Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Важныя падзеі і сэнсы серады, 30 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:55 Наколькі Лукашэнку хвалюе ўльтыматум Пуціну?
16:27 Навіны спорту
18:24 Навошта “Кіберпартызаны” атакавалі расійскі “Аэрафлот”
33:39 Навіны шоу-бізу
36:56 Ці пагодзяцца беларускія святары на патрабаванні РПЦ і “маскоўскі патрыярхат”?
Нічога незвычайнага. Проста ў Партугаліі буслы зрабілі сабе “шматпавярховік” са слупа ЛЭП.
Читать полностью…Беларусы не павінны давяраць інфармацыі з сацсетак і не абмяркоўваць яе нават на кухнях. Пра гэта заявіла старшыня палітычнай партыі "Белая Русь" Вольга Чамаданава.
На яе думку, жыхары Беларусі павінныя чытаць толькі дзяржкрыніцы:
Любая інфармацыя, якую вы атрымліваеце з TikTok і іншых сацсетак, можа апынуцца недакладнай. У выпадку надзвычайнага здарэння трэба давяраць толькі тым органам, якія непасрэдна гэтым займаюцца. Міністэрства абароны і Следчы камітэт — гэта структуры, якія выязджаюць на месца здарэння і даюць каментары, магчымыя зыходзячы ca становішча.Читать полностью…
У Бірмінгеме развіталіся з Озі Осбарнам. Праводзіць легендарнага рок-музыку прыйшлі тысячы яго прыхільнікаў.
Адзін з заснавальнікаў гурта Black Sabbath памёр 22 ліпеня ва ўзросце 76 гадоў. За два тыдні да гэтага музыкі далі развітальны канцэрт у родным для іх Бірмінгеме.
У спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" трапіла кніга, якая расказвае пра злачынствы нацыстаў на тэрыторыі Польшчы і СССР. Яна так і называецца: "Спаленыя вёскі. Злачынствы нацыянал-сацыялізму супраць сельскага насельніцтва ў Польшчы і Савецкім Саюзе падчас Другой сусветнай вайны".
Рашэнне пра гэта прыняў 28 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Мяркуючы па назве, кніга ніяк не супярэчыць цяперашняй ідэалагічнай канцэпцыі пра "генацыд беларускага народа", таму складана зразумець, чаму суд яе забараніў.
Чаму ўбухваннне грошай (у тым ліку падаткаў!) у сельскую гаспадарку не дае плёну?
На гэтae ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае эканаміст Уладзімір Кавалкін.
https://www.youtube.com/watch?v=CvG16_02Y_c
Хактывізм: як хакеры становяцца часткай палітычнага супраціву?
На гэтae ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй Леся Руднік.
https://www.youtube.com/watch?v=gv71hRV8U6M
Ратавальнікі падсумавалі вынікі навальніцы на Міншчыне.
На вуліцах Мінску былі падтопленыя 40 участкаў. Сапраўдная паводка здарылася на Зыбіцкай, а на Інтэрнацыянальнай усплылі прыпаркаваныя аўтамабілі.
Пад Мінскам пашкоджаныя дахі 17 дамоў у аграгарадку Калодзішчы. Там жа была абарваная лінія электраперадач, праз гэта без электрычнасці засталіся 600 жылых дамоў.
Было зафіксавана 1773 выпадкі падзення дрэваў. Яны пашкодзілі 10 аўтамабіляў — дзевяць у Калодзішчах і адзін у Вілейцы.
У Варшаве ўлады "прымаюць меры па вызваленні памяшкання", дзе знаходзіцца беларуская прастора "Робім Разам" Сяргея Бульбы. Пра гэта @euroradio паведамілі ў аддзеле культуры і прасоўвання сталічнага раёна Срудмесце:
Тэрмін дзеяння дамовы арэнды памяшкання па адрасе плошча Канстытуцыі, 6 скончыўся ў кастрычніку 2024 года. У цяперашні час памяшканне занятае без юрыдычнага дакумента, і запазычанасць былых арандатараў расце. Таму прымаюцца меры па вызваленні памяшкання.
Пасля вымушанага перапынку аднаўляе сваю працу дэпартамент прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці. Ён быў вымушаны зачыніцца ў сярэдзіне траўня праз адсутнасць фінансавання.
"Акурат сёння мы даведаліся, што ў нас будзе магчымасць аднавіць спачатку, можа, часткова працу. Але ўжо ўпэўнена магу сказаць, што аддзел прававой дапамогі ЦБС паволі будзе аднаўляць сваю працу. І старт наш ужо запланаваны на жнівень, то бок праз некалькі дзён мы пачнем прымаць новыя заяўкі", — заявіла кіраўніца дэпартамента Вольга Дабравольская .
Найперш дэпартамент працягне дапамагаць з абаронай правоў беларускіх мігрантаў у Польшчы, а ў жніўні вернецца да аказання індывідуальнай дапамогі перадусім былым палітвязням і актывістам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Позна ўвечары на Мінск зноў абрынулася магутная залева. Па вуліцах паплылі сапраўдныя рэкі, "Мінсктранс" паведамляў пра спыненне маршрутаў грамадскага транспарту па ўсім горадзе. На поўначы сталіцы на 25 секундаў знікала электрычнасць.
Мабыць, найбольш ад непагадзі пацярпелі Калодзішчы пад Мінскам. Там у многіх дамах стыхія пашкодзіла ці сарвала дахі, выбіла шыбы, зламала платы, пашкодзіла легкавыя аўтамабілі, перакуліла грузавую машыну і павырывала дрэвы з коранем. Акрамя таго, гэты раён быў абясточаны.
У Літве працягваюцца пошукі беспілотніка, які заляцеў з Беларусі ў панядзелак. Як паведаміла LRT прадстаўнік літоўскага войска Індры Пілкаўскайтэ, у аўторак выкарыстоўваліся верталёт і беспілотнікі, праводзіліся апытанні мясцовых жыхароў:
За гэтыя дні было апытана больш за 100 чалавек. У рэжыме пастаяннай гатоўнасці знаходзіцца аператыўная група мірнага часу і група размініравання, якія ў выпадку выяўлення аб'екта будуць задзейнічаны для яго ізаляцыі і нейтралізацыі.Читать полностью…
Важныя падзеі і сэнсы аўторкак, 29 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:59 Долар рэзка скокнуў угару: што адбываецца?
10:57 Навіны спорту
12:42 Як на Беларусі адаб’ецца гандлёвае пагадненне паміж ЕС і ЗША
25:41 Навіны шоу-бізу
29:01 Пра што можа сведчыць збіты дрон у мінскім двары?
Што на бліжэйшай сустрэчы збiраюцца абмеркаваць Лукашэнка і Пуцін?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае журналістка Вольга Лойка.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=ZrrN0LAuuaE
Дрон упаў у двары мінскага дома. Якія буду наступствы?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава.
Эфір цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=N7nxdH-t6XM
Расце розніца паміж сярэднім і медыянным заробкам. Пра што гэта гаворыць?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканаміст Уладзімір Кавалкін.
Цалкам стрым: youtube.com/live/CvG16_02Y_c?si=8byoPSes0_3dYadp
Навошта Нацбанк уводзіць лічбавы рубель?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканаміст Уладзімір Кавалкін.
Цалкам стрым: youtube.com/live/CvG16_02Y_c?si=8byoPSes0_3dYadp
Што не так з версіяй СК пра дрон на Матусевіча?
Добраахвотнік-аэраразведчык з пазыўным Крот дапамог @euroradio прааналізаваць фатаграфіі абломкаў беспілотніка, які днямі ўпаў у Мінску.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/shto-ne-tak-z-versiyay-sk-aerarazvedchyk-pra-drona-na-matusevicha
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Кошты ашалелі ці гэта журналісты перагінаюць з загалоўкамі?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае журналістка Вольга Лойка.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/live/ZrrN0LAuuaE?si=ssJhkExcbqY0Hpb1
Звесткі пакупнікоў брэнда Belaruskicry маглі трапіць да сілавікоў. Пра гэта паведамляецца ў Інстаграм-акаўнце беларускага брэнду.
29 ліпеня брэнд Belaruskicry афіцыйна з'явіўся ў спісе "экстрэмісцкіх фармаванняў" на сайце МУС. У дакуменце паведамлялася, што такое рашэнне прыняло КДБ 24 ліпеня.
На сайце крамы яшчэ 26 ліпеня з'явілася заглушка з наступным тэкстам: "Інфармацыйная прадукцыя belaruskicry прызнана экстрэмісцкай! Кіраўнікі крамы — чальцы экстрэмісцкага фармавання! Будзьце асцярожныя! Рэкамендуецца адмовіцца ад паслуг гэтага брэнда!".
Можна меркаваць, што пасля ўзлому сайта сілавікі атрымалі доступ і да звестак пакупнікоў.
Лукашэнка зноў патрабуе знайсці нафту. Маскве рыхтавацца да маніпуляцый?
На думку эканамічнай аглядальніцы Вольгі Лойкі, у Беларусі няма рэсурсаў на скандалы.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/lukashenka-znou-patrabue-znaysci-naftu-maskve-rykhtavacca-da-manipulyacyy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Пасябраваць з Трампам: ці атрымаецца гэта ў дэмсіл і Ціханоўскай?
На гэтae ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.
https://www.youtube.com/watch?v=n442bWrv9Z0
Прыфрантавая краіна: ці шмат “мірнага неба” засталося ў Беларусі?
На гэтае ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Валер Карбалевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=JqC3OuCQxXA
У Мінску і раёне выпала 30 мм асадкаў. Найбольш дасталася Калодзішчам, дзе абвешчана надзвычайная сітуацыя.
У памежным з Беларуссю літоўскім Алітусе выпалі рэкордныя 69 мм (месячная норма ў ліпені там павінна складаць 80 мм).
Сілавікі арыштавалі мастачку Аксану Шаляпіну. Яна знаходзіцца ў СІЗА, піша @nashaniva.
Паводле праваабаронцаў, на Шаляпіну пачалі крымінальную справу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Прычынай стала дапамога палітвязням.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі):
12:00 — палітычны аналітык Валерый Карбалевіч
13:00 — дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі
14:00 — кіраўніца Цэнтра новых ідэй Леся Руднік
16:00 — эканаміст Уладзімір Кавалкін
Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
На Камчатцы адбыўся землятрус магнітудай да 8,7 — наймацнейшы з 1952 года. Пагрозу цунамі ў сувязі з землятрусам аб'яўлялі на ўзбярэжжы рэгіёна, а таксама ў Японіі, на Алясцы, у штатах Каліфорнія і Арэгон, ва ўсходніх рэгіёнах Кітая і на Тайвані.
Читать полностью…Рэцэнзія на фільм “Класная”: ідэалагічная казка з забытай савецкай каморы
Расказваем пра праект “Беларусьфільма”, які, па меркаванні чыноўнікаў, павінен выцягнуць дзяржкіно з бяздоннай багны праблемаў.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/recenziya-na-film-klasnaya-idealagichnaya-kazka-z-zabytay-saveckay-kamory
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Навальніцы, залевы, шквалісты вецер прагназуюць у Беларусі на сераду. Сіноптыкі зноў абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Читать полностью…Сацсеткі брэнду "Belaruskicry" прызналі "экстрэмісцкімі". Такое рашэнне прыняў суд Партызанскага раёнуяшчэ 23 ліпеня, але яно з'явілася ў Спісе Мінінфарма толькі сёння, заўважыла @viasna96
Гаворка пра сайт, а таксама старонкі ў Instagram, Telegram, Facebook, TikTok і "Х".
Сёння стала вядома, што сам брэнд прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".