Стваральніка ініцыятывы «письмо.бeл» Аляксандра Лыкшына паўторна арыштавалі. Ён у СІЗА
У сярэдзіне лістапада ў Жодзіне арыштавалі Аляксандра Мазура, Паўла Каранюхіна і былога палітвязня Аляксандра Лыкшына, паведамляе @viasna96. Па версіі КДБ, усе яны яны маюць дачыненне да «письмо.бeл».
https://nashaniva.com/358173
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аляксандр Глеб паедзе агітаваць за Лукашэнку
Ён возьме ўдзел у праўладным «Марафоне адзінства» ў Мазыры.
https://nashaniva.com/358170
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны
Гаворка ідзе пра таемныя праекты амерыканскай выведкі пад кодавымі назвамі MK-Ultra, Bluebird і Artichoke, якія суправаджаліся масавымі неэтычнымі эксперыментамі над людзьмі з мэтай стварэння ідэальных методык допытаў і цалкам «праграмаваных» суперагентаў. У свабодны доступ трапілі некалькі дзясяткаў раней не раскрытых дакументаў. Вось што ў іх напісана.
https://nashaniva.com/358049
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам
Яна ўказвае на тое, што каля самалёта ўзарвалася зенітная ракета.
https://nashaniva.com/358163
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні
Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца.
https://nashaniva.com/358153
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Вілейцы з'явіўся ліхтар, якому трэба ціснуць руку
У адказ ён здыме капялюш і запаліць святло.
https://nashaniva.com/358154
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю
Супрацоўніца Слуцкага сыраробнага камбіната пахвалілася ў тыктоку прадуктамі, якія на прадпрыемстве выдалі ў якасці навагодняга падарунка.
Шчодрасць камбіната сапраўды ўражвае — на дваіх з мужам у жанчыны атрымалася столькі ўсяго, што ўлезе не ў кожны халадзільнік.
https://nashaniva.com/358149
Без VPN — па гэтай спасылцы.
60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне
Беларускаму добраахвотніку ва Украіне з пазыўным Бача сёлета споўнілася 60 гадоў. Ён правёў два з лiшкам гады на фронце, дзе ў дзень 59-годдзя ледзь не загінуў ад «прылёту» за пару метраў ад яго. Сярод iншага, Бача ўмацоўваў дысцыпліну сярод маладых салдат і нават спрабаваў увесці абавязковае выкарыстанне беларускай мовы. Пра свой досвед на вайне i не толькi добраахвотнік расказаў @tribuna_by.
https://nashaniva.com/358144
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі
Новыя санкцыі могуць даць новай адміністрацыі абранага прэзідэнта Дональда Трампа больш рычагоў у перамовах з Уладзімірам Пуціным па спыненні вайны супраць Украіны.
https://nashaniva.com/358138
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек
Галоўны рэжысёр Лялечнага тэатра Яўген Карняг расказаў, што думае пра ажыятаж на свае спектаклі, ці будзе пераносіць іх на большую пляцоўку, як жыў у вёсцы і ці хапае яму грошай на жыццё.
https://nashaniva.com/358137
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай
На кадрах з бразільскіх лясоў — голыя мужчыны з доўгімі палкамі. Па інфармацыі Нацыянальнага фонду карэнных народаў (Funai), яны належаць да так званага племя Масака (яно названае так у гонар ракі, якая працякае праз гэтую тэрыторыю).
https://nashaniva.com/358135
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу
Вось што паказвае аналіз пашкоджанняў.
https://nashaniva.com/358133
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Маляваныч расказаў, чым адкупляўся ад даішнікаў
«Гэта вырашала ўсё», — расказаў ён @belsat.
https://nashaniva.com/358075
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт
Сухагруз, меркавана, накіроўваўся ў сірыйскі порт Тартус для вывазу расійскай вайсковай тэхнікі і рыштунку.
https://nashaniva.com/358127
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў
У цяперашніх рэаліях гэта знак своеасаблівай павагі і набліжанасці да палітыка. А з боку складальнікаў спісу — дэманстрацыя таго, што Лукашэнку падтрымліваюць прадстаўнікі максімальна шырокага спектра сфер, ад культуры да спорту, ад медыцыны да арміі.
https://nashaniva.com/358126
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стала вядома, хто хаваецца за псеўданімам галоўнай расійскай даносчыцы Ганны Карабковай
Яна пісала данос на «Белсат».
https://nashaniva.com/358171
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане
«Да высноў следства выбудоўваць якія-небудзь гіпотэзы было б няслушна».
https://nashaniva.com/358168
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў
«Цуд на Каляды адбыўся!»
https://nashaniva.com/358161
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?
Пра яўныя і схаваныя сэнсы — у новым выпуску «Фридман. Политика».
https://nashaniva.com/358141
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У ФСБ Расіі заявілі пра зрыў серыі замахаў на высокапастаўленых вайскоўцаў Мінабароны
Пасля забойства ў цэнтры Масквы расійскага генерала Ігара Кірылава ў ФСБ РФ заявілі, што прадухілі серыю замахаў на высокапастаўленых вайскоўцаў Мінабароны і членаў іх сем'яў. Замахі, паводле заявы ФСБ РФ, рыхтавалі спецслужбы Украіны.
https://nashaniva.com/358156
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Байдэн даручыў Пентагону паскорыць пастаўкі ўзбраенняў Украіне
«Хачу выразна заявіць: украінскі народ заслугоўвае жыць у міры і бяспецы», — сказаў прэзідэнт ЗША.
https://nashaniva.com/358150
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?
З 2025 года ў Еўрасаюзе вырастуць цэны на аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання. Гэта неабходна для таго, каб людзі больш куплялі электрамабіляў, попыт на якія сёлета пачаў прасядаць. Вось што гэта будзе значыць для нашага рынку.
https://nashaniva.com/357740
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі
Дзеля гэтага будаўніцтва тэрыторыю вывелі з ахоўнай зоны.
https://nashaniva.com/358142
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Усё проста: не здавайцеся. Салман Рушдзі напісаў кнігу, вярнуўшыся з мяжы жыцця і смерці
Аўтабіяграфічную кнігу «Нож: развагі пасля спробы забойства» Рушдзі напісаў, адыходзячы ад наступстваў замаху на сваё жыццё ў 2022 годзе.
https://nashaniva.com/358139
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі
Адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў за ўсю гісторыю стаў спартыўным дырэктарам клуба «Лакаматыў» з Плоўдзіва.
https://nashaniva.com/358136
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50
У Асмы быў дыягнаставаны востры міелаідны лейкоз — агрэсіўная форма раку, якая паражае касцяны мозг.
https://nashaniva.com/358130
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня
Таямніцы Ганны Благавай.
https://nashaniva.com/358132
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць
Працяг гісторыі.
https://nashaniva.com/358128
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты становяцца непрыдатныя нашмат хутчэй, чым лічылася раней
Новае кітайскае даследаванне ставіць пад пытанне дзеяздольнасць значнай часткі сусветных запасаў ядзерных МБР. Асабліва гэта тычыцца расійскага арсенала.
https://nashaniva.com/357807
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Што будзе з заробкамі ў 2025-м? І ці адключаць ютуб? Адказвае Чалы
«Лагічна было б пасля выбараў адмяніць цанавое рэгуляванне. Але гэта прывядзе да скачку цэн».
https://nashaniva.com/358080
Без VPN — па гэтай спасылцы.