Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
❗️ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране
Па словах Трампа, амерыканцы атакавалі аб'екты ў Фардо, Натанзе і Ісфахане. Яны «цалкам знішчаны», — заявіў прэзідэнт ЗША ў звароце да нацыі.
«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага
Прапагандзе трэба было неяк патлумачыць сваёй аўдыторыі, чаму варта было трымаць Ціханоўскага пяць гадоў за кратамі і адначасова чаму яго вызваленне — адзіна правільнае і своечасовае рашэнне.
https://nashaniva.com/370771
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370771
З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?
«З усім гэтым золатам тут гэта выглядае вельмі падобна да Мар-а-Лага», — заўважыў спецпасланнік адміністрацыі Трампа, заўшоўшы ў Палац Незалежнасці. Але чамусьці муж Пяткевіч Рыбакоў не стаў перакладаць гэта даслоўна. Пра што размова?
https://nashaniva.com/370757
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370757
«На галовах — мяшкі». Экс-палітвязень Карней, якога вызвалілі разам з Ціханоўскім, распавёў, як гэта было
У пятніцу 20 чэрвеня палітычны вязень, журналіст «Радыё Свабода» Ігар Карней знаходзіўся ў папраўчай калоніі. Раніцай па яго прыйшлі супрацоўнікі адміністрацыі. Мужчына вырашыў, што яго адправяць у штрафны ізалятар. Але замест гэтага ўжо на наступны дзень Карней аказаўся ў Вільні. Ён распавёў @zerkalo_io дэталі падарожжа ў аўто КДБ да літоўскай мяжы.
https://nashaniva.com/370768
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370768
Калі вам важна тое, што робіць «Наша Ніва», падтрымайце нас праз Патрэон або праз Paypal, або перадаўшы дапамогу Рэдакцыі любым іншым зручным для вас спосабам, праз тых рэдактараў і журналістаў, якіх вы ведаеце асабіста
А яшчэ — падказвайце нам, на што звярнуць увагу, і перадавайце інфармацыю знутры Беларусі праз тэлеграм @nn_editor або на мэйл nivanasha@proton.me. Або тым з рэдактараў і журналістаў «НН», якіх ведаеце асабіста.
Перамовы Лукашэнкі і Келага пачаліся яшчэ ўчора
"Перамовы, якія пачаліся ў пятніцу ўвечары, доўжыліся шэсць з паловай гадзін і закранулі пытанні амерыканскіх і еўрапейскіх санкцый у дачыненні да Беларусі, канфлікты ва Украіне і на Блізкім Усходзе, а таксама стасункі Беларусі з Расеяй і Кітаем", — расказала Эйсмант The New York Times.
Лукашэнка адпусціў Ціханоўскага — усе падрабязнасці
Нечаканае рашэнне Лукашэнкі і што за ім стаіць: сёння быў вызвалены Сяргей Ціханоўскі і шэраг іншых палітвязняў. Гэта адбылося пасля важнай сустрэчы ў Мінску: хто прыязджаў і чаму, што там рабіў муж Наталлі Пяткевіч, а таксама як паводзіў сябе Лукашэнка? І што ён атрымаў у абмен на гэты крок? Усе падрабязнасці глядзіце ў спецыяльным выпуску навін «Нашай Нівы».
https://youtu.be/5lufngX71qY?feature=shared
Сярод вызваленых у Беларусі — трое польскіх грамадзян
Анджэя Пачобута сярод іх няма.
https://nashaniva.com/370767
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370767
Вызваленая выкладчыца Наталля Дуліна: Я катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні
Яна расказала @belsat, што папярэднічала вызваленню.
Сяргея Ціханоўскага пасля турмы цяжка пазнаць
Ён правёў за кратамі больш за пяць гадоў. Нягледзячы на яго бадзёрасць, блогер моцна схуднеў.
https://nashaniva.com/370761
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370761
Вызвалены грамадзянін Эстоніі Алан Роя
Яго арыштавалі за стварэнне фонду для дапамогі беларусам. Пра яго вызваленне паведамляе @reformby.
Ціханоўская адказала Пуціну на яго словы пра нагу рускага салдата
Учора Пуцін, кажучы пра Украіну, заявіў: «У нас ёсць такая старадаўняя не прымаўка, не прыпавесць, а старадаўняе правіла: там, дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша». Ціханоўская пракаментавала гэта @pozirkonline.
https://nashaniva.com/370758
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370758
Святлана Ціханоўская з вызваленым мужам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама Сяргеем Шэлегам, Ігарам Карнеем, Наталляй Дулінай і Кірылам Балахонавым у пасольстве ЗША ў Вільні
«Вы вольныя. Я ведаю, што цяжка да гэтага звыкнуць. І потым — хто адчувае сілы — уліваемся, таму што яшчэ тысячы людзей там».Читать полностью…
Вызвалены бізнэсмен Сяргей Шэлег (у цэнтры)
64-гадовы менеджар фармацэўтычных кампаній атрымаў адзін з найбольшых тэрмінаў за данаты ў Беларусі — 8,5 года.
Вызвалены Кірыл Балахонаў
21-гадовы хлопец быў асуджаны па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта». Яму прысудзілі 3,5 года зняволення.
Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя
Палітык упікнуў Офіс Ціханоўскай.
https://nashaniva.com/370780
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370780
Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант
Дарадцам Ціханоўскай расказаў пра працэс вызвалення @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/370778
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370778
«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела
Зміцер Каспяровіч памёр у доме, дзе ён жыў пад Варшаваю, некалькі дзён таму. Напярэдадні цела мужчыны знайшоў ягоны сябар Юрый Фабішэўскі, які расказаў @belsat, што пабачыў на месцы здарэння.
https://nashaniva.com/370776
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370776
Вызваленыя грамадзяне Латвіі - Юрый Ганін і Дзмітрый Міхайлаў
Яны былі асуджаныя за паклёп на Лукашэнку.
Праўладны аналітык Шпакоўскі спрабуе патлумачыць, што хацеў Лукашэнка ад ЗША
«Падзеі, якія адбыліся, варта ўспрымаць абсалютна спакойна».
https://nashaniva.com/370770
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370770
Эйсмант: Сярод памілаваных асуджаных акрамя беларусаў — грамадзяне Японіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі і ЗША
Асобна яна выказалася пра Ціханоўскага.
https://nashaniva.com/370772
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370772
Выкладчыца Наталля Дуліна: Я вельмі не хацела з'язджаць з Беларусі. Я была б рада, калі б вывезлі кагосьці іншага
«На жаль, мне не далі магчымасці неяк самой вырашаць, разумееце?» — кажа вызваленая палітзняволеная @belsat. Яна расказала, як яе вывозілі.
https://nashaniva.com/370769
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370769
Першая размова Святланы і Сяргея Ціханоўскіх
Пра вызваленне мужа Святлана даведалася ў аэрапорце.
Бізнэсмен, беларуска са Швецыі, хлопец, асуджаны за чат на пецярых. Каго яшчэ вызвалілі і вывезлі ў Вільню разам з Сяргеем Ціханоўскім
Расказваем падрабязней.
https://nashaniva.com/370760
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370760
«Сяргей Ціханоўскі ў вельмі бадзёрым стане, той Сяргей Ціханоўскі, якога мы ведаем»
Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі расказаў, што цяпер з вызваленымі палітвязнямі.
https://nashaniva.com/370764
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370764
Ціханоўская пра вызваленне мужа: Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя 5 гадоў
https://nashaniva.com/370763
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370763
Святлана Ціханоўская сустрэлася з мужам пасля пяці гадоў разлукі
Читать полностью…Першае фота Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязняў на волі
Фота @radiosvaboda.
Пацверджання вызваленню Ігара Лосіка НЯМА
Сярод палітвязняў, якія прыехалі ў Вільню, яго не было.
Людзі пасля турмы выглядаюць не так, як на свабодзе. Некаторыя пабачылі ў профілі аднаго з вызваленых рысы Ігара Лосіка. Але гэта Акіхіра Гаеўскі-Ханада.
Вызваленая Галіна Краснянская
69-гадовая беларуска Швецыі атрымала 5 гадоў зняволення. У Краснянскай два грамадзянствы.