Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Большасць студэнтаў БДУ лічыць прымальнымі гомасэксуальнасць і аднаполыя шлюбы
Вынікі нядаўніх сацыялагічных даследаванняў сведчаць пра істотныя адрозненні ў поглядах беларускай і расійскай моладзі па гэтых пытаннях.
https://nashaniva.com/363007
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363007
Марын Лё Пэн раскрытыкавала прыпыненне амерыканскай вайсковай дапамогі Украіне
«Я лічу, што бесцырымоннасць гэтага рашэння падлягае асуджэнню. Гэта вельмі жорстка ў дачыненні да ўкраінскіх жаўнераў, якія вядуць патрыятычную абарону сваёй краіны», — заявіла былая кіраўніца крайне правай партыі «Нацыянальнае аб'яднанне».
https://nashaniva.com/363011
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363011
У Мінск прыляцеў рэдкі самалёт. Што за ён і чаму ў такім выглядзе?
Прылёт незвычайнага паветранага судна заўважылі ў авіяцыйных суполках. Ён яшчэ без афарбоўкі — у заводскіх зеленаватых колерах.
https://nashaniva.com/363009
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363009
Паглядзіце, як незвычайна і па-інстаграмнаму аформілі двор на Даўгабродскай
Блогер gdehodil паказаў, як крэатыўна аформілі тэрыторыю каля будынку на Даўгабродскай, заўважыў @citydogby.
https://nashaniva.com/363004
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363004
Стала вядома, каго брытанцы лічаць вінаватым у сварцы Зяленскага з Трампам
Міжнародны інстытут вывучэння грамадскай думкі YouGov спытаў у брытанцаў, хто вінаваты ў беспрэцэдэнтнай звадцы ў Белым доме паміж Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам.
https://nashaniva.com/363002
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363002
Лукашэнка прапанаваў перадаць частку прэзідэнцкіх паўнамоцтваў іншым органам улады
Але сабе ён пакінуў «святое».
https://nashaniva.com/362993
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/362993
У Маскве мужчына паспрабаваў спыніць картэж з мігалкамі каля Крамля
Ён выбег на перакрытую праезную частку і кінуўся да картэжу. Паліцэйскія скруцілі яго.
Вахцёрка інтэрната БДУ паказала свой працоўны дзень — і скарыла тыкток
«Міма мяне нелегал не пройдзе».
https://nashaniva.com/362986
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/362986
Алексіевіч пра вызваленне палітвязняў: Трэба размаўляць з Лукашэнкам
Нобелеўская лаўрэатка у каментары @belsat падзялілася сваімі думкамі наконт вызвалення палітвязняў і будучыні Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Украіны і планамі ЗША датычна спынення вайны.
https://nashaniva.com/362973
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362973
Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў
Міністра сельскай гаспадаркі Анатоля Ліневіча звольнілі праз 9 месяцаў працы. Новым міністрам стане Юрый Горлаў — калісьці ён кіраваў Стоўбцамі і Маладзечнам, а пасля быў памочнікам Лукашэнкі па Гомельшчыне.
А новым міністрам будаўніцтва прызначаны Аляксандр Студнеў — цяперашні кіраўнік Магілёва.
Да пятніцы шалёна пацяплее
Нас чакае рэзкі прыход вясны.
https://nashaniva.com/362978
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362978
Кіраўніка віцебскай турыстычнай фірмы судзяць за аватаркі ў фэйсбуку «Я TUT» і «Мы 97%»
@vicspring даведалася, у чым вінавацяць Андрэя Красько, дырэктара «Віцебск-МегаТур», якога сёння пачалі судзіць.
https://nashaniva.com/362974
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362974
У мінскім ЦУМе з’явіўся яшчэ адзін паверх
Дзякуючы рэканструкцыі папулярны сталічны ўнівермаг павялічыўся на тысячу квадратных метраў гандлёвых плошчаў.
https://nashaniva.com/362962
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362962
Старыя могілкі ў Слуцку разбураюць час і вандалы, але ахоўваць іх не збіраюцца
Могілкавыя каплічкі ператвараюцца ў сметніцы, а замест эпітафій на надмагіллях з'яўляюцца абразлівыя надпісы, але чыноўнікаў гэта мала хвалюе.
https://nashaniva.com/362935
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362935
Вэнс: Дзверы для аднаўлення перамоў Трампа і Зяленскага застаюцца адкрытымі
Дзверы для аднаўлення перамоў Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага застаюцца адкрытымі, калі ўкраінскі прэзідэнт гатовы сур'ёзна гаварыць пра мір, заявіў у інтэрв'ю Fox News віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.
https://nashaniva.com/362960
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362960
Туск: Інфармацыя з мяжы пацвярджае, што ЗША спынілі падтрымку Украіны
«Няма ніякай прычыны» лічыць, што заявы амерыканскага боку — «толькі словы».
https://nashaniva.com/363015
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363015
«Фарсіраваць Дняпро любой цаной». Расія спрабуе перайсці раку пад Херсонам
Расійскія вайскоўцы робяць актыўныя спробы фарсіраваць Дняпро ў Херсонскай вобласці і стварыць плацдарм на правым беразе ракі (дзе знаходзіцца Херсон) на фоне абмеркавання магчымых мірных перамоў.
https://nashaniva.com/363012
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363012
Заклікі да байкоту амерыканскай прадукцыі распаўсюджваюцца ў Паўночнай Еўропе
Нарвежская кампанія перастала пастаўляць паліва для амерыканскіх вайсковых караблёў, якія знаходзяцца ў нарвежскіх водах. Імкліва падаюць і продажы Tesla.
https://nashaniva.com/362942
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362942
Эпатажны блогер Глеб Сямёнаў расказаў, чаму яго звольнілі з Kyky.org
Зорка тыктоку запісаў апошні развітальны ролік. Ён расказаў @nashaniva, у чым прычына звальнення.
https://nashaniva.com/363000
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363000
У старым жылфондзе прадаюць тройку па $4200 за квадрат. Чаму так дорага?
У знакамітай «генеральскай» сталінцы каля парку Чалюскінцаў, з вокнаў якой адкрываецца від на ажыўлены праспект, прадаецца незвычайная кватэра.
https://nashaniva.com/362984
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/362984
Журналістка Ксенія Луцкіна: Не памятаю прыезд у калонію, таму што вывалілася з аўтазака — страціла прытомнасць
Журналістка Ксенія Луцкіна выехала з Беларусі. Былая палітзняволеная расказала @nashaniva, як цяпер яе здароўе і што плануе рабіць.
https://nashaniva.com/362990
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/362990
Аляксей Алексін набыў «залаты» пашпарт Вануату
«Залатыя» пашпарты астраўной дзяржавы ў Ціхім акіяне атрымалі як мінімум трое: тытунёвы магнат Аляксей Алексін, ягоны малодшы сын Віталь Алексін разам з новаспечанай жонкай — Надзеяй Алексінай, у дзявоцтве Зайцавай, піша @buroBY.
https://nashaniva.com/362992
Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/362992
Еўракамісія прадставіла план пераўзбраення ЕС і падтрымкі Украіны
План — на 800 мільярдаў еўра.
https://nashaniva.com/362987
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362987
Ксенія Луцкіна з’ехала з Беларусі
Пра гэта напісаў у сацсетках Андрэй Стрыжак.
https://nashaniva.com/362981
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362981
Прадпрымальнік купіў дзіцячы лагер пад Віцебскам за тысячу рублёў, а яму выставілі няўстойку ў 2,4 мільёны
У 2020 годзе аздараўленчы лагер «Віцязь» у Сенненскім раёне прадпрымальнік купіў з аўкцыёну. Цяпер нерухомасць забралі, але гэта далёка не ўсё.
https://nashaniva.com/362980
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362980
Маск ужо прапануе Зяленскаму «амністыю ў нейтральнай краіне» ў абмен на «аднаўленне дэмакратыі» ва Украіне
Амерыканскі мільярдэр падтрымаў тэзісы пра тое, што прэзідэнт Украіны нібыта не хоча перамоваў аб спыненні вайны, бо баіцца страціць уладу і апынуцца ў турме за «адмыванне грошай».
https://nashaniva.com/362976
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362976
На станцыі метро «Магілёўская» мужчына ўпаў на рэйкі
Супрацоўнікі метрапалітэна спусціліся і дапамаглі яму выбрацца. На некалькі хвілін прыпыняўся рух цягнікоў на другой лініі.
https://nashaniva.com/362966
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362966
Крэмль назваў умову для пачатку перамоў з ЗША па Украіне
Расія і ЗША наўрад ці пачнуць перамовы па ўрэгуляванні вайны ва Украіне да таго, як адновяць паўнавартасную працу дыпламатычных прадстаўніцтваў на тэрыторыі адзін аднаго. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
https://nashaniva.com/362964
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362964
Беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Сызрані Самарскай вобласці.
Жыхары паведамляюць пра серыю выбухаў у раёне НПЗ. Пра атаку на неназванае прадпрыемства таксама паведаміў губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Федарышчаў. Паводле яго слоў, усе дроны збілі, ніхто не пацярпеў.
«З таго часу ў мяне няма зубоў, іх проста павыбівалі». Гісторыя беларусаў, якія ўцякалі праз лінію фронту і трапілі ў рукі расіян
Каб выратавацца ад пераследу, Аляксандр Салангін і яго жонка Наталля Нейн збеглі з Беларусі, спрабавалі трапіць ва Украіну праз лінію фронту і галадалі ў чаканні эвакуацыі.
«Наша Ніва» запісала гэту гісторыю.
https://nashaniva.com/362854
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362854