У Італіі арыштавалі расійскіх шпіёнаў. Адной з задач было стварэнне карты месцаў, не ахопленых відэаназіраннем
Камунікацыя з расійскімі спецслужбамі адбывалася праз тэлеграм.
https://nashaniva.com/355797
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»
Дэпутат і член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук выказаў свой погляд на супольную гісторыі народаў Украіны, Расіі і Беларусі і практыку перапісвання падручнікаў па гісторыі.
https://nashaniva.com/355787
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 21 лістапада
Расія ўпершыню выкарыстала супраць Украіны балістычную ракету новага тыпу. Пра яе расказаў сам Пуцін
Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ? Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве. Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе. Выказаўся пра сітуацыю з Верамейчыкам і Віціс Юрконіс, а таксама літоўскія палітыкі
Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку КАРТЫ
Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны
Стала вядомая колькасць загінулых пасля першага ўдару ракетамі Storm Shadow па тэрыторыі Расіі
Марзалюк: Мяне раздражняе гэтая мантра — «у нас едіная історія, у нас едіный язык»
Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»
Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць выдаткі. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь
Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?
Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў
Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»
Гэта ракеты «Арэшнік» «у бяз'ядзерным гіпергукавым аснашчэнні».
https://nashaniva.com/355802
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Маргарыта Ляўчук нарэшце атрымала пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці
Амаль два тыдні гэтаму замінаў яе беларускі пашпарт.
https://nashaniva.com/355795
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Аб'явілі збор на падтрымку Васіля Верамейчыка
Яўгенія Верамейчык, жонка былога байца Палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, якога днямі затрымалі ў В'етнаме і неадкладна перадалі ў рукі лукашэнкаўскіх сілавікоў, адкрыла на платформе «Байсол» збор для патрэбаў зняволенага мужа.
https://nashaniva.com/355793
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мужчына збіў наведнікаў на пошце ў Дрыбінскім раёне. Адна жанчына памерла
Інцыдэнт адбыўся 21 лістапада ў аграгарадку Расна.
https://nashaniva.com/355780
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны
«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?»
https://nashaniva.com/355786
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Маск і Рамасвамі расказалі, як будуць скарачаць расходы. Вось чаму гэта можа моцна паўплываць і на Беларусь
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў бізнэсменам Ілану Маску і Вівеку Рамасвамі ўзначаліць новы Дэпартамент эфектыўнасці ўрада. 20 лістапада яны расказалі, чым і як будзе займацца дэпартамент.
https://nashaniva.com/355781
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Легенду Веткаўскага музея, вядомага краязнаўцу асудзілі ў Гомелі
Вырак выносіў былы следчы, які стаў суддзём літаральна некалькі месяцаў таму, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/355768
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Іранская студэнтка, якая ў знак пратэсту прайшлася ў споднім па ўніверсітэцкім кампусе, выйшла на волю
На думку праваабаронцаў, ключавую ролю ў вызваленні студэнткі адыгралі міжнародны ціск і рэзананс у СМІ.
https://nashaniva.com/355772
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве
В’етнам выдаў Беларусі былога каліноўца Васіля Верамейчыка. Мужчына апынуўся ў небяспечнай краіне, таму што быў вымушаны з’ехаць з Еўрасаюза — Літва абвясціла беларускага дабраахвотніка «пагрозай нацыянальнай бяспецы».
@NashaNiva пагутарыла з жонкай Васіля Яўгеніяй пра тое, як Верамейчык аказаўся чужым у Літве.
https://nashaniva.com/355763
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У сеціве з'явілася відэа, магчыма, першага ў гісторыі прымянення новых расійскіх балістычных міжкантынентальных ракет
На відэа бачна, што ракета раскрылася на 6 асобных блокаў.
Магчыма, менавіта інфармацыя пра падрыхтоўку пуску такіх ракет стаў прычынай учорашняга спынення працы замежных амбасадаў у Кіеве.
Сяргей Вазняк увайшоў у каманду Канапацкай
Запэўнівае, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў.
https://nashaniva.com/355755
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў
Першае забойства адбылося ў 2015 годзе.
https://nashaniva.com/355747
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Нягледзячы на спосаб легалізацыі трэба пазначаць і пратэсную дзейнасць»
Кіраўнік віленскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс пракаментаваў гісторыю Васіля Верамейчыка — былога каліноўца, якога В'етнам выдаў беларускаму КДБ — і тое, ці магчыма былому афіцэру, які падтрымаў пратэст, легалізавацца ў Літве.
https://nashaniva.com/355796
Без VPN — па гэтай спасылцы.
З'явілася відэа, як мужчына зрабіў пагром на пошце ў Дрыбінскім раёне. Збітая ім пенсіянерка памерла
Як сцвярджаюць сілавікі, чалавек быў псіхічна нездаровы.
Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі
Працяглая селекцыя памідораў зрабіла іх больш ураджайнымі, але забрала смак. Новае адкрыццё абяцае выправіць гэтую праблему.
https://nashaniva.com/355378
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ. Лукашэнка просіць прабачэння: што здарылася / Забіў першую сустрэчную: трагедыя пад Магілёвам
Галоўныя навіны дня. Аляксандр Лукашэнка заняўся выбарамі: выбачэнні, неверагодныя лічбы, а таксама новы загад беларускім прапагандыстам. Поспех спецслужбаў Лукашэнкі: як і каго яны затрымалі? Што адбываецца ў Гродне: пастка ў лесе і трэніроўка сілавікоў. Змены для мужчын-пенсіянераў: што мяняецца з наступнага года. Падарунак для Лукашэнкі: як будуць ахоўваць Мінск. Дзікая гісторыя пад Мазыром. Незайздросны лёс беларускага артыста: ад пратэстаў да ГУБАЗіК і песні пра Лукашэнку.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/bznlJ7UBk30
Стала вядомая колькасць загінулых пасля першага ўдару ракетамі Storm Shadow па тэрыторыі Расіі
Магчыма, сярод пацярпелых быў і генерал.
https://nashaniva.com/355798
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Куды небяспечна ехаць беларусам, якіх на радзіме пераследуюць за палітыку
Пасля затрымання былога каліноўца Васіля Верамейчыка ў В'етнаме многія задаюцца гэтым пытаннем. Ці можна беларусам, якія пакінулі радзіму праз пагрозу палітычнага пераследу, ехаць на адпачынак, напрыклад, у Турцыю і Індыю? Прыводзім падрабязныя карты.
https://nashaniva.com/355792
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Па-ўсякаму бывае. Так дзяржава вырашыла, так зрабіла»
Літоўскія чыноўнікі пракаментавалі @belsat справу Верамейчыка.
https://nashaniva.com/355790
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Расіі 49-гадовы рэжысёр зрабіў прапанову 17-гадовай актрысе
Сацсеткі абурыліся іх рамантычнымі здымкамі: «Госпадзе, на фота проста тата з дачкой, кашмар нейкі».
https://nashaniva.com/355773
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Вясна» патлумачыла, чаму правакатара Какойту прызналі палітвязнем
У дачыненні да Яўгена Катлярова было дапушчана найгрубейшае парушэнне правоў чалавека, сказалі праваабаронцы выданню @pozirkonline.
https://nashaniva.com/355776
Без VPN — па гэтай спасылцы.
❗️ Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт прэм'ер-міністр Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і міністра абароны Ёава Галанта
Іх падазраюць у здяйсненні ваенных злачынстваў у сектары Газа.
Лукашэнка дэманстратыўна дазволіў СМІ, каб тыя далі месца і час яго спойлерам
Адзін кандыдат у кандыдаты дазволіў другім кандыдатам у кандыдаты выказацца ў СМІ пра тое, як ідзе ў іх збор подпісаў. І пахваліць яшчэ раз Лукашэнку.
https://nashaniva.com/355767
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Расія ўпершыню выкарыстала супраць Украіны міжкантынентальную балістычную ракету. Што гэта можа змяніць
Улічваючы, што РС-26 «Рубеж» прызначана для дастаўкі зброі масавага паражэння, можна сказаць, што РФ правяла дэманстрацыю магчымасці ядзернага ўдару.
https://nashaniva.com/355761
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе
Учора стала вядома, што былога каліноўца Васіля Верамейчыка затрымалі ў В’етнаме і выдалі спецслужбам Лукашэнкі. Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак расказаў, што ў гэтай гісторыі пайшло не так.
https://nashaniva.com/355751
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду
20 лістапада адбыўся рэліз постапакаліптычнага шутара «S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl», які фанаты чакалі 14 гадоў. Стваральнікі прысвяцілі гульню «ўсім, хто абараняў і абараняе Украіну».
https://nashaniva.com/355752
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пасля серыі землятрусаў на паўвостраве Рэйк'янес у Ісландыі пачалося чарговае вывяржэнне
Улады эвакуіруюць горад Грындавік.