9428
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Цяпер афіцыйна: сваякі асуджаных атрымліваюць лісты ад «Белтэлекама» аб скасаванні кантрактаў
З 20 студзеня тэлефоннай сувязі ў калоніях, СІЗА, ЛПП не будзе.
«У якасці альтэрнатыўнага рашэння для атрымання паслуг тэлефоннай сувязі на выгадных умовах абанентам, якія маюць магчымасць падключэння па тэхналогіі xPON, прапануем лінейку пакетаў "ЯСНА" і лінейку пакетаў "Сямейны" для абанентаў, якія падключаны па тэхналогіі DSL».
⚡️У Мінску пачаліся перамовы з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам
Паведамляецца, што яны працягнуцца і заўтра.
Пасля папярэдніх перамоў былі вызваленыя некалькі дзясяткаў палітвязняў.
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot
🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Пракуратура знайшла на маркетплэйсе цішоткі з «экстрэмісцкай сімволікай»
Кіраўніку пляцоўкі вынеслі прадпісанне, у якім запатрабавалі «выключыць дэманстрацыю і прапанову да набыцця названых тавараў, а таксама іншых тавараў, якія змяшчаюць інфармацыйную прадукцыю, прызнаную экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Патрабаванні былі выкананы ў поўным аб'ёме. Што менавіта было намалявана на футболках — не ўдакладняецца.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў — цяпер у ім 6084 чалавекі
12 снежня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншага, у спіс дадалі ажно 15 чалавек, у абвінавачванні якіх ёсць арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Ці дазваляюць палітвязням насіць крыжыкі ў калоніі?
У няволі сітуацыя з выкарыстаннем прадметаў культу – крыжыкамі, іконамі, пацеркамі — неадназначная. Як распавядаюць былыя палітзняволеныя, нібы вязням дазваляюць насіць нацельныя крыжыкі, але толькі на вяровачцы. Нашэнне ланцуга ў калоніі не дазваляецца. Да таго ж, калі вязня змяшчаюць у штрафны ізалятар, то крыжык забіраюць.
«Калі начальнікі калоніі пачыналі мне штосьці даказваць, я ім казаў: "Паслухай, ну вось закон. Мне дазволена Біблія. Дзе яна?».
Калі былы палітвязень прасіў супрацоўнікаў калоніі выдаць яму Біблію, яны спасылаліся на негалосную пастанову ДВП, якая супярэчыць правілам унутранага распарадку, кажа суразмоўца.
🔹«Царква правярае, ці не экстрэмісцкая Біблія»: як выглядае рэлігійнае жыццё палітвязняў
Асаблівасці турэмнага харчавання ў суседніх краінах
Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч кажа, што выглядае так, што ў цывілізаваным свеце праблема турэмнага харчавання таксама існуе. Аб ёй пішуць сродкі масавай інфармацыі, адмысловыя інфармацыйныя рэсурсы, праваабаронцы і даследчыкі пенітэнцыярных сістэмаў.
У Літве, Польшчы і іншых краінах рэгіёну рэгулярна з’яўляюцца расследаванні, агляды і рэпартажы аб тым, што зняволеныя часта атрымліваюць недастаткова разнастайнае і нізкаякаснае меню, а бюджэтнае фінансаванне не ў стане забяспечыць паўнавартасны рацыён.
«Турэмнае харчаванне ў суседніх краінах бясплатнае, разлічанае на розныя катэгорыі асуджаных, у тым ліку дыферэнцыяванае па прыкмеце “працуе – без працы”, падаецца з апісаннем неабходнай колькасці калорый, бялкоў, вугляводаў, тлушчаў, мікраэлементаў, прадугледжвае такія асаблівасці зняволеных, як рэлігійныя перакананні або медыцынскія паказчыкі».
🕌Як пасля тэракту ў Расіі ў Беларусі ўзмацніўся ціск на вязняў-мусульманаў
Пасля тэракту ў расійскім гандлёвым цэнтры ў «Крокус Сіці Холе» ў сакавіку 2024 года вязняў-мусульманаў у шклоўскай калоніі сталі выклікаць на праверкі і гутаркі да адміністрацыі калоніі. Калі адбыўся захоп закладнікаў у расійскай калоніі летам 2024 года вязнямі-ісламістамі, ціск на мусульманаў значна ўзмацніўся, а адміністрацыя ПК № 17 раскідала іх па розных атрадах. Раней у адным атрадзе маглі ўтрымлівацца да чатырох прадстаўнікоў мусульманства.
Падчас Рамадану мусульмане звычайна моляцца перад сном. Але паводле правілаў унутранага распарадку гэта лічыцца парушэннем каманды «адбой». Калі ў калоніі пачаліся шматлікія праверкі, то ў памяшканнях паўсюль усталявалі камеры відэаназірання і начныя малітвы таксама забаранілі.
Кантралёры сталі правяраць па некалькі разоў зняволеных да пад’ёму, і ранішнія малітвы сталі таксама залічваць у парушэнні правілаў.
🔹Як выглядае рэлігійнае жыццё палітвязняў
У бабруйскай ПК-2 асуджаным дазволілі даслаць падарункі дзецям да Новага года
Але для гэтага трэба мець дастаткова грошай на асабовым рахунку вязня, піша @MAYDAYMog.
Пры гэтым сума, выдаткаваная на падарунак для дзяцей да Новага года, не будзе ўваходзіць у ліміт сродкаў, дазволеных для так званай штомесячнай «атаваркі».
Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Барысу Хусаінаву 31 год. У 2018 годзе ён закончыў прыватны Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, атрымаўшы дыплом эканаміста па спецыяльнасці «камерцыйная дзейнасць».
Мужчына працаваў намеснікам начальніка аддзела ў кампаніі «Амкадор-Спецсэрвіс». Гэтае прадпрыемства ўваходзіць у склад нацыяналізаванага цяпер холдынга «Амкадор» і займаецца дыягностыкай, рамонтам і продажам запчастак для пагрузчыкаў і іншай тэхнікі, піша «Наша Ніва».
Прысуд Хусаінаву набыў моц у снежні 2025 года. Яго прызналі вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верагодна, суд прызначыў Барысу «хатнюю хімію».
Вязні беларускіх калоній могуць застацца без званкоў — «Белтэлекам» рыхтуе новаўвядзенні
Раней паведамлялася, што ў гомельскай жаночай калоніі забаранілі паслугу «Віртуальная карта». Цяпер высвятляецца, што са студзеня «Белтэлекам» зусім ліквідуе ўсе картачныя рахункі. Таксафонную сувязь выкарыстоўваюць да гэтага часу толькі калоніі, СІЗА, турмы і некаторыя бальніцы.
Замест іх будзе нейкая «Wi-Fi карта», а як яна будзе працаваць — не ведаюць нават спецыялісты прадпрыемства, піша @MAYDAYMog.
Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, мяркуючы па ўсім, не ў курсе новаўвядзенняў і не ў кантакце з кіраўніцтвам «Белтэлекама». Начальнікі калоній толькі разводзяць рукамі.
💔У намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года-2025» перамогу атрымала палітзняволеная Вольга Брыцікава
Вольга — лідарка незалежнага прафсаюза «Нафтана». Адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольненая. У 2024 годзе яе асудзілі да 5 гадоў зняволення.
Замест яе на ўручэнні Прэміі слова ўзяла былая палітзняволеная Ларыса Шчыракова.
🎉Кацярына Абромчык стала пераможцай Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі «Журналіст(ка) года-2025»
У сваёй прамове падчас уручэння прэміі Кацярына ўзгадала палітзняволеных калег з Праваабарончага цэнтру «Вясна».
📝Якія міжнародныя стандарты парушае артыкул 411-ы?
Як адзначае Юрыдычная служба «Вясны», артыкул 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі не адпавядае артыкулам 7 (права на свабоду ад катаванняў або жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання або пакарання), 9 (права на свабоду і асабістую недатыкальнасць) і 14 (права на справядлівае судовае разбіральніцтва) Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
«Неаднаразовае прыцягненне да адказнасці і пакаранне дадатковымі тэрмінамі пазбаўлення волі за "злоснае парушэнне ўмоўва адбыцця пакарання" стварае непрадказальную для асуджанага сітуацыю, нягледзячы на цалкам адбыты тэрмін пакарання, што прыносіць яму цяжкія пакуты. Такім чынам, прыцягненне да адказнасці па артыкуле 411 КК з'яўляецца адной з формаў жорсткага абыходжання і не адпавядае артыкулу 7 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах».
☦️«Царква правярае, ці не экстрэмісцкая Біблія»: як выглядае рэлігійнае жыццё палітвязняў
Сітуацыя са свабодаю веравызнання ў турмах адрозніваецца ў залежнасці ад месца зняволення. Але, як кажуць былыя палітвязні, у апошнія гады назіраецца ўзмацненне ціску і агульнае пагаршэнне сітуацыі. Палітвязняў не пускаюць у турэмную царкву. Пратэстанцкім цэрквам забаранілі ладзіць рэлігійнае навучанне вязняў, ліставацца з імі, рассылаць у калоніі Новыя Запаветы.
Пасля тэракту ў расійскім гандлёвым цэнтры і захопу закладнікаў у турме суседняй краіны адміністрацыя беларускіх калоній узмацніла ціск на мусульманскіх вернікаў і пачала іх дадаткова пераследваць на рэлігійнай глебе. Мусульмане ў беларускіх турмах «сталі жыць па правілах 10 прафуліку».
У гэтым матэрыяле мы разбіраемся, ці існуе свабода веравызнання ў беларускіх калоніях і як выглядае рэлігійнае жыццё палітвязняў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119240
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ 7 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы сямі чалавек.
Гэта Замяцін Іван, Ісаеў Уладзімір, Валыхін Яўген, Махнач Аляксандр, Цвікевіч Сяргей, Бакіноўскі Ілля, Гусейнаў Раман.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1398 чалавек, з іх 660 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
Журналіста і блогера Валера Руселіка зноў шукалі ў Старых Дарогах
Пра чарговы візіт сілавікоў да сваякоў у Беларусі Валер Руселік распавёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
«На пытанне: “Дык а ў чым справа-та? Што ён там ужо нарабіў?” — пачалі распавядаць пра тое, што вось я стварыў групу “daroha” і там клевяшчу на ўласьць. Ну што ж, відаць, усё-ткі натхніць мяне «родина» на тое, каб я перарваў паўзу й сапраўды троху па ёй зноўку праехаўся».
За «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі харэографа, які выкладае танцы для людзей з інваліднасцю
У сённяшнім абнаўленні спісу «экстрэмістаў» @vitebsk_info заўважылі імя 59-гадовага мінчука Войцэха Грабіцкага.
Сям'я Грабіцкіх — выбітная пара танцавальных педагогаў і суддзяў. Войцэх — спецыяліст нацыянальнай катэгорыі, а яго жонка Валянціна (на фота яны ў левай частцы здымка) — спецыялістка вышэйшай нацыянальнай катэгорыі.
Імя Войцэха можна знайсці ў шматлікіх артыкулах, прысвечаных таму, як людзі з інваліднасцю далучаліся да танцавальнай культуры.
Мужчыну асудзілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — праект «Кастусь»
Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 10 снежня.
Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Рэзнічак Канстанцін і Герасіменка Аляксандр.
55‑гадовага жыхара Мазыра асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Дзмітрыю Кажадубу 55 гадоў. Ён родам з Мазыра. У 1994 годзе мужчына скончыў мясцовы педагагічны інстытут імя Крупскай.
Дзмітрый любіць падарожнічаць, плаваць на лодках і катацца на ровары. У анкетах на сайтах знаёмстваў ён пазначаў, што цікавіцца гістарычнымі фільмамі, хард-рокам і палітыкай. Мяркуючы па рэпостах у сацсетках, Дзмітрый — фанат гуртоў Neuro Dubel і Стары Ольса, рэпосціў і шмат сучаснай музыкі кшталту Imagine Dragons і Coldplay.
Раней Кажадуб меў уласную справу. З 2013 па 2019 год ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Асноўным відам дзейнасці была здача ў наём уласнай нерухомасці, піша «Наша Ніва».
Дзмітрыя асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яго прызналі вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Дакладны прысуд мужчыны невядомы — верагодна, яму прызначылі «хімію» ці калонію.
Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Алене Хартановіч 52 гады. Жанчына жыве ў Лунінцы разам з мужам, у пары двое дарослых дзяцей. Яна працуе прадавачкай у мясцовай краме «Белвест».
У сацсетках Алена стала сапраўднай мясцовай зоркай, дзякуючы свайму добраму сэрцу. Яна вядзе папулярны тыкток-акаўнт, на які падпісаныя амаль 24 тысячы чалавек.
У блогу жанчына публікавала сотні відэа пра выратаванне бяздомных жывёлін: яна лячыла катоў і сабак з вуліцы, шукала ім дом і дзялілася кранальнымі гісторыямі са сваімі падпісчыкамі. Агулам яе ролікі сабралі амаль мільён лайкаў і больш за 10 мільёнаў праглядаў, піша «Наша Ніва».
Невядома, калі Алену затрымалі. Але нядаўна Брэсцкі абласны суд прызнаў яе вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Алене, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію». Яе таксама ўнеслі яе ў «спіс экстрэмістаў» МУС.
🇪🇺Шэсць новых «хросных» з Германіі для палітвязняў Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Робін Вагенер («Саюз 90/Зялёныя»), Парса Марві («Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі»), Клаўдзія Мюлер («Саюз 90/Зялёныя»), Енс Пайк («Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі»), Фраўке Хайлігенштадт («Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі») і Каралін Вагнер («Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі») сталі «хроснымі» Вікторыі Кульшы, Аляксандра Шабаліна, Віялеты Вярбіцкай, Ірыны Саўрыцкай, Дзмітрыя Шалака, Ірыны Кішкурны ды Ганны Папай.
«Людзей саджаюць у турму за тое, што яны выступаюць за свабодныя выбары і свабоду выказвання меркаванняў. Таму я заклікаю дыктатара Аляксандра Лукашэнку, нарэшце, сысці ў адстаўку, вызваліць усіх палітвязняў і тым самым пракласці шлях для дэмакратыі ў Беларусі».
«Сказалі, што мы накіроўваемся ў СІЗА для правядзення следчых дзеянняў». Як ўкраінцаў вызвалялі з беларускіх калоній
«А трэцяй ночы да нас прыйшлі і сказалі збірацца. Вывелі да брамы калоніі, дзе нас чакаў Ford Transit і людзі ў масках. На нас надзелі кайданкі ды мяшкі на галаву і сказалі, што мы накіроўваемся ў СІЗА для правядзення следчых дзеянняў. У дарозе слухалі радыё "Гомель", так я зразумеў, што я на мяжы з Украінай. Нас дваіх прывезлі ў нейкае поле і перагрузілі ў тры аўтобусы па 10 чалавек. Потым нас прывезлі на мяжу. Некаторы час мы пастаялі на ўкраінскай мяжы.
Нам дазволілі зняць мяшкі і далі бутэрброды. Потым на памежную заставу прыехаў вялікі аўтобус з сімволікай Украіны і надпісам "Координаційний штаб з питань полонених". Там было шмат спецслужбаў і людзей са зброяй. Перадача прайшла і нас адразу пачалі здымаць».
У Камянецкім раёне адбыўся адкрыты выязны суд па прызнанні старонак у інтэрнеце «экстрэмісцкімі»
Пра гэта адсправаздачылася мясцовая раёнка.
Сцвярджаецца, што падчас маніторынгу «былі ўстаноўлены два інтэрнэт-сайты, Тэlеgram-канал, чатыры інтэрнэт-старонкі ў сацыяльных сетках "УКантакце", "Instagram", "Facebook", "TikTok", на якіх на сістэмнай аснове размяшчаліся публікацыі, якія змяшчалі незарэгістраваную БЧБ-сімволіку, якую ў гады ВАВ выкарыстоўвалі паліцаі і падраздзяленні, якія служылі нацысцкай Германіі; матэрыялы, якія дыскрэдытуюць канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь, дэманстравалася дзейнасць актывістаў пратэснага руху 2020 года, размяшчаліся публікацыі з інтэрнэт-рэсурсаў, раней прызнаных экстрэмісцкімі – «TUT.ВY», «Медыязона Беларусь», «NEXTA».
Судовыя працэсы прайшлі 9 і 10 снежня ў ЖКГ і прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Камянецкім раёне.
Палітзняволены Андрэй Пачобут узнагароджаны прэміяй «Абаронца правоў чалавека 2025 года» Заходне-Паморскага ваяводства Польшчы
Палітвязень, журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі ўдастоены ганаровай узнагароды «за мужнасць і стойкасць», піша @pozirkonline.
Узнагарода была ўручаная 10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, у канцылярыі маршала. Ад імя лаўрэата яе прыняў Барташ Веліньскі, намеснік галоўнага рэдактара «Газеты Выборчай», карэспандэнтам якой быў Пачобут.
«Гэты журналіст "смела дакументаваў і асвятляў падзеі ў сваёй краіне. <…> Яго артыкулы, якія раскрываюць палітычную рэальнасць, спрыялі павышэнню міжнароднай дасведчанасці пра складаную сітуацыю ў Беларусі».Читать полностью…
🌿Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Сярод іх — двое праваабаронцаў «Вясны»: журналістка Кацярына Абромчык і светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова.
На намінацыю «Праваабаронца года» вылучаецца асоба, чые дзеянні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфектыўна спрыялі прасоўванню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.
Прэмія ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека: праваабаронцу, журналісту і праваабарончай кампаніі ці ініцыятыве. Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым Альянсам». Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, журналіст Сямён Печанко.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119246
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🌿Перамогу ў намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2025» атрымала кампанія «У турмы не жаночы твар»
Пра гэта стала вядома падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
🌿У Вільні адбываецца ўручэнне Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
У намінацыі «Праваабронца года-2025» узнагароду атрымалі адразу трое фіналістаў: Павел Левінаў, Алена Маслюкова і Таццяна Нядбай.
Прэмія, заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым альянсам», пяты раз уручаецца не ў Беларусі.
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў
Гэта Павел Вераскоўскі, Аляксандра Дуброўская, Марына Храмцова, Андрэй Вяроўкін, Аляксей Ягела, Вольга Строева, Дзмітрый Малахаў, Канстанцін Мядзведзеў, Леанід Молахаў, Наталля Дароніна.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/119241
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
«Папярэдзілі, што я ўкраінец і магу дрэнна скончыць тут» — палітвязень-украінец Аляксандр Катовіча
Як кажа Аляксандр, са збіваннямі у калоніі ён не сутыкаўся, але ўвесь час прысутнічаў псіхалагічны ціск і фізічнае ўздзеянне:
«Ставілі на расцяжкі і білі па нагах, кідалі на падлогу. Ці клалі на падлогу і закручвалі рукі. Ужываліся спецыяльныя прыёмы абыходжання са спецкантынгентам, як я разумею. Такія прыёмы маглі быць жорсткія, а маглі быць мяккія».
«Папярэдзілі, што я ўкраінец і магу дрэнна скончыць тут. Прышыць артыкул 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы — заўв.) — не праблема».