viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9428

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Святлана Ціханоўская заявіла, што ў найбліжэйшыя тыдні з турмаў можа выйсці новая «партыя» палітвязняў

Гэта прагучала на сённяшнім брыфінгу ў Варшаве, піша @belsat:

«Пару дзён таму я размаўляла з Джонам Коўлам. Магу сказаць, што мы аднолькава разумеем сітуацыю. Ён робіць усё, каб былі вызваленыя палітвязні і каб яны маглі застацца ў Беларусі.

Спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны. Мы падрыхтавалі інфраструктуру ў Літве і Польшчы для прыёму палітвязняў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Мінску адмянілі выставу мастака Сяргея Рымашэўскага

У сталіцы адмянілі мастацкую выставу Сяргея Рымашэўскага «Кардыяграма», піша @euroradio.

«Дарагія сябры! Мая выстава адменена і гэта не жарт. Не пытайцеся: "Чаму?" Шчыра дзякую ўсім, хто праявіў цікавасць да мерапрыемства, якое не адбудзецца», — напісаў Рымашэўскі ў сацсетках.

Выстава мелася адбыцца з 25 лістапада па 13 снежня ў галерэі «Мастацтва» Саюза мастакоў на праспекце Незалежнасці.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Родным прымусова вывезенага ў Літву журналіста Вячаслава Лазарава аддалі ягоны пашпарт

Вячаслаў быў адным з тых, каго вывезлі за мяжу без пашпарту і без даведкі аб вызваленні.

«Нам абяцалі, што аддадуць пашпарты, але ў выніку аказалася, што схлусілі. Дзякуючы праваабаронцам, мы атрымалі візы на мяжы. А праз некаторы час нечакана пашпарт даслалі на хатні адрас маёй маці ў Віцебску. Яна перадала яго мне ў Літву. Таму цяпер дакумент у мяне на руках. Наколькі я ведаю, больш нікому так не дасылалі», — распавёў «Белсату» журналіст.

🔹Вячаслаў Лазараў : «На прамзоне я бачыў больш здарэнняў, чым за ўсё жыццё»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Спісы фармаваў беларускі бок — як адбылося вызваленне грамадзян Украіны з беларускіх калоній

Кіраўнік сакратарыята Каардынацыйнага штаба Багдан Ахрыменка заявіў, што Кіеў звяртаў увагу на фармаванне спісаў усіх украінцаў у беларускіх калоніях, але самі ўлады Беларусі сфармавалі спіс людзей, якіх яны гатовыя вярнуць ва Украіну.

«Сёння мы прынялі меры па іх вяртанні. Дамоўленасці, якія былі дасягнуты, выкананы», — дадаў кіраўнік сакратарыята Каардынацыйнага штаба, піша «Суспільне»

Нагадаем, 22 лістапада Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны. Сцвярджаецца, што вызваленне адбылося па просьбе Трампа. Памілаваных перадалі Украіне — сярод іх ёсць палітвязні.

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Гродзенскага бізнэсмена, медыка па адукацыі, асудзілі па палітычнай справе

Сяргею Цвікевічу 44 гады. Ён з Гродна. Мяркуючы з сацсетак, вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Мужчына ўсё жыццё займаўся бізнесам. У 2002 годзе ён адкрыў першае ІП. Адна са сфераў дзейнасці ІП — «здача нерухомасці». Апошнім часам Цвікевіч быў дырэктарам ва ўласнай фірме.

У Сяргея двое непаўналетніх сыноў. Мужчына будуе дом і нядаўна купіў новы кітайскі красовер. Таксама ён любіць актыўны адпачынак — незадоўга да затрымання ездзіў з сынам на адпачынак у Эльбрус, а пасля катаўся з гор у Сілічах, піша «Наша Ніва».

Сяргея затрымалі напрыканцы лютага ці ў пачатку сакавіка 2025 года. Яго асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе паводле двух артыкулаў — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).

Прысуд Сяргею набыў моц у лістападзе. Сутнасць абвінавачанняў невядомая, як і дакладны прысуд. Але цяпер Цвікевіч, верагодна, за кратамі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Што рабіць, калі тваю старонку прызналі «экстрэмісцкай»?

Калі ўладальнік старонкі, якую прызналі «экстрэмісцкай», знаходзіцца ў Беларусі, то самы бяспечны варыянт — выдаліць старонку. Не выдаляючы яе, вы рызыкуеце атрымаць штраф або арышт за «стварэнне экстрэмісцкага матэрыялу» (арт. 19.11 КаАП).

Як паказвае пратыка, недастаткова зрабіць старонку «прыватнай», бо статус старонкі ніяк не ўплывае на юрыдычную ацэнку яе кантэнту.

Калі вы не выдаляеце старонку, важна паклапаціцца пра бяспеку падпісчыкаў. Варта распавесці ў сваіх сацыяльных сетках, што старонка прызнана «экстрэмісцкім матэрыялам».

Нагадаем, што нават старыя лайкі, каментары і падпіскі могуць выкарыстоўвацца як падстава для адміністрацыйнай справы.

🔹Прызнанне персанальных старонак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: наступствы і парады ад юрысткі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

🔹Былая палітзняволеная: «Царква ў калоніі — гэта чарговы допыт следчага»

🔹Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332

🔹Працоўная група ААН прызнала адвольным пазбаўленне волі актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк

🔹Экс-каліноўца Максіма Ралько асудзілі да 10 гадоў калоніі

🔹Двух палітзняволеных каталіцкіх святароў вызвалілі па памілаванні

🔹«Накіраваны на тое, каб зрабіць грамадства яшчэ больш залежным, напалоханым і беспраўным», — юрыстка пра новы законапраект МУС

🔹«Адзін няправільны крок — будзем страляць», — палітзняволеная ўкраінка пра падрабязнасці свайго вызвалення па абмене

💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Выйшаў на свабоду палітвязень Міхаіл Сталярчук

Пра гэта паведамляе @nashaniva.

Гэта грамадзянін Украіны, якому прысудзілі 6 гадоў калоніі за тое, што ён нібыта збіраў звесткі пра вайсковую тэхніку на тэрыторыі Беларусі яшчэ з 2019 года.

Сталярчука знялі з аўтобуса Львоў — Брэст яшчэ да пачатку вайны і адправілі за краты.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Прызнанне персанальных старонак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: наступствы і парады ад юрысткі

Па стане на 21 лістапада 2025 года спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі займае ўжо 1883 старонак, і гэтая лічба працягвае расці. За апошнія пяць гадоў беларускія суды прызналі каля васьмі тысяч інфармацыйных прадукцый «экстрэмісцкімі», у тым ліку асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках актывістаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў і звычайных грамадзян.

• Як адбываецца прызнанне старонкі «экстрэмісцкай»?
• Адміністрацыйны пераслед: хто і за што караецца?
• Ці магчыма крымінальная адказнасць?
• Што рабіць, калі тваю старонку прызналі «экстрэмісцкай»?


Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, што азначае такое прызнанне, якія наступствы яно мае і як павінен дзейнічаць уладальнік старонкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119125

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

UPD. Праваабаронцам стала вядома, што на фота не Вячаслаў Бародзій

Сярод вызваленых украінцаў на кадры трапіў чалавек, падобны да палітзняволенага Вячаслава Бародзія


Украінскага егера Вячаслава Бародзія затрымалі 1 верасня 2023 года ў Ельскім раёне Беларусі, які мяжуе з Жытомірскай вобласцю Украіны. Вядома, што Вячаслаў нарадзіўся ў Жытомірскай вобласці, некаторы час жыў у Мазыры, а потым вярнуўся ва Украіну і працаваў егерам, выхоўвае трох дзяцей.

Прапагандысты паведамлялі, што Бародзій нібыта пасля пачатку поўнамаштабнай вайны прайшоў падрыхтоўку ў навучальным цэнтры Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны і што «з сакавіка 2023 года, акрамя ГУР Мінабароны, ён стаў супрацоўнічаць яшчэ і са Службай бяспекі Украіны».

Пазней яго асудзілі да 10 гадоў калоніі.

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Ціск на сваякоў палітэмігрантаў: што важна ведаць

Калі чалавек з'язджае з Беларусі, улады ўсё часцей спрабуюць дастаць яго праз сваякоў, якія засталіся. Бацькоў або братоў і сясцёр выклікаюць у міліцыю, ладзяць ператрусы, дапытваюць, часам затрымліваюць. Праваабаронцам таксама вядомыя выпадкі, калі сваякоў адпраўляюць на «суткі» паводле адміністрацыйных пратаколаў і нават судзяць па крымінальных справах. Гэта форма рэпрэсій, мэта якіх — запалохаць і прымусіць замаўчаць тых, хто крытыкуе сістэму.

Юрыдычная служба «Вясны» тлумачыць, якія правы ёсць у такім выпадку і як дзейнічаць, каб абараніць сябе.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118634

🌿Чытаць з Беларусі без VPN

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎁Беларусы Італіі дапамогуць дзецям сем'яў рэпрэсаваных

Асацыяцыя «Талака» і Народная амбасада Беларусі ў Італіі працягваюць традыцыю дарыць падарункі дзецям, што растуць у рэпрэсаваных сем'ях!

Прыярытэт: сем'і, што пацярпелі праз рэпрэсіі, але не маюць статуса палітзняволенага.

Больш падрабязна пра ініцыятыву і ўмовы — у форме для запаўнення.

«📢 Хочаце стаць дарыцелем і падтрымаць дзетак з рэпрэсаваных сем'яў ці прапанаваць італьянскім знаёмым? Пераходзьце па спасылцы — там форма на італьянскай мове».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі:

📍Telegram-канал «Розовые Косынки/Ружовые хусткi»;
📍Instagram старонкі «Розовые Косынки/Ружовые хусткi», «Беларусь Новости», «rozum.mеdia», «zmitserlukashuk», «Belarus.mission»;
📍Старонкі ў Facebook «Центр бiлоруськiх коммунiкацiй», «Zdrada», «Вольны Беларускі Ўніверсітэт/ Free Belarus University»;
📍YouTube-канал «Free Belarus»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Алесь Корниенко»;
📍TikTok-старонкі «СапраУдны Новополоцк», «Навiны з будучынi», «Маладая Грамада».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Папраўчая калонія №22 «Ваўчыныя норы» пераходзіць на расійскі мэсанджар MAX для званкоў

З пачатку гэтага тыдня сваякам асуджаных настойліва рэкамендуюць спампаваць на гаджэты расійскі мэсанджар MAX, распрацаваны кампаніяй VK, для ажыццяўлення дазволеных рэжымам аўдыё-і відэазванкоў.

Іх папярэджваюць, што ад Viber адміністрацыя калоніі мае намер адмовіцца ў бліжэйшыя тыдні, а мэсанджар WhatsApp ужо заблакаваны на кампутарах калоніі, піша @MAYDAYMog.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Разгляд апеляцыйных скаргаў па справе смаргонцаў з «дваровага чату» прызначаны на 13 студзеня

Пасяджэнне пройдзе ў Вярхоўным судзе, піша «Гарадзенская Праваабарона».

Нагадаем, Марэт Валюк, Уладзіміру Казлоўскаму, Вользе Міраненцы, Наталлі Пупкевіч, Святлане Кашкель і Маргарыце Навумавай прызначылі па два з паловай гады калоніі і штрафы ў памеры 800 базавых велічыняў кожнаму (33 600 беларускіх рублёў). Любові Валюк, якая мае анкалагічнае захворванне, прызначылі тры гады «хатняй хіміі» і 500 базавых велічыняў штрафу (21 000 штрафу).

🔹«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Белпошта» больш не забірае 50-кілаграмовыя пасылкі ў сваякоў асуджаных для адпраўкі ў папраўчыя калоніі

Пошта больш не аказвае паслугу кур'ера, які забірае пасылкі па хатнім адрасе ў грамадзян. Гэтая опцыя зараз даступная толькі для юрыдычных асоб. Раней сваякі асуджаных карысталіся кур'ерам, каб адправіць 50 кг рэжымнай перадачы ў месцы пазбаўлення волі — гэта максімальна дазволеная поштай вага, піша @MAYDAYMog.

Праблема ў тым, што большасць паштовых аддзяленняў у Беларусі маюць шалі са шкалой да 30 кг, бо вялікія пасылкі гэта рэдкасць і выкарыстоўваюцца толькі для пенітэнцыярных устаноў. Зараз, каб адправіць пасылку ў калонію, трэба спачатку знайсці паштовае аддзяленне, якое працуе з вагой 50 кг, а потым туды яшчэ і дацягнуць цяжкі груз.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎥Украінскія СМІ апублікавалі відэа пра вызваленне сваіх грамадзян з Беларусі

Як паведаміў кіраўнік сакратарыята Каардынацыйнага штаба Багдан Ахрыменка, некаторыя з вызваленых маглі быць за кратамі ў Беларусі да канца жыцця.

Таксама журналісты паведамілі, што вызваленых з Беларусі ўкраінцаў чакае праверка спецслужбаў.

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Паведамляйце пра перавод на турэмны рэжым і новыя крымінальныя справы супраць палітвязняў

Калі палітвязні трапляюць у калоніі, ціск на іх працягваецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у штрафны ізалятар (ШІЗА) або памяшканне камернага тыпу (ПКТ). На палітвязняў «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што іх пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 115 палітзняволеных, якіх перавялі на турэмны рэжым і пра яшчэ 73 чалавекі, якіх асудзілі паводле арт. 411 КК.

🌿Калі вам вядома пра палітвязняў, якіх працягваюць пераследаваць у калоніях, — калі ласка, пішыце праваабаронцам на @ViasnaSOS, @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Стала вядома імя яшчэ адной вызваленай па памілаванні ўкраінкі

Гэта 30-гадовая Лідзія Грук.

Яе затрымалі разам з мужам, палітзняволеным Яўгенам Грукам, у студзені 2024 году. Прапагандысты сцвярджалі, што Лідзія з мужам фатаграфавалі памежныя аб'екты.

Як паведамляе «Суспільне», Лідзіі прызначылі 4 гады пазбаўлення волі за «агентурную дзейнасць». Яе мужа асудзілі да 24 гадоў узмоцненага рэжыму — яго абвінавацілі ў «акце тэрарызму» і «незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Ён дагэтуль знаходзіцца за кратамі.

Лідзія Грук паведаміла журналістам, што іх дзеці — два сыны і дзве дачкі — цяпер знаходзяцца ў свякрухі ў Беларусі.

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Затрыманні на межах Беларусі не спыняюцца

Праваабаронцам вядома, што ў выходныя на польска-беларускай мяжы затрымалі мужчыну.

Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.

Некаторыя беларусы пасля затрымання на мяжы і сутак у ІЧУ паміраюць.

📝Людзей працягваюць дапытваць і здымаць з аўтобусаў: сітуацыя на мяжы з Беларуссю

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Маладую маці з Ліды, якая толькі што нарадзіла, асудзілі за садзейнічанне экстрэмізму

Галіне Анушчанка 25 гадоў. Родам яна з Рэчыцы. У 2018‑м скончыла Гомельскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж па спецыяльнасці «лабарант хімічнага аналізу, гальванік». Неўзабаве дзяўчына нарадзіла дачку.

Пасля Галіна выйшла замуж і пераехала ў Ліду. Нядаўна ў сацсетках яна выкладала фота немаўляці — хутчэй за ўсё, гэта яе другое дзіця, народжанае зусім нядаўна, піша «Наша Ніва».

Невядома, ці трымалі Галіну за кратамі, але асудзілі яе нядаўна па ч.1 і ч.2 артыкула 361‑4 — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Невядомыя ні сутнасць абвінавачанняў, ні дакладны прысуд, толькі тое, што Галіне, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў паведаміў, што вызваленыя ўкраінцы былі асуджаныя ад 2 да 11 гадоў калоніі

Аднак, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 18-гадовая Марыя Місюк была асуджаная да 13 гадоў пазбаўлення волі. Яна чакала апеляцыю па справе.

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎥З'явіліся кадры з вызваленымі сёння ўкраінцамі

Нагадаем, на волю выйшаў 31 грамадзянін Украіны, асуджаны ў Беларусі.

Вызваленыя жанчыны і мужчыны былі асуджаныя да тэрмінаў ад 2 да 11 гадоў пазбаўлення волі.

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сярод вызваленых грамадзян Украіны — 18-гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Яе фотаздымак апублікавалі ўкраінскія валанцёры.

16-гадовая Марыя ў 2022 годзе пераехала разам з сям'ёй з Украіны ў Беларусь. Пазней яе затрымалі сілавікі і абвінавацілі ў тым, што дзяўчына стварыла ў нашай краіне «анархісцкую ячэйку для падрыхтоўкі тэрактаў».

🔹У Беларусі памілавалі некалькі палітзняволеных грамадзян Украіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:27 Андрэя Пачобута ўзнагародзілі Ордэнам Белага Арла, абвечшаны лаўрэаты прэміі імя Францішка Аляхновіча, у Гданьску прайшла дыскусія «Голас пакалення свабоды»

10:02 У Жэневе адбылося пасяджэнне па Універсальным перыядычным аглядзе , на якім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу па Беларусі

14:10 Тэма смяротнага пакарання ў Кыргызстане. Размова з псіхолагам і гендарным экспертам Тынчыкбекам Бакытавым

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны

Сцвярджаецца, што гэта адбылося па просьбе Трампа.

У дадзены момант гэтых людзей зараз перадаюць Украіне — ці ёсць сярод іх палітвязні, пакуль невядома.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Накіравана, каб зрабіць грамадства яшчэ больш залежным, напалоханым і беспраўным», — юрыстка пра новы законапраект МУС

Міністэрства ўнутраных справаў распрацавала законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за «невыкананне абавязкаў па працаўладкаванні і лячэнні алкагалізму» ў дачыненні да асоб, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках. Гэта асобы, якія вызваліліся з месцаў зняволення; бацькі, якіх суд абавязаў утрымліваць сваіх дзяцей; асобы, што здзейснілі хатні гвалт ды іншыя.

Юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова пракаментавала новы законапраект МУС.

«Асабліва цынічна гэта выглядае на фоне таго, як КДБ адмаўляе асобам, адвольна прызнаным «тэрарыстамі», нават у магчымасці адкрыць банкаўскі рахунак для працы, фактычна блакуючы доступ да легальнай занятасці».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119140

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

МУС прапануе ўвесці адказнасць для тых, хто стаіць на прафуліку ў міліцыі і не працуе

Ведамства распрацавала законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за «невыкананне абавязкаў па працаўладкаванні і лячэнні алкагалізму» ў дачыненні да асоб, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках.

На прафуліках МУС знаходзіцца значная колькасць грамадзян. Гэта асобы, якія вызваліліся з месцаў зняволення; бацькі, якіх суд абавязаў утрымліваць сваіх дзяцей; асобы, што здзейснілі хатні гвалт, ды іншыя, піша «Позірк».

Таму «ўсе асобы, якія стаяць на ўліках у Міністэрстве ўнутраных спраў, павінны працаваць», заявіў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў.

Нагадаем, што былыя палітвязні сутыкаюцца са складанасцямі ў пошуках працы ў Беларусі, бо былі асуджаныя па «пратэсных» ці «экстрэмісцкіх» артыкулах, а таксама ўнесеныя ў спісы «экстрэмістаў» ці «тэрарыстаў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⁉️Прызнанне персанальных старонак «экстрэмісцкімі матэрыяламі»: наступствы і парады ад юрысткі

Па стане на 21 лістапада 2025 года спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі займае ўжо 1883 старонак, і гэтая лічба працягвае расці. За апошнія пяць гадоў беларускія суды прызналі каля васьмі тысяч інфармацыйных прадукцый «экстрэмісцкімі», у тым ліку асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках актывістаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў і звычайных грамадзян.

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, што азначае такое прызнанне, якія наступствы яно мае і як павінен дзейнічаць уладальнік старонкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119125

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…
Subscribe to a channel