Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻На Гомельшчыне затрымалі бяспраўніка, які здзейсніў смяротнае ДТЗ і ўцёк
🔻Выпускніка Акадэміі МУС асудзілі паводле рэдкага крымінальнага артыкулу
🔻Прапаганда ўсцешаная візітамі ў Менск еўрадэпутатаў з Чэхіі ды Славаччыны
🔻Жыхар Магілёва паскардзіўся ў TikTok на кандуктарку з грамадскага транспарту
🔻Гістарычная падзея: знішчальнік F-16 упершыню збіў расейскі Су-35
🔻Стужка пра палітзняволеных беларускіх журналістаў – у кінатэатрах Польшчы
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹Украіна сцвярджае, што ўначы паразіла яшчэ два самалёты на тэрыторыі РФ
Яны месціліся на аэрадроме, які рэгулярна выкарыстоўваецца Расеяй для ўдараў па ўкраінскай тэрыторыі.
📍Чытайце болей на сайце
👆Праз атаку ўкраінскіх дронаў у Расеі прыпыніла сваю працу прадпрыемства, якое вырабляе абсталяванне для войска РФ
Кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў заявіў пра ўдары дронаў па АТ «ВНИИР» у сталіцы рэгіёну – Чэбаксарах. Паводле Telegram-каналу «Astra», «ВНИИР» вырабляе для расейскай арміі прымачы «Комета», якія абараняюць расейскія дроны ад украінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.
У Мінабароны РФ паведамілі, што сродкі СПА за ноч збілі ў расейскіх рэгіёнах 49 беспілотнікаў.
Ва Украіне ж была атакаваная Ровенская вобласць. Краўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Коваль паведаміў:
Вельмі цяжкая ноч для Ровенскай вобласці. Нашая вобласць падвергнулася магутнаму паветранаму ўдару ворага. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін цывільны чалавек паранены».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
👆Ізраільскія сілы ўзялі пад кантроль судна, якое спрабавала прарваць блакаду сектару Газа. На борце была экаактывістка Грэта Тунбэрг
Яхта «Madleen» пад брытанскім сцягам, якой кіруе прапалестынская кааліцыя «Флатылія свабоды», збіралася даставіць сімвалічную дапамогу – рыс і дзіцячае харчаванне – у Газу, каб прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да гуманітарнага крызісу ў гэтым раёне. Але перш чым судна змагло дасягнуць берага, судна было ўзятае на абардаж.
📍 У МЗС Ізраіля заявілі, што ўсе пасажыры ў бяспецы, «ім далі сэндвічы і ваду. Шоу скончана». Там адзначылі, што гуманітарную дапамогу ад затрыманых актывістаў перададуць у Газу па «рэальных гуманітарных каналах».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 8 чэрвеня
✔️Што будзе з Беларускім домам у Варшаве, які мае немалыя даўгі? Вялікая размова з Алесем Зарэмбюком
✔️Лукашэнка пад кітайскія песні ўручыў беларусам «падарунак», пра які яны не прасілі. Нацыянальны футбольны стадыён урачыста адкрылі, але што з ім будуць рабіць далей?
✔️Гісторыя пра тое, як беларуска змагалася з грузінскімі банкамі (і ў выніку перамагла)
✔️Украінскія дроны атакавалі хімічны завод у Расеі
✔️Каб прыдушыць пратэсты ў Каліфорніі, выкліканыя антымігранцкімі рэйдамі, Трамп накіраваў у гэты штат Нацгвардыю
✔️Нямеччына думае, адкуль браць зброю на выпадак вайсковай агрэсіі Расеі
✔️На кандыдата ў прэзідэнты Калумбіі здзейсніў замах 15-гадовы падлетак
#рэпрэсіі:
▫️Нарадзінца Пінску, які скончыў Акадэмію МУС, судзілі па даволі рэдкім артыкуле
▫️Падлеткі здалі іспыт па гісторыі і на радасцях парвалі зборнік экзаменацыйных білетаў. Іх прымусілі выбачацца на камеру на Плошчы Перамогі
Калі і пераязджаць – дык толькі гэтак!
У Кітаі захацелі перанесці цэлы квартал. Вось як гэта выглядала 🤪
💬 «Мы разлічвалі на гэтыя 20 тысяч ракетаў»
Уладзімір Зяленскі паскардзіўся ў інтэрв'ю, што Злучаныя Штаты перадалі дзясяткі тысяч ракетаў супрацьпаветранай абароны на Блізкі Усход, хаця раней абяцалі іх Украіне.
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
😢 Здаецца, робаты заменяць людзей і ў спорце
Глядзіце, што яны ўжо ўмеюць ☝️
💪 У беларускай эмігранткі ў Грузіі ўзнікла спрэчка з мясцовым банкам. Вось што было далей
Марына Зялёная жыве ў Тбілісі ўжо больш за два гады. Цяпер у яе няма пашпарту, бо дакумент забралі на час разгляду прашэння аб прытулку. Праз адсутнасць пашпарту ў яе ўзніклі канфлікты з банкамі, развязваць якія давялося з дапамогаю паліцыі.
👀 Пачытайце, як гэта было і чым усё скончылася
🫣 У Мазыры прыдумалі, як хутчэй разгрузіць тавар…
Відэа пра лагістычныя цэнтры ў Кітаі сталі рэальнасцю і ў нас
⛈ Дрэвам і дахам зноў дасталася ад навальнічнага фронту, што накрыў Беларусь
У «Менскэнерга» заявілі, што ад наступстваў непагадзі найбольш пацярпела Меншчына. У прыватнасці, Пухавіцкі, Слуцкі, Маладзечанскі і Мядзельскі раёны.
📍Чытайце болей на сайце
🏟 Нацыянальны футбольны стадыён урачыста адкрылі. Радасна, праўда?
Ідэя будавання чыста футбольнага стадыёну ў Менску была агучаная ў 2010 годзе. Аднак пазней яе некалькі разоў адкладалі. У 2017 годзе Лукашэнка папрасіў Сі Цзінь Піна пабудаваць арэну «з кітайскім каларытам».
Вось толькі для якіх мэтаў гэты стадыён цяпер выкарыстоўваць, да канца незразумела.
📍Спрабуем разабрацца, да чаго ж ён можа прыдасца
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Лукашэнка прапанаваў паставіць у Менску помнік Сі Цзінь Піну
🔻Арына Сабаленка саступіла ў фінале Roland Garros
🔻Польскія ўлады падоўжылі дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю да канца лета
🔻Чарговы абмен ваеннапалоннымі (а таксама целамі загінулых) паміж Украінай ды Расеяй не адбыўся
🔻Трамп спрабуе прыдушыць пратэсты ў Лос-Анджэлесе
🔻У Карэлічах узарвалі воданапорную вежу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😨 На перадвыбарчым мітынгу ў Калумбіі ледзь не забілі сенатара ад апазіцыйнай партыі
Мігель Урыбэ Турбай застаецца ў крытычным стане, хоць аперацыя, якую яму зрабілі, скончылася паспяхова.
📍Чытайце падрабязней
Памятаеце «маўклівыя пратэсты» – 2011?
Яны адбываліся некалькі месяцаў па ўсёй краіне праз эканамічны крызіс і рост коштаў. Не было лозунгаў і лідараў, беларусы проста выходзілі на вуліцы і моўчкі пляскалі ў далоні
І нават на такія бяскрыўдныя рэчы рэжым Лукашэнкі рэагаваў жорсткімі затрыманнямі. Паглядзіце, як гэта было👆
😨 Разваленыя хлявы і хворыя цяляты. Злітыя дакументы «BELPOL» сведчаць пра катастрофу ў айчыннай жывёлагадоўлі
Лукашэнка рэгулярна «дае па шапцы» рэгіянальным чыноўнікам за безгаспадарнасць, але эфект ад гэтага такі сабе. Тыя звычайна проста хаваюць рэальную статыстыку ды сапраўдныя прычыны падзяжу жывёлаў – так прасцей.
👀 Глыбока вывучылі пытанне вось у гэтым матэрыяле. Пачытайце!
👷🏽♂️150 тысяч пакістанцаў пакуль не прыехалі, але працаўнікоў-мігрантаў і без таго хапае. Як іх «вярбуюць» для працы ў Беларусі?
Напрыклад, працаўнікоў з афрыканскіх краінаў цяпер можна сустрэць у Беларусі нават у райцэнтрах. Яшчэ ў красавіку бабруйскі дзяржаўны тэлеканал паказваў сюжэт пра нігерыйцаў, якія працуюць на ўкладцы пліткі.
📍Чытайце вялікі матэрыял па спасылцы
💪 Партугалія ў другі раз выйграла Лігу нацыяў УЕФА
Лік на 21-й хвіліне адкрылі іспанцы – Мартын Субімэндзі прабіў пусты кут брамы. Іспанія вяла ў ліку толькі пяць хвілінаў. Атрымаўшы перадачу ад Пэдру Нэту, Нуну Мэндэш на 26-й хвіліне зраўняў лік. На 45-й хвіліне Пэдру зноў вывеў Іспанію наперад. Але ў другім тайме, на 61-й хвіліне, Крыштыяну Раналду зноў зраўняў лічбы на табло.
Ні ў асноўны, ні ў дадатковы час лік больш не мяняўся, а ў серыі пенальці мацнейшымі выявіліся партугальцы, якім у выніку і дастаўся кубак Лігі Нацыяў.
Добрага панядзелку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы – сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
✅ «Змагаюся, бо няма сілаў зноў з’язджаць»
Грузінскі банк адмовіў беларусцы ў правядзенні плацяжу. Тая выклікала паліцыю – і перамагла.
✅ Масаваны расейскі абстрэл Украіны і смяротная цісканіна ў Індыі
Сабралі галоўныя падзеі мінулага тыдня ў фотаздымках.
✅ «Шосты месяц жывём у доўг»
Старшыня Беларускага дому ў Польшчы Алесь Зарэмбюк – пра дасягненні арганізацыі і праблемы з фінансаваннем сядзібы ў Варшаве.
#штопачытаць
💬 «Это будут сумасшедшие деньги с нашего кармана. Мне и так не хватает денег, а сейчас ещё и это?»
Павук патэлефанаваў сяброўцы расейскага ўльтраправага аб'яднання НОД Галіне Бакштаевай, якая жыве ў Горадні, і прапанаваў заняцца справаю стварэння маўзалея Лукашэнкі. Але энтузіязму ў Галіны ў гэтым пытанні чамусьці не было...
👀 Глядзіце (і слухайце) размову цалкам у новым выданні «Шухер шоу» на канале «Белсат LIFE»
😨 Берасцейскі губернатар прапанаваў «сутэнёрскую схему» з гароднінай
А таксама:
🔹Камбайн-мангал, што пячэ 300 кг мяса за гадзіну
🔹Зефір са смакам «Бела-Колы» ад «Красного Пищевика»
🔹Адкрыццё года: лавачка ў Маларыце ці фантан у Наваградку
🔹Лукашэнка пацягнуў не той кранік
Жыццё ў лукашэнкаўскай Беларусі не перастае падкідваць тэмы для жартаў вядоўцам «Хай Так TV» Міхасю Зую і Дзмітрыю Есяневічу.
👀 Глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 За парваныя экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі навучэнцаў прымусілі выбачацца каля манументу Перамогі
🔸 Як змянілася палітычная геаграфія Лукашэнкі: на гэтым тыдні асабліва апантана наладжвалі сувязі з афрыканскімі і паўднёваазіяцкімі краінамі, а вось Еўропа ўсё больш далёкая ад нас
🔸 Адкуль Белавія ўзяла свае Airbus і ці бяспечныя яны?
🔸 Што не так з прыездам прадстаўнікоў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Польшчу на наступным тыдні
🔸 Украіна залучыла ў спісы абмену гвалтоўна вывезеных дзяцей з акупаваных тэрыторыяў
🔸 Пратэсты ў ЗША ды публічная сварка Маска і Трампа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💁🏻♂️ Падлеткаў, якія пасля школьнага іспыту па гісторыі Беларусі парвалі зборнік экзаменацыйных білетаў, прымусілі выбачацца на камеру
Прычым для гэтага выбралі не абы-якую лакацыю.
📍Чытайце падрабязней
🤔 Нарадзінца Пінску, які скончыў Акадэмію МУС, судзілі па даволі рэдкім артыкуле
Пра гэта стала вядома выданню @nashaniva.
Артыкул, што інкрымінавалі Антону Табашнікаву, можа ўжывацца, калі чалавек, напрыклад, выехаў за мяжу без адпаведнага паведамлення і незаконна перамясціў сакрэтную інфармацыю.
🔍 Падрабязнасці шукайце па спасылцы
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
👁 – Ты чытаў Оруэла?
– Я ў ім жыву
Гэты жарт ведае амаль кожны беларус. «2+2=5», навамоўе, «Вялікі Брат», паліцыя думак, дваядумства і Міністэрства праўды – прыдуманыя Джорджам Оруэлам у кнізе «1984» выразы і ідэі, на жаль, зусім не страчваюць сваёй актуальнасці.
📖 76 гадоў назад выйшаў раман Оруэла «1984». Вырашылі параўнаць кнігу і сучасную Беларусь.
✏️ Напішыце ў каментарах, ці вы згодныя? А што б дадалі да нашага спісу?
📍Дарэчы, існуе беларускамоўная аўдыёверсія раману: пераклад выканаў Сяргей Шупа, а агучылі яго купалаўцы. Паслухаць можна тут
📷 Масавыя абстрэлы Украіны, цісканіна ў Індыі, жаночы марш у Бухарэсце, хадж у Мекку
Падсумоўваем чарговы тыдзень нашай традыцыйнай фотападборкаю.
📍Глядзіце яе таксама на сайце
🇩🇪 Нямеччына думае, адкуль браць зброю на выпадак вайсковай агрэсіі Расеі
Паводле ўнутранага аналізу Бундэсвэру, Расея можа быць здольная атакаваць краіну NATO і справакаваць надзвычайную сітуацыю ў альянсе ў 2029 годзе. Але для закупаў зброі засталося яшчэ менш часу – толькі тры гады.
👀 Глядзіце болей на старонцы
🤔 Якая будучыня чакае Беларускі дом у Варшаве?
Паводле Алеся Зарэмбюка, сядзіба ўжо цягам паўгода існуе фактычна «ў доўг». Нягледзячы на гэта, Беларускі дом пакуль не будзе абвяшчаць краўдфандынг і прасіць пра дапамогу эмігранцкую супольнасць.
Чаму так? І колькі ўвогуле грошай трэба для нармальнага функцыянавання сядзібы?
📍Чытайце вялікую размову з Алесем Зарэмбюком па спасылцы
Трамп увёў войскі для падаўлення пратэстаў супраць дэпартацыі мігрантаў
Паводле BBC, 2000 жаўнераў Нацгвардыі накіруюцца ў Лос-Анджэлес, дзе ўжо другі дзень запар адбываюцца сутыкненні паміж пратэстоўцамі і федэральнымі ўладамі. Паліцыя праводзіць затрыманні, ужывае газ і дубінкі.
Губернатар Каліфорніі назваў рашэнне пра ўвядзенне войскаў «правакацыйным», якое «толькі ўзмоцніць напружанне». У адказ Дональд Трамп абвінаваціў чыноўніка ў няздольнасці справіцца са сваімі абавязкамі.
Фота: Getty Images