nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Калі вы ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як

Тыя, хто працуе афіцыйна ў Польшчы і Літве, незалежна ад таго, якое ў вас грамадзянства, пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,2—1,5% падаходнага падатку на дзейнасць грамадскіх арганізацый.

Нічога свайго вы не патраціце — вы проста маеце права мэтава скіраваць частку ўжо сплачанага вамі падаходнага падатку на тыя ці іншыя грамадскія мэты на ваш выбар. І робіцца гэта проста, зойме вам адну хвіліну.

Калі ласка, сёлета падтрымайце падаткам менавіта беларускія ініцыятывы. Вось як гэта робіцца. Сёння даём інструкцыю для Літвы. Праз пару дзён мы змесцім аналагічную інструкцыю для беларусаў Польшчы.

https://nashaniva.com/361618

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361618

Читать полностью…

Наша Ніва

МЗС Малдовы выставіла відэа, як расійскага пасла выклікалі для тлумачэнняў

Паслу Расіі ў Малдове Алегу Озераву дэманструюць рэшткі дрона, збітага на тэрыторыі краіны. На іх напісана па-руску «Герань-2».

https://nashaniva.com/361637

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361637

Читать полностью…

Наша Ніва

«Маглі абліць вядром вады, а потым ударыць электрашокерам»

Нядаўнія адміністрацыйна зняволеныя расказалі @viasna96 пра цяперашнія ўмовы ўтрымання. Як прымушаюць прысядаць голым падчас праверак, як робяць уколы праз «кармушкі», як катуюць холадам у камерах РУУСа, пра беларуса-«вагнераўца» на Акрэсціна і пра тое, якія сродкі катаванняў выкарыстоўваюць у КДБ і ГУБАЗіКу.

https://nashaniva.com/361628

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361628

Читать полностью…

Наша Ніва

«Мне здаецца, што я ў большай рэальнасці знаходжуся». Зяленскі падзяліўся падрабязнасцямі сваёй учарашняй размовы з Трампам

Украіна не будзе прымаць якія-небудзь двухбаковыя мірныя перамовы без удзелу Украіны. Акрамя таго, для Украіны важна, каб за сталом перамоваў былі і еўрапейскія партнёры.

https://nashaniva.com/361626

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361626

Читать полностью…

Наша Ніва

Палітвязня, які заплаціў уладам 31 біткоін кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў

Суд над айцішнікам Аляксандрам Зіязэтдзінавым быў яшчэ ў сакавіку 2024 года, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.

https://nashaniva.com/361621

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361621

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўны расійскі разведчык заклікаў прааналізаваць магчымасць падзелу Украіны паміж суседнімі дзяржавамі

Маўляў, гэтага хоча не толькі Расія, але і іншыя яе суседзі.

https://nashaniva.com/361616

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361616

Читать полностью…

Наша Ніва

Планы Трампа па Украіне азначаюць рахунак на $3 трыльёны для еўрапейскіх саюзнікаў

Якую б мэту ні паставіў перад сабой прэзідэнт ЗША ў дачыненні да Украіны, зразумела адно: Еўропа не гатова ўзяць на сябе вялікую долю цяжару.

https://nashaniva.com/361596

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361596

Читать полностью…

Наша Ніва

Жужа вярнулася на запраўку

Па словах работнікаў запраўкі, фанаты Жужы абрывалі тэлефон новаспечанаму ўладальніку. Гэта і стала прычынай вяртання сабакі, піша @onlinerby.

Учора было паведамленне, што самы знакаміты сабака краіны знайшоў дом. Новы гаспадар адразу сказаў, што калі сабака будзе сумаваць, то яго прывязуць назад.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоваў, а для перадачы дрэнных навін Зяленскаму»

Былы міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс лічыць, што Украіну не чакаюць добрыя навіны на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

https://nashaniva.com/361599

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361599

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску прадаюцца некаторыя парковачныя месцы па цане кватэры

Абзавесціся домам для сваёй машыны можна ўсяго за пару тысяч даляраў. Але і ёсць вельмі дарагія варыянты.

https://nashaniva.com/361593

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/361593

Читать полностью…

Наша Ніва

Гэты мікрараён Мінска цяпер не пазнаць — забудавалі высоткамі

У мінскім мікрараёне Сцяпянка зараз узводзяць вялікі квартал панэльных шматпавярховікаў. Будуе жыллё МАПІД.

https://nashaniva.com/361592

Без VPN —
https://bit.ly/nashaniva#/361592

Читать полностью…

Наша Ніва

Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк

У сеціве распаўсюджваецца інфармацыя, што міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў нібыта даводзіцца родным дзядзькам украінскаму палітыку Аляксандру Кубракову.

@radiosvaboda разабралася, адкуль узялася гэтая навіна, а таксама сабрала факты і дакументы, якія яе абвяргаюць.

https://nashaniva.com/361585

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361585

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзярждэп ЗША заклікаў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

Дзяржсакратар назваў колькасць палітвязняў у краіне — 1300 чалавек.

https://nashaniva.com/361584

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361584

Читать полностью…

Наша Ніва

Не рэстаўрацыя, а пасмешышча. У Ружанах «зарэстаўравалі» рэзідэнцыю Сапегаў

Працы на фасадах усходняга, тэатральнага корпуса палаца скончыліся правалам — справа не толькі ў хімозным зялёным колеры, але і ў суцэльным непрафесіяналізме рэстаўратараў, якія ці то не ведаюць асноў, ці то ігнаруюць логіку.

https://nashaniva.com/361536

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361536

Читать полностью…

Наша Ніва

У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар Івана Мележа. На рускай мове

Летась Мележу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна».

https://nashaniva.com/361578

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361578

Читать полностью…

Наша Ніва

Украіна павінна паслаць Трампа на тры літары — крыніца The Times у Мінабароны Брытаніі

Апошнія крокі Злучаных Штатаў выклікалі недавер, а часам і гнеў у Еўропе.

https://nashaniva.com/361632

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361632

Читать полностью…

Наша Ніва

У красавіку ў Сашы Філіпенкі выйдзе новая кніга — па-беларуску

Прэм'ера беларускамоўнай версіі новай кнігі запланавана на красавік, рускамоўнай — на травень.

https://nashaniva.com/361633

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361633

Читать полностью…

Наша Ніва

Кітай спрабуе выступіць у ролі міратворцы ва Украіне. Вось як выглядае гэта прапанова

Пакуль ЗША і Расія рыхтуюцца да перамоў па ўрэгуляванні вайны ва Украіне, Кітай спрабуе заняць ролю пасрэдніка. Што ён прапануе і што за гэтым стаіць?

https://nashaniva.com/361606

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361606

Читать полностью…

Наша Ніва

«Падвергнуўся крытыцы за маладушнасць». Як улады вядуць спісы нелаяльных сілавікоў і спартсменаў

«Кіберпартызаны» паведамілі, што ва ўзламаных імі ўнутраных сетках дзяржаўных устаноў сустракаюцца спісы людзей пэўных прафесій, заўважаных у нелаяльнасці рэжыму Лукашэнкі. У якасці прыкладаў яны апублікавалі некалькі скрыноў з такіх спісаў, на якіх фігуруюць спартсмены і былыя супрацоўнікі сістэмы МУС.

https://nashaniva.com/361624

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361624

Читать полностью…

Наша Ніва

«Стымулюе ўсіх на заводзе». Прапагандыст Тур патлумачыў, навошта ў арганізацыі паўсюль уладкоўваюць штатных супрацоўнікаў КДБ

Маўляў, апаненты рэжыму наіўна думаюць, што гэта для барацьбы з іншадумствам супрацоўнікаў, а насамрэч мэта больш высакародная.

https://nashaniva.com/361620

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361620

Читать полностью…

Наша Ніва

83-гадовую жыхарку Оршы напалохалі тым, што яна фінансуе вайну ва Украіне. І забралі 200 тысяч рублёў

Жанчына пагадзілася «задэклараваць» усе наяўныя грошы, якія былі ў яе дома.

https://nashaniva.com/361612

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361612

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, калі і дзе ФСБ завербавала топавага супрацоўніка СБУ

Учора стала вядома, што СБУ выкрыла ў сваіх жа шэрагах расійскага агента — кіраўніка штаба Антытэрарыстычнага цэнтра. Затрымліваў яго асабіста кіраўнік СБУ Васіль Малюк. Гісторыя ўжо стала адным з найбуйнейшых шпіёнскіх скандалаў ва Украіне.

https://nashaniva.com/361608

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361608

Читать полностью…

Наша Ніва

СК заявіў, што правярае данос Ціманоўскай на былога мужа

СК выпусціў адмысловае паведамленне, дзе адказаў на заяву бягухі, якая ў сацсетках распавяла пра выхады на пратэсты ў 2020 годзе былога мужа і тэгнула пры гэтым акаўнты сілавікоў.

https://nashaniva.com/361601

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361601

Читать полностью…

Наша Ніва

Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі

Як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу, распавядае @viasna96.

https://nashaniva.com/361595

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361595

Читать полностью…

Наша Ніва

Сын Асада расказаў пра падзеі напярэдадні ўцёкаў яго бацькі з Сірыі

Башар Асад пакінуў Дамаск пасля сустрэчы з чыноўнікам з Расіі.

https://nashaniva.com/361591

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361591

Читать полностью…

Наша Ніва

Попыт на нафту і вугаль дасягне піку ў 2030-м і пачне спадаць

Спажыванне энергіі да сярэдзіны стагоддзя павялічыцца амаль на чвэрць, але гэта не азначае, што будучыня за выкапнёвым палівам.

https://nashaniva.com/361522

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361522

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала вызваленне амерыканца і палітвязняў

Нядаўняе вызваленне Беларуссю грамадзяніна ЗША — не адзіная такая просьба новай адміністрацыі ў Вашынгтоне, заявіла Эйсмант.

https://nashaniva.com/361587

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361587

Читать полностью…

Наша Ніва

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

«Нічога пра Беларусь без беларусаў».

https://nashaniva.com/361583

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361583

Читать полностью…

Наша Ніва

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі

Аляксей «Казка» Каваленка правёў 25 дзён за кратамі, але не крыўдзіцца на беларускіх сілавікоў.

https://nashaniva.com/361507

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361507

Читать полностью…

Наша Ніва

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным

«Гэта, вядома, наватарскі падыход да перамоваў — пайсці на вельмі вялікія саступкі яшчэ да іх пачатку. Нават Чэмберлен ў 1938 годзе не апускаўся так нізка. І той Мюнхен скончыўся дрэнна».

https://nashaniva.com/361576

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361576

Читать полностью…
Subscribe to a channel