nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У Расіі прызналі «экстрэмісцкай» выяву жабяняці Пепе

Суд у Ноўгарадскай вобласці прызнаў мем з жабянём Пепе «экстрэмісцкай сімволікай ЛГБТ-руху» і аштрафаваў мясцовага жыхара Георгія Разанкова на 1500 рублёў за публікацыю двух малюнкаў у «ВКонтакте». Адзін з іх — гэта жабяня Пепе ў вясёлкавым парыку, другі — гістарычнае фота Клары Цэткін і Розы Люксембург з выявай вясёлкавага сцяга.

https://nashaniva.com/367968

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367968

Читать полностью…

Наша Ніва

Еўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач

Карач скардзілася на тое, што Літва адмовіла ёй у палітычным прытулку, але з яе зваротам доўга не разбіраліся, даведалася @euroradio.

https://nashaniva.com/367990

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367990

Читать полностью…

Наша Ніва

⚡️Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманыя топ-менеджары. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Як стала вядома @nashaniva, сёння, 15 мая, быў затрыманы шэраг топ-менеджараў «Еўрагандлю» — юрыдычнай асобы, якая валодае сеткай крамаў «Еўраопт». Гэта самае вялікае прыватнае прадпрыемства ў краіне. Прычына прэтэнзій дзяржавы нам пакуль невядомая.

https://nashaniva.com/367987

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367987

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 15 мая

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Дзе правесці Ноч музеяў? Топ месцаў у Мінску і па-за межамі

4-гадовая дачка беларуса трапіла ў лік самых перспектыўных маладых блогераў ад «Форбс»

Паліграфолаг Віталь Савюк стварае новую партыю. Кожны з кіраўнікоў пройдзе дэтэктар хлусні

Універмаг «Беларусь» не могуць адмыць. Выкіды з навакольных заводаў такія, што фасад пакрыўся нязводным налётам аксідаў жалеза

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

Читать полностью…

Наша Ніва

Пазняк: Рэальным палітычным капіталам і гістарычнай легітымнасцю валодаюць толькі Беленькі, Навумчык і Пазняк

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк напісаў артыкул пад назвай «Эліты і псеўдаэліты», у якім у праламленні да беларускай сітуацыі да першай групы залічыў сябе і сваіх паплечнікаў ды аднадумцаў, а да другой — усіх астатніх.

https://nashaniva.com/367983

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367983

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзе правесці Ноч музеяў? Топ месцаў у Мінску і па-за межамі

Традыцыйныя танцы пад гармонік, ноч у палацы, канцэрт Іллі Шынкарэнкі, сямейны квэст «Адпачні з Купалам» — паглядзелі, як арыгінальна можна правесці ноч музеяў 17 мая.

https://nashaniva.com/367783

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367783

Читать полностью…

Наша Ніва

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Зусім малым дзецям і дзевяцікласнікам ладзяць у асноўным сціплыя святы, а вось адзінаццацікласнікам — больш маштабныя ўрачыстасці.

https://nashaniva.com/367977

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367977

Читать полностью…

Наша Ніва

«Байцы «Азова» практыкуюць ахвярапрынашэнні». Праўда?

Праверылі словы дацэнта Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта пратаіерэя Аляксандра Цімафеева.

https://nashaniva.com/367871

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367871

Читать полностью…

Наша Ніва

У Варшаве адкрыўся штогадовы кніжны кірмаш. На ім ёсць і беларускі салон

З 15 па 18 мая ў варшаўскім Палацы культуры і навукі праходзіць Міжнародны кніжны кірмаш, на якім з дапамогай Інстытута беларускай кнігі арганізаваная секцыя «Вольная Беларусь», дзе выдаўцы прадстаўляюць беларускія кнігі.

https://nashaniva.com/367971

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367971

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзень не такога і чужога жыцця вачыма журналіста-шпіёна

Рышард Капусцінскі — легендарны журналіст. І разведчык. І ўраджэнец Пінска. Ён прэтэндаваў на Нобелеўскую прэмію, але не паспеў яе атрымаць. Яго кніга «Яшчэ адзін дзень жыцця» па-ранейшаму фантастычна цікавая. У 1976 годзе ён піша так, што ў 2025-м ты не можаш адарвацца, адзначае Зося Лугавая. 

https://nashaniva.com/367886

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367886

Читать полностью…

Наша Ніва

Каранік паабяцаў магчымасць атрымання даведак без паходу ў паліклініку

«Частку дакументаў і даведак можна будзе атрымліваць аўтаматычна, без звароту ў медыцынскую ўстанову, а таксама запісвацца на пэўныя віды абследавання без наведвання паліклінікі», — кажа віцэ-прэм’ер.

https://nashaniva.com/367957

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367957

Читать полностью…

Наша Ніва

Універмаг «Беларусь» не могуць адмыць

Выкіды з навакольных заводаў такія, што фасад пакрыўся нязводным налётам аксідаў жалеза.

https://nashaniva.com/367948

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367948

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска ў 90 гадоў рэгулярна ходзіць на канцэрты, робіць макіяж і носіць абутак на абцасах

Мінская цымбалістка і педагог Таццяна Сцяпанава нядаўна адсвяткавала 90-годдзе. Нягледзячы на свой узрост яна актыўна праводзіць будні і насалоджваецца жыццём.

https://nashaniva.com/367941

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367941

Читать полностью…

Наша Ніва

Па-беларуску зараз навучаецца ўсяго 8% школьнікаў

За 10 гадоў колькасць школьнікаў, што навучаюцца па-беларуску, зменшылася на траціну.

https://nashaniva.com/367950

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367950

Читать полностью…

Наша Ніва

Нявестка Ананіч звольнілася з СБ пасля 12 гадоў працы

«Ганаруся, што будучае пакаленне будзе вывучаць гісторыю сучаснай Беларусі і па маіх тэкстах», — перакананая прапагандыстка Святлана Ісаёнак.

https://nashaniva.com/367946

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367946

Читать полностью…

Наша Ніва

«Скрасці столькі, колькі ён хоча, з іншых краін складаней». Як у Зімбабвэ пракаментавалі візіт свайго кіраўніка да Лукашэнкі

Днямі візіт у Беларусь зрабіў прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва. Падчас яго былі падпісаныя розныя дамоўленасці аб супрацоўніцтве, у тым ліку і ў галіне аховы здароўя. Беларусь паабяцала дапамагчы Зімбабвэ мадэрнізаваць медыцынскую сістэму: паставіць абсталяванне, лекі і аказаць метадычную падтрымку. Але частка зімбабвійскіх журналістаў і аналітыкаў не падзяляе аптымізму сваіх уладаў і папярэджвае пра магчымыя злоўжыванні і карупцыю, даведалася @reformby.

https://nashaniva.com/367985

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367985

Читать полностью…

Наша Ніва

Чаму вы ўвесь час стамляецеся? Магчыма, вам бракуе халіну

Халін — незаменнае пажыўнае рэчыва, якое змяшчаецца, напрыклад, у яйках і дапамагае змагацца са стомленасцю. Тлумачым, чаму нам усім варта павялічыць яго спажыванне і як гэта зрабіць.

https://nashaniva.com/367803

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367803

Читать полностью…

Наша Ніва

«Волат. Жыццё на нулі»: дакументальны фільм памяці легендарнага камандзіра

Полк Кастуся Каліноўскага прадставіў унікальныя кадры апошніх дзён жыцця Паўла «Волата» Суслава.

https://nashaniva.com/367980

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367980

Читать полностью…

Наша Ніва

Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»

Зарабіць можна, але для гэтага трэба шмат працаваць. Так лічыць Раман Пратасевіч, які каля месяца таму ўладкаваўся ў сэрвіс, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/367984

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367984

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Ганьба ў жывым эфіры: што нарабіў дэпутат Лукашэнкі / Улады рыхтуюць беларусаў да новых выбараў

Дзіўныя паводзіны Лукашэнкі: каго ён праважае на самалёт? Дэпутаты, Азаронак, крыкі ў эфіры: што кажуць пра беларусаў прыхільнікі Лукашэнкі. Чыноўнікі рыхтуюць нешта новае на наступныя выбары. Бяда ў Гродне. Хто вярнуўся ў Мазыр: лёс беларускага найміта. Трагікамедыя ў Баранавічах. Як знікае беларуская мова: сумныя лічбы. Пенсіянеры, махляры і вялікія грошы: старыя новыя схемы ашуканцаў.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=el15zqPPg_E

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр Віктар Адзіночанка

15 мая памёр вядомы навуковец з Гомеля, супрацоўнік Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Скарыны, дацэнт кафедры філасофіі, кандыдат філасофскіх навук Віктар Адзіночанка, піша @flagshtok. Паводле звестак выдання, нядаўна ў яго выявілі анкалагічнае захворванне на апошняй стадыі — лячэнне было ўжо амаль немагчымым.

https://nashaniva.com/367982

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367982

Читать полностью…

Наша Ніва

Сярод расійскіх перамоўнікаў у Стамбуле — кіраўнік злавеснага ГРУ. Хто ён, Ігар Касцюкоў?

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Расіі ўяўляе сабой тыповага «ціхага» дзеяча расійскай вайскова-палітычнай эліты.

https://nashaniva.com/367974

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367974

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі адпраўляе перамаўляцца з Мядзінскім дэлегацыю на чале з Умеравым

Украіна накіроўвае сваю дэлегацыю на перамовы з Расіяй у Стамбул. Узначаліць яе міністр абароны Рустэм Умераў, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

https://nashaniva.com/367972

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367972

Читать полностью…

Наша Ніва

Паліграфолаг Віталь Савюк стварае новую партыю. Кожны з кіраўнікоў пройдзе дэтэктар хлусні

Ён разам з паплечнікамі збіраецца зарэгістраваць у Польшчы юрыдычную асобу, якая стане беларускай партыяй «Краіна для жыцця».

https://nashaniva.com/367897

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367897

Читать полностью…

Наша Ніва

У Баранавічах мужчыну абвінавацілі ў падпале аўтамабіля вайскоўца ўнутраных войскаў

Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

https://nashaniva.com/367965

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367965

Читать полностью…

Наша Ніва

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

«Калі ў 20 гадоў чалавек не можа адрозніць рэстаран ад паліклінікі, то нам няма што больш дадаць».

https://nashaniva.com/367881

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367881

Читать полностью…

Наша Ніва

Прызначаная дата суда над Нінай Багінскай

Жанчыну будуць судзіць па рэдкім артыкуле, піша @belsat.

https://nashaniva.com/367951

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367951

Читать полностью…

Наша Ніва

4-гадовая дачка беларуса трапіла ў лік самых перспектыўных маладых блогераў ад «Форбс»

У інстаграм-блогу, які вядзе маці чатырохгадовай дзяўчынкі, — 1,1 мільёна падпісчыкаў.

https://nashaniva.com/367952

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367952

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску пешаход перабягаў дарогу, і яго збіла машына

Ад удару яго адкінула на некалькі метраў.

https://nashaniva.com/367949

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367949

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін дакладна не паедзе на перамовы ў Стамбул

https://nashaniva.com/367944

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367944

Читать полностью…
Subscribe to a channel