Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Выйшаў на свабоду палітвязень Андрэй Асмалоўскі
Пра вызваленне актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Асмалоўскага паведамілі ў сацсетках ягоныя сябры. Ён цалкам адбыў увесь прысуджаны яму трохгадовы тэрмін.
https://nashaniva.com/366963
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366963
У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака
Пенсіянер вырашыў спаліць аўто суседа і сабраў самаробную запальную бомбу.
https://nashaniva.com/366950
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366950
Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў
Прадпрымальніка, які кіруе таксапаркамі і СТА, сілавікі прыйшлі браць у поўным абмундзіраванні.
https://nashaniva.com/366944
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366944
Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці
На ім дарослы мужчына ва ўніформе з рыдлёўкай вядзе дзяўчынку ў лесе, заўважыў @flagshtok.
https://nashaniva.com/366946
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366946
У сеціве з’явілася вясёлае відэа з аўтобусам МАЗ, падлога ў якім варушыцца, нібы дыван-самалёт
Аўтар відэа піша, што аўтобус ехаў маршрутам Віцебск-Мінск. Пабачыць такія паводзіны падлогі нечакана: яна хвалямі ўздымалася так, быццам аўтобус ці збіраецца ўзляцець, ці распасціся.
https://nashaniva.com/366940
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366940
У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь
Супрацоўнікі чыгуначнай аховы затрымалі ў цягніку ў Шчэціне 49-гадовага беларуса з пісталетам, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/366933
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366933
Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?
Малдова, адна з найбеднейшых краін Еўропы, і Украіна, якая раздзіраецца больш чым трохгадовай вайной, да гэтага часу ішлі разам у працэсе збліжэння з ЕС. Абедзве краіны падалі заяўкі на ўступленне ў ЕС у пачатку 2022 года, але цяпер іх шляхі разыходзяцца.
https://nashaniva.com/366931
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366931
У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць паперы, каб ён бачыў
Здаецца, за год памер шрыфта для яго яшчэ вырас.
https://nashaniva.com/366925
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366925
«Або тоўстыя пісалі, або з дзецьмі». Фанат Лукашэнкі Жан Содзель не змог знайсці жонку і абураецца, што «дзяўчаты пайшлі не тыя»
Ютуб-блогер, камуніст Жан Содзель паставіў сабе мэту — знайсці за пару месяцаў жонку. Нават спрабаваў завабіць будучую нявесту трыма медалямі ад Генадзя Зюганава! А калі з гэтага нічога не выйшла, абурыўся. Пасля няўдач ён «асэнсаваў», што лепш зусім жыць без адносін.
https://nashaniva.com/366895
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366895
Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай
Усяго з пачатку ўдзелу Пхеньяна ў вайне на баку Расіі былі паранены або забіты каля 4700 салдат.
https://nashaniva.com/366915
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366915
Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць
Сэрвісы па падборы гатэльных нумароў у Мінску выдаюць «на вашы даты нічога няма», калі паспрабаваць пашукаць сабе пакой з 30 красавіка да 4 мая. Гэта дні, калі расіяне гуляюць. Простая лагістыка ў бок Беларусі і адсутнасць чэргаў зрабілі Мінск турыстычным хітом. На рынку засталіся лічаныя кватэры ў арэнду, за аднушкі просяць больш за 3000 рублёў.
https://nashaniva.com/366893
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366893
Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»
«Ягонай марай было захапіць усю краіну. Думаю, дзякуючы мне ён гэтага не зробіць», — сказаў прэзідэнт ЗША.
https://nashaniva.com/366906
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366906
Зяленскі: Расія летам нешта рыхтуе ў Беларусі
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што летам 2025 года Расія можа да нечага рыхтавацца ў Беларусі, прыкрываючыся вайсковымі вучэннямі. Пра гэта ён гаварыў, выступаючы на саміце Трохмор'я ў Варшаве.
https://nashaniva.com/366904
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366904
«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў
Відэа з тыктоку, прысвечанае начным дзяжурствам ля вогнішчаў і свечак пасярод палёў і садоў, сталі папулярнымі і выклікалі ў грамадскасці разам з цікавасцю трывогу за будучыя цэны.
https://nashaniva.com/366899
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366899
Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты
На тыкток-старонцы Святланы Ціханоўскай з'явіліся фрагменты шчырага інтэрв'ю з ёй. У адным з іх палітык раскрывае страшную праўду, якая многіх расчаруе — яна не такая ўжо і майстрыха ў прыгатаванні катлет.
https://nashaniva.com/366900
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366900
Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты
«Тое, што прызначылі Турчына, на мой погляд, далёка не азначае, што там нешта зменіцца ў лепшы бок».
https://nashaniva.com/366897
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366897
На Гомельшчыне карова ехала ў салоне «Жыгулёў»
Відэа пра незвычайны спосаб перавозкі каровы з'явілася ў сетцы і патрапіла на вочы ДАІ.
https://nashaniva.com/366954
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366954
У Курскай вобласці расійскі вайсковец расстраляў мясцовую сям’ю: маці загінула, бацька ў коме
У сяле Гір’і расійскі вайсковец з агнястрэльнай зброяй напаў на сям’ю: забіта жанчына, яе муж паранены ў галаву, дзве дачкі цудам засталіся жывымі.
https://nashaniva.com/366952
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366952
Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну
Ужо больш за два тыдні Сяргей Прылуцкі знаходзіцца ў Інтэрнацыянальным легіёне. Паэт распавёў @nashaniva, як трапіў туды.
https://nashaniva.com/366905
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366905
«Белпол» патлумачыў, з чым могуць быць звязаныя праверкі на мяжы Беларусі і Расіі
Інфармацыя пра тое, што расіяне масава спыняюць на мяжы для праверак транспарт, які накіроўваецца з Беларусі ў Расію, з’явілася на мінулых выходных. Час чакання ў чэргах на праверку дасягае некалькіх гадзін. Пра магчымыя прычыны гэтага ў размове са @radiosvaboda расказаў прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімір Жыгар.
https://nashaniva.com/366935
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366935
У Ханты-Мансійску за падрыхтоўку да тэракту затрыманы 48-гадовы беларус Андрэй Сакалоўскі-Станкевіч
Ён працаваў у нафтавай сферы. Расійскія сілавікі сцвярджаюць, што ён разам з украінцам і малдаванінам планаваў узарваць нейкага вайскоўца.
https://nashaniva.com/366932
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366932
Палітзняволеная Вікторыя Кульша абвясціла бестэрміновую галадоўку
Пра забастоўку паведаміла экс-палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая адбывала тэрмін у Рэчыцкай калоніі разам з Вікторыяй.
https://nashaniva.com/366928
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366928
У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус
У Расіі затрыманыя трое, як сцвярджаецца, украінскіх агентаў — грамадзяне Беларусі і Малдовы, а таксама ўраджэнец Украіны, якія рыхтавалі тэракт у Ханты-Мансійску супраць расійскага вайскоўца, паведамляе ФСБ РФ.
https://nashaniva.com/366919
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366919
«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу
Што раздавалі бясплатна?
https://nashaniva.com/366917
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366917
Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы
У 2024 годзе аграпрамысловы комплекс Беларусі не выканаў траціну ключавых паказчыкаў, падзеж буйной рагатай жывёлы вырас на 19%, а экспарт у Афрыку сарваўся.
https://nashaniva.com/366884
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366884
У Пакінстане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін
«Любая агрэсія сустрэне рашучы адказ. Індыя будзе несці поўную адказнасць за патэнцыйна катастрафічныя наступствы ў рэгіёне», — напісаў міністр інфармацыі Пакістана.
https://nashaniva.com/366908
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366908
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка без рэтушы: ходзіць дрэнна, не згінае нагу / Маладая жонка давяла да бяды: што здарылася
Галоўныя навіны дня. Куды і чаму паехаў Лукашэнка: кадры без рэтушы, кветкі на чужыя магілы і ціхі пратэст дэпутата Ігара Марзалюка. Начная пагоня ў Магілёўскай вобласці: чаму міліцыя пачала страляніну ў Шклове. Улады ўзяліся за нерухомасць: што чакае беларусаў? Дзе цяпер сяброўкі, з якімі Лукашэнка танчыў вальс і збіраў кавуны: першая настаўніца яго малодшага сына Колі, а таксама Марыя Васілевіч, Алена Казак, і Уладлена Зайцава. Маладая беларуская жонка давяла да бяды: трагікамедыя. Што хутка падаражэе ў Беларусі? Трагедыя ў Кобрыне: што вядома?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=NLOkxIPb4qA
У Мінску амаль разабралі «разумны» прыпынак на Нямізе
Ён прастаяў там пяць гадоў.
https://nashaniva.com/366862
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366862
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны
Дэталі размовы палітыкаў не паведамляюцца.
https://nashaniva.com/366901
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366901
«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік
Чыноўнікі адміністрацыі Дональда Трампа, якія за апошнія два месяцы не менш за 6 разоў сустракаліся з расійскімі дыпламатамі, вярнуліся з перамоў з пустымі рукамі, і гэта пачынае іх турбаваць. Пра гэта Financial Times расказалі крыніцы, знаёмыя з брыфінгам, які амерыканцы правялі для еўрапейскіх і ўкраінскіх калегаў па выніках сваіх кантактаў з Расіяй.
https://nashaniva.com/366894
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366894