Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Гомельскую пенсіянерку ўратавала ад махляроў толькі няўменне захоўваць таямніцу
Жанчыне патэлефанавалі на хатні тэлефон нібыта супрацоўнікі «Энерганагляду». Яны расказалі, што зараз ідзе масавая замена лічыльнікаў, якая каштуе немалых грошай. Але жанчыне пашчасціла трапіць на акцыю па бясплатнай замене абсталявання. Гэта аказалася той прынадай, на якую даверлівая пенсіянерка і трапіла.
https://nashaniva.com/361926
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361926
ВІДЭАНАВІНЫ: Дыпламат расказаў пра стан здароўя Лукашэнкі / У чым вінаватыя беларускія чыноўнікі: падрабязнасці
У Лукашэнкі вялікая нарада: пра што гаварылі і ў чым цяпер вінаватыя прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў? Перамовы ў Мінску: Лукашэнка гатовы вызваліць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву? Новая ідэя беларускага Міністэрства ўнутраных спраў. Трагедыя ў Мінску. За што судзяць настаўніцу беларускай мовы? Чым хваліцца беларускі міністр адукацыі Іванец і да чаго тут Лукашэнка?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=ZeD8vAxyElg
Пасажырскі самалёт авіякампаніі Delta Airlines перакуліўся падчас пасадкі ў аэрапорце канадскага Таронта
Папярэдне, гаворка ідзе пра лайнер Bombardier CRJ 900, ён прыбыў у горад з Мінеапаліса.
Паводле звестак City News, 8 чалавек пацярпелі. Прычыны надзвычайнага здарэння не ўдакладняюцца.
https://nashaniva.com/361923
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361923
У цэнтры Батумі ў ДТЗ загінула 25-гадовая беларуска
Яе хлопец атрымаў цяжкія траўмы, даведаўся @pozirkonline.
https://nashaniva.com/361920
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361920
«Суд стаў неахвотна прымаць». Жыхароў Гомельшчыны сталі радзей судзіць за «экстрэмізм»
Пра скарачэнне колькасці адміністрацыйных спраў за палітыку паведаміла крыніца выдання «Флагшток», звязаная з сілавымі структурамі аднаго з раёнаў Гомельскай вобласці.
https://nashaniva.com/361907
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361907
Галоўнае за 17 лютага
Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?
Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries
Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай
Па Мінску будуць правяраць «дармаедаў» і тых, хто працуе за мяжой
Пазняк пра 1990-я: «Ніхто не зрабіў большай шкоды для нацыянальных інтарэсаў Беларусі, чым гэта істота». Пра каго ён?
У Беларусі пачалі прадаваць седан «бізнэс-класу» ад Lada, на які спрабавалі перасадзіць расійскіх чыноўнікаў. Што за ён і колькі каштуе
Агент Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў
У Беларусі ФСБ затрымала сына «вагнераўца», якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве з легіёнам «Свабода Расіі»
«Існуе праект па стварэнні адзінага каталога франшыз Саюзнай дзяржавы». Як у Беларусь заходзяць расійскія сеткі крам і кафэ
Праўладны спявак дамовіўся, каб у туалеце кавярні гучала яго песня
У расійскай вобласці назвалі колькасць тых, хто загінуў на вайне ва Украіне. Яна нашмат большая, чым было вядома па падліку «Медыязоны»
Мяркуючы па лічбах з Астрахані, Расія страціла ўжо каля 150 тысяч вайскоўцаў забітымі.
https://nashaniva.com/361913
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361913
Па Мінску будуць правяраць «дармаедаў» і тых, хто працуе за мяжой
Будучую «адпрацоўку» анансаваў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
https://nashaniva.com/361906
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361906
Ілля Шкурын пераходзіць у варшаўскую «Легію»
25-гадовы беларус будзе каштаваць сталічнаму клубу каля 1,5 мільёна еўра, што зробіць яго найдаражэйшым форвардам «Легіі» і трэцім самым дарагім унутраным трансферам у польскай Экстракласе.
https://nashaniva.com/361900
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361900
У Беларусі пачалі прадаваць седан «бізнэс-класу» ад Lada, на які спрабавалі перасадзіць расійскіх чыноўнікаў. Што за ён і колькі каштуе
«Сімвал імкнення да новых вяршыняў» — так дылеры апісваюць флагманскую мадэль ад АўтаВАЗа, якую пачалі прадаваць у Беларусі. А што насамрэч?
https://nashaniva.com/361867
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361867
Пажар на Чарнобыльскай АЭС дагэтуль не патушылі
Па стане на 13:00 захоўваюцца тры ачагі тлення.
https://nashaniva.com/361889
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361889
Ватыкан паведаміў пра складаную клінічную сітуацыю са здароўем Папы Францішка
Пантыфік у мінулую пятніцу быў шпіталізаваны ў рымскую бальніцу.
https://nashaniva.com/361885
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361885
Украіна нічога не ведала пра перамовы ў Саудаўскай Аравіі і не будзе іх прызнаваць
Украіна не будзе ўдзельнічаць у перамовах паміж ЗША і Расіяй аб спыненні вайны ва Украіне на гэтым тыдні ў Саудаўскай Аравіі.
«Украіна ўдзельнічаць не будзе. Украіна пра гэта нічога не ведала. Украіна расцэньвае любыя перамовы аб Украіне без Украіны як беспаспяховыя, і мы не можам прызнаць... Ніякіх дамоўленасцяў пра нас без нас», — сказаў Уладзімір Зяленскі.
Сам ён плануе ў сераду наведаць Саудаўскую Аравію.
«Толькі скажыце, хто вам перашкаджае — галава адразу зляціць з любога». Лукашэнка паабяцаў «жорстка падтрымліваць» прыватны бізнэс
На нарадзе сярод іншых была і заснавальніца расійскага маркетплэйса Wildberries Таццяна Кім.
https://nashaniva.com/361870
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361870
«Праз 9 месяцаў узніклі пытанні». Паход у абменнік для 80-гадовага мужчыны скончыўся вялікімі непрыемнасцямі
Гісторыя пачалася яшчэ ў 2023 годзе. Мужчына паехаў у банк, каб абмяняць даляры, вярнуўся дадому і паспеў забыцца пра той візіт у абменнік. Але ў 2024 годзе да яго звярнуліся з пытаннем — дзе 100 даляраў, якія ён забраў з банка?
https://nashaniva.com/361860
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361860
Да 370 рублёў за анлайн-кансультацыю: папулярныя ў інстаграме дактары змагаюцца з кантролем цэн Мінздароўя
З 1 лютага Мінздароўя пачало рэгуляваць цэны на прыёмы дактароў у прыватных медыцынскіх цэнтрах. Папулярныя ў інстаграме беларускі дактары спрабуюць не губляць заробкі — прадаюць прыватныя анлайн-кансультацыі.
https://nashaniva.com/361876
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361876
Умовы прапанаванай эканамічнай дамовы паміж ЗША і Украінай выглядаюць кабальнымі
Брытанскае выданне The Telegraph сцвярджае, што атрымала праект папярэдняй дамовы ЗША з Украінай, датаваны 7 лютага 2025 года. Умовы гэтага кантракту, які тыдзень таму нібыта трапіў у Офіс Уладзіміра Зяленскага, азначаюць эканамічную каланізацыю Украіны з боку ЗША, юрыдычна замацаваную на нявызначаны тэрмін.
https://nashaniva.com/361919
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361919
Як Украіну шантажавалі ў Мюнхене і чаму сарвалася здзелка з ЗША
Украіне прапаноўвалі ў тэрміновым парадку падпісаць дамову аб падзеле сваіх нетраў з прыватнымі амерыканскімі кампаніямі. Дэлегацыю ставілі перад выбарам: ці неадкладнае падпісанне, ці ўкраінскія палітыкі не змогуць сустрэцца з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Вэнсам.
https://nashaniva.com/361918
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361918
ЗША могуць вывесці сваіх вайскоўцаў з краін Балтыі на фоне перамоў з Расіяй — Financial Times
Еўрапейцы тады ўстануць перад цяжкім выбарам.
https://nashaniva.com/361902
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361902
Еўропа можа накіраваць ва Украіну да 30 тысяч вайскоўцаў
Траціну з іх, магчыма, забяспечыць Францыя.
https://nashaniva.com/361915
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361915
ВІДЭАНАВІНЫ: Дыпламат расказаў пра стан здароўя Лукашэнкі / У чым вінаватыя беларускія чыноўнікі: падрабязнасці
У Лукашэнкі вялікая нарада: пра што гаварылі і ў чым цяпер вінаватыя прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў? Перамовы ў Мінску: Лукашэнка гатовы вызваліць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву? Новая ідэя беларускага Міністэрства ўнутраных спраў. Трагедыя ў Мінску. За што судзяць настаўніцу беларускай мовы? Чым хваліцца беларускі міністр адукацыі Іванец і да чаго тут Лукашэнка?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=ZeD8vAxyElg
⚡️Цэнтральную ролю ў арганізацыі перамоваў з амерыканцамі адыграў муж Наталлі Пяткевіч. Чаму ён?
Кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў не прысутнічаў на першай за доўгі час сустрэчы з амерыканцамі ў Мінску. Ці ўтрымаецца Рыжанкоў на пасадзе? А калі Дзмітрый Круты перасядзе ў крэсла прэм'ер-міністра, то Пяткевіч — натуральны кандыдат, каб узначаліць Адміністрацыю прэзідэнта.
https://nashaniva.com/361828
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361828
У рухавік самалёта «Белавія» пры пасадцы ў Брэсце трапіла птушка
Інцыдэнт адбыўся 17 лютага з самалётам «Эмбраер-175», які рабіў рэйс па маршруце Масква — Брэст.
https://nashaniva.com/361905
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361905
Беларус паспрабаваў атрымаць грамадзянства Украіны, бо ягоныя продкі ў 1918 годзе нібыта жылі ва УНР
Так у прынцыпе можна, але няпроста даказаць, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/361893
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361893
Зламыснікі стварылі фэйкавыя боты «Нашай Нівы» — не вядзіцеся!
Гэта фэйкі! «Наша Ніва» ўвогуле не мае ботаў для сувязі.
Ні ў якім разе не адпраўляйце ім інфармацыю!
Бяспечна камунікуйце з Рэдакцыяй праз тэлеграм-акаўнт рэдактара @nn_editor або праз мэйл nivanasha@proton.me.
24-гадовая дзяўчына з Барысава патанула ў ванне
Цела знайшоў яе хлопец.
https://nashaniva.com/361884
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361884
Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў
Агент КДБ і адзін з лідараў партыі БХД Яўген Дудкін таксама распавёў @euroradio, колькі грошай яму плацілі за даносы.
https://nashaniva.com/361877
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361877
Халезін: Можа адбыцца момант, калі Лукашэнка папросіць увайсці ў Беларусь полк Каліноўскага
Рэжысёр і грамадскі дзеяч расказаў таксама, што чуў ад польскага дыпламата пра перамовы Лукашэнкі з ЗША.
https://nashaniva.com/361865
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361865
У Беларусі ФСБ затрымала сына вагнераўца, якога абвінавачваюць у супрацоўніцтве з легіёнам «Свабода Расіі»
Яўген Убіраеў выбраў небяспечны напрамак для візарана з Арменіі — прыляцеў у Беларусь.
https://nashaniva.com/361869
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361869
Міністр абароны Літвы: У НАТА ёсць 3-4 гады, каб падрыхтавацца да вялікай вайны ў Еўропе
Літоўскі міністр назвала прэтэнзіі ЗША да ЕС справядлівым халодным душам і заявіла, што Еўропе неабходна «тэрмінова нарошчваць свае ваенныя мышцы».
https://nashaniva.com/361858
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361858