viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📊Article 19: У рэйтынгу свабоды выказвання меркаванняў Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночную Карэю

Свабода выказвання меркаванняў знаходзіцца пад пагрозай ва ўсім свеце, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Article 19 у сваёй штогадовай справаздачы Global Expression Report. Паводле звестак маніторынгавай арганізацыі, больш чым дзве траціны насельніцтва свету сёння маюць меншую свабоду выказвання, чым дзесяць гадоў таму.

Па ўзроўні свабоды выказвання меркаванняў сярод краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі Беларусь займае апошняе 49 месца, а ў сусветным рэйтынгу яна апярэджвае толькі Нікарагуа і Паўночная Карэя (159-ае месца з 161).

За апошняе дзесяцігоддзе ў 26 краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі адбылося зніжэнне ўзроўню свабоды выказвання, але толькі ў трох з іх гэта зніжэнне было значным (падзенне на 20 і больш пунктаў): у Грузіі (−27 пунктаў), Кыргызстане (−23) і Беларусі (−21).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118192

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей

У прынятую рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ўнесенае дапаўненне, якое тычыцца адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. Рэзалюцыя «Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны» была прынятая 24 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ.

Восенню мінулага годы праваабарончыя арганізацыя Freedom House, «Вясна», ZMINA (Украіна) і ініцыятыва былых сілавікоў BelPol падрыхтавалі даклад «Скрадзенае дзяцінства», дзе сярод іншага адзначылі, што перавыхаванне ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах вайны Расіі супраць Украіны кваліфікуецца як дыскрымінацыйны пераслед, які з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці.

У сярэдзіне верасня аўтары дакладу перадалі дакументы ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118189

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Заўтра адбудзецца прэзентацыя Нацыяльнага індэкса правоў чалавека

Беларускі Хельсінкскі Камітэт правядзе анлайн-прэзентацыю ацэнкі стану права на свабоду ад катаванняў у 2024 годзе ў межах Нацыянальнага Індэкса правоў чалавека, які з 2019 года штогод ацэньвае сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. У распрацоўцы Індэкса ўдзельнічаюць вядучыя эксперты грамадзянскай супольнасці.

Падчас размовы з праваабаронцам Паўлам Сапелкам, адным з экспертаў Індэкса, будзе абмеркаваная сітуацыя з правам не падвяргацца катаванням за 2024 год, а таксама будуць дадзены адказы на пытанні ўдзельнікаў.

Спасылка на мерапрыемства будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам. Чаканая працягласць мерапрыемства 1 гадзіна.

📍25 чэрвеня, 17:00 па мінскім часе
✍️Спасылка на рэгістрацыю

Арганізатар: Беларускі Хельсінкскі Камітэт

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі

Нагадаем, ужо больш за тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.

Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Каб зноў не трапіць у турму, я ламаў сабе мізінцы». Экс-палітзняволены ў эміграцыі мае патрэбу ў дапамозе

Былы палітвязень Дзмітрый Сушчык ужо больш за месяц знаходзіцца ў Варшаве. У Беларусі жыхар Навагрудка правёў у зняволенні амаль 2,5 года. За гэты час ён перажыў сыход жонкі і смерць мамы. Большую частку свайго тэрміну мужчына правёў у штрафных ізалятарах за адмову падпарадкоўвацца рэжыму ў турмах і калоніі.

Падчас зняволення мужчыну выдралі тры зубы, пачаліся праблемы з мачавой сістэмай і псіхасаматычныя засмучэнні. Цяпер яму патрэбна лячэнне, базавая стабілізацыя.

«Галоўнае для мяне цяпер – вывучыць мову, знайсці працу і нарэшце пачаць жыць па-чалавечы. Вельмі спадзяюся, што салідарныя беларусы не пакінуць мяне ў гэтай кропцы ніжэй за нуль».


💵Падтрымаць мужчыну фінансава на BYSOL

🌿«Будзеш дзёргацца — страляць будзем». Гісторыя Дзмітрыя Сушчыка, экстрадаванага з Расіі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Моцны сімвал надзеі для ўсіх палітвязняў». Як свет адрэагаваў на вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітзняволеных

Сусветныя палітыкі і праваабарончыя арганізацыі павіншавалі лідарку беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую з вызваленнем яе мужа, былога палітзняволенага Сяргея, і яшчэ 13 палітвязняў з беларускіх турмаў. Вось што яны напісалі і сказалі:

📍Freedom House: «Гэта дзеянне не павінна дазволіць незаконнаму рэжыму Лукашэнкі пазбегнуць адказнасці за рэпрэсіі супраць беларускага народа і за ўдзел у вайне Расіі супраць Украіны»;

📍Борыс Джонсан: «Выдатныя навіны. Цяпер — за свабодныя выбары»;

📍Раберта Метсола: «Цудоўныя навіны! Наша барацьба за вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі працягнецца!»;

📍«Мемарыял: «Нельга забываць, што ў Беларусі ў найцяжэйшых умовах няволі па-ранейшаму застаюцца больш за тысячу людзей, пазбаўленых волі толькі за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў, за легітымны супраціў дыктатуры, за падтрымку Украіны».

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118184

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволены грамадзянін Латвіі ў беларускай турме схуднеў на 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў

Дмітрыйс Міхайлаус быў асуджаны ў Беларусі за каментары да 4 гадоў зняволення. МЗС Латвіі раней паведамляў, што ў Міхайлауса праверылі тэлефон і ўладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі.

Мужчына быў вызвалены па памілаванні 21 чэрвеня і распавёў журналістам пра свой пераслед.

«У мяне былі ружовыя акуляры. Мінск — супергорад. Усё было добра. Карціна была добрай. Я ўбачыў там патэнцыял. Двухмільённы горад… Ніякіх пярэчанняў з боку КДБ не было. Пакуль не з'явіліся тыя каментары».


У 2020 годзе, у разгар каранавіруса, каля 130 бізнесменаў стварылі закрытую групу ў мэсэнджэры Signal, дзе абмяркоўвалі барацьбу за зніжэнне арэнднай платы. Паралельна з гэтым у Мінску пачаліся акцыі пратэсту, якія патрапілі на відэа. Мужчына пачаў іх каментаваць.

«І я пачаў іх каментаваць», — распавёў мужчына, адзначыўшы, што падчас знаходжання ў Беларусі ён не пісаў ніякіх паведамленняў.

Крыніца: Люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Што трэба ведаць пра супрацу з КДБ: распавядаюць юрысты «Вясны»

Беларусы за мяжой атрымліваюць прапановы аб супрацоўніцтве з КДБ — часам гэта гучыць як «выгадная магчымасць», а часам — як пагроза або шантаж. Аднак гэта варта расцэньваць як яшчэ адзін спосаб ціску на актывістаў за палітычную ці грамадскую дзейнасць.

Юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, ці мае права КДБ звяртацца да грамадзян, што значыць «супрацоўніцтва», калі яно лічыцца добраахвотным і ці давядзецца за яго адказваць перад законам — беларускім або замежным.

• Што прадугледжвае супрацоўніцтва з КДБ?
• А гэта наогул законна?
• Якую працэсуальную форму і наступствы мае супрацоўніцтва?
• А ці могуць прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў?
• А ці можна прыцягнуць да адказнасці тых, хто супрацоўнічае з КДБ?
• Што рабіць, калі табе прапануюць супрацоўніцтва, а ты знаходзішся за мяжой?
• Што рабіць, калі табе прапануюць супрацоўніцтва, а ты знаходзішся ў Беларусі?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118166

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў

21 чэрвеня апынуліся на волі адразу 14 палітзняволеных. Памілаванне адбылося пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага. Вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.

Сабралі выказваннні вызваленых палітвязняў пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх калоніях і СІЗА, а таксама пра іх вызваленне.

«Я вам хачу сказаць, калі хаця б з мяне акуляры не здымалі, магчыма, мне было б лягчэй, таму што так я адчувала сябе залішне безабароннай са сваёй блізарукасцю. І там было вельмі холадна, імунітэт паціху абтрапаўся.

Агулам усё дрэннае, што я магла перажыць, я перажыла на Акрэсціна яшчэ. Там былі невыносныя ўмовы, пра якія мы ўсе ведаем».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118181

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі

Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.

Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем.

«Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені».


Цяпер Ілля жыве ў шэлтары ў Варшаве і спрабуе пачаць новае жыццё. Падтрымаць яго фінансава можна па спасылцы.

🔹«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сяргей Ціханоўскі расказаў новыя падрабязнасці пра сваё зняволенне

Са словаў былога палітвязня, за час адзіночнага зняволення ён «амаль забыў, як гаварыць»: яго трымалі ў поўнай ізаляцыі, адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе і не давалі дастаткова ежы.

«Калі б вы бачылі: мне на талерку кідалі ўсяго дзве лыжкі кашы — дзве маленькія лыжкі. Часам мне давалі маленькі цюбік зубной пасты, кавалачак мыла — як падачку. Часам давалі, часам — не.

Супрацоўнікі турмы ўвесь час паўтаралі: «Ты прабудзеш тут не толькі 20 гадоў, якія мы табе ўжо далі. Мы асудзім цябе зноў». Яны казалі: «Ты ніколі не выйдзеш». І ўвесь час паўтаралі: «Ты тут памрэш».

Былі скурныя захворванні, ва ўсіх былі праблемы з ныркамі праз холад — і ніхто толкам не разумеў, што адбываецца. У мяне ішла кроў з рота, з носа. Часам бывалі курчы — але гэта ўсё ад жудаснага холаду, калі сядзіш у карцары. У турме няма ніякай медыцынскай дапамогі — наогул ніякай, проста каб вы разумелі».


Крыніца: Люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

SOTA: Палітзняволены блогер Руслан Ліннік выйшаў на волю

Па інфармацыі расійскага выдання, вызваленне блогера адбылося некалькі дзён таму. Ліннік застаецца ў Беларусі.

Руслан — беларускі YouTube-блогер, які з 2020 года рабіў ролікі на грамадска-значныя і палітычныя тэмы. Яго затрымалі 20 лютага 2021 года, а пазней абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу і асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У мінулым кастрычніку ён не выйшаў на волю па адбыцці тэрміну, а быў затрыманы па новай крымінальнай справе.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызвалены палітзняволены грамадзянін Эстоніі Алан Роя: «У турме да мяне ставіліся вельмі дрэнна»

Грамадзянін Эстоніі быў сярод 14 вызваленых палітвязняў, якія ў суботу апынуліся на волі. Ён прыляцеў у Эстонію, дзе даў каментар журналістам. Алан быў стомлены, але расчулены да слёз.

«Знаходзіцца за кратамі — гэта адно, але з 2021 года я фактычна быў закладнікам у Беларусі. Да мяне ставіліся вельмі дрэнна. Хутчэй за ўсё, я зраблю гэта справай свайго жыцця і распавяду праваабарончым арганізацыям пра тое, у якіх умовах там утрымліваюць людзей. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах».


Крыніца: Postimees

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У чатах беларусаў Варшавы шукаюць фатографаў для здымак акцыі Ціханоўскага — так могуць дзейнічаць беларускія спецслужбы

«Тэрмінова шукаю рабят на 26.06. Трэба будзе фатаграфаваць і здымаць на відэа. Пішам у асабоўку. Добрая аплата». Такая абвестка 25 чэрвеня двойчы з розніцай прыкладна за гадзіну з'явілася ў Telegram-чаце «Беларусы Варшавы: Mokotów і ня толькі».

Адзін з чытачоў MOST звязаўся з аўтарам, каб удакладніць, пра якую менавіта працу ідзе гаворка. Аказалася, што трэба зняць на відэа мітынг ля помніка Каперніку — там 26 чэрвеня з 19.00 будзе праходзіць акцыя салідарнасці з удзелам Сяргея і Святланы Ціханоўскіх.

Цікава, што аўтар аб'явы, хоць і адказваў на пытанне па-руску, але прозвішча Капернік напісаў праз «а» — Капернік — як было ў анонсах акцыі, напісаных па-беларуску.

За здымку ён паабяцаў выканаўцу 100 еўра, піша «MOST».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дапамога былой палітзняволенай Ганне Пышнік, асуджанай за відэа расійскіх верталётаў

Ганна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна «зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу». Пазней яе асудзілі да 3 гадоў калоніі.

Жанчына цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2024 году выйшла на волю.

Пасля вызвалення Ганна была вымушана пакінуць Беларусь пад пагрозай далейшага пераследу. Цяпер ёй з дачкой патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё ў новай краіне.

Падтрымаць Ганну на pomagam

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Шматдзетную маму, якая займаецца астралогіяй, асудзілі за ўдзел у пратэстах

Юлія Каробка жыве ў Ждановічах, мае статус індывідуальнай прадпрымальніцы. У ёй трое дзяцей — дзве непаўналетнія дачкі і паўналетні сын.

Пра сябе Юлія піша, што яна астралагіня, таралагіня, нумералагіня і энергатэрапеўтка. У яе сацсетках няма аніякага палітычнага кантэнта — фота з дзецьмі, успаміны пра розныя падзеі і астралагічныя прагнозы.

Жанчыну асудзілі ў 2025 годзе за «ўдзел або арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК). Далі хатнюю хімію, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі Telegram-канал «Витебск», cтаронка ў «Аднакласніках» «Якуб Жнiва Якуб Жнiва», а таксама TikTok-старонкі «pov_belarus», «Klim Zlobič».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«З сынам я знаёміўся двойчы»: як праходзіць рэсацыялізацыя былога палітвязня Андрэя Кузнечыка

Тэма вяртання да жыцця пасля турмы ў Беларусі — далікатная і недаследаваная. Асабліва, калі гаворка ідзе пра палітвязняў. Іх стан, як псіхалагічны, так і фізічны, змяняецца, але самі яны часта не знаходзяць словаў, каб яго апісаць. Аднак былы палітзняволены Андрэй Кузнечык, які за сваю журналісцкую дзейнасць у «Радыё Свабодзе» ўтрымліваўся ў няволі больш за 3 гады, паспрабаваў гэта выказаць максімальна дакладна і шчыра.

Мы публікуем вялікую размову з Андрэем без скарачэння цытат, каб захаваць поўную глыбіню яго досведу.

«Баюся, што ў свядомасці застанецца, што тата — гэта той чалавек, якога не было дома столькі гадоў і які прапусціў столькі падзей. Зразумела, што мама застаецца больш блізкім чалавекам, таму ў крызісныя моманты ён ідзе да яе».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118168

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Катаванні і жорсткае абыходжанне ў шклоўскай ПК № 17

На працягу некалькіх гадоў каманда дакументатараў, аналітыкаў і праваабаронцаў Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі фіксавала і аналізавала сведчанні былых палітвязняў, якія адбывалі тэрміны ў мужчынскай папраўчай калоніі №17 у горадзе Шклоў. У выніку быў выяўлены шырокі спектр грубых парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць чалавечнасці.

Сведчанні сведкаў дапамаглі аднавіць дэталёвую, месцамі шакавальную карціну таго, што адбываецца за калючым дротам ПК №17: ад умоваў утрымання і працы да механізмаў ціску і пакаранняў, якія прымяняюцца да палітычных зняволеных.

У працэсе падрыхтоўкі справаздачы былі вывучаны сведчанні 18 былых вязняў рэжыму, змешчаных у ПК №17 у перыяд са снежня 2020 па чэрвень 2024 года. Агульны аб’ем прааналізаваных матэрыялаў склаў 836 старонак. Асаблівая ўвага ў расследаванні нададзена смерці Вітольда Ашурка ў траўні 2021 года

Чытаць справаздачу па спасылцы

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «спіс тэрарыстаў» дадалі 2 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы двух чалавек.

Гэта грамадзянін Уганды Абубакар Сваллех, а таксама 45-гадовы беларус Вячаслаў Малышаў, асуджаны паводле арт. 361 КК (заклікі да прычынення шкоды Беларусі).

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1305 чалавек, з іх 610 — беларусы.

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за ўдзел у пратэстах

Аляксандры Ашурка 38 гадоў. Яна родам з Крэва (Гродзенская вобласць). Вучылася ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце на факультэце міжнародных адносін. Аляксандра замужам.

Шмат гадоў дзяўчына займаецца танцамі. Яна заснавальніца вялікай студыі Devil Dance studio. У 2016 годзе Ашурка была прызнаная харэографам года па версіі Bizon Awards — гэта адна з самых прэстыжных харэаграфічных прэмій на постсавецкай прасторы. У 2015 і 2017 яе намінавалі на харэографа года. Нумары, якія яна ставіць, рэгулярна выйграюць узнагароды на розных танцавальных чэмпіянатах.

Аляксандра паставіла сотні танцавальных нумароў, ставіла спектаклі і флэшмобы. Таксама яна арганізоўвае танцавальны фестываль Hot Weekend Minsk. Дае майстар-класы ў розных краінах і судзіць чэмпіянаты.

Яе асудзілі ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 342 КК — «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Прысуд, меркавана, «хатняя хімія», піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

На пачатку ліпеня пачнуць судзіць палітзняволенага Мікіту Самарына

Судовы працэс пачнецца 2 ліпеня, хутчэй усяго ў будынку абласнога суда, піша «Гарадзенская Праваабарона». Вядома, што самога Самарына надалей утрымліваюць у ШІЗА.

Нагадаем, пра затрыманне палітвязня стала вядома 27 сакавіка. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў, мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку.

Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га году нібыта «распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык». За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Даўгаўпілсе працягвае працу выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі»

Стэнды з малюнкамі палітвязняў суправаджаюцца апісаннем, з якога можна даведацца пра страшную гісторыю кожнага аўтара. Выставу ў New East (18. novembra iela 41A) можна будзе наведаць да 14 ліпеня.

Фота: Chayka

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Адзін з 14 памілаваных — паляк Хуберт Мруз, асуджаны за наркотыкі

Яго гісторыя не мае нічога агульнага з палітычнымі ці шпіёнскімі гісторыямі, піша «Наша Ніва». Аднак Польшчы змагла дастаць яго з беларускай турмы.

Год назад ён паехаў у Брэст вырваць зуб — бо гэта ўдвая танней, чым у Польшчы. На мяжы ў Мруза знайшлі ў кішэні марыхуану і амфетаміны, якія ён забыў дастаць. Рэч у тым, што Хуберт спажываў наркотыкі 14 гадоў, лячыўся ў клініцы — але марна.

За спробу кантрабанды наркотыкаў ён атрымаў каля пяці гадоў зняволення. У траўні прапагандысты з БТ запісалі ў калоніі яго кароткі маналог пра абставіны справы.

Цяпер Мруз вярнуўся ў Польшчу.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Супрацоўнік крычаў, каб не білі». Як палітзняволенаму Дзмітрыю Сушчыку за кратамі паведамілі пра смерць мамы

«Мяне замкнулі ў "стакане", пакуль шукалі атрадніка. Вядуць мяне на званкі. Я набіраю мамчын нумар тэлефона, падымае мой брат. Пытаецца, ці прыходзілі да мяне псіхолагі. Я пытаюся: "Навошта". Ён сказаў, што гэта тое, пра што я цяпер падумаў — мамы больш няма. Я кідаю слухаўку, не пытаюся з кім цяпер мае дзеці, таму што жонка з першай хвіліны пасля суда мяне пакінула.

На эмоцыях проста кінуў слухаўку. Пабег па калідоры, супрацоўнікі — за мной. Адзін, які слухаў, усё разумеў. У мяне цякуць слёзы. Ён крычыць каб не білі і не чапалі. Мяне не абшукваюць і заводзяць у карцэр. Я пачынаю паліць».


🔹«Будзеш дзёргацца — страляць будзем». Гісторыя Дзмітрыя Сушчыка, экстрадаванага з Расіі

🌿Падтрымаць Дзмітрыя фінансава на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

За 2025 год у Беларусі затрымалі 14 чалавек за «шпіянаж» і «здраду дзяржаве»

Пра гэта распавёў Старшыня КДБ Беларусі Церцель.

«Гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, якія ажыццяўлялі дзейнасць, звязаную са шпіянажам (гэта тычыцца замежнікаў) і здрадай дзяржаве (калі гаворка пра грамадзян Рэспублікі Беларусь)».


Паводле яго слоў, гэтыя асобы вялі агентурную разведку на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўлялі разведку аб’ектаў ваеннай інфраструктуры, чыгункі. Таксама былі спробы агентурнага пранікнення на прадпрыемствы абароннага комплексу.

«Мы затрымлівалі замежных грамадзян краін Заходняй Еўропы, шэрагу іншых».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызвалены журналіст Ігар Карней сустрэўся з жонкай, з якой не бачыўся два гады

Відэа @radiosvaboda

Читать полностью…
Subscribe to a channel