Беларус даслаў 56 фатаграфій жонкі чыноўнікам, каб атрымаць ДНЖ у Польшчы
Іван і яго жонка Таісія жывуць у Гданьску з 2022 года. З тых самых часоў Іван чакае ДНЖ па ўз'яднанні сям'і: у Таісіі польскія карані. Але да гэтага часу карту побыту беларус не атрымаў: дзяржорган лічыць, што ў справе недастаткова доказаў, што пара сапраўды жыве ў шлюбе, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/360013
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Будуць судзіць маці асуджанага на 17 гадоў анархіста Францкевіча
Суд над Таццянай Францкевіч і яе сястрой Наталляй Лабацэвіч пачнецца 10 лютага, піша @viasna96.
https://nashaniva.com/360015
Без VPN — па гэтай спасылцы.
На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova
Юваль Рафаэль цудам выжыла падчас нападу тэрарыстаў 7 кастрычніка 2023 года. 8 гадзін яна хавалася пад целам загінулай жанчыны.
https://nashaniva.com/360012
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Беларус пайшоў у суд, каб вярнуць заклад на арэнду жылля ў Польшчы
Залог на арэнду жылля для многіх беларусаў у Польшчы — галаўны боль. Некаторыя ўладальнікі кватэр упарта не хочуць яго вяртаць.
https://nashaniva.com/360007
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»
Кандыдат у прэзідэнты і першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў заявіў, што яму не падабаецца слова «прэзідэнт» для абазначэння найвышэйшай дзяржаўнай пасады ў краіне.
https://nashaniva.com/360005
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галівудскія зоркі знялі ў Польшчы фільм з легендай «Брудных танцаў»
Больш душэўнае кіно вы ўбачыце не хутка.
https://nashaniva.com/359913
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка беларусам: «На сябе паглядзіце!» / Трагедыя ў Мінску: сабака нарабіў бяды
Закрытая нарада Лукашэнкі: пра што ён гаварыў з Віктарам Шэйманам. Дзіўныя ўзнагароды беларускіх сілавікоў. Рэзкі адказ ЛУкашэнкі на крытыку: ВІДЭА. Што адбываецца ў Гомельскай вобласці. Колькі зарабляе муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант? Трагедыя ў Мінску.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=GQUu0XkOIEg
«Падыход такі — патрыятызм». Чым падчас выбараў займаюцца настаўнікі, медыкі і адвакаты
У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах. Дзяржаўныя выданні поўныя справаздач пра натоўпы і чэргі людзей на ўчастках. Як і ў мінулыя кампаніі, да арганізацыі выбараў і калявыбарчых мерапрыемстваў шырока прыцягваюць супрацоўнікаў бюджэтнай сферы. @radiosvaboda пагаварыла з некаторымі з іх пра асаблівасці кампаніі 2025 года.
https://nashaniva.com/359997
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Успышка захворванняў на вірусны гепатыт А можа быць звязаная з імпартам прадуктаў з Афрыкі
У Беларусі захворванне на вірусны гепатыт А за першыя шэсць месяцаў 2024 года павялічылася ў 7,5 раза, а да канца года гэты паказчык можа быць яшчэ вышэйшым. Адной з магчымых прычын росту захворвання могуць быць прадукты, імпартаваныя з Афрыкі або краін Блізкага Усходу, дзе вірус шырока распаўсюджаны.
https://nashaniva.com/359996
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Расіі затрымалі «турагентку» з Мінска, якая нібыта абдурыла дзясяткі беларусаў
37-гадовая жыхарка Мінска абяцала беларусам пуцёўкі ў паўднёвыя краіны, збірала з іх грошы, але ў выніку тыя нікуды не ехалі. Пасля жанчына выехала з Беларусі, а нядаўна яе затрымалі ў Расіі.
https://nashaniva.com/359990
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Мексіцы на пляж вынесла рыбіну, якая прарочыць катаклізмы
Сёрферы знайшлі на пляжы мексіканскага горада Каба-Сан-Лукас селядцовага караля. Рыбіна была жывая, але без часткі хваста.
https://nashaniva.com/359985
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Галоўнае за 22 студзеня
Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея». Але прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў
«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам
Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы
Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску
«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах
«Гэта разумее нават Зянон Пазняк». БелТА выпусціла артыкул з кампліментамі старой апазіцыі
З турмы ў ЗША выпусцілі 80-гадовага Леанарда Пелціера — ікону савецкай прапаганды
Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы
Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?
У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся
Пасольства Італіі заўважыла, што за ягонай спінай займаюцца махлярствамі з візамі
Некаторыя асобы злоўжывалі даверам дыпламатаў і працэс выдачы італьянскіх віз скарыстоўвалі ва ўласных інтарэсах.
https://nashaniva.com/359986
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі
Калі Пуцін не прыслухаецца, Трамп пагражае ўвесці новыя санкцыі і пошліны на ўвесь расійскі экспарт у ЗША і краіны-саюзніцы.
https://nashaniva.com/359983
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны
У Мінску за такія грошы можна зняць трохпакаёвую кватэру. Але нават для жыхароў Варшавы такая цана за пакой — перабор.
https://nashaniva.com/359945
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні
Клініка ствараецца не проста для аказання медыцынскіх паслуг, а для стварэння эксклюзіўных умоў для абраных.
https://nashaniva.com/360018
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі
Навуковец прысвяціў сябе вывучэнню беларускага народнага дойлідства і ўдзельнічаў у аднаўленні Любчанскага замка і Мінскай мячэці.
https://nashaniva.com/359999
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў
Марак-махляр, фут-фетышысты і мінчук у пошуках той, якая будзе яму здраджваць. Беларуска скардзіцца на тое, што не можа адшукаць нармальнага мужчыну на сайце знаёмстваў.
https://nashaniva.com/359904
Без VPN — па гэтай спасылцы.
20 тысяч рублёў — такі ганарар Іван Эйсмант папрасіў за свае сюжэты да выбараў
На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» выходзіць цыкл прапагандысцкіх перадач «Время выбрало нас». Іх вядоўца — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант — муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант. У гэтых перадачах транслююць расійскую парадыгму пра вайну ва Украіне і расказваюць, як у Беларусі ў 2020-м хацелі «зладзіць дзяржаўны пераварот».
Як высветліла @zerkalo_io, за сцэнар да гэтай перадачы Іван Эйсмант атрымаў ганарар. Гэтыя грошы ўзялі з дзяржбюджэту, то-бок фактычна з кішэняў падаткаплатнікаў.
https://nashaniva.com/360002
Без VPN — па гэтай спасылцы.
У Курскай вобласці загінулі каля тысячы паўночнакарэйскіх салдат
Гэта вельмі высокі паказчык, улічваючы, што на дапамогу Расіі ў Курскую вобласць, куды ў жніўні мінулага года ўвайшлі ўкраінскія войскі, было накіравана каля 11 000 вайскоўцаў.
https://nashaniva.com/360001
Без VPN — па гэтай спасылцы.
«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі
Былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі раней выступаў за ціск на Лукашэнку, але пасля змяніў сваю пазіцыю.
У інтэрв’ю «Нашай Ніве» экс-дыпламат — а цяпер кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва — разважае, што рабіць палітыкам, ці ісці на перамовы з Лукашэнкам і як вызваляць палітвязняў. А таксама адказвае, ці замовіць сабе пашпарт Новай Беларусі.
https://nashaniva.com/359823
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?
Былы старшыня БНФ, які мінулым летам выйшаў на свабоду, змагаецца з анкалогіяй — тры аперацыі за год. @NashaNiva распытала ў сяброў палітыка, як ён цяпер жыве.
https://nashaniva.com/359973
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Пад Гомелем затрымалі фермера і блогера-правакатара Юрыя Ганцэвіча
@viasnaHomel даведалася пра затрыманне ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна Юрыя Ганцэвіча — мясцовага фермера, экс-кандыдата на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе, удзельніка ролікаў блогера-палітвязня Сяргея Ціханоўскага.
https://nashaniva.com/359994
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Блогер Пятрухін уладкаваўся ў Польшчы дастаўшчыкам ежы
Дэлегат Каардынацыйнай рады і былы палітвязень апублікаваў у сацсетках фота на веласіпедзе з фірмовым заплечнікам службы дастаўкі Uber Eats за спінай.
https://nashaniva.com/359992
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе
Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заклікала краіны ЕС узбройвацца.
https://nashaniva.com/359976
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Тэмпы датэрміновага галасавання нарастаюць: ужо 17,67%
З даных ЦВК вынікае, што за сераду да выбарчых участкаў нібыта прыйшлі амаль 10% усяго электарату.
https://nashaniva.com/359989
Без VPN — па гэтай спасылцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка беларусам: «На сябе паглядзіце!» / Трагедыя ў Мінску: сабака нарабіў бяды
Закрытая нарада Лукашэнкі: пра што ён гаварыў з Віктарам Шэйманам. Дзіўныя ўзнагароды беларускіх сілавікоў. Рэзкі адказ ЛУкашэнкі на крытыку: ВІДЭА. Што адбываецца ў Гомельскай вобласці. Колькі зарабляе муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант? Трагедыя ў Мінску.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=GQUu0XkOIEg
Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы
Днямі з'явілася інфармацыя пра тое, што ў выніку праверак тэлефонаў на мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў.
Кіроўцы фур, з якімі паразмаўляла @NashaNiva, расказваюць, што перад выбарамі праверкі сталі больш строгімі.
https://nashaniva.com/359969
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто
Хлопец, які бурна адсвяткаваў дзень нараджэння, апынуўся ў агароджаным месцы і не мог знайсці выхад. Гэта яго вельмі раззлавала.
https://nashaniva.com/359971
Без VPN — па гэтай спасылцы.
Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску
У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 32600 шлюбаў ва ўрачыстай абстаноўцы, што на 7 тысяч менш, чым у 2023 годзе. Але пры гэтым усё больш пар аддаюць перавагу правядзенню цырымоній на беларускай мове з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага беларускага вяселля.
https://nashaniva.com/359977
Без VPN — па гэтай спасылцы.