viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Будзьце ўважлівыя — па чатах беларускіх дыяспар распаўсюджваюцца чарговыя фэйкавыя афішы мерапрыемстваў салідарнасці

Людзей заклікаюць далучыцца да нібыта адмыслова створаных Telegram-чатаў і дасылаць туды фотаздымкі ўдзельнікаў акцый.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай выведкі асудзілі да 15 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе напрыканцы снежня 2024 года да 15 гадоў зняволення асудзілі 35-гадовага Аляксандра Кудрэвіча, паведамляе @dissidentBY. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца). Справу разглядала суддзя Любоў Сімахіна.

Верагодна, палітвязень працаваў у Дэпартаменце крымінальнай выведкі, які падаў супраць Аляксандра пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.

Аляксандра затрымалі, верагодна, у студзені 2024 года. Паводле інфармацыі ў ягоных сацсетках, мужчына жанаты, у 2014 годзе скончыў БДУІР.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118222

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Новы «ўкід» ад сілавікоў — згенераваная дзяўчына заклікае беларусаў дасылаць фотаздымкі з акцый салідарнасці

Відэа з нібыта «конкурсам» апублікавалі ў чаце беларусаў Вільні, дзе заўтра адбудзецца сустрэча з Сяргеем Ціханоўскім.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«У яе сур'ёзныя праблемы са здароўем». Як у калоніі пераследуюць Галіну Дзербыш

Начальніца атрада, у якім знаходзіцца Галіна ДзербышКсенія Уладзіміраўна Даніленка. Са словаў былой палітзняволенай, тая наўмысна ўскладняе ёй жыццё ў калоніі:

«Яна затрымлівае дакументы. Галя вельмі доўга прасіла, каб яе пенсію перавялі дачцэ і тая магла купляць ёй перадачы. Але начальніца вельмі доўга гэта цягнула. Гэта было спецыяльна зроблена, каб зрабіць чалавеку горш».


Увосень 2024 года Галіне далі доўгачаканае спатканне з дачкой — гэтым былі незадаволеныя некаторыя супрацоўніцы калоніі:

«Казалі: "Якога чорта Дзербыш далі спатканне — ёй трэба было рапарт даць!" Калі яе вялі на спатканне, то ўсе супрацоўнікі пагражалі спыніць спатканне, калі яна нешта раскажа або пра ўмовы, або пра іншых зняволеных».


🔹«Кожны дзень — як у пекле». Жаночая калонія вачыма былой палітзняволенай

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па «справе Гаюна»

У канцы траўня ў Магілёве па «справе Гаюна» асудзілі мясцовага прадпрымальніка, дырэктара адной з рэкламных фірмаў Віталя Чавусава, паведамляе @MAYDAYMog. Ён прызнаны вінаватым паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Віталю прызначылі 4 гады калоніі. Падрабязнасці справы і рэжым умоваў адбыцця невядомыя.

Паводле інфармацыі «Вясны», ужо распачаліся першыя судовыя працэсы па «справе Гаюна». Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў гэтай справы, якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118213

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вызваленая з беларускай турмы Галіна Краснянская сустрэлася з кіраўніцай МЗС Швецыі

Галіна — 68-гадовая грамадзянка Швецыі, асуджаная ў Беларусі да 5 гадоў зняволення за ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі.

Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці, мае шведскае грамадзянства. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў яе затрымалі ў Мінску.

Фота: swedeninbelarus

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Аднатыпныя боты атакавалі TikTok-старонку «Вясны» пад відэа з Сяргеем Ціханоўскім

Учора ў TikTok-старонцы «Вясны» з'явілася відэа, на якім Сяргей чытае свой верш, напісаны ў ШІЗА, і распавядае пра свае перажыванні ў той момант.

Праз некаторы час пад відэа з'явіліся абразлівыя каментары, напісаныя ў выразныя часавыя хвалі, што ўтрымліваюць падобныя наратывы. Частка каментароў напісаныя відавочна расіянамі, бо ў каментарах утрымліваюцца назвы псіхіатрычных клінік, якія ёсць толькі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Ніжнім Ноўгарадзе.

З падобнай атакай ботаў учора сутыкнулася і «Еўрарадыё» — рэдакцыя з дапамогай штучнага інтэлекту прааналізавала каментары і прыйшла да высновы, што большасць паведамленняў пакінулі боты. Таксама абразлівыя каментары пакідаюць і супрацоўнікі дзяржаўных арганізацый.

Паслухаць верш Сяргей можна па спасылцы 👇

viasna96/video/7520226353367567638" rel="nofollow">https://www.tiktok.com/@viasna96/video/7520226353367567638

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Гэта пытанне жыцця і смерці». Сяргей Ціханоўскі выступіў падчас сесіі ААН па правах чалавека

Ён заклікаў выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы для выратавання палітвязняў.

«Мяне катавалі. Мяне трымалі ў адзіночнай камеры. Мяне замарожвалі. Мне нават не давалі асадкі, каб напісаць некалькі слоў. Гадамі я не атрымліваў ніводнага ліста, нават ад дачкі. Яны набівалі мне вушы хлуснёй і прапагандай. Яны спрабавалі пераканаць мяне, што ўсе пра мяне забыліся. Тое, што адбываецца ў беларускіх турмах, — гэта не правапрымяненне.

Больш за тысячу чалавек усё яшчэ знаходзяцца за кратамі. Мы павінны змагацца за кожнага з іх. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый павінна дзейнічаць. Гэта не палітыка. Гэта гуманітарнае пытанне. Гэта нават не проста пытанне правоў чалавека. Гэта пытанне жыцця і смерці.

Я заклікаю Генеральнага сакратара ААН умяшацца, выкарыстаць усе рэсурсы, каб выратаваць гэтыя жыцці. І я заклікаю ўсіх вас выказацца пра тое, што адбываецца ў самым сэрцы Еўропы».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Maria Pulkovskay» не спыняецца — спецслужбы працягваюць пісаць беларусам у Facebook

11 чэрвеня праваабаронцы паведамлялі пра тое, што беларускім актывістам за мяжой пішуць у Facebook і прапаноўваюць супрацоўніцтва. Некаторым абяцалі бяспеку іх родных у Беларусі ў абмен на інфармацыю для беларускіх спецслужбаў.

Усе паведамленні былі зафіксаваны з аднаго акаўнта — Maria Pulkovskay.

Як стала вядома праваабаронцам, пасля апублічвання гэтай інфармацыі дзейнасць акаўнта не спынілася — ён працягвае даваць людзей у сябры і пісаць ім, узгадваючы іх родных у Беларусі і запрашае «паразмаўляць пра супрацоўніцтва».

Калі вам пісаў гэты акаўнт, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @ViasnaSOS.

🔹Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Настане дзень — я буду гаварыць». У Дзень супраць катаванняў Ціханоўскі чытае верш, напісаны ў ШІЗА

26 чэрвеня — Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. У гэты дзень Сяргей Ціханоўскі, былы палітвязень, чытае верш, які напісаў у ШІЗА пасля прысуду паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Палітвязень быў у поўнай інфармацыйнай блакадзе: без адвакатаў, без перадач, без сувязі з сям’ёй. Аднак яго словы — цяпер тут.

Сяргей распавёў «Вясне», як перадаваў верш праз апеляцыю, ведаючы, што нават калі суд адмовіць, тыя, хто адказны, будуць вымушаны прачытаць. Гэта паэтычны зварот да ўсіх беларусаў і сігнал рэжыму: праўда — не знікае, а справядлівасць — абавязкова пераможа.

«Мая задача была, сябры, каб яны прачыталі, і яны ведалі, што адказнасць няўхільная, таму што грахі можна дараваць, але злачынствы не застануцца беспакаранымі».


👀Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/118202

🎥Відэакаментар Сяргея 👉 https://youtu.be/98HnFQppdpQ

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Вярнуць сабе голас: як аповед сваёй гісторыі дапамагае лекаваць траўму

У псіхалогіі наратыў — гэта паслядоўны аповед сваёй гісторыі, што дапамагае чалавеку асэнсаваць і ўпарадкаваць уласны досвед. Пісьменнае аднаўленне гэтай гісторыі дапамагае людзям, якія перажылі катаванні або жорсткае абыходжанне, перапрацаваць траўму і вярнуць сабе цэласнасць.

Пра тое, як ствараць умовы для гэтага, а таксама траўматычную памяць, валідацыю перажыванняў і легалізацыю права быць пачутым, у межах Тыдня супраць катаванняў мы пагаварылі з псіхалагіняй Юліяй Лагвіненкай, што працуе з людзьмі, якія перажылі траўматычны досвед.

«Траўма аднаго чалавека можа стаць часткай калектыўнай траўмы, калі грамадства прызнае, што гвалт сапраўды адбываўся».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118201

🌿Калі вы пацярпелі ад катаванняў, сутыкнулися з парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org. Таксама вы можаце распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿«Дакументуем, каб злачынствы не былі забытыя». Праваабаронца «Вясны» ў Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў

26 чэрвеня міжнародная супольнасць адзначае дзень, прысвечаны салідарнасці з ахвярамі катаванняў і барацьбе за свет без гвалту і бесчалавечнага абыходжання. У Беларусі катаванні і жорсткае абыходжанне працягваюць заставацца маштабнай з’явай.

Праваабаронца Павел Сапелка распавёў, наколькі крытычнай застаецца сітуацыя, чаму дакументаванне гвалту мае вырашальнае значэнне, і як праца «Вясны» ўжо дала вынікі на міжнародным узроўні.

«Мы назапашваем доказную базу, захоўваем сведчанні, знаходзім непасрэдных вінаватых, працуем з экспертамі. Так не рабілі ў 30-50-х гадах, калі забівалі ад імя савецкай улады, не рабілі ў 60-80-е, калі пазбаўлялі волі дысідэнтаў. Гэта дае падставы для надзеі, што і злачынцы з Беларусі 21-га стагоддзя будуць у рэшце рэшт асуджаныя».


Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118196

🔹«Вясна» дакументуе факты катаванняў — пішыце @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

З пачатку году ў «камісію па вяртанні» звярнулася каля 60 чалавек — генпракурор называе гэта «павелічэннем у два разы», але хлусіць

«Камісія па вяртанні» пад кіраўніцтвам генпракурора Шведа за амаль 2,5 гады працы атрымала каля 300 зваротаў ад беларусаў, якія цікавіліся магчымасцю вярнуцца ў краіну. Генпракурор адзначае, што «ў бягучым годзе колькасць зваротаў павялічылася ў два разы» — алё ён відавочна хлусіць.

Справа ў тым, што ў лютым Швед паведамляў, што камісія атрымала 241 заяву ад беларусаў — агулам за 2024 год у камісію было каля 100 зваротаў. Тады генпракурор таксама сказаў, што ў камісію «сталі звяртацца больш актыўна».

Атрымоўваецца, за 2024 год камісія атрымала каля 100 зваротаў, за шэсць месяцаў бягучага году каля 60.

Праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі людзей, якія звярталіся ў камісію, пасля вяртання ў Беларусь затрымлівалі па крымінальных справах. А напачатку года пасля вяртання ў Беларусь затрымалі жанчыну, якая памерла праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі

Сёння ў чатах беларускай дыяспары з'явіліся дзясяткі паведамленняў, дзе невядомыя шукалі тых, хто будзе фатаграфаваць беларусаў на мітынгу Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаве — асабліва просяць фота твараў. І гатовыя шчодра заплаціць.

Таксама скідалі фэйкавы анонс мітынгу — з няправільнай датай і месцам (на ім пісалася, што сустрэча ў 20 гадзін каля помніка Пілсудскаму — насамрэч жа мітынг будзе а 19-й каля помніка Каперніку).

Большасць акаўнтаў пустыя. Але некалькі паведамленняў пра пошук фатографаў напісаныя з акаўнта рэдактаркі беларускай Вікіпедыі Вольгі Сітнік, захопленага сілавікамі. Гэта вельмі падобна на почырк ГУБАЗіК — яны і раней пісалі з акаўнтаў затрыманых.

Вольгу затрымалі ў траўні. Сутнасць абвінавачанняў невядомая, але падобна, што Сітнік праходзіць па крымінальнай справе з іншымі адміністратарамі беларускай Вікіпедыі, якія цяпер за кратамі, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Варшаве працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам

У цэнтры Варшавы 17 чэрвеня пачала дзейнічаць арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу. Упершыню інсталяцыя адбываецца без партрэту Андрэя Чапюка — 18 красавіка ён выйшаў на волю.

Паказ у Польшчы адбываецца дзякуючы супрацоўніцтву кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі #FreeViasna і Amnesty International Poland.

Варшава стала восьмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Арт-інсталяцыя ўжо было паказана ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе.

Наведаць інсталяцыю можна да 7 ліпеня ў Кракаўскім прадмесці каля помніка Мікалаю Каперніку (Krakowskie Przedmieście, Pomnik Mikołaja Kopernika).

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі Instagram старонкі «leonidkalitenya», «ilonarudenia», а таксама TikTok-старонкі «belarusliv4eva_2», «lives0belarus», «belarustoday2020».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволенага Максіма Урбановіча асудзілі да паўтара года калоніі

У судзе Заводскага раёну Мінска 27 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Максіма Урбановіча, малодшага брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча. Яго абвінавацілі паводле «народнага» артыкула 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак).

За ўдзел у пратэстах у 2020-м годзе Максіму прызначылі паўтара года ў калоніі агульнага рэжыму, піша @belsat.

Таксама Максіму прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму ў закрытай клініцы ў 107 аддзяленні. Падчас следства мужчыну абследавалі медыкі і выявілі ў яго крыві рэчывы, якія даюць падставы меркаваць, што хлопец хварэў на алкагалізм.

Максім адмовіўся ад адваката і самастойна абараняў сябе на працэсе. Тэрмін знаходжання ў СІЗА Урбановічу залічылі ў агульны тэрмін пакарання.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118221

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Апублікаванае кіраўніцтва па дакументаванні пацярпелых ад катаванняў і жорсткага абыходжання

Міжнародная платформа па прыцягненні да адказнасці для Беларусі (IAPB) апублікавала практычнае кіраўніцтва «Падыход, арыентаваны на пацярпелых, да дакументавання ў мэтах прыцягнення да крымінальнай адказнасці».

Разам з дакументатарамі «Вясны» і эксперткай REDRESS Кацяй Равінскай тлумачым, што гэта такое і чаму было важна стварыць такі дакумент цяпер.

• Што сабой уяўляе кіраўніцтва?
• Чаму яго напісалі?
• Хто браў удзел у напісанні правілаў?
• Якая праца «Вясны» была карысная ў час стварэння дакумента?
• Як кіраўніцтва будзе выкарыстоўвацца ў далейшым?

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118220

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿«Жанчыны сутыкаюцца з сістэмай, якая не разумее і не ўлічвае іх патрэбы»: у Вільні абмеркавалі праблемы жанчын у зняволенні

24 траўня ў сталіцы Літвы прайшла канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі». На ёй праваабарончая ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасць» прадставіла вынікі экспертных даследванняў. Яны засведчылі сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.

З 2020 па 2025 год у Беларусі не менш 650 жанчын былі прызнаныя палітзняволенымі. Цяпер у краіне не менш 166 палітзняволеных жанчын — гэта 14% ад усёй колькасці палітвязняў, і гэтая лічба расце.

• Парушэнні правоў жанчын у месцах несвабоды
• Як аказваецца меддапамога жанчынам у зняволенні?
• Рэпрадуктыўнае здароўе жанчын
• Псіхалагічныя наступствы турэмнага зняволення


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118217

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Кожны дзень — як у пекле». Жаночая калонія вачыма былой палітзняволенай

У гомельскай жаночай калоніі № 4 застаюцца дзясяткі жанчын, асуджаных паводле палітычных матываў. Дзяржава кляйміць іх «экстрэмісткамі» і «тэрарысткамі», але за гэтымі ярлыкамі — рэальныя гісторыі болю, прыніжэння і барацьбы за выжыванне. Зняволеных аб'ядноўвае не толькі прысуд, але і тое, як з імі абыходзяцца: штодзённыя абразы, маральны ціск, холад, цяжкая праца, адмова ў медычнай дапамозе ды ізаляцыя ад знешняга свету.

Адна з іх — 63-гадовая Галіна Дзербыш. Нягледзячы на інваліднасць, ёй не аказваецца нават базавая медычная дапамога.

Былая палітзняволеная Таццяна, распавяла «Вясне» пра ўмовы ўтрымання і працы ў калоніі, невыносны холад у ШІЗА, ежу з прусакамі ды глістамі, а таксама ціск на палітвязняў.

«Памятаю, неяк ела рагу з мясам — зачарпнула лыжку, гляджу, нешта звісае: капуста — не капуста. Пачынаю мацаць рукамі — разумею, што гэта гліст звараны».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118212

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇺🇳«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН

У межах 59 сесіі Рады па правах чалавека ААН у Жэневе выступіў Спецыяльны дакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс. Беларусь разглядалася як краіна, што мае сітуацыю з правамі чалавека, якая патрабуе ўвагі РПЧ. Сама дэлегацыя Беларусі на сустрэчу не прыйшла.

«Вясна» распавядае пра тое, што казаў Спецдакладчык, іншыя краіны ды НДА.

«Як падтрымаць беларусаў у высылцы? Не адпраўляйце іх у Беларусь, калі яны знаходзяцца ў небяспецы. Не супрацоўнічайце з беларускімі ўладамі, не адпраўляйце людзей назад.

Другое — гэта фінансаванне. Сфакусуйцеся на моладзевых актывістах, на СМІ. Запрашайце прадстаўнікоў выступаць, запрашайце былых палітвязняў забяспечваць вас інфармацыяй.

Я думаю, трэба ўвесь час ціснуць, каб рэпрэсіі Беларусі абыходзіліся вельмі дорага».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118210

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сёння пачынаюць судзіць палітзняволенага Максіма Урбановіча

Справу супраць Максіма Урбановіча, малодшага брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча, разглядаюць у судзе Заводскага раёну Мінска.

Як паведамляе «Белсат», Максіма абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак).

У справе яшчэ некалькі артыкулаў, але якія менавіта, пакуль не вядома. Сваякі не маюць канкрэтнай інфармацыі, а Максімаў брат больш за два гады не мае з ім стасункаў.

2 красавіка ў кватэру, што арандаваў Максім, уварваліся сілавікі. Пасля ператрусу яго адвезлі на допыт у КДБ. Спачатку хлопца трымалі ў СІЗА КДБ, а потым перавезлі ў СІЗА № 1, што ў Калядзічах.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Вы з вашым дыягназам жывой не выйдзеце». Узгадваем гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома за апошні год

Беларусы з 2020 году працягваюць за сваю грамадзянскую пазіцыю сістэматычна сутыкацца з жорсткім абыходжаннем, збіваннямі і катаваннямі як падчас затрыманняў, так і ў зняволенні. Людзей утрымліваюць у перапоўненых камерах ІЧУ, без сродкаў гігіены і зменнага адзення, не прымаюць для іх перадачы і не аказваюць своечасовую меддапамогу.

Такія ўмовы прыводзяць да сур'ёзных праблем са здароўем і доўгай рэабілітацыі пасля вызвалення, але, на жаль, у некаторых выпадках — да смерці чалавека. Так, з 2021 года 8 палітвязняў памерлі за кратамі.

У межах «Тыдню супраць катаванняў» узгадваем некаторыя гісторыі герояў «Вясны» за апошні год пра нечалавечыя ўмовы ў зняволенні, пра метады катаванняў, а таксама пра збіванні пры затрыманні.

«Мяне паклалі проста на зямлю, калі я вяртаўся са сталовай. Сілавікі наступілі мне на руку і зламалі тры пальцы».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118206

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📊«Стабільна кепска». БХК прэзентаваў ацэнку стану права на свабоду ад катаванняў у 2024 годзе

Падчас Тыдня супраць катаванняў Беларускі Хельсінкскі Камітэт прэзентаваў ацэнку стану права на свабоду ад катаванняў у 2024 годзе ў межах Нацыянальнага індэкса правоў чалавека. У прэзентацыі ўзяў удзел эксперт і праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.

БХК каардынуе стварэнне нацыянальнага індэкса правоў чалавека з 2019 года. У стварэнні гэтага індэкса ўдзельнічае вялікая група экспертаў грамадзянскай супольнасці. У такім разглядзе праваабаронцы абапіраюцца на міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі.

«Сістэма адбудоўваецца ў тым кірунку, каб жорсткія захады абыходжання сталі з пункту гледжання нацыянальнага заканадаўства законнымі. Чаму? Таму што вось гэтая гісторыя "часам не да законаў" відавочна не ўсім падабаецца».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118203

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Будзьце ўважлівыя: Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі

Невядомыя пачалі рабіць па чатах дыяспары новую рассылку. Цяпер яны прапануюць беларусам замежжа пакінуць свае кантактныя звесткі — імя і тэлеграм або інстаграм.

Узамен нібыта можна атрымаць у Варшаве сувенірную прадукцыю з нацыянальнымі беларускімі колерамі.

«Раздаваць будзем да 18:30 каля галоўнага ўваходу ў Базіліку Святога Крыжа», — пішуць яны.

Падобна, што за гэтым стаяць лукашэнкаўскія спецслужбы. Акаўнт (id7579123793), з якога гэтым разам вядзецца рассылка, створаны зусім нядаўна. Ён нідзе і ніколі не быў заўважаны раней. Акаўнт ад учора ўступае ў чаты і раскідвае аднатыпныя паведамленні па ўсіх чатах дыяспары, у якія можа увайсці, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇪🇺У беларускіх палітвязняў з'явіліся новыя «хросныя» з Нідэрландаў, Латвіі ды Германіі

У межах кампаніі #WeStandBYyou Іса Кахраман (партыя «Новая грамадская дамова», Нідэрланды), Юргіс Клоціньш (партыя «Нацыянальнае аб'яднанне», Латвія) і Канстанцін фон Нотц (партыя «Саюз 90 / Зялёныя», Нямеччына) узялі на сябе сімвалічнае «шэфства» над беларускімі палітвязнямі Дзмітрыем Слуком, Генрыхам (Генадзем) Акалатовічам і Людмілай Чэкінай.

«Беларускія ўлады павінны спыніць гвалт, рэпрэсіі і адвольныя арышты, забяспечыць правядзенне свабодных і справядлівых выбараў, а таксама нарэшце гарантаваць выкананне асноўных дэмакратычных стандартаў і вяршэнства закона».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118197

✊#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

«Вы сталі закладнікамі рэжыму і ахвяруеце сваім здароўем і жыццём дзеля вольнай Беларусі. Не губляйце надзеі на то, што ўсё дрэннае абавязкова скончыцца, што ўсё не дарма. Беражыце сябе».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» брэсцкай піцэрыі, якая публікавала прарасійскія і праўладныя допісы, а незадаволеным пагражала ГУБАЗіКам

Суд Ленінскага раёну Брэста 20 чэрвеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонку «Культ Пиццы | Брест», на якую падпісаныя амаль 12 тысяч чалавек.

Гэта акаўнт «Укантакце» поўніцца пастамі са зняважлівымі выказваннямі аб Украіне і краінах Захаду ды праслаўленнем Расіі. Багата допісаў з мацюкамі. Як пісала «Наша Ніва», адміністратар старонкі раней казаў, што асабліва не ведае беларускай мовы, прапановаў кантакт ГУБАЗіКа і заклікаў «збеглых» вяртацца, бо ў «Беларусі ах***а» .

Таксама ў «экстрэмісцкі спіс» дадалі старонку ў «Viber» «Плоска-Мощенка», TikTok-старонкі «sergeyxxx21», «realnaia_belarus», старонку ў Instagram «FRANЦ», а таксама Telegram-чаты «Правовая защита учителей» і «Чат. Перевоз РБ-РП. Переезд».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Па чатах беларускіх дыяспар пачалі раскідваць фэйкавыя анонсы акцыі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаве

Як паведамляюць чытачы, анонсы публікуюцца ботамі ў чатах беларусаў па ўсім свеце — на іх стаіць несапраўдны час сустрэчы і пазначана зусім іншае месца збору.

Таксама актывізаваўся ГУБАЗіК, які пачаў пужаць людзям адказнасцю за наведванне акцый.

Читать полностью…
Subscribe to a channel