Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня
Ёсць два супрацьлеглыя погляды.
https://nashaniva.com/373347
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373347
Глутамат натрыю ізноў набірае папулярнасць. Магчыма, яно і някепска?
На працягу дзесяцігоддзяў глутамат натрыю меў дрэнную рэпутацыю з-за так званага «сіндрому кітайскага рэстарана». Але цяпер гэты інгрэдыент ізноў знаходзіць сваё месца ў кулінарыі — ад хатніх страў да прафесійнай гастраноміі. Шлях вяртання быў няпросты.
https://nashaniva.com/373387
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373387
ВІДЭАНАВІНЫ: Важныя навіны для Віктара Лукашэнкі / Яго бацька не давярае сваім чыноўнікам: у чым справа?
Важны ўказ Лукашэнкі і яго нечаканая просьба. Што чакае беларускіх чыноўнікаў і чаму ім не давярае начальства? Радасная навіна для Віктара Лукашэнкі: што здарылася? Беларускія сілавікі насмяшылі і раззлавалі людзей: у чым справа? Трагічныя выхадныя. Беларускі парадокс: што не могуць прадаць апальныя паплечнікі Лукашэнкі? Надвор’е нарабіла бяды ў Віцебску. Дзіўны помнік усё ж паставілі ў Брэсце.
Падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/2iUk8LZ6uoE?si=RKwIR2AB2o7-h2EU
Двухгадовае дзіця загрызла кобру да смерці
У адной з вёсак штата Біхар на ўсходзе Індыі адбыўся выпадак, які здзівіў нават дасведчаных медыкаў: двухгадовы хлопчык адкусіў галаву кобры, што абвіла яго руку.
https://nashaniva.com/373372
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373372
Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома
Сёння раніцай яшчэ адзін дрон заляцеў на тэрыторыю Літвы з боку Беларусі. У ініцыятыве iSANS пракаментавалі, што вядома пра гэты беспілотнік.
https://nashaniva.com/373392
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373392
«Гэта гульня ў два бакі». «Кіберпартызаны» расказалі, што іх здзівіла ў сістэмах «Аэрафлота» і што будзе з данымі пасажыраў
28 ліпеня расійская авіякампанія «Аэрафлот» паведаміла пра збой ў працы інфармацыйных сістэм і адмену больш за 40 рэйсаў. Хакерскія групы Silent Crow і «Кіберпартызаны» заявілі, што атакавалі сістэмы авіякампаніі і знішчылі яе ўнутраную IT-інфраструктуру. @zerkalo_io пагаварыла з прадстаўніцай «Кіберпартызан» Юльянай Шаметавец пра мэты ўзлому, даныя пасажыраў і рэакцыю Крамля.
https://nashaniva.com/373397
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373397
«У нас у Літве проста так не б'юць». Збіты журналіст «Маланкі» расказаў, як ідзе расследаванне інцыдэнту
Па словах пацярпелага, з пятніцы справа ніяк не зрушылася з мёртвага пункту.
https://nashaniva.com/373394
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373394
«Дэзарыентаваны СПА Украіны». У Літве назвалі найбольш верагодную версію, чаму на яе тэрыторыю зноў заляцеў чужы дрон
Вайскова-паветраныя сілы Літвы паведамілі, што зафіксавалі дрон, які ўначы заляцеў з Беларусі ў Літву, яшчэ над беларускай тэрыторыяй, і пераслалі інфармацыю пра яго ў аб’яднаны цэнтр ВПС НАТА.
https://nashaniva.com/373393
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373393
У ДТЗ пад Варшавай загінуў беларус
49-гадовы грамадзянін Беларусі пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы на аўтамагістралі.
https://nashaniva.com/373380
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373380
Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе
Раніцай 27 ліпеня трое рабочых перавешвалі сейсмічны кабель праз аўтадарогу М-10. Падчас работ яны закранулі металічным абсталяваннем лінію электраперадач. У выніку двое мужчын загінулі на месцы ад удару токам, яшчэ адзін быў шпіталізаваны, але, як стала вядома @flagshtok, 28 ліпеня памёр у бальніцы. І ў прынцыпе, гэтая трагедыя зусім не выпадковая.
https://nashaniva.com/373382
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373382
У Мінску пахавалі Змітра Каспяровіча
На цырымоніі пахавання выступілі тры былыя кандыдаты ў прэзідэнты.
https://nashaniva.com/373370
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373370
Паліцыя Гданьска пракаментавала самазабойства былога ваяра Ягора Іспянькова
«З папярэдніх высноў паліцэйскіх вынікае, што да здарэння не мелі дачынення трэція асобы», пракаментавала паліцэйская прэс-служба інцыдэнт па просьбе @belsat.
https://nashaniva.com/373373
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373373
Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму
«Я скарачаю 50 дзён, якія я яму даў», — сказаў прэзідэнт ЗША, паведамляе Reuters.
https://nashaniva.com/373367
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373367
«Славія» расказала пра стан заўзятара, які ўчора зваліўся з трыбуны
Ад шпіталізацыі мужчына адмовіўся.
https://nashaniva.com/373363
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373363
Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў
Сярод іх ёсць від, які зусім нядаўна трапіў да нас з Канады, а таксама ўмоўна атрутны.
https://nashaniva.com/373356
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373356
Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек
Расійскія войскі нанеслі ўдар па Запарожскай вобласці — меркавана авіябомбамі. Загінулі 16 чалавек, 35 параненыя.
https://nashaniva.com/373409
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373409
«Дзеці растуць з адчуваннем, што быць беларусам пачэсна, як выпускніком Гарварда». У Батумі дзейнічае беларускамоўная школа — вось як гэта працуе
Каштуе навучанне $300 на месяц. Класы фарміруюць не па ўзросце, а па ўзроўні ведаў. Паглыблена вывучаюць фізіку, ёсць прадмет «беларускія танцы».
Пагутарылі з Аксанай Акуневіч, кіраўніцай школы, пра тое, як гэта — ладзіць адукацыю на роднай мове за тысячы кіламетраў ад Мінска. Гэта гаворка пра тое, якой можа быць школа, але таксама пра тое, як многа можа зрабіць адзін чалавек.
https://nashaniva.com/373035
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373035
Ціханоўская падпявала гімну Літвы
Некалькі дзён таму на літоўскім ТБ заўважылі, што Святлана Ціханоўская дагэтуль не валодае літоўскай мовай. Лідарка апазіцыі зрабіла жэст, скіраваны да літоўцаў.
https://nashaniva.com/373400
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373400
«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны
28 ліпеня Святлана Ціханоўская далучылася ў Вільні да штотыднёвага, ужо 148-га мітынгу ў падтрымку Украіны. У сваім выступленні яна выказала падтрымку Украіне і заклікала да адзінства і супольнага супрацьстаяння агрэсару.
https://nashaniva.com/373401
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373401
Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку
Сяргей Ціханоўскі падзяліўся з @nashaniva планамі на будучыню і расказаў пра самае яркае ўражанне пасля ўз'яднання з сям’ёй.
https://nashaniva.com/373398
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373398
Галоўнае за 28 ліпеня
Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос. «Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі
У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць
Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе
Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму
Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі
Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў
Самы працяглы маршрут — 140 кіламетраў за дзень. Экс-палітвязень Андрэй Кузнечык зацяты веласіпедыст — ён расказаў пра сваё хобі
Цэны на шакалад здзіўляюць
62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній
ВІДЭАНАВІНЫ: Важныя навіны для Віктара Лукашэнкі / Яго бацька не давярае сваім чыноўнікам: у чым справа?
Важны ўказ Лукашэнкі і яго нечаканая просьба. Што чакае беларускіх чыноўнікаў і чаму ім не давярае начальства? Радасная навіна для Віктара Лукашэнкі: што здарылася? Беларускія сілавікі насмяшылі і раззлавалі людзей: у чым справа? Трагічныя выхадныя. Беларускі парадокс: што не могуць прадаць апальныя паплечнікі Лукашэнкі? Надвор’е нарабіла бяды ў Віцебску. Дзіўны помнік усё ж паставілі ў Брэсце.
Падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/2iUk8LZ6uoE?si=RKwIR2AB2o7-h2EU
Следам за сэрвісамі «Аэрафлоту» ў Расіі ляглі і «Дзяржпаслугі»
Паводле сэрвісу Downdetector, найбольш скаргаў паступае з Масквы, Санкт-Пецярбурга, а таксама з розных рэгіёнаў, у тым ліку Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі і Свердлоўскай вобласці.
https://nashaniva.com/373389
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373389
Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным
Гэта адбудзецца ў найбліжэйшы час, заявіла Наталля Эйсмант.
https://nashaniva.com/373385
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373385
У Брэсце заўважылі адразу чатырох ліс у адным месцы. Там жа быў і кот
Відэа з імі з’явілася ў тыктоку і выклікала актыўнае абмеркаванне.
https://nashaniva.com/373379
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373379
Неўзабаве маюць з'явіцца новыя банкноты еўра. Яны ўжо выклікалі польска-французскія спрэчкі
Пытанне: як павінна быць напісана імя і прозвішча польскай нобелеўскай лаўрэаткі Марыі Складоўскай-Кюры.
https://nashaniva.com/373375
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373375
У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць
Адкрыццё лапідарыя прымеркавалі да 81-й гадавіны вызвалення горада ад нацыстаў. І робіцца выгляд, што месца памяці знішчылі немцы.
https://nashaniva.com/373366
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373366
«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Кіберпартызаны расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»
Знішчылі звыш 7 тысяч сервераў і працоўных станцый у офісах Шарамеццева, Мелькісарава і адпаведных дата‑цэнтрах.
https://nashaniva.com/373365
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373365
Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі
Расія ўпершыню ў сваёй гісторыі вядзе вайну, не маючы ніводнага саюзніка, заявіў у панядзелак міністр замежных спраў РФ.
https://nashaniva.com/373361
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373361
У Гродне хлопец у касцюме анёла граў на саксафоне і спяваў серэнаду
Незвычайную карціну назіралі жыхары шматпавярховіка ў Альшанцы. У двары з’явіўся малады чалавек у касцюме анёла.
https://nashaniva.com/373357
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373357