расіі і абвінавачваюць у падрыхтоўцы дыверсіі
«Цяжка начамі не спаць». Фермеры паляць вогнішчы, каб уратаваць буякі ад замаразкаў
Зянковіч: Безумоўна, я б не паехаў у Маскву пад гарантыі Вольгі Карач
Што вядома пра беларуса Андрэя Сакалоўскага-Станкевіча, якога арыштавалі ў Расіі і абвінавачваюць у падрыхтоўцы дыверсіі
Жыхар Рэчыцы пацярпеў падчас выпадковага выбуху ў кватэры ў Ханты-Мансійску. Расійскія медыя ўжо ахрысцілі яго «ўкраінскім агентам».
https://nashaniva.com/367497
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367497
На парад у Гродне вывелі казу
Але з дысцыплінай у яе аказалася складаней, чым у людзей.
«Забралі буйную суму ў валюце». Што цяпер гавораць на Мазырскім НПЗ пра затрыманні сваіх топ-менеджараў
Паколькі сілавыя органы і адміністрацыя Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода пакуль не каментавалі масавае затрыманне кіраўнікоў на гэтым прадпрыемстве, @flagshtok сабраў інфармацыю, якая абмяркоўваецца ў курылках завода.
https://nashaniva.com/367556
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367556
«Славакія і Сербія перамогуць!» Вучыч і Фіца запісалі відэа на фоне Крамля
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч апублікаваў у сваім інстаграм-акаўнце сумеснае з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам відэа на фоне Крамля. А Пяскоў назваў іх візіт у Маскву на парад «актам гераізму».
https://nashaniva.com/367552
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367552
Пасля выбараў новага Папы свет абляцела ягонае нефармальнае фота конна
На ім Роберт Фрэнсіс Прэво, яшчэ будучы біскупам-місіянерам, у 2020 годзе едзе па прасторах Перу верхам на кані.
https://nashaniva.com/367548
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367548
Блогер-правакатар Вірус выпадкова спаліў свайго інфарматара. Гэта Вольга Сямашка
Неасцярожна выстаўлены скрыншот дапамагае зразумець, чым займаецца жонка сакрэтнага агента лукашэнкаўскіх спецслужб.
https://nashaniva.com/367543
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367543
Інтранізацыя Папы Льва XIV пройдзе 18 мая
https://nashaniva.com/367539
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367539
Лукашэнка пра парад Перамогі ў Маскве: Гэта самы лепшы, самы моцны парад
«Некаторыя ахалі, охалі, што, можа, тэхнікі не хапала, асабліва паветранага эшалона. Вы ж разумееце — час ваенны. Таму не да таго, каб браць з фронту тэхніку і тут паказваць. Паказалі новыя ўзоры. Малайцы», — сказаў ён.
https://nashaniva.com/367536
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367536
Італьянскі інжынер прыдумаў, як прыўзняць Венецыю на 30 сантыметраў
Венецыя павольна, але ўпэўнена сыходзіць пад ваду: за апошняе стагоддзе горад апусціўся амаль на 25 сантыметраў, а ўзровень мора ў рэгіёне падняўся яшчэ на 30.
https://nashaniva.com/367528
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367528
Лукашэнка: Расія даўно гатовая не проста да перамір’я ва Украіне, а да заключэння міру
«Прэзідэнт Пуцін увогуле нікому нічога не павінен».
https://nashaniva.com/367530
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367530
На парадзе ў Мінску паказалі зенітны комплекс на шасі МАЗ, які выкарыстоўвае Расія ва Украіне
Зенітная ўстаноўка ехала па праспекце Машэрава.
https://nashaniva.com/367573
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367573
У Егіпце перакуліўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, Расіі і Казахстана
Паездка ў Егіпет для Аляксандры і яе маладога чалавека ледзь не скончылася трагедыяй. 7 мая пара адправілася на экскурсію з Шарм-эш-Шэйха ў Каір. Але назад яны не даехалі: турыстычны аўтобус, у якім знаходзіліся грамадзяне Беларусі, Расіі і Казахстана, перакуліўся прыкладна ў 100 кіламетрах ад Шарм-эш-Шэйха.
https://nashaniva.com/367572
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367572
У Мінску прайшоў вайсковы парад у гонар 80-годдзя перамогі над Германіяй
У парадзе ўзялі ўдзел больш за 4 тысячы вайскоўцаў, прытым не толькі з Беларусі, але і з Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.
Выступіў Лукашэнка, які расказаў жахі пра перараджэнне Еўрасаюза.
https://nashaniva.com/367571
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367571
«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад
Спецыяльны карэспандэнт расійскага выдання «Коммерсантъ» Андрэй Калеснікаў выдаў рэпартаж пра тое, як сёння тыя сусветныя лідары, якія наважыліся наведаць Маскву для ўдзелу ў парадзе 9 мая, з'яўляліся ў Крэмль на прыём да Пуціна. У сваёй звычайнай з'едліва-іранічнай манеры ён апісаў і з'яўленне ў Крамлі Лукашэнкі з сынам Колем.
https://nashaniva.com/367568
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367568
Гіркін назваў магчымыя кірункі наступных украінскіх удараў
Зняволены крытык Пуціна, які дакладна прадказваў ход ваенных дзеянняў у 2022 і 2024 гадах, лічыць, што летні наступ украінскай арміі можа скончыцца паразай Расіі.
https://nashaniva.com/367563
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367563
Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы
У адну з іх трапілі кіраўнікі Сербіі, Славакіі, Венесуэлы і Казахстана. У іншую — Таджыкістана, Кыргызстана і Экватарыяльнай Гвінеі.
https://nashaniva.com/367557
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367557
Расія і Украіна могуць падпісаць пагадненне аб спыненні агню ў гэтыя выхадныя — Мерц
«Мяч цяпер на баку Масквы», — сказаў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі разам з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ.
https://nashaniva.com/367559
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367559
Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»
Протаіерэй Андрэй Лемяшонак, духоўнік Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску, у віншаванні да Дня Перамогі звязаў гэты памятны дзень з цяперашнім уварваннем расійскіх войскаў ва Украіну і заявіў, што ягоны манастыр у гэтым супрацьстаянні — «баявая адзінка».
https://nashaniva.com/367545
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367545
Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога»
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску 9 мая падзяліўся звесткамі пра «велізарную працу» Генеральнай пракуратуры па выяўленні ў Беларусі ўсё новых ахвяр Другой сусветнай вайны. Пры гэтым ён анансаваў, што праз нейкі час ацэнка страт можа пачаць весціся па-новаму.
https://nashaniva.com/367549
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367549
Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава
Фізіёлаг, кандыдат медыцынскіх навук Алена Іванаўна Мікалаева — сваячка палітзняволенай галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай, прабабуля па лініі яе таты. Падчас вайны Алена Мікалаева ўзначальвала ў Мінску лякарню для сірот, хаваючы ад немцаў габрэйскіх дзяцей у туберкулёзным аддзяленні. Калі гэта ўскрылася, жанчына трапіла на Валадарку і цудам пазбегла расстрэлу. Праз 78 год у тых жа сценах турмы правяла некалькі год яе праўнучка Марына Золатава.
https://nashaniva.com/367532
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367532
Праваабаронцы: Палітвязням адной з калоній пачалі актыўна прапаноўваць пісаць прашэнні аб памілаванні
Вядома, што раней такіх прапаноў у калоніі не было некалькі месяцаў — усё змянілася з пачатку мінулага тыдня, піша @viasna96.
https://nashaniva.com/367541
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367541
Рыжанкоў прачытаў верш па-беларуску да Дня Перамогі
Міністр замежных спраў абраў верш Петруся Броўкі.
Мы свята хаваем здабытую волю,
І вораг сюды ўжо не ступіць ніколі!
https://nashaniva.com/367538
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367538
«Яшчэ і крэдытны рэйтынг пацярпіць»
Банкамат забраў грошы, але на рахунак яны не паступілі.
https://nashaniva.com/367515
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367515
Мікіта Лосік арыштаваны па справе «Беларускага гаюна»
Як паведамляе @radiosvaboda, малодшы брат Ігара Лосіка адпраўляў у праект здымкі расійскай тэхнікі.
Цяпер хлопец знаходзіцца ў СІЗА Віцебска.
У Мінску чамусьці адмянілі танкавы фестываль ад Lesta на 9 Мая
Але ж абяцалі «мегападзею», піша @devby.
https://nashaniva.com/367529
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367529