belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42762

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

❄️ У Аўстраліі раптам павырасталі снежныя сумёты. Такога тут не памятаюць з 1980-х

Так, жнівень у паўднёвым паўшар'і – зімовы месяц. І ўсё ж звыклай для нас зімы са снегам ды завірухамі ў Аўстраліі амаль ніколі не бывае.

☝️Аднак гэты год стаў выключэннем

Читать полностью…

Белсат

🥔🍅 Кітайскія навукоўцы разблыталі «радавод» бульбы і высветлілі, хто быў ейнымі «бацькамі»

Адмыслоўцы вывучылі 450 геномаў бульбы, што культывуецца, а яшчэ 56 геномаў дзікіх відаў бульбы. Навуковую працу апублікавалі ў часопісе «Cell».

📍У моцна скарочаным выглядзе перадаем яе ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 Генпракуратура Літвы расказала, як будуць весці расследаванне наконт беларускага беспілотніка

Яго вырашылі аб'яднаць з разборамі ў справе аб вайсковых злачынствах ва Украіне. Аднак падрабязнасцей не так шмат.

🔍Чытайце на старонцы, што вядома

Читать полностью…

Белсат

📷 Разбор завалаў і пратэсты ў Кіеве, голад у сектары Газа, «страшна прыгожае» вывяржэнне вулкану ў Інданезіі

Як звычайна ў нядзелю – прэзентуем вам падборку найлепшых, на нашу думку, фатаздымкаў тыдня.

📍Глядзіце таксама на сайце

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻Былы пробашч Чырвонага касцёлу публічна расказаў пра прычыны свайго сыходу

🔻Магілёвец патануў у Дняпры, а на Дзвіне працягваюцца пошукі мужчыны

🔻У Сочы дроны атакавалі нафтабазу

🔻Беларус, які ваяваў ва Украіне на баку Расеі і трапіў у палон, запісаў відэазварот да Лукашэнкі

🔻У сеціве з'яўляюцца новыя кадры наступстваў урагану ў Калодзішчах

🔻Рыцарскі фэст адбыўся ў Мсціславе

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📍РФ і Украіна мінулай ноччу зноў «правяралі» супрацьпаветраную абарону адна адной

Няма нават намёку на тое, што найбліжэйшым часам інтэнсіўнасць начных налётаў беспілотнікаў знізіцца.

Ва Украіне кажуць, што ў ноч на нядзелю збілі 60 БПЛА, у Расеі заяўляюць пра нейтралізацыю 93 дронаў. Аднак гэта далёка не ўсе з тых, што былі запушчаныя.

📹 На відэа: разбурэнні ў Мікалаеве

👀 Глядзіце падрабязнасці

Читать полностью…

Белсат

🔻 «На пенсію адправілі мяне паводле загаду звыш»

Былы пробашч касцёлу святых Сымона і Алены ў Менску Уладзіслаў Завальнюк заявіў, што яго адправілі «на незаслужаны адпачынак» паводле загаду вышэйшых інстанцыяў. Ён назваў сябе «самым маладым святаром-пенсіянерам».

«На пенсію адправілі мяне паводле загаду звыш, – прызнаўся ксёндз і паказаў пры гэтым на дол. – Але не Папы. Адлучылі мяне ад алтара, служэння святой імшы і касцёлу ў душпастырстве, разумей: ад народу. Але – нічога. Уся надзея на Бога, яго міласэрнасць, давяраю Богу. Усё выправіцца», – Уладзіслаў Завальнюк.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Дэмсілы клічуць улады на дыялог і за круглы стол

Улады не паказваюць, што адчуваюць крызіс і патрэбу весці дыялог. Навошта тады на канферэнцыі «Новая Беларусь» клікаць за круглы стол?


🔸 У Беларусі хочуць увесці адміністратыўную адказнасць для бацькоў у сацыяльна небяспечным стане

Гэта прапануе міністр Кубракоў.


🔸 Ліпень у Беларусі выдаўся больш дажджлівым за норму. Чаго чакаць у жніўні?

Пра гэта і не толькі – у аглядзе «Белсату».

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

📍Станіслава Гліннік вырашыла скласці з сябе абавязкі віцэ-спікеркі КР

Прычынаю яна назвала павелічэнне нагрузкі ў офісе Святланы Ціханоўскай.

Станіслава Гліннік была віцэ-спікеркаю Каардынацыйнай рады цягам апошняга года. Пасля таго, як стала вядома пра знікненне спікеркі Анжалікі Мельнікавай, Станіслава выконвала і ейныя абавязкі.

🔍 Чытайце таксама на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤵👰 Беларусы з кожным годам усё радзей бяруць шлюбы

Гэта вынікае са звестак Белстату за розныя перыяды, якія прааналізавалі журналісты @euroradio.

Напрыклад, калі браць адносныя паказчыкі, то летась на кожную тысячу жыхароў прыпадала 5,1 шлюбу, у той час як у 2014 годзе гэты каэфіцыент складаў ажно 8,9.

👀 Яшчэ больш лічбаў – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔍 Чыноўнікі з МАРГ паведамілі, хто вінаваты ў «бульбяным крызісе», які ўзнік увесну

Як адзначаецца ў матэрыяле, апублікаваным на сайце ведамства, праблема была не ў запасах, а ў паводзінах некаторых вытворцаў і пастаўшчыкоў.

🔍 Болей інфармацыі знойдзеце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🛂 У сярэдзіне восені Еўразвяз зменіць тэхналогіі кантролю на межах дзяржаваў Шэнгену

Сістэма будзе ўкараняцца паступова: з кастрычніка па сакавік 2026 года. На паперы яна павінна спрыяць прафілактыцы незаконнай міграцыі і павышэнню бяспекі грамадзянаў ЕЗ.

Як будзе ў рэальнасці – сказаць пакуль цяжка. Аднак відавочна, што на беларусах, якія ездзяць у Еўразвяз, новаўвядзенні таксама адаб'юцца.

📍Болей інфармацыі шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🐢 Як выглядае падводны свет вачыма чарапахі?

Паглядзіце, што прыдумаў блогер з ЗША☝️

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Расейскія дамы» спрыяюць адпачынку беларускіх дзяцей у лагеры «Артэк»

Здавалася б, а што тут такога? Ды проста гэты вядомы яшчэ з савецкіх часоў дзіцячы летнік цяпер фактычна стаў інструментам ідэалагічнай апрацоўкі.

У чэрвені ў «Артэку» адпачывалі як мінімум чатыры школьніцы з Менску, Гомля і Магілёва, пісаў @MAYDAYMog. Гэтыя дзеці перамаглі ў конкурсах для таленавітай моладзі і атрымалі пуцёўкі ад расейскай арганізацыі «Еўразія».

👀 Глядзіце больш у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

🔻ЗСУ абвяргаюць, што збіты ў Менску беспілотнік запускаўся імі

🔻ДАІ ўзмацніла кантроль на дарогах

🔻Праваабаронцы працягваюць атрымліваць інфармацыю пра затрыманні на мяжы

🔻Штогод каля 1300 дзяцей прызнаюцца такімі, што знаходзяцца ў «сацыяльна небяспечным становішчы»

🔻МАРГ назвала вінаваных у дэфіцыце бульбы

🔻Краснасельскія Мальдывы стануць помнікам прыроды?

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️Неўролаг Руслан Бадамшын, які раней адбываў пакаранне на «хатняй хіміі», затрыманы і кінуты ў СІЗА

Пра гэта паведамляе @nashaniva.

Руслану Бадамшыну шыюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Мінулай вясною яго пакаралі за ўдзел у пратэстах, але тады суддзя абмежаваўся тым, што прысудзіў доктару «хатнюю хімію».

У 2020-2021 гадах Бадамшына рэгулярна затрымлівалі і каралі адміністратыўкамі, сумарна ў няволі ён тады правёў некалькі месяцаў. Руслана забіралі на «содні» ў тым ліку проста з працы – РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.

Читать полностью…

Белсат

📖 Кніга Геральдычнай рады «Пагоня», якая дэталёва расказвае пра беларускія ўзнагароды, даступная для спампоўвання ў электронным выглядзе

Сцягнуць яе ў фармаце PDF можна на сайце інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org.

А ўжо на наступным тыдні кнігу прэзентуюць таксама на канферэнцыі «Новая Беларусь 2025».

📍Падрабязна пра кнігу мы таксама расказвалі ў нашым матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Польшча падоўжыла кантроль на мяжы з Нямеччынай і Літвой яшчэ на два месяцы

Пра гэта расказаў новы міністр унутраных справаў краіны Марцін Кервіньскі, які заступіў на пасаду ўсяго тыдзень таму.

Паводле Кервіньскага, адпаведнае рашэнне было прынята ў пятніцу. А праз месяц, у верасні, кантроль можа быць падоўжаны яшчэ на большы тэрмін.

Нагадаем: Польшча пастанавіла ўвесці кантроль на сваіх межах з Нямеччынай і Літвой на пачатку ліпеня. Такім чынам польскія службы спадзяюцца ўмацаваць абарону ад нелегальнага пранікнення мігрантаў.

Читать полностью…

Белсат

☝️Украінскі журналіст апублікаваў відэа з 50-гадовым палонным беларусам, які ваяваў на баку РФ

Мужчыну завуць Станіслаў Бялькевіч, і ў апублікаваным запісе ён, сярод іншага, звяртаецца да Лукашэнкі.

Беларускія грамадзяне, якія ваююць на баку Расеі, часам трапляюць ва ўкраінскі палон. Гэтыя людзі падпісваюць кантракты з расейскім Мінабароны ў прыватным парадку.

🔍 Падрабязней – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

☝️Расейцы другі дзень запар б'юць па стратэгічна важным мосце ў Херсоне

Гэты мост злучае Карабельны раён з асноўнай часткаю гораду. Пасля ўчорашніх удараў ён атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, аднак разбураны не быў. Сёння раніцай удары працягнуліся.

Учора ўлады гораду заклікалі жыхароў Карабельнага раёну эвакуявацца, бо праз расейскія ўдары па інфраструктуры (у першую чаргу па мосце) туды можа быць складана дастаўляць харчаванне.

Читать полностью…

Белсат

📢 Стаміліся ад бясконцай плыні інфармацыі ў стужках Тэлеграму?

На гэты выпадак прапануем вам «ашчадны рэжым» спажывання навінаў: у нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

🥴 Штрафаваць у Расеі будуць нават за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а VPN будзе «абцяжарвальнай акалічнасцю»

Беларусаў гэта не закране наўпрост, але можа натхніць беларускіх цэнзараў і нашкодзіць беларусам, якія ездзяць у Расею.

Паводле рэйтынгу свабоды інтэрнэту праваабаронцаў «Freedom House», у Беларусі і Расеі інтэрнэт несвабодны, сітуацыя амаль што найгоршая.

🔗 Чытайце падрабязней – ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 2 жніўня

✔️«Круглы стол» паміж дэмсіламі і самаабвешчанымі ўладамі Беларусі ўсё ж адбудзецца? Разбіраемся, наколькі гэта рэальна і што для гэтага робіцца

✔️Лета са смакам крамлёўскай прапаганды: як беларускія дзеці ездзяць у «Артэк»

✔️«Кіберпартызаны» атрымалі доступ да дакументаў, якія даводзяць, што «Аэрафлот» займаўся ў тым ліку ваеннымі перавозкамі

✔️Кубракоў прапануе адміністратыўна караць бацькоў з сем'яў, якім далі «сацыяльна небяспечны» статус

✔️Чыноўнікі з Міністэрства гандлю паведамілі, хто вінаваты ў «бульбяным крызісе», які ўзнік увесну

✔️Тым часам новы ўраджай бульбы тоне пасля залеваў: беларусы ратуюць яго як могуць

✔️Паказчыкі беларускага турызму год ад году растуць, але да «спакойнага» 2019-га яшчэ далёка

✔️Ліпень сёлета калі і нагадваў лета, то хутчэй трапічнае. А якія прагнозы на жнівень?

✔️Анекдот дня: аналітычная група ААН высветліла, што справаздачы ААН амаль ніхто не чытае

#рэпрэсіі:

▫️Праваабаронцы даведаліся пра затрыманне на мяжы рэчыцкага актывіста Алеся Здаравеннава. Праз некалькі дзён у Менску затрымалі яго брата

Читать полностью…

Белсат

💬 «Глядзіце: 80 мільёнаў чалавек (пераважна мужчын), якім блізкая ваенная тэматыка, якія выдатна разбіраюцца ў мадэлях танкаў, нюансах іх працы, у стратэгіі іх паводзінаў на полі бою»

Грамадская ініцыятыва «Сумленныя людзі» выказала меркаванне, што нацыяналізацыя расейскай дзяржавай кампаніі «Леста» (распрацоўшчыцы гульні «Свет танкаў») была звязаная не толькі з імкненнем завалодаць яе фінансавымі актывамі.

«Сумленныя людзі» мяркуюць, што праз гульню «Свет танкаў» у расейскай прапаганды з'яўляецца магчымасць уплываць на велізарную мужчынскую аўдыторыю, якая добра разбіраецца ў вайсковай тэхніцы ды стратэгіі баявых дзеянняў.

📍Чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Не сельскагаспадарчых спецыяльнасцях у ВНУ – недабор «мэтавікоў». Аналізуем чарговыя дакументы, перададзеныя нам «BELPOL»

🔸«Бітва за ўраджай-2025»: на «фронт» пайшлі не толькі аграрыі, але і сілавікі

🔸Трампа давялі? Ці ўспрымаць усур'ёз ягоныя словы пра накіраванне амерыканскіх падводных лодак у бок Расеі?

🔸Глядзім на велаінфраструктуру беларускай сталіцы. Што Менск мог бы пераняць у Варшавы?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🇺🇳 Анекдот дня: аналітычная група ААН высветліла, што справаздачы ААН амаль ніхто не чытае

«Найбольш папулярныя 5% дакладаў загружаюцца больш як 5 500 разоў, а кожны пяты даклад мае менш за тысячу спампоўванняў. І спампоўванне зусім не азначае, што даклад прачыталі», – прызнаў сумную рэчаіснасць Антоніу Гутэрыш.

👀 Глядзіце болей вось тут

Читать полностью…

Белсат

💬 «Заявы Пуціна і Лукашэнкі 1 жніўня – спроба прадэманстраваць ваенную сілу, каб пераканаць Трампа не выконваць пагрозы эканамічнымі наступствамі»

Інстытут вывучэння вайны (ISW) прааналізаваў учорашнія заявы беларускага ды расейскага дыктатараў, зробленыя падчас сустрэчы на Валааме. Найбольш аналітыкаў зацікавілі новыя выказванні пра «Арэшнік».

👀 Глядзіце падрабязней вось тут

Читать полностью…

Белсат

☝️Кубракоў прапануе адміністратыўна караць бацькоў з сем'яў, якім далі «сацыяльна небяспечны» статус

«Ламаюць жыцці сваім дзецям, але адказнасці за гэта не нясуць! Калі дзіця накіроўваецца ў прытулак, то ягоныя бацькі не павінны заставацца ўдома», – заявіў міністр унутраных справаў на ўчорашнім паседжанні ў Менгарвыканкаме.

🔍 Чытайце таксама на сайце

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Паказчыкі беларускага турызму год ад году растуць, але да «спакойнага» 2019-га яшчэ далёка

Пандэмія, палітычны крызіс і вайна ў суседзяў, мякка кажучы, не пайшлі на карысць як уязному, так і выязному айчыннаму турызму. Хаця агулам у свеце турыстычная галіна ўпершыню расквітнела пасля падзення, выкліканага кавідам.

📍Сабралі шмат лічбаў ды інфаграфікі па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤯 «Я меркавала, што ў банку нам дадуць спіс розных патрабаванняў, а далі крэдыт, які пакрываў 90% кошту дому»

Маладая беларуская сям’я ў Нарвегіі не разлічвала, што атрымае ў банку крэдыт на дом. Аднак герояў новага выдання праграмы «Від на жыхарства» чакаў прыемны сюрпрыз 🏡💸

👀 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…
Subscribe to a channel