Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
❗️«Я там, дзе маю быць»
Беларусы бягуць са сваёй краіны з-за палітычнага пераследу, і гэты працэс — няспынны. Ён такім і будзе, пакуль у Беларусі змагаюцца з іншадумствам.
Пачытайце пра тое, як сямейная пара перажыла рэлакацыю, дзе беларусы шукалі сілы, каб уладкавацца на новым месцы, і як агулам праходзіць іх адаптацыя. А каб атрымаць кансультацыю па легалізацыі ў Літве — звяртайцеся да нас!
https://telegra.ph/Vymushanaya-rehlakacyya-Adna-sa-shmatl%D1%96k%D1%96h-belarusk%D1%96h-g%D1%96storyj-03-31
Антаніна Канавалава ўз'ядналася з дзецьмі ❤️
Стала вядома, што давераная асоба Святланы Ціханоўскай у 2020 годзе і валанцёрка «Страны для Жизни» Сяргея Ціханоўскага з'ехала з Беларусі. З'явілася відэа, дзе Антаніна дзякуе неабыякавым людзям за падтрымку.
Ейны муж Сяргей Ярашэвіч дагэтуль застаецца за кратамі.
Адно простае дзеянне можа стаць вялікай дапамогай. Перанакіруйце 1,2% свайго падатку і тым самым падтрымайце палітвязняў і іх сем’і!
Што гэта значыць?
🔸усе рэзідэнты Літвы (беларусы таксама!) штогод падаюць падатковую дэкларацыю;
🔸падчас падачы можна перавесці 1,2% ад падаходнага падатку любым некамерцыйным арганізацыям на свой выбар;
🔸калі гэтага не зрабіць — Літва вырашыць за вас, куды гэтыя 1,2% накіраваць.
Чаму гэта важна? Якія ад гэтага плюсы?
♦️гэтыя сродкі пойдуць на юрыдычную і гуманітарную дапамогу, перадачы і падтрымку сем’яў палітвязняў — тут вы можаце пачытаць пра нашу дзейнасць;
♦️чым больш такіх перанакіраванняў — тым большай колькасці палітзняволеных і іхніх сямей мы зможам дапамагчы (рэпрэсіі не спыняюцца, а патрэбы беларусаў у дапамозе толькі растуць);
♦️гэта не патрабуе дадатковых выдаткаў — толькі вашага рашэння;
♦️робіцца гэта вельмі проста, і зойме адну-дзве хвіліны.
Тут падрабязная інструкцыя (у тым ліку візуальная), як гэта зрабіць.
Дзякуючы вам 17 жанчын ужо атрымалі дапамогу!
Наш збор працягваецца, нягледзячы на тое, што 8 сакавіка ўжо прайшло. Мы працягваем збіраць сродкі, бо дапамога патрэбная яшчэ дзясяткам жанчын.
Што ўжо зроблена?
✔️ Дзякуючы вам забралі 2252 еўра.
✔️ Выплаты атрымалі 17 жанчын, для якіх гэта не проста фінансавая дапамога, а знак таго, што іх не забылі, што пра іх памятаюць і падтрымліваюць.
Што яшчэ трэба зрабіць?
Нам застаецца сабраць 5448 еўра, каб дапамагчы яшчэ 35 жанчынам, якія апынуліся ў складаных умовах. Мэта — 8000 еўра на падтрымку беларусак.
Нават невялікі унёсак мае вялікае значэнне. 5, 10 ці 20 еўра — не важна, якая сума, але праз гэтыя грошы яшчэ адна жанчына адчуе падтрымку.
З маленькіх справаў нараджаецца вялікая салідарнасць. Далучайцеся, і разам мы зробім тое, што так важна — падтрымаем тых, хто мае патрэбу ў дапамозе
👉 Спасылка на данат
Бывший политзаключенный, рассказывает об истории этого рисунка и письма. В нём он пишет про стихотворение Сергея Тихановского.
«Когда-то на Володарке мне удалось отправить на волю этот рисунок и я передал послание своим, что бы через жену другого политзаключенного этот рисунок передали Светлане Тихановской. Но что-то пошло не так. Политзаключенный [прим. Сергей Тихановский] на то время уже уехал по этапам, а моя супруга уже нашла себе другого, и эта открытка легла в архив моих передач из тюрьмы.
А на днях мои рисунки вернулись наконец-то ко мне! И я подумал, раз это сейчас у меня в руках значит это для чего-то нужно. Вселенная дает конкретный знак! Так что делаю, что должен!»
Сустрэча з эксперткамі: «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы»
Жанчыны ў эміграцыі часта сутыкаюцца з праблемамі гвалту, харасменту, дыскрымінацыі на працоўным месцы і юрыдычнай няўпэўненасці. Каб дапамагчы разабрацца з гэтымі пытаннямі, у Варшаве адбудзецца адкрытая сустрэча «Правы жанчын-мігрантак у Польшчы».
На сустрэчы польскія і беларускія спецыялісткі у галіне абароны правоў распавядуць пра тое, як абараніць сябе, свае правы, сваю сям’ю і дзяцей, а таксама адкажуць на прававыя пытанні – разводы з часовым відам на жыхарства, статусам уцякачкі і міжнароднай абароны ў Польшчы, атрыманне дапамогі на дзяцей і г.д.
📅 Калі? 7 сакавіка з 13:00 да 16:00
💻 Форма ўдзела: афлайн/анлайн
📌 Дзе? Варшава, Prastora, Hoża 41/2,
Удзел вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
👉 Зарэгістравацца
Працоўныя мовы: польская, беларуская
❗️Боты нашых праектаў — псіхалагічная дапамога, юрыдычная падтрымка і кансультацыі па міграцыі — часова не працуюць.
Нашыя спецыялісты ўжо разбіраюцца з праблемай. Спадзяёмся, у хуткім часе яе вырашаць.
#dissidentby
🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!
💅 Марыя Яфімава - сяброўка галоўнай управы Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы, дэлегатка Каардынацыйнай Рады фракцыі "Еўрапейскі выбар", актывістка дыяспары Сан- Дыега, Каліфорнія. Фітнес-трэнерка.
Марыя будзе асвятляць лёс палітзняволенай Таццяны Сцепы.
🔻Таццяна Сцепа - жыхарка Мінска, была затрымана 30 студзеня 2024 года ў рамках рэйду і асуджана за салідарнасць з рэпрэсаванымі і каментары ў чатах на 4 гады пазбаўлення волі.
Што можна зрабіць, каб падтрымаць Таццяну?
▪️Напісаць ліст АНЛАЙН
▪️ Напісаць пра Таццяну ў сваіх сацыяльных сетках
▪️ Зрабіць акцыю падтрымкі ў любым фармаце
Статус политзаключенного — это важно для всех ❤️
👉 https://youtu.be/u_aqLObKEZI?si=lNW5e0DynmpXwJjz
Многие родственники боятся обращаться к правозащитникам, боятся, что их близкого признают политзаключенным, хотя именно этого и добивается режим. Статус «политзаключенного» никак не навредит вашему родному человеку, наоборот, поможет. Почему, рассказали в нашем видеоролике.
Журналіст Андрэй Кузнечык пасля больш чым трох гадоў за кратамі нарэшце сустрэўся з роднымі ❤️
Сёння былы палітвязень змог выехаць з Беларусі. У Вільні яго чакалі жонка Алеся і дзеці — 5-гадовы Мацвей і 11-гадовая Яніна. Гэта першая магчымасць за доўгі час абняць блізкіх.
Таксама выйшла на волю і змагла з’ехаць шматдзетная маці Алена Маўшук. Яе разам з мужам судзілі за ўдзел у начных пратэстах у Пінску.
У Вільні жанчыну сустрэла кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця», прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская
Відэа: @radiosvaboda
⚠️Чарговы фэйк. На гэты раз пра новы тэлеграм-бот BYSOL
Паведамленні пра яго з'яўляюцца ў розных чатах.
Калі ласка, верыфікуйце інфармацыю і будзьце пільныя! На канале @bysol ёсць усе сапраўдныя кантакты.
Паліна Шарэнда-Панасюк на волі, і цяпер ёй трэба падтрымка ❤️
Збор грошай для жанчыны робіць BySol. Шлях да аднаўлення пасля перажытага будзе няпросты. Таму кожны ўнёсак вельмі важны.
Салідарнасць — наша адметнасць. Мы спадзяёмся, што аніводны з вас не стаміўся быць поруч з тымі, хто мае патрэбу.
👉 Спасылка на збор. Дзякуй!
Так выглядае Паліна.
Яна правяла за кратамі 4 гады.
Відэа: @nashaniva
Паліна Шарэнда-Панасюк на волі і ў бяспецы ❤️
Пасля трох падаўжэнняў тэрміну і чатырох судоў, пасля гадоў зняволення за краты выйшла моцная жанчына, маці і праваабаронца.
З 3 студзеня 2021 года яна прайшла праз усе формы ціску і ізаляцыі, але не зламалася. 1 лютага 2025 года Паліна нарэшце атрымала свабоду.
За мяжой яе чакалі двое сыноў і муж.
Сёння яны зноў разам.
⚡Чат з ботам «Беларускага Гаюна» узламалі. Усе, хто туды пісаў ці даваў фота/відэа інфармацыю, меў акаунт у Telegram на беларускім нумары — пад пагрозай.
🔸для эвакуацыі з Беларусі пішыце у @help_bysol;
🔸для «ачысткі» гаджэтаў і кансультацый па лічбавай бяспецы пішыце у @tech_rescuer1;
🔸каб паведаміць пра затрыманне пішыце ў @ViasnaSOS — можаце гэта рабіць праз знаёмых і родных за мяжой.
Беражыце сябе!
❤️ Гэтая ініцыятыва падтрымае вас!
Вы член сям'і палітзняволенага ці палітзяняволенай? Бярыце ўдзел у праекце "Сябар сям'і".
Што гэта значыць? Вы будзеце атрымліваць сталую фінансавую дапамогу цягам 4 месяцаў. Гэта стане для вас грунтоўнай падтрымкай — штомесяц вы будзеце атрымліваць 150 еўра.
Вы не адны ў сваёй бядзе. Мы ўвесь час шукаем бяспечныя спосабы падтрымаць вас, і праект "Сябар сям'і" — адзін з іх. Пераходзьце па спасылцы, чытайце падрабязнасці і рэгіструйцеся.
Ініцыятыва Dissidentby паведаміла, што памёр былы палітзняволены Валянцін Іваноўскі.
Ён выйшаў на волю ў траўні 2024 года пасля 2 гадоў зняволення. У жніўні таго ж года памёр з невядомых прычын.
Спачуваем родным і блізкім памерлага.
🔺Калі ты:
▪️эмпатычны і гатовы дапамагаць;
▪️умееш працаваць у складаных умовах і трымаць спакой;
▪️добра арыентуешся ў беларускай праваабарончай павестцы;
▪️падзяляеш прынцыпы абароны правоў чалавека;
▪️маеш крыху вольнага часу і хочаш накіраваць на дапамогу іншым.
Мы чакаем цябе!
🔺Што табе дасць валанцёрства?
▪️ты станеш часткай каманды, што падтрымлівае палітвязняў і іх сем'і.
▪️твая дапамога стане важнай апорай для тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі.
▪️ты заўсёды зможаш атрымаць падтрымку і парады ад дасведчаных праваабаронцаў.
▪️ты сам вызначыш, колькі часу можаш прысвячаць валанцёрству.
Запаўняй форму і далучайся – твой удзел мае значэнне! ❤️
Два гады сям’я Сяргея Ціханоўскага нічога не ведае пра ягоны стан. Лісты, званкі, сустрэчы з адвакатам, перадачы — усё забаронена.
Сяргей пазбаўлены любой сувязі з блізкімі. Магчымасць пачуць родныя галасы для зняволенага, атрымаць навіны з волі, — не раскоша, а неабходнасць. Але яму не даюць нават гэтага. Калі гэта не катаванне, то што?
Так выглядае рэжым інкамунікада — жорсткае парушэнне правоў чалавека, якое можна назваць гвалтоўным знікненнем. Але ўсё гэта — толькі страх рэжыма. Страх перад праўдай, перад сілай перакананняў, перад тымі, каго нельга зламаць.
Тут — спіс тых, хто знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Мы не можам маўчаць. Гэта людзі, якім трэба вярнуць свабоду. Мы будзем змагацца, пакуль усе несправядліва зняволеныя не выйдуць на волю.
Ужо можна атрымаць дапамогу для палітзняволенай жанчыны!
💁♀️ Што зрабіць? Дастаткова толькі напісаць у тэлеграм-акаўнты: t.me/StranafundPZ або t.me/dahary_nahami
🌊 На што можна выдаткаваць грошы? На гігіенічныя сродкі, лекі, базавыя рэчы, вітаміны і іншыя неабходныя прадметы.
🤔 Калі я атрымаю гэту дапамогу, то ўжо не магу разлічваць на іншую?
Можаце! Гэта выплата - дадатковая падтрымка на неабходныя выдаткі для палітзняволенай.
👏 Нас усё яшчэ можна падтрымаць і заданаціць, распаўсюдзіць спасылку на збор або на публікацыю.
🫂Вы можаце падтрымаць нашу працу, палітзняволеных і іхнія сем’і, і пры тым нічога не патраціць!
Кожны рэзідэнт Літвы, хто афіцыйна працуе, можа накіраваць 1,2% ад ужо ўплочаных падаткаў у наш фонд.
Гэта не павялічвае ваш падатак — проста пэўная сума з яго ідзе ў нашую арганізацыю. Атрымліваецца, што вы падтрымліваеце нас і нічога не траціце!
Пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год накіруйце 1,2% падаходнага падатку на нашу дзейнасць. Мы ў сваю чаргу зможам зрабіць больш і дапамагчы большай колькасці рэпрэсаваных людзей. Пра тое, як мы дапамагаем і пра нашы праекты вы можаце пачытаць на нашым сайце.
Аформіць гэтую опцыю даволі проста і не зойме шмат часу. Што важна: для беларусаў у Літве гэта цалкам бяспечна, таму што гэтыя пераводы робіць падатковая служба.
Вось інструкцыя для вас.👆
Дапамагчы жанчынам, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам, проста!
Зрабіце данат на збор, што ладзіць служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Важны нават самы маленькі ўнёсак, бо з і складаецца вялікая сума. Калі няма магчымасці заданаціць — распаўсюдзьце інфармацыю пра збор.
Кожная жанчына атрымае дапамогу на суму 150 еўра, а мэта збору — 8000 еўра. На сёння засталася сабраць 6960 еўра.
👉 Спасылка для ахвяраванняў тут.
Важна! Не бярыце ўдзел, калі вы ў Беларусі.
❤️Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы
Сярод усіх народаў яна вылучае нас і робіць адметнымі. Размаўляйце беларускаю!
👉 Вось тут вы можаце пачытаць пра нашу дзейнасць на роднай мове.
8 сакавіка - Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы
Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.
👉 У знак салідарнасці з беларускамі мы аб'яўляем штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам.
Акцыю арганізоўвае праект Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» і ініцыятыва Dissidentby)
Куды пойдуць сродкі?
🔸гігіенічныя сродкі;
🔸лекі;
🔸базавыя рэчы;
🔸іншыя неабходныя прадметы.
Як дапамагчы?
🔺зрабіць ахвяраванне любым зручным спосабам.
🔺распаўсюдзіць інфармацыю пра збор ў сацыяльных сетках, калі гэта бяспечна для вас.
Самы мінімальны ўклад — гэта частка велізарнай дапамогі, што мы накіруем туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу. Калі на вашае паведамленне адгукнецца хаця б адзін чалавек — гэта стане неабходнай часткай вялікай справы.
❤️ Толькі аб'яднаўшыся мы зможам падтрымаць беларускіх жанчын і паклапаціцца пра іх. Толькі з вашай дапамогай яны атрымаюць надзею, падтрымку і ўвагу.
Сума збору: € 8 000. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля 150 еўра.
Калі атрымаецца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу.
Святлана Ціханоўская:
«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму – журналіста Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца.
Мне паведамілі, што ўсе трое ўжо ў бяспецы, у Вільні. Ім дапамагаюць прадстаўнікі амерыканскай амбасады, а Алену Маўшук прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўжо вязуць у бяспечнае месца, дзе яна атрымае ўсю неабходную падтрымку.
Я вельмі ўдзячная Прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым.
Радая, што зняволеныя зноў змогуць пабачыць сем’і і блізкіх пасля доўгіх дзён за кратамі. Нарэшце кожны абдыме сваіх родных. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага!»
Мікалай Статкевіч знаходзіцца 1715 дзён у зняволенні. Апошнія два гады ён пазбаўлены перадач, а ліставанне з роднымі забаронена. Адваката да яго не дапускаюць 💔
Праз усё жыццё ён застаецца верным сваім перакананням. Не прымаў несправядлівасць на волі — і не прымае за кратамі. У адказ рэжым максімальна ўскладняе ягоныя ўмовы ўтрымання і праз поўную ізаляцыю аказвае псіхалагічны ціск на сям’ю.
Раней, калі лісты яшчэ даходзілі, Мікалай заўсёды падтрымліваў тых, хто яму пісаў. Вядома, што яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і карцар, а ягонае здароўе значна пагоршылася.
Мы чакаем яго на волі і верым, што стойкасць дапаможа перажыць усе выпрабаванні ✊
Паліну сустрэла шмат людзей. У тым ліку кіраўніца фонду «Краіна для Жыцця» Вольга Зазулінская
Читать полностью…Сустракаем Паліну усе разам у Вільні
Муж Паліны Шарэнды-Панасюк заклікаў яе сустрэць у 17: 20 каля уваходу на чыгуначны вакзал.
Святлана Ціханоўская – пра 700 дзён утрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада
«Апошні раз я чула голас мужа больш за чатыры гады таму. У мяне было ўсяго пяць хвілінаў, каб падтрымаць яго, расказаць пра дзяцей, спытаць пра здароўе. Тады я яшчэ не ведала, што нам больш не дазволяць пагаварыць. Часта ўспамінаю тую размову і думаю, што яшчэ магла б сказаць…
Вось ужо 700 дзён ад Сяргея няма навінаў. Я не ведаю, ці атрымлівае ён віншаванні з днём нараджэння, ці бачыў паштоўкі, намаляваныя дачкой. Не ведаю, калі зноў змагу пачуць ягоны голас. Нават адзін дзень без вестак ад блізкага чалавека – гэта ўжо нагода для трывогі. Разам з Карнеем і Агніяй мы жывём у гэтай трывозе ўжо некалькі гадоў.
Але я ўпэўненая, што ён адчувае нашую падтрымку. Што ягоная ўнутраная сіла з ім. І нават за гэты час без сувязі – ён надае гэтую сілу і мне. Мы не спынімся, пакуль Сяргей і ўсе палітвязні не будуць на волі».
Сёння — Дзень нязломнасці ✊
2 лютага мы гаворым пра чалавека, які не проста верыў у справядлівасць, але і штодня змагаўся за яе. Антон Сташэўскі — валанцёр фонду «Краіна для Жыцця», удзельнік руху Сяргея Ціханоўскага і перадвыбарнага штаба Святланы Ціханоўскай. Бацька дваіх дзяцей. Чалавек, які нёс святло туды, дзе было цёмна.
Антон меў вялікае сэрца, дзе змяшчаліся чужая боль і пакуты. Ён дапамагаў палітзняволеным праз перадачы перадачы, падтрымліваў сем’і тых, каго кінулі за краты. І працягваў гэта рабіць да апошняга моманту, пакуль сам не апынуўся ў зняволенні. Ён свядома выбраў шлях салідарнасці, бо не мог інакш.
Без дабрыні, узаемнай падтрымкі і спагады свет не будзе дасканалым. Антон ведаў гэта, таму і стаў адным з тых, хто стварае Беларусь будучыні.
Мы чакаем Антона Сташэўскага на волі!
#ДзеньНязломнасці