9428
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
У Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі ўдзельніцу праўладнага «Марафона адзінства»
У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд 31-гадовай жыхарцы Нароўлі Іне Корбут. Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Які тэрмін прызначылі жанчыне — невядома.
Сёлета ў студзені Іна Корбут была адной з удзельніцаў «Марафону адзінства» ў Мінску. Пасля мерапрыемства яна вельмі кампліментарна распаваяла пра свае ўражанні ад паездкі мясцовай раёнцы, піша «Гомельская Вясна».
❗️Палітзняволены Сяргей Раманаў патрапіў у шпіталь, дзе яму зрабілі аперацыю
Як паведамляе @a_partisans, аперацыя была планавай і прайшла без ускладненняў. Неўзабаве яго ізноў павінны перавесці ў калонію.
Аб праблемах са здароўем Сяргея было вядома даўно, але ніякіх падрабязнасцяў не паведамлялася.
Палітвязень быў затрыманы 29 кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў яму 20 гадоў калоніі. Пазней яго тройчы судзілі паводле арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Цяпер яго агульны тэрмін складае 24 гады і 5 месяцаў зняволення.
🌿2 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за спыненне беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў
З нагоды гэтага дня праваабарончая арганізацыя Justice for Journalists апублікавала даклад пра зняволеных журналістаў у Беларусі і Расіі. Паводле іх, 103 супрацоўнікі медыя знаходзяцца за кратамі ў гэтых двух краінах.
Як мінімум 13 журналістаў асуджаныя завочна ў Беларусі на тэрміны да 20 гадоў зняволення.
Як паведамлялася раней, у 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў. Агулам з 2020 года больш за 400 журналістаў пакінулі Беларусь, а астатнія, якія засталіся ў краіне, працуюць у падполлі або сышлі з прафесіі.
Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца як мінімум 28 медыйшчыкаў.
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і судовыя працэсы па «справе Гаюна»
«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 115 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюну», якіх змясцілі пад варту.
Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад залог.
Таксама ў Беларусі кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію» з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
❗️Па вашым жаданні, інфармацыя пра фігурантаў справы будзе цалкам непублічнай
🌿Праваабарончая праграма «Вясна» на Беларускім радыё Рацыя
1:23 Праваабарончая супольнасць 30 кастрычніка прыняла сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных. Сярод падпісантаў — і ПЦ «Вясна»
4:45 Падтрымаць «Вясну» стала прасцей. Якім чынам?
9:27 Знаёмімся з асобай праваабаронцы Марэка Навіцкага
15:11 Як «Ноч (не) расстраляных паэтаў» прайшла ў Вільні
23:36 і Варшаве
❗️Уладальніка гродзенскага блога «S13» Сяргея Чабоцьку асудзілі на 3,5 гады калоніі
Гродзенскі абласны суд асудзіў палітвязня Сяргея Чабоцьку паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Рэдактару прызначылі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 1000 базавых велічыняў.
Паведамляецца, што ў судовым паседжанні мужчына віну не прызнаў.
Паводле матэрыялаў справы, Сяргей Чабоцька «сумесна з іншымі асобамі стварыў сайт S13 і аднайменныя рэсурсы, дзе публікаваліся заклікі да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, абраза прадстаўнікоў улады і паклёпніцкі сведчанні адносна прэзідэнта Беларусі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118990
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Палітзняволеная шматдзетная маці Юлія Лаптановіч выйшла на волю і з'ехала з краіны
Юлія — шматдзетная маці з Пружанаў, фігурантка «справы карагодаў». Спачатку яе асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі», а пасля ў дачыненні да яе распачалі яшчэ дзве крымінальныя справы. Агулам жанчыне прысудзілі 4 гады і 9 месяцаў зняволення.
Юлія выйшла на волю ў кастрычніку і была вымушаная з'ехаць з краіны.
Фотаздымкі жачыны са Швейцарыі публікуе @BSDP_Hramada.
🌿Аляксандр Капуцкі: «Ад вузкай сцежкі — да Вялікага Гасцінца»
Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — 62-гадовы праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі. Ён адстойвае правы беларусаў больш за 20 гадоў, за што неаднаразова пераследваўся ўладамі.
Упершыню яго судзілі ў 1990 годзе за выкарыстанне нацыянальнага БЧБ-сцяга на грамадскім мерапрыемстве, але тады яго апраўдалі. Гэта быў адзін з першых у гісторыі БССР судовых працэсаў за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, і гэта нават адлюстравана ў энцыклапедыі «Гісторыя Беларусі». Апошнім разам нагодай для затрымання Алеся сталі перапосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў». За гэта яму чатыры разы запар прысуджалі арышты па 15 сутак. Пасля гэтага спадар Алесь з'ехаў з Беларусі.
Гэтае інтэрв'ю — частка зборніка «Голас пакалення свабоды», жывога сведчання творчай і грамадзянскай прысутнасці тых, хто не згубіў свой голас нават у выгнанні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118986
✍️Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
У гомельскага пракурора спыталі, чаму людзей так жорстка караюць за лайкі і падпіскі ў сацсетках
«Чым больш у групы падпісантаў тым вышэйшая яе бачнасць у рэкамендацыях. Чым больш лайкаў тым больш актыўнае яе прасоўванне. І вось палітычна нейтральны малады чалавек, які ніколі раней не цікавіўся палітыкай, па выпадковым запыце ці праз рэкамендацыі трапляе ў такую групу.
Менавіта таму заканадаўства прадугледжвае адказнасць за падпіску на падобныя рэсурсы кожны ўдзельнік мімаволі падвышае іх небяспечную папулярнасць».
«Зразумела, што за адзін лайк чалавека ў турму не пасадзяць. Але калі вы ўвесь час каментуеце, лайкаеце не толькі малюнак, але і тэкставую інфармацыю дэструктыўнага характару вось гэта ўжо паказвае, што вы прытрымліваецеся гэтых поглядаў. Калі вы ставіце лайк, вы папулярызуеце гэтую інфармацыю, надаяце ёй значнасць. Таму нашая дзяржава праз адпаведныя формы і метады з гэтым змагаецца».Читать полностью…
💔70-гадовы былы палітвязень быў вымушаны з'ехаць з Беларусі — яму патрэбная дапамога ў лячэнні зубоў
Аляксандр Патапаў з вёсцы Хатоля Віцебскай вобласці быў асуджаны да 2 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі» ў «Аднакласніках». Падчас ракетнага абстрэлу Кіева загінула пляменніца Аляксандра, а ейная трохгадовая дачка была сур'ёзна параненая. Пасля гэтага Аляксандр размясціў у сацсетцы два каментары, якія экспертыза палічыла «абразлівымі».
Пенсіянер цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю, але працягваў сутыкацца з пераследам з боку сілавікоў — мужчына быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.
«За час тэрміну ў калоніі і прэвентыўнага нагляду ў мяне зусім знішчыліся зубы, а лячыць іх было немагчыма. Я адчуваю вялікія фінансавыя цяжкасці, а праз адсутнасць зубоў – праблемы са здароўем і маўленнем.
Я прашу дапамагчы мне з пратэзаваннем зубоў (устаўная сківіца не будзе трымацца бо дзёсны не дазваляюць гэтага), таму што для мяне сума на пратэзаванне зусім непад'ёмная».
⁉️Як выкарыстоўваць замарожаныя сродкі, калі вас уключылі ў «спіс тэрарыстаў»: тлумачыць юрыстка
Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс у так званы «спіс тэрарыстаў» ужо 1400 чалавек, з іх 658 — беларусы, якія асуджаныя па палітычных матывах. Галоўнае абмежаванне, якое гэта цягне, — поўная блакіроўка банкаўскіх рахункаў. Але часткова выкарыстоўваць сродкі ўсё ж можна.
Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, як атрымаць такі дазвол, і прапануе шаблон хадайніцтва.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118981
🫠У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» YouTube-канал з беларускамоўнымі дзіцячымі казкамі
Гаворка пра YouTube-канал «Будзьма дзецям», на якім апублікавана 5 частак беларускамоўнага лялечнага відэаспектаклю «Прыгоды мышак». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Пружанскага раёну 29 кастрычніка.
Акрамя таго, «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі TikTok-старонкі «Budzma_razam», «LAGERTHA», «Советская Белоруссия», «Dark_Mindset», «deadmanriseup», «anatoliy17287», «siarhei.sparysh», «Маладая Грамада», «коНа», YouTube-канал «Маладая Грамада», старонка ў Instagram «kiraboyarenko1927», Telegram-канал «ТипГанц | Ганцевичи», відэаролік «Термоядерный Лукашенко | RYTP», старонка ў «Аднакласніках» «Будзьма Беларусамі! Budzma Belarusami!», а таксама старонка «Budzma» на платформе данатаў «Ko-fi».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Праваабаронцы даведаліся прысуд палітзняволенаму фатографу з Мазыра
Аляксей Кайдаш быў затрыманы 20 лютага 2025 года. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт па арт. 19.11 КаАП, а пазней у дачыненні да яго была распачата крымінальная справа паводле арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Некалькі дзён таму Аляксею вынеслі прысуд — мужчыну асудзілі да 3 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Аляксей Кайдаш у Мазыры займаўся прафесійнымі фотаздымкамі, рабіў вясельныя, дзіцячыя, партрэтныя фота, партфоліа і фота для меню і каталогаў, піша «Гомельская Вясна».
📝Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
Праваабарончая супольнасць з розных краін свету прыняла сумесную заяву з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных.
«Заклікаем дэмакратычныя ўрады працягваць надзяляць вызваленне палітычных зняволеных глабальным прыярытэтам — паслядоўна ўздымаць гэтае пытанне на двухбаковых і шматбаковых форумах, запытваць інфармацыю і прымаць канкрэтныя захады ў інтарэсах зняволеных, падтрымліваць механізмы прыцягнення да адказнасці і працягваць падтрымліваць арганізацыі, якія выступаюць у абарону несправядліва затрыманых ды аказваюць юрыдычную і гуманітарную дапамогу ім, а таксама іх сем'ям.
У гэты дзень і кожны дзень мы пацвярджаем нашу агульную прыхільнасць фундаментальнаму праву на свабоду думкі, выказвання меркаванняў, асацыяцый і перакананняў. Палітычныя зняволеныя ва ўсім свеце не павінны быць забытыя, а іх вызваленне мусіць заставацца глабальнай задачай»
Буйнейшыя медыі Францыі падтрымалі беларускіх журналістаў-палітвязняў
Разам з французскімі калегамі з Radio France Internationale (RFI), Radio France і Le Mond беларускія журналісты зладзілі «Марафон салідарнасці».
Падчас сустрэч у французскіх медыях беларусы распавядалі пра зняволеных калег, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, піша @bajmedia.
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Вядомага бізнесмена Юрыя Марозава асудзілі ў Мінску паводле палітычнай справы
🔹Сумесная заява з нагоды Міжнароднага дня палітычных зняволеных
🔹Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў кастрычніку: «Вясна» публікуе агляд па абласцях
🔹Як выкарыстоўваць замарожаныя сродкі, калі вас уключылі ў «спіс тэрарыстаў»: тлумачыць юрыстка
🔹«Беларусь не "рай" для працоўных». Спецыяльны дакладчык прадставіў даклад аб правах працаўнікоў
🔹Беларусь пройдзе Універсальны перыядычны агляд: асноўныя пазіцыі ўладаў і рэкамендацыі грамадзянскай супольнасці
🔹Памежнік, комік, выкладчыца, музыка: каго прызналі палітвязнямі ў кастрычніку
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org
🔗За верасень і кастрычнік у «Спіс экстрэмістаў» дадалі 89 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму»
Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час.
Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.
Калі вы знайшлі ў спісе знаёмыя прозвішчы ці ведаеце акалічнасці крымінальнага пераследу чалавека — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @Viasnainfo, @ViasnaSOS.
🌿Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах
🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!
Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!
Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.
Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
⁉️Як выкарыстоўваць замарожаныя сродкі, калі вас уключылі ў «спіс тэрарыстаў»: тлумачыць юрыстка
Паводле беларускіх уладаў, асобы, уключаныя ў «спіс тэрарыстаў», падлягаюць фінансавым абмежаванням: іх банкаўскія рахункі замарожваюцца, і ўсе аперацыі з імі становяцца немагчымымі.
Але каб атрымаць доступ да сродкаў, неабходных для забеспячэння мінімальных патрэб, трэба звярнуцца ў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю з хадайніцтвам аб ажыццяўленні фінансавых аперацый для забеспячэння сваёй жыццядзейнасці.
Як тлумачыць юрыстка, дазвол даецца на ажыццяўленне банкаўскіх пераводаў у межах сумы пражытачнага мінімуму з замарожанага банкаўскага рахунку на банкаўскі рахунак іншай асобы або арганізацыі.
Шаблон хадайніцтва 👉 https://spring96.org/be/news/118981
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
📝Памежнік, комік, выкладчыца, музыка: каго прызналі палітвязнямі ў кастрычніку
Сёння ў Беларусі налічваецца 1241 палітычны зняволены. У кастрычніку да спісу палітвязняў дадаліся адразу 78 чалавек.
44 чалавек былі абвінавачаныя паводле артыкулаў, звязаных з «экстрэмізмам». 22 чалавек затрымалі паводле дыфамацыйных артыкулаў. 12 чалавек былі абвінавачаныя за ўдзел у мірных сходах.
«Вясна» распавядае пра некаторых з тых людзей, хто былі прызнаныя палітвязнямі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118991
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 26 прозвішчаў — цяпер у ім 5942 чалавекі
31 кастрычніка МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі гомельскага пастара Алега Лойку, а таксама пяць чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
У Мінску на таргах прадалі кватэру экс-супрацоўніка Генпракуратуры, якога завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі
На таргах прадалі аднапакаёвую кватэру, уладальнікам якой значыцца поўны цёзка Алега Талерчыка — экс-супрацоўніка Генпракуратуры, які раней быў сябрам ініцыятывы BYPOL.
Знайшлося сямёра жадаючых набыць нерухомасць, піша @zerkalo_io.
У лютым 2024 года Алега Талерчыка асудзілі па справе BYPOL — яму прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у 40 тысяч рублёў. Маёмасць Талерчыка — ізаляванае памяшканне ў Мінску і аўтамабіль — тады пакінулі пад арыштам. Экс-сілавіка абвінавацілі ў тым ліку ў тым, што ён «здзейсніў дзеянні для захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤯Прапагандыст Азаронак жорстка абразіў дыпламатаў, якія ўсклалі кветкі ўчора ў Курапатах — ён назваў «шл*хай» нямецкую дыпламатку
«Шл*ха. Тварь. Да простит меня Министерство иностранных дел. Тварюги эти, пособирались там. Скорбеть праведной скорбью».
Азаронак абразіў Катрын аўс дэм Зіпэн, каментуючы кароткае відэа агенцтва «Минск-Новости», карэспандэнтка якога прычапілася да нямецкай дыпламаткі ў Курапатах, але атрымала адказ, што гэта недарэчнае месца і недарэчны час для размовы.
На гэты момант ніякай рэакцыі з боку афіцыйнага Берліна на абразы Азаронка не было, піша @belsat.
58‑гадовую лагістку асудзілі па палітычных артыкулах і назвалі «тэрарысткай»
Юліі Зароўскай 58 гадоў. Яна мінчанка. У апошнія гады Юлія працавала лагістам у фірме, якая оптам вырабляла і прадавала вырабы са скуры. Вядома, што ў жанчыны ёсць дзеці і ўнукі.
Мяркуючы, па сацсетках, Юлія падтрымала рух за свабодныя выбары ў 2020‑м і выступала за мір ва Украіне. Рэпосціла яна і звычайныя рэчы — прыгожыя кветкі, фота сваіх сяброў і сваякоў, здымкі з розных мерапрыемстваў, піша «Наша Ніва».
Увосень 2025‑га Юлію асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па трох палітычных артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361‑1 КК).
Зароўскай пагражала да шасці гадоў калоніі, але і прысуд невядомы. За апошні тыдзень яе імя дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Юлію, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
💌Беларусы Масквы працягваюць пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні Шаляпіна Аксана, Малец Наталля, Суша Ксенія, Рабіновіч Маргарыта, Батальёнак Марыя, Катановіч Ларыса, Лабковіч Уладзімір, Алькенава Ксенія, Стасева Таццяна, Храмчанкава Яраслава, Дуднікаў Ягор, Стэфановіч Валянцін, Ціхановіч Вольга.
📝З пачатку верасня палітвязнямі былі прызнаныя ажно 155 чалавек
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі больш за 1250 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
❗️У Беларусі +5 новых палітвязняў
Гэта Алег Кульпановіч, Васіль Краўчук, Сяргей Лысенка, Аркадзь Кайчурэнка, Уладзімір Кушнер
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118977
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
📝Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў кастрычніку: «Вясна» публікуе агляд па абласцях
На працягу больш чым пяці гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя рэпрэсіі. Затрыманні і крымінальны пераслед грамадзян сталі звычайнай практыкай для ўсіх рэгіёнаў краіны. Асаблівую інтэнсіўнасць пераслед набыў у Гомельскай вобласці пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну — менавіта там зафіксавана большасць выпадкаў па «справе Гаюна».
Праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў агляд сітуацыі ў рэгіёнах і зафіксаваў асноўныя факты парушэння правоў чалавека.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118972
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
✍️Паведаміць праваабаронцам пра палітычны пераслед 👉 @ViasnaSOS
Еўрапейскія дыпламаты наведалі Курапаты і ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій
Пра гэта паведамляе амбасада Германіі ў Мінску.
Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Васіль Краўчук знаходзіцца ў адным з беларускіх СІЗА.
Тры гады таму мужчыну асудзілі на радзіме да двух гадоў «хатняй хіміі» за каментарый у тэлеграме — ён пажартаваў пра супрацоўніцу Інспекцыі па справах непаўналетніх.
Праз тры месяцы пасля прысуду мужчына перастаў выходзіць на сувязь і быў абвешчаны ў вышук. Знайсці яго ўдалося толькі праз тры гады — у расійскім Пецярбургу.