Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў
Там выстаўлялася карціна «Вясновыя кветкі».
https://nashaniva.com/364823
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364823
Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей
На двух апублікаваных відэа — «дзясяткі, калі не сотні тысяч асобін».
https://nashaniva.com/364822
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364822
Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен
Тэлеграм-акаўнт на нумары тэлефона, які раней належаў прапагандысту і акцёру Генадзю Давыдзьку, з нядаўняга часу стаў публікаваць дзіўныя рэчы — скрыншоты сотняў тысяч даляраў на крыптакашальках, раз'езды маладых людзей на прэміяльных машынах. Назва профіля скарацілася да лаканічнага «Гена». Сам Давыдзька ў гэты час зарабляе на трэцярадным расійскім ток-шоу і падпрацоўвае ў старога таварыша Ігара Угольнікава.
https://nashaniva.com/364743
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364743
У цэнтры Мінска за два мільёны даляраў прадаецца кватэра ў яшчэ не пабудаваным доме
Каркас ужо ўзведзены, але работы працягваюцца, і завяршэнне будаўніцтва ўжо затрымліваецца больш чым на год.
https://nashaniva.com/364815
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364815
Ва Украіне распачалі крымінальную справу праз траўмаваную ў Дубаі 20-гадовую Марыю Кавальчук
Дзяўчына знаходзіцца ў шпіталі ў Дубаі, дзе яна перанесла некалькі аперацый.
https://nashaniva.com/364800
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364800
Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць частковае сонечнае зацьменне
Напрыклад, у Мінску частковае сонечнае зацьменне пачнецца ў 14:04, дасягне максімальнай фазы ў 14:37(калі Месяц «адкусіць» 3,13% Сонца), і скончыцца ў 15:10.
https://nashaniva.com/364599
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364599
Сёння ноччу Еўропа і Украіна пяройдуць на летні час
Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?
https://nashaniva.com/364799
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364799
«Ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў». Захад з захапленнем адкрыў для сябе квас
Кіславаты, спатольны — ён быў у кожнай беларускай хаце. Хлебны квас — гэта частка нашай традыцыі, ладу жыцця. Навукоўцы выявілі, што ён таксама шалёна карысны.
https://nashaniva.com/364495
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364495
На пажары ў Асіповіцкім раёне загінула 90-гадовая пара
Здарэнне адбылося ўчора позна ўвечары ў вёсцы Углата.
https://nashaniva.com/364797
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364797
Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады
Нядаўна КР атрымала транш ад донараў — каля 100 тысяч еўра.
https://nashaniva.com/364796
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364796
Візіт Вэнса ў Грэнландыю: віцэ-прэзідэнт ЗША распавёў пра пагрозы з боку Расіі і паабяцаў не ўжываць сілу
Вэнс падкрэсліў, што калі ЗША не праявяць цікавасці да Грэнландыі, гэта зробяць іншыя — Расія і Кітай, якія актыўна пашыраюць прысутнасць у рэгіёне.
https://nashaniva.com/364790
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364790
У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай
У сувязі з немагчымасцю спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай выконваць свае абавязкі, яе паўнамоцтвы часова перайшлі да віцэ-спікеркі Стасі Гліннік.
https://nashaniva.com/364788
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364788
Анжаліка Мельнікава вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію
Такую інфармацыю мае @NashaNiva.
Куды яна скіравалася пасля і дзе яна цяпер, невядома.
Па непацверджанай інфармацыі, яе былы муж таксама сінхронна выехаў з Польшчы, але ў іншым кірунку.
«У мяне ўскладненне пасля кавіду, і сёння пацвердзілася запаленне лёгкіх. Цяпер я на ўколах і антыбіётыках(((
Калі ўзнікне нешта сапраўды важнае і тэрміновае, я заўсёды буду на сувязі і змагу ўдзельнічаць у неадкладных нарадах / званках праз Zoom. Але прашу паставіцца з разуменнем – я буду на бальнічным бліжэйшыя два тыдні».
Гэта апошняе паведамленне, якое атрымалі дэлегаты Каардынацыйнай рады ад спікеркі Анжалікі Мельнікавай. Паколькі ўсе думалі, што яна хварэе, то ніхто яе асабліва не шукаў.
Як выявілася, праз нейкі час Мельнікава вылецела з Еўрасаюза, не папярэдзіўшы нікога. Цяпер сувязі са спікеркай няма.
Дзярждэп ЗША афіцыйна паведаміў Кангрэсу пра роспуск USAID
У заяве Дзяржаўнага дэпартамента ЗША сказана, што рэарганізацыю Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці правядуць да 1 ліпеня. Частку функцый агенцтва на сябе возьме Дзярждэп.
https://nashaniva.com/364779
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364779
«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання
Была дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Генадзь Коршунаў расказаў, як кіраўніца Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення адміністрацыі Лукашэнкі таргавалася з ім адносна вынікаў сацыялагічнага апытання ў час COVID-19.
https://nashaniva.com/364819
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364819
Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца
Толькі генетыкі або толькі атачэння недастаткова, піша Арж. В. у адказ на разважанні Юліі Чарняўскай пасля прагляду ёю серыяла «Пераходны ўзрост». А страшнай траўмай можа быць і проста маральны выбар, перад якім апынаецца чалавек.
https://nashaniva.com/364736
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364736
Бондараву пакаралі за «экстрэмізм» — муж
«Нешта перапосціла ці што. Хутчэй за ўсё гэта было спланавана. Трэба было пасадзіць яе адмыслова, сілавікі лавілі яе, кантралявалі», — сказаў Аляксандр, паведамляе @belsat.
https://nashaniva.com/364817
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364817
Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі пераведзены грошы для дзейнасці КР на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай
Месцазнаходжанне жанчыны і дзвюх яе дочак па-ранейшаму не высветлена.
https://nashaniva.com/364815
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364815
Ёсць толькі 10 райцэнтраў, дзе насельніцтва вырасла нягледзячы ні на што. Лідар традыцыйны
Колькасць насельніцтва Беларусі працягвае зніжацца. За мінулы год — на 47 тысяч. Але ёсць гарады, у якіх сітуацыя лепшая, чым у цэлым па краіне.
https://nashaniva.com/364808
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364808
Ілан Маск прадаў X
Былы твітар пайшоў за 33 мільярды даляраў.
https://nashaniva.com/364804
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364804
Латушка: Былы муж Мельнікавай выехаў з Польшчы ў Беларусь
https://nashaniva.com/364803
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364803
Што зараз адбываецца з «шэнгенам» і на што ідуць беларусы дзеля візы
«€1000 за паслугі агентаў — гэта ўжо норма».
https://nashaniva.com/364793
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364793
Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў
https://nashaniva.com/364798
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364798
У беларускай гімназіі ў Вільні з'явяцца дадатковыя месцы
Але заяўкі трэба пакідаць зараз.
https://nashaniva.com/364673
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364673
Больш за 1000 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў М'янме
Выніковыя лічбы будуць куды большыя.
https://nashaniva.com/364787
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364787
ВІДЭАНАВІНЫ: Перастрэлка з міліцыяй: загінулі людзі / Новы ўказ раззлаваў Лукашэнку: падрабязнасці
Крывавая драма на Гомельшчыне: па трывозе прыехаў міністр Іван Кубракоў. Эмацыйная нарада ў Лукашэнкі: у старшыні КДК Васіля Герасімава не вытрымалі нервы. Арыштавалі знакамітую даносчыцу Вольгу Бондараву: падрабязнасці. Непрыемнасці міністра абароны Віктара Хрэніна. Колькасць беларусаў працягвае зніжацца: новыя лічбы Белстата. Трагічны вечар у Мінску. Які рэкордны хабар атрымаў топ-менеджар Беларускай чыгункі Пятро Дулуб? Загадкавая спецаперацыя ў Гомелі. Жанчыну затрымалі па вяртанні ў Беларусь. Лукашэнка засвяціў яшчэ адну праблему. Новае месца працы чыноўніцы, якая заснула на інаўгурацыі. Крынжовая рэклама раёнкі з Оршы.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/-OoyqE8yKzs
Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву
Галоўная інтрыга дня — таямнічае знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Сувязь з ёй адсутнічае з 25 сакавіка. Па інфармацыі @NashaNiva, Мельнікава пакінула Польшчу сама на самалёце. Яна вылецела з тэрыторыі Еўрасаюза, пасля чаго яе след згубіўся.
https://nashaniva.com/364775
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364775
У ізраільскай пустыні знайшлі загадкавую піраміду, поўную скарбаў
Узрост яе складае каля 2200 гадоў, а ўнутры — зброя, бронзавыя манеты, каштоўнасці, тканіны і нават гістарычныя дакументы на папірусе.
https://nashaniva.com/364778
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364778
❗️Па інфармацыі @nashaniva, Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце. Яна вылецела з тэрыторыі Еўрасаюза, пасля чаго яе след згубіўся.
Ці былі з ёй дзеці, пакуль невядома.
Пра свае планы спікерка КР не папярэдзіла нікога з сяброў.