nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Вынеслі на абмеркаванне праект разбудовы мінскай Серабранкі

З 28 красавіка па 12 траўня ў Ленінскім раёне Мінска праходзіць грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана развіцця тэрыторыі паміж вуліцамі Ванеева, Якубова, Пляханава і праспектам Ракасоўскага. Гэта тэрыторыя памерам 155 га, дзе цяпер жыве каля 30 тысяч чалавек.

https://nashaniva.com/366874

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366874

Читать полностью…

Наша Ніва

У Парыжы пачаўся суд над «дзядамі-грабежнікамі», якія амаль дзесяцігоддзе таму абрабавалі Кім Кардаш'ян

Зорку рэаліці-шоу Кім Кардаш'ян абрабавалі ноччу 3 кастрычніка 2016 года ў парыжскім гатэлі Hôtel de Pourtalès, дзе злачынцы, пераапранутыя ў паліцэйскіх, звязалі яе і забралі каштоўнасці на суму каля 10 мільёнаў долараў, уключаючы заручальнае кальцо ад Канье Уэста.

https://nashaniva.com/366873

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366873

Читать полностью…

Наша Ніва

Ізраільскаму бізнэсмену, які стаў іранскім шпіёнам дзеля дарагой ва ўтрыманні беларускі, далі 10 гадоў

72-гадовага Моці Мамана пасадзілі за шпіянаж.

https://nashaniva.com/366869

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366869

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома, як у Расіі жахліва катавалі ўкраінскую журналістку Вікторыю Рошчыну

Цела вярнулі без вачэй, мозгу і часткі гартані.

https://nashaniva.com/366860

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366860

Читать полностью…

Наша Ніва

Наталля Цылінская: Замужам я была чатыры разы. Мы створаны, каб нас насілі на руках, калі крыху буйнейшая — пакліч сябра

Кіраўнік Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту і падпісантка за Лукашэнку Наталля Цылінская падзялілася думкамі пра сям'ю і любоў, піша @tribuna_by

https://nashaniva.com/366847

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366847

Читать полностью…

Наша Ніва

Расіяне расстралялі беларуса, які адмовіўся ісці на «мясны штурм» ва Украіне

Да вербавання ў шэрагі расійскай арміі Павел Глухаў адбываў пакаранне за забойства ў папраўчай калоніі № 7 ва Удмуртыі, піша @radiosvaboda.

https://nashaniva.com/366851

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366851

Читать полностью…

Наша Ніва

Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні: Старыя адносіны з ЗША скончыліся

Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні зрабіў першую заяву пасля перамогі сваёй Ліберальнай партыі на парламенцкіх выбарах. Карні сказаў, што бліжэйшыя месяцы будуць цяжкімі і запатрабуюць ахвяр.

https://nashaniva.com/366845

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366845

Читать полностью…

Наша Ніва

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Пісьменніца памерла ад удару тупым прадметам у сваім плывучым доме. Аляксандра Фроліх атрымала вядомасць дзякуючы раману «Мая руская свякроў і іншыя катастрофы».

https://nashaniva.com/366834

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366834

Читать полностью…

Наша Ніва

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага

У апошнія месяцы парк Горкага нагадваў адну вялікую будпляцоўку. Цяпер вы можаце ацаніць змены на знаёмых алеях.

https://nashaniva.com/366833

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366833

Читать полностью…

Наша Ніва

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Цімур Бураў быў шасціразовым чэмпіёнам Беларусі па муай-тай і тайскім боксе. «Адразу пайшоў у царкву, а ўжо потым — лячыцца. Запозна», — расказалі @nashaniva яго сябры.

https://nashaniva.com/366799

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366799

Читать полностью…

Наша Ніва

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі

Залужэнне газонаў ашчаджае час, сілы і карыснае прыродзе дый клімату. Вось чаму яно стала апошняй моднай тэндэнцыяй у садоўніцтве. Як гэта выглядае і як таго дасягнуць.

https://nashaniva.com/366777

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366777

Читать полностью…

Наша Ніва

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш

А1 здала сваю фінансавую справаздачнасць за мінулы год. Гэта кампанія, якую не закранулі крызісы, — у год пачатку вайны яна проста спыніла рост, у 2023-м — аднавіла, а ў 2024-м паставіла рэкорд па выручцы і прыбытку ў рублях. 

https://nashaniva.com/366807

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366807

Читать полностью…

Наша Ніва

«Баюся, ноччу могуць пачацца марадзёрствы». Беларусы Іспаніі і Партугаліі расказалі, як перажываюць глабальны блэкаўт

У Партугаліі і Іспаніі мільёны жыхароў засталіся без электрычнасці, якая знікла раніцай у панядзелак, 28 красавіка. @zerkalo_io пагаварыла з беларусамі, якія жывуць ці якраз цяпер апынуліся на Пірэнейскім паўвостраве, і даведалася, як яны перажываюць блэкаўт.

https://nashaniva.com/366804

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366804

Читать полностью…

Наша Ніва

Загарэлася расійская нафтабаза пад Наварасійскам

Пажар на нафтабазе можа быць вынікам трапляння ў яе ўкраінскай ракеты «Нептун». Раней расійскія маніторынгавыя каналы паведамлялі пра ракетную небяспеку. 

https://nashaniva.com/366815

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366815

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў на чале з яе старшынёй Ігарам Сергеенкам 28 красавіка прыляцела ў Валгаград, як заяўляецца, «для ўдзелу ў Міжнародным патрыятычным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня». У складзе дэлегацыі ёсць і дэпутат Ігар Марзалюк, які вылучаецца на агульным фоне.

https://nashaniva.com/366813

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366813

Читать полностью…

Наша Ніва

Аляксандру Лукашэнку, якому на Радаўніцу замест паездкі на родныя магілы давялося ляцець у Валгаград, цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане

Уладзімір Пуцін, згодна з пратаколам, распраўляў стужкі на вянку. Аляксандру Лукашэнку перашкаджала праблемнае калена. «Пул первого» не даў гэтага відэа, але расійскія каналы зрабілі на ім акцэнт.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Яны былі мацнейшыя за артылерыю»

Зяленскага параўноўваюць з Чэрчылем, але каго на самай справе ён лічыць кумірам.

https://nashaniva.com/366871

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366871

Читать полностью…

Наша Ніва

Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць

«Агентаў нерухомасці прыбіраюць як клас».

https://nashaniva.com/366858

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366858

Читать полностью…

Наша Ніва

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

У спісе беларусаў, якія ваююць на баку Расіі ва Украіне, ёсць толькі адно жаночае прозвішча — Ілона Шчарбакова. Расказваем пра гэту жанчыну.

https://nashaniva.com/366820

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366820

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзе цяпер працуе былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч

21-гадовая Марыя Васілевіч, за якой на конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь — 2018» Аляксандр Лукашэнка назіраў асабіста з глядацкай залі, на нейкі час стала яго бяззменнай спадарожніцай і фаварыткай № 1. Пасля 2020 года яна выпала я зго найбліжэйшага атачэння. Пра заробкі Марыі даведалася @buroBY

https://nashaniva.com/366855

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366855

Читать полностью…

Наша Ніва

Патрушаў пагражае забраць ва Украіны Адэсу

Памочнік Уладзіміра Пуціна заявіў, што Адэса была заснавана Кацярынай ІІ і заўсёды была расійскім фарпостам у Чорным моры.

https://nashaniva.com/366850

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366850

Читать полностью…

Наша Ніва

У ДТЗ з аўтобусам пад Варшавай пацярпеў грамадзянін Беларусі

Сярод пацярпелых у аўтобусе пераважна грамадзяне Украіны, але таксама ёсць адзін беларус і адзін іспанец, піша @reformby.

https://nashaniva.com/366844

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366844

Читать полностью…

Наша Ніва

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы

Таксама адбыліся допыты родных Паліны.

https://nashaniva.com/366831

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366831

Читать полностью…

Наша Ніва

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў

Пасля Вялікадня беларусы ўшаноўваюць продкаў.

https://nashaniva.com/366825

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366825

Читать полностью…

Наша Ніва

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай

Праз некаторы час у аўтамабіль ратавальнікаў, што прыбыў на месца здарэння, урэзалася фура, піша @reformby.

https://nashaniva.com/366829

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366829

Читать полностью…

Наша Ніва

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада

У Оршы было мінус 4,9°С, у Васілевічах на Гомельшчыне — мінус 4,5°С, на поўначы Беларусі мінус 4°С. У Мінску — мінус 3,9.

https://nashaniva.com/366826

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366826

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Пратэсты пад Менскам і нечаканая рэакцыя ўладаў: падрабязнасці / Лукашэнка звольніў генерала

Галоўныя навіны дня. План Лукашэнкі і заява міністра эканомікі Юрыя Чабатара: што чакае беларусаў? Рыгор Азаронак, бульба і раскол прыхільнікаў улады. Сына экс-памочніка Лукашэнкі судзілі па нечаканай прычыне: што вядома. Дзе адпачываюць Ксенія Санковіч, Ірына Дарафеева, Алена Ланская і іншыя «зоркі»? Дзікая знаходка ў «Еўраопце». Лукашэнка зладзіў перастаноўкі сярод сілавікоў. Пратэсты пад Мінскам: візіт чыноўнікаў і сумны прагноз. Дзіўная прыдумка ўлады ў Магілёве. Незвычайнае вяселле ў Гродне .

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=VJegSUFT4cY

Читать полностью…

Наша Ніва

У Іспаніі праз адсутнасць электрычнасці аб'явілі надзвычайнае становішча, сітуацыя застаецца складанай

На фоне татальнага блэкаўта ў Іспаніі з-за адключэння электрычнасці мясцовыя ўлады абвясцілі надзвычайнае становішча ў некаторых рэгіёнах. Значная частка краіны застаецца без святла і электраэнергіі ўжо больш за 8 гадзін. Тое ж самае і ў Партугаліі.

https://nashaniva.com/366816

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366816

Читать полностью…

Наша Ніва

Памерла Наталля Раманская

Раманская была першай выканаўцай многіх твораў беларускіх кампазітараў. Сярод іншага яна разам з Якавам Навуменкам спявала папулярныя ў 1990-я гады песні «Зорачка мая» і «Падаюць зоры». Ёй было 64 гады.

https://nashaniva.com/366814

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366814

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі

Міні-поле памерам са звычайны дачны ўчастак можна назіраць проста на фоне сталічных шматпавярховак.

https://nashaniva.com/366785

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366785

Читать полностью…
Subscribe to a channel