Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў
Калі праблемная гаспадарка не дасягнула патрэбных паказчыкаў, то старшыня аблвыканкама са згоды Лукашэнкі зможа перавесці старшыню райвыканкама на пасаду кіраўніка гэтай самай гаспадаркі.
https://nashaniva.com/373214
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373214
Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь
Амерыканскі спявак Джэйсан Дэрула за некалькі дзён у Мінску паспеў «адпачыць» у бары на Зыбіцкай, а таксама даць інтэрв'ю дзяржТБ, сустрэцца з прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным і кіраўніком НАК Віктарам Лукашэнкам. @zerkalo_io расказвае, якімі могуць быць яго ганарары, што за бар запрасіў яго ў нашу краіну і з якім загадкавым замежным бізнэсменам амерыканец пабачыўся перш за ўсё.
https://nashaniva.com/373209
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373209
Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву
З першай спробы да камеры ён не дацягнуўся, таму вярнуўся дадому па табурэтку.
https://nashaniva.com/373206
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373206
Вядучая «Марафона адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі
Вядучая тэлеканала «Беларусь 5» Марыя Багатыр кажа, што «Беларусь не спыніць ні санкцыямі, ні ціскам: мы зможам супрацьстаяць абсалютна ўсяму». Але ж і адпачынак у Еўрасаюзе яна таксама любіць.
https://nashaniva.com/373194
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373194
Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам
24 ліпеня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду новы законапраект, які адмяняе ранейшы, што выклікаў крытыку як унутры краіны, так і з боку Еўрасаюза.
https://nashaniva.com/373193
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373193
У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа
Каб прыцягнуць увагу, хлопец зарэгістраваўся пад жаночым іменем і паставіў у профіль здымак дзяўчыны, знойдзены ў сеціве.
https://nashaniva.com/373191
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373191
Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана
Працу ўстановы прыпынілі.
https://nashaniva.com/373186
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373186
РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата
Сінод РПЦ вырашыў публічна асадзіць кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы.
https://nashaniva.com/373183
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373183
Мінск зноў затапіла
Залева прайшлася па Серабранцы, Партызанскім праспекце, Сухараве і іншым часткам горада.
https://nashaniva.com/373180
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373180
70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная
Сафію Бачурынскую асудзілі да зняволення ў калоніі па чатырох палітычных артыкулах і залічылі ў «экстрэмісты». Ёй пагражала да шасці гадоў.
https://nashaniva.com/373175
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373175
Палітвязень грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага
Грамадзянін Латвіі, правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказванні ў закрытым чаце ў адным з месенджараў, нагадвае @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/373167
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373167
Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ
Але з тэлебачання не сыходзіць.
https://nashaniva.com/373166
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373166
«Змагла развітацца па-чалавечы». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне
Калі ў эміграцыі памірае блізкі чалавек, родным даводзіцца не толькі спраўляцца з болем, але і вырашаць шмат бюракратычных пытанняў — ад атрымання медыцынскіх даведак да транспарціроўкі цела або праху на радзіму, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/373156
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373156
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Гродзенскі «Нёман» на выездзе перамог славацкія «Кошыцы» ў першым матчы 2-га раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый 3:2, адыграўшыся з 0:2.
Эпатажны Ігар Кавалевіч выканаў незвычайны танец, славакі ўражаныя.
https://nashaniva.com/373157
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373157
Каго прызналі найлепшымі мастакамі Беларусі 2025 года? Вось як выглядаюць іх творы
Мікіта Моніч падрыхтаваў агляд прац, якія перамаглі на выставе «Арт-Мінск-2025».
https://nashaniva.com/373116
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373116
ВІДЭАНАВІНЫ: Выбух пад Мінскам: падрабязнасці / Загінулі 48 чалавек: што вядома пра страшную катастрофу
Дзіўныя паводзіны Аляксандра Лукашэнкі. Раман Пратасевіч сабраўся з’язджаць з Беларусі: новая драма. Віктар Лукашэнка і яго госць: хто стаіць за нечаканым візітам? Лукашэнка просіць грошай: у каго і навошта? Чарговы нярадасны рэкорд у Беларусі: што здарылася? Маштабная трагедыя: што вядома? Беларуская пракуратура знайшла праблему. Бяда пад Мінскам: у чым справа? Каму вераць беларускія пенсіянеры?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=23lgTxxRk-k
Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»
Ягоная асабістая рэпутацыя нібыта не роўная рэпутацыі арганізацыі.
https://nashaniva.com/373207
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373207
На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»
У раёнах Дуброўка, Казловічы, Кацін Бор людзі скардзяцца на млосны пах, паведамляе @BGazeta.
https://nashaniva.com/373197
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373197
Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю
У Швецыі чарговую сям’ю з Беларусі, якая жыве ў горадзе Сундсвал, вырашылі дэпартаваць. Паводле інфармацыі Sveriges Radio, прычына — нібыта запозненая падача дакументаў на дазвол на жыхарства для дзяцей, піша @pozirkonline.
https://nashaniva.com/373196
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373196
Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля
Менавіта ў гэтым месцы археолаг Леанід Побаль знайшоў прыладу працы мустьерскай эпохі (каля 40 тысяч гадоў да нашай эры), якой першабытныя людзі апрацоўвалі шкуры жывёл, піша @MAYDAYMog.
https://nashaniva.com/373195
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373195
Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну
Уладзіслаў Саўчанка ўласнаручна зрабіў купель з прыроднага каменя. На праект у яго сышло амаль чатыры месяцы, некалькі балгарак, дзясяткі алмазных дыскаў і тона цярпення.
https://nashaniva.com/373190
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373190
«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа
Белы дом рэзка асудзіў.
https://nashaniva.com/373185
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373185
З’явілася відэа выбуху на газаводзе ў Мінскім раёне
Слуп пылу быў бачны з Сеніцы і Мачулішчаў.
Момант выбуху ў шматпавярховым доме ў Саратаве
На дадзены момант выратавальнікі працягваюць абследаваць завалы — яны шукаюць людзей, якія маглі апынуцца пад абломкамі. Некаторыя мясцовыя жыхары не могуць дазваніцца да сваякоў. Мінімум 30 кватэр разбурана.
У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі
Пад заваламі можа быць шмат ахвяр. Папярэдняя версія — выбух бытавога газу ў кватэры на 9-м паверсе.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, у кватэры па вуліцы Блінова, 2 адбыўся хлапок газапаветранай сумесі без далейшага гарэння. Ад гэтага разбурыўся вуглавы пад'езд», — гаворыцца ў паведамленні расійскага МНС.
Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі
Дагэтуль спявак паспеў пабываць на вечарыне ў бары на Зыбіцкай і на экскурсіі ў Доме ўраду з Турчыным.
https://nashaniva.com/373168
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373168
Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі
Кадыраў раптоўна пачаў захлынацца пасля таго, як зайшоў у ваду.
https://nashaniva.com/373165
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373165
Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?
На мяжы паміж Тайландам і Камбоджай успыхнулі баявыя дзеянні. Паводле даных уладаў Тайланда, у выніку сутыкненняў загінулі 12 чалавек, пераважна мірныя жыхары.
https://nashaniva.com/373161
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373161
Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»
Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў, што Францыя афіцыйна прызнае Палесцінскую дзяржаву ў верасні на сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
https://nashaniva.com/373154
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373154
Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў
Па словах навукоўцаў, працяглая ізаляцыя, трывожнасць, няпэўнасць, страта працы або даходаў аказаліся настолькі моцнымі, што выклікалі змены, падобныя да натуральнага старэння мозгу.
https://nashaniva.com/373040
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373040