Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму
Марыя Канановіч — самая сталая жыхарка Беларусі па пашпарце.
https://nashaniva.com/360380
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларускаму бізнэсмену пагражае да 12 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах
Алег Самародскі кіраваў двума бізнэсамі, а цяпер быў арыштаваны па палітычных артыкулах. Неўзабаве яго будуць судзіць.
https://nashaniva.com/360349
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Спёка ў Еўропе забярэ мільёны жыццяў. Якія гарады самыя небяспечныя
Змена клімату можа прывесці да павелічэння колькасці смяротных выпадкаў ад спёкі ў Еўропе на 2,3 мільёна чалавек да 2099 года, падлічылі навукоўцы.
https://nashaniva.com/360371
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ва Украіне загінуў беларус-снайпер Аляксандр Новік
Гэта адбылося 20 студзеня падчас выканання баявога задання ў Луганскай вобласці.
https://nashaniva.com/360376
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Паўночнакарэйскіх салдат адводзяць ад лініі фронту ў Курскай вобласці
Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, у адным з выпадкаў паўночнакарэйцы выпадкова атакавалі расійскія пазіцыі.
https://nashaniva.com/360364
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як ахоўнік Лукашэнкі аказаўся на адным здымку з вядомымі беларускімі добраахвотнікамі
На прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі 26 студзеня сярод карэспандэнтаў вылучаўся моцны хлопец з мікрафонам-пятлічкай на лацкане пінжака. Журналісты @reformby вырашылі даведацца, хто гэта, і знайшлі нечаканае.
https://nashaniva.com/360369
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Вучня не адпусцілі дадому з болем у жываце — усё скончылася аперацыяй
Маці хлопца не разумее, чаму ў той дзень ёй ніхто не патэлефанаваў са школы і не паведаміў пра стан сына. Яна ўжо напісала звароты ў адміністрацыю навучальнай установы і раёна, а таксама атрымала адказы.
https://nashaniva.com/360359
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як выглядае самы маленькі ліфт у Мінску
Дом, дзе ён знаходзіцца, цудоўна ведаюць не толькі беларусы.
https://nashaniva.com/360360
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Сыдзіце на транзіт». Латушка звярнуўся да Лукашэнкі, Рыжанкова і Пяткевіч
«Калі вы сапраўды лічыце, што для вас Беларусь уяўляе каштоўнасць і важная дзяржаўнасць нашай краіны, ёсць толькі адзін спосаб».
https://nashaniva.com/360343
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Дзяўчына арандавала на дзень народзінаў замак пад Мінскам — і ўзарвала тыкток
Каментатары жартуюць, што так звычайна пачынаюцца фільмы жахаў: «Кампанія сяброў паехала ў стары замак адсвяткаваць дзень народзінаў…».
https://nashaniva.com/360322
Без VPN — па гэтай спасылцы.
А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі
Як стала вядома «Нашай Ніве», у 2025 годзе можна чакаць выхаду на рынак нерэгулярных пасажырскіх перавозак новага агрэгатара, над якім працуюць у кампаніі A1. Гэта не першая спроба тэлекамунікацыйнага правайдара заняцца гэтым бізнэсам.
https://nashaniva.com/360176
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Заснаваны беларусам самы дарагі малады стартап у свеце прапануе зліцца з TikTok
Гэтая здзелка можа спадабацца адміністрацыі Дональда Трампа і выратаваць папулярную кітайскую сацсетку.
https://nashaniva.com/360301
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце
Песня, якую выконваюць дзве расійскія школьніцы, запаланіла інтэрнэт. А пра каго ў ёй спяваецца?
https://nashaniva.com/360333
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ён на наступны тэрмін не будзе абірацца». Словы Карпянкова цяпер успрымаюцца інакш
Словы Лукашэнкі 26 студзеня аналізуе Мікола Бугай.
https://nashaniva.com/360336
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Стала вядома, хто тая грамадзянка ЗША, якую нядаўна вызваліў Лукашэнка
У нядзелю, 26 студзеня, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў пра вызваленне ў Беларусі амерыканскай грамадзянкі Анастасіі Нюфер. Прычыны затрымання дыпламат не назваў, але падкрэсліў, што Анастасія — «бязвінная амерыканка». @zerkalo_io даведалася, што гэта за жанчына.
https://nashaniva.com/360340
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Старшыня Мінгарсавета расказаў, колькі павінен каштаваць талончык, каб праезд у грамадскім транспарце акупаўся
Чыноўнік сцвярджае, што паездка на тралейбусе ці ў метро ў сталіцы павінны каштаваць амаль як таксі.
https://nashaniva.com/360389
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Затрыманы дырэктар Рэчыцкага метызнага завода
@flagshtok паведамляе, што Віктара Самончыка наўпрост з працоўнага месца сёння ў кайданках вывелі сілавікі.
Прычына затрымання невядомая.
Працоўны калектыў з трывогай успрыняў затрыманне кіраўніка, які ўзначальвае завод 13 гадоў. Рабочыя мяркуюць, што падтэкст можа быць палітычным: Самончык не хацеў звальняць іншадумцаў.
Тур: Беларускія спецслужбы будуць падтрымліваць «апазіцыю да апазіцыі»
Спрыянне будзе «ад медыйнага да аператыўнага», абяцае звязаны са спецслужбамі прапагандыст.
https://nashaniva.com/360377
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Што Саакашвілі казаў Лукашэнку, каб вызвалілі палітвязняў
Пра свой досвед удзелу ў вызваленні палітвязняў @radiosvaboda расказаў Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, дарадца Святланы Ціханоўскай.
https://nashaniva.com/360365
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Літовец, якога абвясцілі на радзіме ў вышук, знайшоўся ў Беларусі
Ён быў «незалежным» назіральнікам на так званых выбарах.
https://nashaniva.com/360372
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы
У пачатку снежня ў міліцыю звярнуўся мужчына і паведаміў, што не змог трапіць у кватэру, якую ён набыў некаторы час таму. Былыя ўладальнікі на сувязь не выходзілі, на званкі не адказвалі, уваходныя дзверы ў кватэру былі замкнёныя знутры.
https://nashaniva.com/360368
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Маркаў абвінаваціў Google у «інфармацыйных правакацыях супраць прэзідэнцкіх выбараў» і хоча зрабіць беларускі Раскамнагляд
Улады накіравалі карпарацыі Google ліст з прэтэнзіяй аб умяшаннях у выбары. Акрамя таго, міністр інфармацыі заявіў, што хоча мець «інструменты, якія будуць наўпрост уздзейнічаць — як у Расіі, праз Раскамнагляд», піша @pozirkonline.
http://nashaniva.com/360363
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед
У Мазыры знаходзіцца буйны нафтаперапрацоўчы завод. Паводле Уладзіміра Зяленскага, у пачатку вайны Лукашэнка выбачаўся перад украінцамі і прапаноўваў Зяленскаму ўдарыць у адказ па Мазырскім НПЗ.
https://nashaniva.com/360358
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Луч» выпусціў новую калекцыю ў стылі слуцкіх паясоў
Кожная мадэль выходзіць са скуранымі папружкамі, якія ўпрыгожаныя арыгінальнымі ўзорамі. Да іх прыкладаюцца і зменныя шаўковыя шалікі, выкананыя ў падобным стылі.
https://nashaniva.com/360344
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Замест «карнавальнага шэсця» Ціханоўскай Пазняк і Усаў правялі ў цэнтры Варшавы сваю масавую акцыю
Нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь» сабраўся ля помніка Касцюшку.
https://nashaniva.com/360350
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка пра прэзідэнта Колю, сваю любоў да сабакі і Марыю Калеснікаву: ВІДЭА / Бяда пад Брэстам
«Выбары» прэзідэнта Беларусі: колькі набраў Лукашэнка і чым адзначыўся яго шпіц Умка. Вялікая прэс-канферэнцыя Лукашэнкі: гучныя заявы пра сыноў Мікалая і Віктара, і пра свайго сабаку і Наталлю Эйсмант, пра закон і Марыю Калеснікаву. Сканаў былы дырэктар прадпрыемства «Пінскдрэў». Нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук, «Марафон адзінства» і вялікія грошы: што вядома? Беларуская пенсіянерка здзівіла ўсіх: што здарылася? Загадкавы суд у Гомелі. Трагедыя ў Брэсцкай вобласці.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=-OSMuXHBBLY
Старшыня «Грамады» Вільскі знайшоў вінаватых у публікацыі фэйкавай заявы пра Ціханоўскую. І падумвае звяртацца ў паліцыю
Вільскі не разумее, адкуль узялася заява яго партыі аб непрызнанні Святланы Ціханоўскай. Яе тэкст быў кімсьці апублікаваны ў тэлеграм-канале партыі — а пасля кімсьці выдалены.
https://nashaniva.com/360337
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Спачатку грып, потым дэпрэсія? Вучоныя бачаць узаемасувязь
Запаленчыя працэсы могуць быць адной з прычын дэпрэсіі. Гэтая гіпотэза набывае ўсё больш доказаў і, магчыма, у будучыні дэпрэсію будуць лячыць з дапамогай супрацьзапаленчых прэпаратаў.
https://nashaniva.com/360124
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кірыла Буданаў на сакрэтнай нарадзе папярэдзіў аб пагрозе існаванню Украіны, калі не будзе перамоў
У ГУР гэта абвяргаюць.
https://nashaniva.com/360308
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Арына Сабаленка трапіла ў скандал з-за дзіўнага стаўлення да выйгранага трафея
Паводзіны спартсменкі і яе каманды выклікала хвалю абурэння сярод заўзятараў і тэніснай супольнасці.
https://nashaniva.com/360338
Без VPN — па гэтай спасылцы.