Як ціснуць на Лукашэнку і Абрамовіча, а не на беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяў
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
https://youtu.be/CyvLNW_Mh38
У Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязьням сабралі 1,4 мільёна эўра
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
Фонд утварылі 8 беларускіх грамадзкіх арганізацый і Нарвэскі Хэльсынскі камітэт, фармальна ён пачне дзейнічаць з кастрычніка. Першы ўнёсак у Фонд памерам 850 тысяч эўра пералічвае ўрад Нарвэгіі. Арганізатары фонду разьлічваюць на дапамогу краінаў Эўразьвязу і Паўночнай Амэрыкі, асобных мэцэнатаў. Заяўлена, што ўжо пацьверджаныя ўнёскі на 1,4 мільёна эўра.
https://smarturl.click/67LJY
«Інфармацыю з тэлефона счытвалі іншай прыладай». Беларусы расказваюць пра новаўвядзеньні на мяжы з краінамі Эўразьвязу
Трапіць у Польшчу для беларусаў цяпер — выпрабаваньне.
«Маці, каб сустрэцца са мной у Польшчы, праз пасярэднікаў зрабіла візу, аддала «лішніх» 800 рублёў. На мяжы яна трапіла ў вялізную чаргу аўтобусаў, іх было каля 60. Яна даведалася, што можна заплаціць 100 рублёў за перасадку ў першы ля шлягбаўма аўтобус. Бо ёй 70 гадоў, яна не магла на такой сьпёцы содні сядзець», — расказвае Натальля.
Расказваем, што цяпер з чэргамі на мяжы:
https://smarturl.click/DaopE
Стала вядома, хто можа заняць месца Вольгі Гарбуновай у Аб’яднаным пераходнага кабінэце
Сьвятлана Ціханоўская намінавала на пасаду прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольгу Зазулінскую і накіравала ліст у Каардынацыйную раду з просьбай разгледзець яе кандыдатуру ў найбліжэйшы час.
Вольга Зазулінская — кіраўніца фонду «Краіна для жыцьця», праваабаронца, каардынатарка праекту дапамогі сем’ям палітзьняволеных, суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Была назіральніцай на выбарах у жніўні 2020 году, валянтэркай у лягеры мэдыкаў на Акрэсьціна, мае досьвед працы ў дабрачыннасьці.
16 верасьня пасаду прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту пакінула Вольга Гарбунова:
https://smarturl.click/kjX4k
У Беларусі паказалі, як узмацнілі ахову дзяржаўнай мяжы ў кірунку Ўкраіны
У Мінабароны Беларусі кажуць, што беларускія вайскоўцы працягваюць выконваць задачы для ўзмацненьня ўчасткаў дзяржаўнай мяжы: «Дэсантнікі, танкісты, мотастралкі, артылерысты, сродкі СПА дзень і ноч стаяць на баявым дзяжурстве, патрулююць тэрыторыі, нясуць службу на блёк-пастах, вядуць выведку пры дапамозе бесьпілётнікаў».
Паводле Мінабароны, «браняваная тэхніка абсталяваная рознымі тыпамі антыдронавай абароны» 👆🏻:
https://smarturl.click/z2JnJ
«Вам тут ня радыя». Грузінскі праваабаронца пра выцісканьне беларусаў з краіны
У Грузію не пусьцілі беларускага журналіста Андрэя Мялешку з дачкой. На наступны дзень тое ж здарылася з армянскім журналістам. Вядома пра пяцёх беларусаў, якім за апошні час адмовілі ў міжнароднай абароне. Забараняюць уезд і іншым замежным грамадзянам.
Грузінскі праваабаронца ў размове са Свабодай расказаў, што так у Грузіі зараз змагаюцца з актыўнымі іншаземцамі, якія крытыкуюць расейскі рэжым:
https://smarturl.click/0eLd7
Youtube-каналы 18 беларускіх дзяржаўных СМІ заблякавалі ў Літве
Відэахостынг Youtube заблякаваў на сваёй плятформе вяшчаньне на Літву беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў, радыё і агенцтва, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага мэдыяхолдынгу Белтэлерадыёкампанія:
https://smarturl.click/Yzoaj
У Гомлі праўладнага блогера маюць судзіць за «дыскрэдытацыю» Беларусі
На 30 верасьня ў судзе Навабеліцкага раёна горада Гомля заплянаваны пачатак разгляду крымінальнай справы датычна Яўгена Катлярова.
Яго вінавацяць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Весьці працэс будзе судзьдзя Генадзь Калацей.
Катляроў — гомельскі праўладны блогер, які неаднаразова спрабаваў распаўсюдзіць фэйкавую інфармацыю, каб дыскрэдытаваць недзяржаўныя СМІ. Ён таксама правакаваў людзей і потым даваў супраць іх паказаньні. Аднак на пачатку 2024 году Катляроў абнародаваў у сваіх сацсетках відэа, у якім паведаміў, што яго аштрафавалі на 15 базавых велічыняў па абвінавачваньні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. https://smarturl.click/vwJBG
Як балты і славяне ўжываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі?
Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія абмяркоўваюць нашы слухачы ў камэнтарах на Ютубе, мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
https://youtu.be/D_fM8AGYve8
Вярхоўны суд ЭЗ скасаваў вялікі штраф для Google
Карпарацыя Google выйграла апэляцыю супраць штрафу Эўрапейскай камісіі за парушэньне правілаў канкурэнцыі. Штраф у памеры 1,5 мільярда эўра быў адменены ў сераду Вярхоўным судом Эўразьвязу, пра гэта паведамляе Financial Times.
Суд прызнаў, што кампанія выкарыстала сваё паноўнае становішча, каб блякаваць канкурэнтаў сярод онлайн-рэклямадаўцаў, аднак ён патлумачыў адмену штрафу вось чым: https://smarturl.click/gpRdR
Тлумачым з Гурневічам. Як Лукашэнка вярнуў Беларусь у «польскія часы», якімі ён палохае
«Дзень народнага адзінства» Лукашэнка прыдумаў пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі. Але калі добра прыгледзецца, то ў сытуацыі беларусаў у міжваеннай Польшчы можна знайсьці шмат супольнага з той Беларусьсю, якую Лукашэнка і яго паплечнікі будуюць апошнія чатыры гады. https://youtu.be/VyURNG2_MoM
Латушку ўзнагародзілі Прэміяй салідарнасьці імя Леха Валэнсы
Цырымонія ўзнагароджаньня з удзелам былога прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы, кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага і старшыні Сэнату Малгажаты Кідавы-Блоньскай адбылася ў Палацы Красіцкіх у Варшаве.
Прэмія салідарнасьці імя Леха Валэнсы — польская ўзнагарода, якая прысуджаецца міністрам замежных справаў за выдатныя заслугі ў прасоўваньні і абароне дэмакратыі і грамадзянскіх свабодаў. Яе прысуджалі ў 2014–2015 гадах, потым яе ўручэньне было прыпынена, а ў 2024 годзе зноў адноўлена.
На фота: 1) Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі (справа) уручае ўзнагароду Паўлу Латушку; 2) Выступае Лех Валэнса, колішні лідэр руху «Салідарнасьць», былы прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру
Для Лукашэнкі фармат замірэньня, пры якім не перамаглі б ні Расея, ні Ўкраіна, — найлепшы варыянт, — палітоляг Тышкевіч
«Кітай зараз робіць з Расеяй тое, што Крэмль намагаўся рабіць зь Беларусьсю, толькі Кітай гэта робіць хутчэй і больш эфэктыўна», — лічыць Ігар Тышкевіч, украінскі палітоляг беларускага паходжаньня, экспэрт Украінскага інстытуту будучыні.
У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе імавернасьць пачатку перамоваў паміж Расеяй і Ўкраінай, выказвае думку, што Кітаю нявыгадна, каб Расея перамагла ў вайне, і ацэньвае «міратворчыя» пэрспэктывы Аляксандра Лукашэнкі:
https://smarturl.click/Eeo9L
Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча пачалі судзіць па новым абвінавачаньні
Былога лідэра апазыцыйнай арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Дашкевіча 18 верасьня пачалі судзіць па новым абвінавачаньні ў непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі (ч. 1 арт. 411 КК), вынікае з раскладу судовых паседжаньняў, заўважыў @pozirkonline.
Паралельна яго судзяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Абедзьве справы разглядае суд Першамайскага раёну Менску. Працэс па арт. 342 над Дашкевічам пачаўся 17 ліпеня:
https://smarturl.click/3kbbG
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі ў справе «Адукаванкі»
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра палітычны перасьлед настаўнікаў з усёй краіны, якія былі ў тэлеграм-чаце праекту «Адукаванка». У чаце абмяркоўвалі ўрокі, інвацыйныя тэхналёгіі выкладаньня матэрыялаў і г.д., піша @viasna96.
17 верасьня стала вядома, што КДБ яшчэ ў канцы жніўня прызнаў праект рэсурснай дапамогі для настаўнікаў «Адукаванка» «экстрэмісцкім фармаваньнем»:
https://smarturl.click/AdL93
У Радзе Эўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Плятформа Рады Эўропы па садзейнічаньні абароне журналістыкі і бясьпекі журналістаў.
Адпаведны зварот адрасаваны ўладам Грузіі і тычыцца таксама армянскага журналіста Арсэна Харацьяна, які апынуўся ў падобнай сытуацыі.
Асабліва адзначаецца, што Мялешка і яго дачка, зь якой ён падарожнічаў, адправілі назад у Польшчу, пакінуўшы ў Грузіі жонку і яшчэ адно дзіця.
https://smarturl.click/W39gZ
Трансфэгэраская шаша ў Румыніі: як боязь савецкага ўварваньня натхніла на «найлепшую дарогу ў сьвеце»
Празь некалькі гадзін пасьля таго, як савецкія танкі ўвайшлі ў Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году, камуністычны дыктатар Румыніі Нікалае Чаўшэску асудзіў уварваньне перад шматтысячным натоўпам у цэнтры Бухарэста.
Пасьля такога сьмелага выступу супраць Крамля Чаўшэску стаў пракручваць у галаве сцэнары таго, як можа разгарнуцца напад, калі ў Крамлі зьвернуць свой карны погляд на ягоную краіну, і як можна ад яго абараніцца. Так нарадзілася ідэя Трансфэгэраскай шашы. Расказваем гісторыю яе стварэньня:
https://smarturl.click/2qL5Z
Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязьняў у Беларусі, у ёй згадалі журналіста Свабоды Ігара Лосіка
19 верасьня ў Страсбуры Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязьняў у Беларусі». Рэзалюцыю прынялі большасьцю галасоў: дакумэнт падтрымалі 549 парлямэнтароў, 21 прагаласаваў супраць, 37 устрымаліся.
Праект рэзалюцыі Эўрапарлямэнту (канчатковы тэкст пакуль не апублікаваны) зьмяшчае 9 пунктаў. У ім, сярод іншага, выказваюць занепакоенасььць становішчам беларускіх палітвязьняў, заклікаюць «ЭЗ і яго сябраў працаваць над прыцягненьнем да адказнасьці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі і актыўна прымяняць прынцып унівэрсальнай юрысдыкцыі»:
https://smarturl.click/YzoYA
Лукашэнка прызнаў супрацу з акупаванай Расеяй Данецкай вобласьцю цягам апошніх 10 гадоў
Аляксандар Лукашэнка сёньня сустракаецца у Менску з Кіраўніком расейскай акупацыйнай улады так званай «ДНР» Дзянісам Пушыліным. Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць і далей «разьвіваць супрацоўніцтва з рэгіёнам». «Мы супрацоўнічаем даўно. А што тычыцца Беларусі, то ў складзе Ўкраіны мы заўсёды супрацоўнічалі з Данецкай вобласьцю. І, натуральна, у гэтыя складаныя, цяжкія часы з тых яшчэ часоў (ужо 10 гадоў) мы не адмаўляліся ад гэтага супрацоўніцтва, гатовыя працягваць і цяпер», — заявіў Лукашэнка і дадаў, што «гатовы супрацоўнічаць і з Украінай на тых жа прынцыпах».
Суды анулявалі шэраг даверанасьцяў, выдадзеных у Менску беларусам, якія знаходзяцца за мяжой
Натарыюс Менскай гарадзкой натарыяльнай палаты выдаў некалькі даверанасьцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой, бязь іх асабістай прысутнасьці. Пасьля праверкі даверанасьці анулявалі праз суды, адпаведныя пазовы падала пракуратура Менску:
https://smarturl.click/AdLbO
Беларуская мастачка атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла European Ceramic Context у Даніі
European Ceramic Context 2024 — 9-е трыенале сучаснай эўрапейскай керамікі і шкла на востраве Борнгальм у Даніі. На ім 64 керамісты з 28 эўрапейскіх краін паказалі сваю экспэрыментальную кераміку. Беларуская мастачка Ганна Мядзьведзева атрымала на ім галоўны прыз за аб’ект пад назвай «Восеньскі краявід»:
https://smarturl.click/EeoD4
Сёньня 33 гады як бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бел-чырвона-белы сьцяг. На ілюстрацыі паштовыя канвэрты і маркі з новай сымболікай, якія зьявіліся ў 1992 годзе.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/B6LLl
Стала вядома, што здарылася з грамадзянінам Латвіі, які зьнік пасьля ўезду ў Беларусь
23-гадовы грамадзянін Латвіі Эмілс Асарс затрыманы ў Беларусі пры спробе ўвозу 1,06 грама амфэтаміну, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі (ДМК).
ДМК сьцьвярджае, што МЗС Латвіі і сваякі затрыманага былі «апэратыўна апавешчаныя» аб яго затрыманьні. «Нягледзячы на гэта, латвійскі бок учыняе правакацыі, абвяшчаючы праз СМІ аб зьнікненьні гэтага чалавека ў Беларусі праз неправамерныя дзеяньні беларускіх спэцслужбаў», — заяўляе мытны камітэт. Фота Дзяржаўнага мытнага камітэту. https://smarturl.click/W39dW
Асноўнае за 18 верасьня
📌 Акцыі замест грошай. Як беларускія ўлады шмат гадоў прабачаюць даўгі ААТ «Івацэвічдрэў»
📌 Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьні і выклікі ў КДБ настаўнікаў з усёй Беларусі ў справе «Адукаванкі»
📌 Навіны палітвязьняў: сьледзтва ў справе ксяндза Акалатовіча скончылі, яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»
📌 Несьвяточная прамова. Лукашэнку хочацца легітымнасьці і допуску да мірных перамоваў
📌 «ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка вызваляе некаторых палітвязьняў? Адказ Шрайбмана
📌 Для Лукашэнкі фармат замірэньня, пры якім не перамаглі б ні Расея, ні Ўкраіна, — найлепшы варыянт, — палітоляг Тышкевіч
📌 Тлумачым з Гурневічам. Як Лукашэнка вярнуў Беларусь у «польскія часы», якімі ён палохае
📌 Суд Эўразьвязу адмовіўся здымаць санкцыі зь «Беларуськалію» і Беларускай калійнай кампаніі
📌 У Эўрапарлямэнце абмяркоўваюць рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязьняў у Беларусі»
📌 Латушку ўзнагародзілі Прэміяй салідарнасьці імя Леха Валэнсы
📌 Сікорскі адказаў пра сытуацыю ў Беларусі: «Рэжымы заўсёды падаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеньнем»
📌 «Справа Мялешкі паказвае, што ўрад на прарасейскай арбіце». Грузінская дэпутатка заступілася за беларускіх уцекачоў
📌 «Гісторыя на Свабодзе». Літоўцы самі пішуць, што Літва сягала толькі Вільні, а на левым беразе Вяльлі была ўжо Русь, — Алег Латышонак
Ці варта казаць дзякуй Лукашэнку за памілаваньні? Адказ Шрайбмана
Зь якой мэтай Лукашэнка мілуе палітвязьняў? Ці варта дзякаваць яму за гэта? Што ў Беларусі залежыць ад дэмакратычных сілаў? Што больш імаверна – вяртаньне ў 2019-ы ці ў 2020-ы год? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
https://youtu.be/CPVJgtgJQbc
Reuters: партатыўныя радыёстанцыі «Хэзбалы» выбухаюць па ўсім Лібане
Сёньня на поўдні Лібану і ў паўднёвых прыгарадах Бэйруту ўзарваліся партатыўныя радыёстанцыі, якія выкарыстоўваюцца групоўкай «Хэзбала». Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters.
Агенцтва адзначае, што гэта яшчэ больш узмацніла напружанасьць у адносінах з Ізраілем празь дзень пасьля аналягічных выбухаў пэйджараў чальцоў групоўкі. Сотні ўдзельнікаў «Хэзбалы», уключаючы байцоў і мэдыкаў, учора сур’ёзна пацярпелі ад выбуху пэйджараў
Сёньня адзін з выбухаў партатыўнай радыёстанцыі адбыўся побач з пахаваньнем ахвяраў учорашніх выбухаў пэйджараў. https://smarturl.click/0eLAp
У Расеі затрымалі былога лідэра руху за сувэрэнітэт Татарстану
У горадзе Набярэжныя Чаўны сёньня быў затрыманы былы старшыня Ўсетатарскага грамадзкага цэнтру Зінур Агліулін.
У верасьні сёлета ў дачыненьні да яго распачалі крымінальную справу паводле артыкулу КК РФ аб «распальваньні міжнацыянальнай варожасьці» паміж расейцамі і татарамі. Жонка Агліуліна паведаміла, што раніцай да іх у дом уварваліся паліцэйскія і правялі ператрус. Адзін са сьледчых паведаміў, што на Агліуліна адкрытая крымінальная справа «за прапаганду экстрэмізму». Жонка актывіста таксама дадала, што ператрусы прайшлі і ў іншых актывістаў. https://smarturl.click/YzooM
Акцыі замест грошай. Як беларускія ўлады шмат гадоў прабачаюць даўгі ААТ «Івацэвічдрэў»
«Прадпрыемства ўжо мусіла самастойна працаваць». У канцы жніўня ўрад чарговы раз дапамог «Івацэвічдрэву» з крэдытамі. Беларускія ўлады вось ужо 17 гадоў укладаюць сродкі ў «Івацэвічдрэў», сотнямі мільёнаў. Расказваем, які эфэкт дала мадэрнізацыя і што цяпер адбываецца з заводам:
https://smarturl.click/z2JJp
У гарадах Цэнтральнай Эўропы ўмацоўваюць берагі рэк перад новай паводкай, беларусы дапамагаюць
У апошнія дні моцныя паводкі закранулі вялікую частку рэгіёну, у тым ліку Чэхію, Славакію і Аўстрыю. Паведамлялі прыкладна пра 20 загінулых, але поўны маштаб стратаў пакуль невядомы. Ёсьць і пацярпелыя.
Ва Ўроцлаве пажарныя і салдаты працавалі ўсю ноч, каб умацаваць берагі ракі мяхамі зь пяском. Дапамагалі ім валянтэры, сярод якіх былі і беларусы. Вугоршчына накіравала жаўнераў для ўмацаваньня бар’ераў уздоўж Дунаю, тысячы валянтэраў напаўнялі мяхі зь пяском у дзясятках паселішчаў:
https://smarturl.click/67LX5
Суд Эўразьвязу адмовіўся здымаць санкцыі з «Беларуськалія» і Беларускай калійнай кампаніі
Суд ЭЗ адмовіў у задавальненьні пазоваў «Беларуськалія», ягонага гендырэктара Івана Галаватага і Беларускай калійнай кампаніі да Рады ЕЗ аб адмене санкцый, гаворыцца ў рашэньнях суда, апублікаваных 18 верасьня (1, 2 і 3), заўважыў @reformby. Пазоўнікі таксама павінныя пакрыць судовыя выдаткі Рады Эўразьвязу:
https://smarturl.click/67LZ5