Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«Уражанне, што ты касманаўт, які вярнуўся з далёкага палёту». Былы палітвязень Андрэй Кузнечык расказаў пра сваю рэсацыялізацыю
Тэма вяртання да жыцця пасля турмы ў Беларусі — далікатная і недаследаваная. Асабліва калі гаворка ідзе пра палітвязняў. Іх стан, як псіхалагічны, так і фізічны, змяняецца, але самі яны часта не знаходзяць словаў, каб яго апісаць. Аднак былы палітзняволены Андрэй Кузнечык, які за сваю журналісцкую дзейнасць у «Радыё Свабодзе» ўтрымліваўся ў няволі больш за тры гады, паспрабаваў гэта выказаць у размове з @viasna96 максімальна дакладна і шчыра.
https://nashaniva.com/370991
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370991
Расійская статыстыка паказала, наколькі праз санкцыі прасеў імпарт аўто з Беларусі
Дырэктар расійскага агенцтва «Аўтастат» падзяліўся лічбамі, якія паказваюць на значнае падзенне аб'ёмаў рээкспарту машын з Беларусі ў Расію.
https://nashaniva.com/370974
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370974
У абутковай кампаніі «Белвест» мільённыя даўгі і пытанне захавання прадпрыемства
Як высветліла @zerkalo_io, за прадпрыемствам ёсць даўгі больш чым на 32 мільёны рублёў. У гэтай сітуацыі ўлады ўвялі для «Белвеста» і яго беларускай мацярынскай кампаніі забарону на ліквідацыйныя дзеянні.
https://nashaniva.com/370986
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370986
Рэчыцкія прапагандысты апалчыліся на лялек Лабубу
Папулярны ва ўсім свеце трэнд, у тым ліку і ў Беларусі, абурыў работніка газеты Яўгена Капбу, які, дарэчы, пазіцыянуе сябе не толькі як журналіст, але і як пісьменнік-фантаст, заўважыў @flagshtok.
https://nashaniva.com/370978
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370978
Як сілавікі на чале з Карпянковым крышавалі наркагандляроў і засталіся беспакаранымі
«Што ты за х..ню нейкую нясеш? Заткніся, б..дзь! Што ты за даў..ёб? Адкуль ты ўзяўся, б..ць? За крышу хабар, б..дзь! Ідзі на х..й!» — адказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў на просьбу журналіста @buroBY пракаментаваць тое, што ў ГУБАЗіКу атрымлівалі сотні тысяч даляраў ад наркагандляроў.
https://nashaniva.com/370971
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370971
У Мінску з'явіўся чарговы помнік міліцыянеру
У сталіцы іх ужо шэсць.
https://nashaniva.com/370965
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/37096
На перадсмяротным відэа з калоніі быў не Ашурак
З'явіліся новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі. Расказвае @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/370958
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370958
«У вас ёсць 12 гадзін, каб збегчы з жонкай і дзіцем. Мы бліжэй да вас, чым ваша сонная артэрыя»
Масад тэлефанаваў генералам КВІР падчас атакі.
https://nashaniva.com/370950
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370950
З’явілася жахлівае відэа з аэрапорта «Шарамеццева», дзе беларус кінуў дзіця аб падлогу
У маскоўскім аэрапорце адбылося шакуючае здарэнне: мужчына напаў на двухгадовага хлопчыка і моцна ўдарыў яго аб падлогу.
Паводле паліцыі, мужчына знаходзіўся пад наркотыкамі.
Дзіця атрымала цяжкія траўмы: пералом пазваночніка і чэрапа. Хлопчык знаходзіцца ў коме.
Асцярожна: жорсткія кадры!
Тур паабяцаў кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады
Скаргі, якія немагчыма кантраляваць, зрабіліся галаўным болем для чыноўнікаў. Прапагандыст Ігар Тур вырашыў застрашыць тых, хто скардзіцца на ўлады: маўляў, у адказ дастанем усю вашу брудную бялізну.
https://nashaniva.com/370937
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370937
Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме
У аэрапорце «Шарамеццева» неадэкватны мужчына падышоў да чужога дзіцяці, узяў яго на рукі і з сілай кінуў аб падлогу. Мужчыну затрымалі.
https://nashaniva.com/370942
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370942
Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку
Аляксандра (Алекса) Ашурка вядомая ў беларускай танцавальнай супольнасці. Яе асудзілі па народным 342-м артыкуле.
https://nashaniva.com/370925
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370925
«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы
Малады беларускі доктар Уладзімір Пікірэня з'ехаў з краіны пасля свайго звальнення з Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 2022 годзе. З тых часоў медык папрацаваў у клініках Узбекістана, дзе людзі хутчэй звяртаюцца да чараўнікоў, чым да псіхіятраў, і ў Польшчы, дзе дактары атрымліваюць добрыя заробкі. Пра свае ўражанні аб прафесіі ў дзвюх гэтых краінах ён расказаў @nashaniva.
https://nashaniva.com/370600
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370600
На вайне ва Украіне загінуў 61-гадовы глыбачанін. Ён ваяваў за Расію
Іван Кірдзяшкін загінуў на вайне за 8 дзён да свайго 62-годдзя, піша @vitebsk_info.
https://nashaniva.com/370931
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370931
ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі адмовіўся маўчаць: новая заява / Тэракт у царкве: дзясяткі загінулых
Лукашэнка маўчыць, а Сяргей Ціханоўскі працягвае гаварыць: новыя гучныя заявы. Як і чаму міністр культуры Беларусі Руслан Чарнецкі аказаўся ў калоніі? Цынічная заява Наталлі Эйсмант і загадкавыя намёкі Івана Церцеля. Пра што кажа муж Наталлі Пяткевіч? Вадзім Пракоп’еў звярнуўся да Ціханоўскага: чаго ён хоча? Пра што папярэдзілі беларусаў? Новая гучная справа: каго затрымалі і за што? Сумна вядомы міністр Лукашэнкі атрымаў чарговае цёплае месца: куды прыстроілі пенсіянера ў пагонах? Марыя Калеснікава, яе сустрэча з бацькам і Раман Пратасевіч: што стала вядома толькі цяпер?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=bjhVOVxExDs
Пазняк прыгадаў пра Ціханоўскага як «чалавека Масквы на спецзаданні ў Беларусі», але дапусціў ягонае выпраўленне
Пасля ранейшага безапеляцыйнага сцвярджэння, што ўлады «выпускаюць толькі прарасійскіх людзей, а не беларускіх патрыётаў», ветэран беларускага руху Зянон Пазняк паглядзеў прэс-канферэнцыю Сяргея Ціханоўскага, якая адбылася на другі дзень пасля ягонага вызвалення з турмы, і значна падкарэктаваў сваю пазіцыю ў бок яе змякчэння.
https://nashaniva.com/370993
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370993
Хлопец кінуў свае красоўкі ў кантэйнер Чырвонага Крыжа ў Мюнхене. Праз тыдзень іх ужо прадавалі ў сэкандзе ў Босніі
Нямецкі блогер вырашыў даведацца, куды адпраўляюцца рэчы з кантэйнераў для дабрачыннага збору, і быў вельмі здзіўлены.
https://nashaniva.com/370982
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370982
Трамп заявіў пра жаданне здзелкі з Расіяй. А ў Зяленскага ён запытае, што ў яго чуваць
Сам прэзідэнт ЗША цяпер накіроўваецца на саміт НАТА ў Нідэрланды.
https://nashaniva.com/370984
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370984
Трамп — Ірану і Ізраілю: Якога д'ябла яны гэта робяць?
Прэзідэнт ЗША спачатку заявіў, што Ізраіль не плануе наносіць удары па Іране. Да гэтага амерыканскі лідар правёў тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.
https://nashaniva.com/370973
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370973
Блогерка Баба Нюра развялася з мужам-дальнабойшчыкам і сышлася з гітарыстам «Драздоў»
Ганна Клінцэвіч, больш вядомая як Баба Нюра, актыўна гастралюе з гуртом «Дразды». Таму не дзіўна, што менавіта ў калектыве сустрэла новае каханне. Але падпісчыкі яе не зразумелі.
https://nashaniva.com/370964
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370964
Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку
Дом у маляўнічых мясцінах непадалёк ад Мінску маладзёны набылі праз аўкцыён. Цяпер яны актыўна працуюць на ўчастку: пілуюць дрэвы і вывозяць смецце. Цалкам працэс пакупкі і акультурвання ўчастку энтузіясты апісваюць у тыктоку.
https://nashaniva.com/370913
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370913
Пятрухін прызнаў, што 17-гадовага выкрывацеля Лібера выкарысталі спецслужбы. Але ёсць нюанс
Аналізуючы сітуацыю з фэйкавымі абвінавачваннямі ў бок Паўла Лібера, якія з падачы непаўналетняга хлопца распаўсюджваў сам Пятрухін, блогер перадусім бачыць віну «Белпола».
https://nashaniva.com/370954
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370954
У Дняпры ад удару балістычных ракет пацярпеў цягнік Адэса — Запарожжа
Таксама пашкоджаныя інтэрнат, гімназія, адміністратыўны будынак.
Ëсць загінулыя і параненыя.
Кім Чэн Ын будуе велізарны ваенны завод для Пуціна
Кім Чэн Ын, відаць, аддаў загад на будаўніцтва найбуйнейшага зброевага завода Паўночнай Карэі. Пра гэта сведчыць аналіз спадарожнікавых здымкаў амерыканскай кампаніі Planet Labs.
https://nashaniva.com/370946
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370946
У Мінску выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку
Мінскія ўлады паднялі тарыфы на эвакуацыю аўто за няправільную паркоўку. Значна выраслі таксама расцэнкі на захоўванне адбуксіраванага аўтамабіля на ахоўваемай стаянцы. Вось колькі цяпер дадаткова да штрафаў ДАІ.
https://nashaniva.com/370943
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370943
Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў
З беларускай турмы вярнуўся ў Рыгу палітвязень, грамадзянін Латвіі Дзмітрый Міхайлаў. Яго злачынствам была крытыка рэжыму ў інтэрнэце. Мужчыну арыштавалі праз паўтара года пасля выказаных каментарыяў, далі чатыры гады.
https://nashaniva.com/370934
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370934
Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію
У спісе загінулых украінскага праекта «Хачу жыць» канал @vitebsk_info знайшоў прозвішча Сяргея Віктаравіча Калінцава, 1982 года нараджэння.
https://nashaniva.com/370935
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370935
Трамп абвясціў, што рэжым спынення агню паміж Ізраілем і Іранам набыў моц
«Перамір’е ўступіла ў сілу. Калі ласка, не парушайце яго!» — напісаў ён.
Чаму цяпер уся ўвага накіравана на Армузскі праліў — 150-кіламетровую паласу, якая ўплывае на сусветныя цэны на нафту
Інвестары ва ўсім свеце пільна сочаць за вузкім марскім шляхам на Блізкім Усходзе, асцерагаючыся, што блакада Армузскага праліва можа парушыць глабальныя пастаўкі і цэны на нафту.
https://nashaniva.com/370905
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370905
Трамп заявіў аб спыпенні агню паміж Іранам і Ізраілем
«Ізраіль і Іран прыйшлі да мяне амаль адначасова і сказалі: «Мір». Я ведаў, што час прыйшоў», — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.
https://nashaniva.com/370927
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370927