Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Фрыдман пра імаверную здзелку ЗША і Беларусі: Гэта стала б палітычным самагубствам для Лукашэнкі
Аналітык Аляксандр Фрыдман падзяліўся сваім меркаваннем наконт таго, што значыць артыкул The New York Times, ці чакаць амерыканскага пасла ў Мінску і ці трапіць Беларусь на мірныя перамовы.
https://nashaniva.com/361812
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361812
Кулей і Падсасонны расказалі сваю праўду пра сітуацыю на «Белсаце»
Былыя супрацоўнікі «Белсата» Ігар Кулей і Сяргей Падсасонны распавялі @reformby пра прычыны свайго сыходу з тэлеканала, канфлікт інтарэсаў і падзеі, якія папярэднічалі іх звальненню.
https://nashaniva.com/361813
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361813
Ці можа Турчын стаць новым прэм'ер-міністрам?
«Перспектывы Аляксандра Генрыхавіча былі б бліскучымі, калі б не 2020 год. Цяпер ёсць адыёзны флёр сапсаванай рэпутацыі», — расказвае ў аналітычным выпуску ТОК эканамічная аглядальніца Вольга Лойка.
https://nashaniva.com/361796
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361796
Сёння — гадавіна гібелі ў расійскай турме апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага
Людзі нясуць кветкі да магілы палітыка ў Маскве і помнікаў ахвяр палітычных рэпрэсій у гарадах Расіі.
На Барысаўскіх могілках, дзе пахавалі Навальнага, утварылася чарга.
У іншых гарадах РФ таксама праходзяць адзіночныя пікеты і пакуль адзінкавыя затрыманні.
Відэа: Sоta Vision
Работніка Мазырскага НПЗ, якога жорстка затрымліваў мінскі ГУБАЗІК, судзяць па дзвюх крыміналках
62-гадоваму Ігару Шуканаву інкрымінуюць удзел у пратэстах і паклёп на Лукашэнку.
https://nashaniva.com/361807
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361807
«Здзіўлены, як добра працавалі пластыкавыя карткі». Што пішуць пра Беларусь на турыстычных форумах?
Нягледзячы на перашкоды, замежныя турысты прыязджаюць у Беларусь. Каб падрыхтавацца да паездкі, некаторыя з іх пакідаюць свае пытанні на папулярным турыстычным сайце Tripadvisor. Іншыя дзеляцца сваімі водгукамі. @nashaniva паглядзела, што там пішуць замежнікі.
https://nashaniva.com/361541
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361541
🔥 «Ва ўладзе Лукашэнкі адбываецца нешта дзіўнае» — новы ТОК
У новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка абмяркоўваем, што чакае прэм’ера Рамана Галоўчанку і кіраўніка Мінскай вобласці Аляксандра Турчына пасля рэвізіі ўрада, а таксама гаворым пра амбіцыі міністра інфармацыі Марата Маркава. Разбіраем стан дзяржСМІ, прылёт беспілотніка ў Хойніках і пракол з бяспекай «Беларускага Гаюна». Прыводзім уражваючыя лічбы з апытання мінчукоў і пікантныя падрабязнасці з жыцця прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай.
https://youtu.be/6z3_uDfhzA0?t=12
МАГАТЭ выступіла з заяваю наконт сітуацыі каля ЧАЭС пасля ўдару дронам
Эксперты абследавалі месца ўдару беспілотніка па саркафагу Чарнобыльскай АЭС і не зафіксавалі павышэння ўзроўню радыяцыі.
https://nashaniva.com/361800
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361800
Макрон запрасіў еўрапейскіх лідараў у Парыж на тэрміновыя перамовы
Прэзідэнт Францыі правядзе ў Парыжы нефармальны саміт еўрапейскіх лідараў, каб абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і бяспеку на кантынэнце ў новым кантэксце.
https://nashaniva.com/361798
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361798
Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа выпраўляюцца ў Саудаўскую Аравію для перамоў з расіянамі
Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц, дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік па Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф у найбліжэйшыя дні адпраўляюцца ў Саудаўскую Аравію, каб пачаць мірныя перамовы з прадстаўнікамі Расіі.
https://nashaniva.com/361790
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361790
Навукоўцы б'юць трывогу: ледзяны шчыт Грэнландыі паскорана расколваецца
Расколіны на ледавіках, якія ўзнікаюць праз напружанне, з'яўляюцца важным індыкатарам стану ледзяных шчытоў. Яны могуць вар'іравацца ад міліметраў да некалькіх метраў у шырыню і паказваюць, як лёд рухаецца ў бок акіяна. І ў Грэнландыі вельмі трывожныя тэндэнцыі.
https://nashaniva.com/361786
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361786
Міністр спорту лічыць міжсабойчык беларускіх і расійскіх біятланістаў у Раўбічах альтэрнатыўным чэмпіянатам свету
Важная не колькасць краін, якія ў ім удзельнічаюць.
https://nashaniva.com/361787
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361787
Галоўнае за 15 лютага
ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі
Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг не бачыць Еўропы за сталом мірных перамоў
Зяленскі хоча, каб раздзяляльная лінія ў Еўропе прайшла па ўсходняй мяжы Украіны і Беларусі
Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як
Хто ганяе на квадрацыклах па гарадзішчы на Менцы?
46-гадовую настаўніцу мінскай гімназіі судзяць за гвалтоўны сэкс з падлеткам. Ёй пагражае да 10 гадоў калоніі
Сапраўдная прычына, чаму моладзь усё часцей мае патрэбу ў псіхатэрапіі
На адну з найстарэйшых цэркваў Капыльскага раёна паставілі залатую цыбуліну і рускія какошнікі
У Харкаве паставілі помнік мастаку беларускага паходжання. Сувязь з Беларуссю замоўчваецца
«Фота кватэры пенсіянеркі, якая чакае званка ад махляроў». Найлепшыя твіты тыдня
❗️Вы ў Польшчы? Значыць, лёгка можаце падтрымаць «Нашу Ніву» падаходным падаткам, не патраціўшы сваіх грошай. Вось як
Тыя, хто працуе афіцыйна ў Польшчы — незалежна ад таго, якое ў вас грамадзянства — пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,5% падаходнага падатку на дзейнасць грамадскіх арганізацый. Нічога свайго вы не патраціце — вы проста маеце права мэтава скіраваць частку ўжо сплачанага вамі падаходнага на тыя ці іншыя грамадскія мэты на ваш выбар. Калі ласка, падтрымайце падаткам «Нашу Ніву» ці беларускія ініцыятывы. Вось як гэта робіцца.
https://nashaniva.com/361623
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361623
Оле-Эйнар Б'ёрндален больш не рэкардсмен па перамогах на чэмпіянатах свету
Пяціразовы алімпійскі чэмпіён з Нарвегіі 31-гадовы Ёханэс Цінэс Бё перакрыў дасягненне свайго суайчынніка, васьміразовага алімпійскага чэмпіёна і мужа беларускі Дар'і Домрачавай Оле-Эйнара Б'ёрндалена па залатых медалях чэмпіянатаў свету па біятлоне.
https://nashaniva.com/361783
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361783
«Заказчыка ведае ўвесь свет, але мы хочам, каб даведаліся і выканаўцаў»
Людміла Навальная смела выказалася пра гібель сына.
https://nashaniva.com/361817
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361817
Міру не бывае без ахвяраў? Серыял пра ліхалецце ў Паўночнай Ірландыі падводзіць да няпростых дылемаў — як дабіцца незалежнасці
Амерыканска-ірландскі серыял «Нічога не кажы» (Say nothing) расказвае пра адну з самых змрочных старонак у гісторыі Паўночнай Ірландыі — так званае «ліхалецце» 1970-х—1980-х, час супрацьстаяння паміж ірландскімі католікамі з аднаго боку і з пратэстантамі і брытанскімі войскамі з другога.
https://nashaniva.com/361302
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361302
Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст
Ідэі, закладзеныя ў прамове, адлюстроўваюць лад мыслення новай адміністрацыі ЗША. Джэй Дзі Вэнс, па сутнасці, абвясціў, што ЗША і Еўропу ў іх цяперашнім выглядзе не лучаць супольныя каштоўнасці.
Мы пераклалі і публікуем поўны тэкст ягонага выступу. Пачытайце, калі не зрабілі яшчэ гэтага.
https://nashaniva.com/361797
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361797
Беларусам прапануюць туры па Паўночнай Карэі
«Паўночная Карэя з'яўляецца адной з самых бяспечных краін для турыстаў, па дадзеных ААН», — запэўнівае тураператар.
https://nashaniva.com/361809
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361809
Беларуская смятана як дубайскі шакалад
Што пачым у магазінах ААЭ.
https://nashaniva.com/361806
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361806
Сёння ноччу тэмпературны слупок панізіўся амаль да мінус 22 градусаў
Гэта самая нізкая тэмпература гэтага сезона, яе зафіксавалі на поўдні Беларусі, на метэастанцыі Палеская — мінус 21,8°.
Там жа, каля Пінска, і самае высокае ў краіне снежнае покрыва — 8 см, заўважае @nadvorie.
Што чуваць у РТБД пасля чыстак рэпертуару і звальнення найбольш зорных акцёраў?
Восеньскія чысткі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі прывялі да звальнення самых зорных акцёраў і знікнення з рэпертуару найбольш касавых спектакляў, дзе тыя былі занятыя.
Як стала вядома @nashaniva, на гэтым выхаваўчыя меры ў тэатры не скончыліся.
https://nashaniva.com/361519
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361519
Над Масулам ізноў узвышаецца знішчаны «гарбаты» мінарэт, з якога лідар Ісламскай дзяржавы абвяшчаў сусветны халіфат
Ініцыятыва «Адраджэнне духу Масула», арганізаваная адразу пасля вызвалення горада ад баевікоў, адна з самых амбіцыйных рэканструкцый апошніх дзесяцігоддзях. Аднаўленне сімвалічных помнікаў горада, такіх як саборная мячэць аль-Нуры, абнадзейвае жыхароў і дае прыклад іншым краінам.
https://nashaniva.com/361655
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361655
«Будзем адкрытыя: калі не Брусэль, то Масква». Зяленскі ў Мюнхене выступіў як ідэолаг моцнай аб'яднанай Еўропы
15 лютага на Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі з праграмнай прамовай выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У ёй ён сказаў шмат важных рэчаў, датычных бачання Украінай не толькі ўласнай будучыні, але і будучыні ўсяго рэгіёну і кантынента, а таксама ролі аб'яднанай Еўропы ў новых абставінах. Дзеля выключнай важнасці сказанага ў тым ліку і для Беларусі мы падаем гэтую прамову цалкам.
https://nashaniva.com/361795
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361795
Украіна атрымае тысячы ўдарных дронаў са штучным інтэлектам ад еўрапейскай кампаніі
Што за дроны і што за кампанія?
https://nashaniva.com/361638
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361638
Рэшта лютага будзе снежнай і халоднай
Зіма нарэшце паказала свой нораў, таму разлічваць на тое, што ўжо найбліжэйшымі днямі настане вясна, не варта.
https://nashaniva.com/361788
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361788
У Вялікабрытаніі навучыліся амаль цалкам аднаўляць літый і графіт з выкарыстаных батарэй электрамабіляў
Новы метад можа перавярнуць усю індустрыю электрамабіляў, ствараючы замкнёны цыкл вытворчасці батарэй і істотна зніжаючы залежнасць кампаній ад імпарту рэдкіх металаў.
https://nashaniva.com/361265
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361265
«Фота кватэры пенсіянеркі, якая чакае званка ад махляроў». Найлепшыя твіты тыдня
На гэтым тыдні твітар абмеркаваў прыгоды мілага сабакі Жужы, велізарны пазоў Украіны супраць Беларусі за вайну, а таксама Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы.
https://nashaniva.com/361777
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361777
Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля суіцыду беларуса ў Варшаве
Следства прыйшло да высновы, што 67-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ўчыніў самагубства ў бальніцы ў мінулым годзе, ніхто да гэтага не падбухторваў, піша @belsat.
https://nashaniva.com/361784
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361784
Ціханоўская: Вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі, а праз ціск на рэжым
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі, прысвечанай пытанням рэпрэсій, у рамках асноўнай праграмы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Падчас размовы беларуская лідарка сфакусавала ўвагу аўдыторыі і суразмоўцаў на пытаннях вызвалення беларускіх палітвязняў, важнасці падтрымкі незалежных СМІ і ўплыву вайны ва Украіне на будучыню нашай краіны і ўсяго рэгіёну.
https://nashaniva.com/361782
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361782