nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50572

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

У Мінску выявілі ўцечку газападобнага азоту

Яна адбылася на ўчастку магістральнага трубаправода ў раёне вуліцы Машынабудаўнікоў на скрыжаванні з Мінскай кальцавой аўтадарогай.

https://nashaniva.com/360047

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

З'явілася відэа падрыву дарожнай развязкі на трасе Т0504 на Данбасе

Менавіта сюды прарываецца расійская армія, каб перарэзаць для падраздзяленняў УСУ шляхі забеспячэння паміж Пакроўскам і Канстанцінаўкай.

Можна меркаваць, што мост на развязцы ўзарвалі ўкраінскія вайскоўцы пры адыходзе.

https://nashaniva.com/360044

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ГУБАЗіК стварыў дакладную копію тэлеграм-канала ініцыятывы «Чэсныя людзі» і спрабуе збіраць звесткі беларусаў

Назва фэйкавай старонкі цалкам супадае з арыгіналам — тлумачым, як такое магчыма.

https://nashaniva.com/360038

Без VPN — па гэтай спасылцы.

UPD. Да гэтага паста рэакцыі з сардэчкамі накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Навагрудкам прадаюць старажытную сядзібу XVIII стагоддзя. Вось за якую суму можна стаць магнатам

У вёсцы Шчорсы Навагрудскага раёна прадаюць старажытную сядзібу Храптовічаў. Дакладней, тую частку, што яшчэ ацалела. Аб'ява з'явілася на аўкцыённай пляцоўцы.

https://nashaniva.com/360033

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі перайшоў у балгарскі клуб

Сафійскі ЦСКА абвясціў, што галкіпер зборнай Беларусі і мінскага «Дынама» Фёдар Лапавухаў ад сёння з'яўляецца іх гульцом.

https://nashaniva.com/360027

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На таргі выставілі таварныя знакі сеткі «Буслік»

Якая стартавая цана?

https://nashaniva.com/360025

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Па ўсёй краіне круцяць фільм пра Аляксея Талая. Квіткі прадаюць за 1 рубель, але ці ёсць гледачы?

Учора «Беларусьфільм» ладзіў па ўсёй краіне прэм'ерныя паказы фільма «Птушка Фенікс Аляксея Талая». Прапаганда выхвалялася поўнымі кіназаламі. Але ці шмат ахвотных паглядзець стужку сёння?

https://nashaniva.com/360016

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Клініка ствараецца не проста для аказання медыцынскіх паслуг, а для стварэння эксклюзіўных умоў для абраных.

https://nashaniva.com/360018

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі

Навуковец прысвяціў сябе вывучэнню беларускага народнага дойлідства і ўдзельнічаў у аднаўленні Любчанскага замка і Мінскай мячэці.

https://nashaniva.com/359999

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў

Марак-махляр, фут-фетышысты і мінчук у пошуках той, якая будзе яму здраджваць. Беларуска скардзіцца на тое, што не можа адшукаць нармальнага мужчыну на сайце знаёмстваў.

https://nashaniva.com/359904

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

20 тысяч рублёў — такі ганарар Іван Эйсмант папрасіў за свае сюжэты да выбараў

На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» выходзіць цыкл прапагандысцкіх перадач «Время выбрало нас». Іх вядоўца — кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант — муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант. У гэтых перадачах транслююць расійскую парадыгму пра вайну ва Украіне і расказваюць, як у Беларусі ў 2020-м хацелі «зладзіць дзяржаўны пераварот».

Як высветліла @zerkalo_io, за сцэнар да гэтай перадачы Іван Эйсмант атрымаў ганарар. Гэтыя грошы ўзялі з дзяржбюджэту, то-бок фактычна з кішэняў падаткаплатнікаў.

https://nashaniva.com/360002

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Курскай вобласці загінулі каля тысячы паўночнакарэйскіх салдат

Гэта вельмі высокі паказчык, улічваючы, што на дапамогу Расіі ў Курскую вобласць, куды ў жніўні мінулага года ўвайшлі ўкраінскія войскі, было накіравана каля 11 000 вайскоўцаў.

https://nashaniva.com/360001

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі

Былы прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі раней выступаў за ціск на Лукашэнку, але пасля змяніў сваю пазіцыю.

У інтэрв’ю «Нашай Ніве» экс-дыпламат — а цяпер кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва — разважае, што рабіць палітыкам, ці ісці на перамовы з Лукашэнкам і як вызваляць палітвязняў. А таксама адказвае, ці замовіць сабе пашпарт Новай Беларусі.

https://nashaniva.com/359823

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Былы старшыня БНФ, які мінулым летам выйшаў на свабоду, змагаецца з анкалогіяй — тры аперацыі за год. @NashaNiva распытала ў сяброў палітыка, як ён цяпер жыве.

https://nashaniva.com/359973

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Гомелем затрымалі фермера і блогера-правакатара Юрыя Ганцэвіча

@viasnaHomel даведалася пра затрыманне ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна Юрыя Ганцэвіча — мясцовага фермера, экс-кандыдата на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2019 годзе, удзельніка ролікаў блогера-палітвязня Сяргея Ціханоўскага.

https://nashaniva.com/359994

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

Выданне Politico апублікавала перахопленыя тэлефонныя званкі, у якіх сілавікі і турфірмы абмяркоўваюць, як быць з мігрантамі і якія даручэнні па іх паступалі.

https://nashaniva.com/360040

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

У Беларусі афіцыйна зарэгістраваны тры калоніі гэтай жывёлы, з іх жыццяздольная толькі адна.

https://nashaniva.com/360021

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Кіраўнік візавага агенцтва патлумачыў у сацсетках «адкуль такія цэны на запіс на візу»

«Бізнэс не можа працаваць з маржой 0%».

https://nashaniva.com/360037

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Спецдакладчык ААН: Беларускія арганізацыі дасылаюць еўрапейскім палітыкам спісы палітвязняў на абмен

Нілс Муйжніекс, спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі, расказаў, што думае пра магчымасць абмену палітвязняў і калі бачыць для Беларусі акно магчымасцяў.

https://nashaniva.com/360028

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

А памятаеце Башара Асада, якому МЗС РБ выказваў падтрымку «ў сувязі з нападамі тэрарыстычных фармаванняў»?

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сёння якраз сустрэўся з кіраўніком тых «тэрарыстычных фармаванняў».

https://nashaniva.com/360026

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Маскве не сталі судзіць расійскага палітолага за паклёп на Лукашэнку

Справу Андрэя Суздальцава вярнулі на даследаванне ў пракуратуру.

https://nashaniva.com/360022

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларус даслаў 56 фатаграфій жонкі чыноўнікам, каб атрымаць ДНЖ у Польшчы

Іван і яго жонка Таісія жывуць у Гданьску з 2022 года. З тых самых часоў Іван чакае ДНЖ па ўз'яднанні сям'і: у Таісіі польскія карані. Але да гэтага часу карту побыту беларус не атрымаў: дзяржорган лічыць, што ў справе недастаткова доказаў, што пара сапраўды жыве ў шлюбе, піша @mostmediaio.

https://nashaniva.com/360013

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Будуць судзіць маці асуджанага на 17 гадоў анархіста Францкевіча

Суд над Таццянай Францкевіч і яе сястрой Наталляй Лабацэвіч пачнецца 10 лютага, піша @viasna96.

https://nashaniva.com/360015

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova

Юваль Рафаэль цудам выжыла падчас нападу тэрарыстаў 7 кастрычніка 2023 года. 8 гадзін яна хавалася пад целам загінулай жанчыны.

https://nashaniva.com/360012

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларус пайшоў у суд, каб вярнуць заклад на арэнду жылля ў Польшчы

Залог на арэнду жылля для многіх беларусаў у Польшчы — галаўны боль. Некаторыя ўладальнікі кватэр упарта не хочуць яго вяртаць.

https://nashaniva.com/360007

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»

Кандыдат у прэзідэнты і першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў заявіў, што яму не падабаецца слова «прэзідэнт» для абазначэння найвышэйшай дзяржаўнай пасады ў краіне.

https://nashaniva.com/360005

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галівудскія зоркі знялі ў Польшчы фільм з легендай «Брудных танцаў»

Больш душэўнае кіно вы ўбачыце не хутка.

https://nashaniva.com/359913

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка беларусам: «На сябе паглядзіце!» / Трагедыя ў Мінску: сабака нарабіў бяды

Закрытая нарада Лукашэнкі: пра што ён гаварыў з Віктарам Шэйманам. Дзіўныя ўзнагароды беларускіх сілавікоў. Рэзкі адказ ЛУкашэнкі на крытыку: ВІДЭА. Што адбываецца ў Гомельскай вобласці. Колькі зарабляе муж прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант? Трагедыя ў Мінску.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=GQUu0XkOIEg

Читать полностью…

Наша Ніва

«Падыход такі — патрыятызм». Чым падчас выбараў займаюцца настаўнікі, медыкі і адвакаты

У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах. Дзяржаўныя выданні поўныя справаздач пра натоўпы і чэргі людзей на ўчастках. Як і ў мінулыя кампаніі, да арганізацыі выбараў і калявыбарчых мерапрыемстваў шырока прыцягваюць супрацоўнікаў бюджэтнай сферы. @radiosvaboda пагаварыла з некаторымі з іх пра асаблівасці кампаніі 2025 года.

https://nashaniva.com/359997

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Успышка захворванняў на вірусны гепатыт А можа быць звязаная з імпартам прадуктаў з Афрыкі

У Беларусі захворванне на вірусны гепатыт А за першыя шэсць месяцаў 2024 года павялічылася ў 7,5 раза, а да канца года гэты паказчык можа быць яшчэ вышэйшым. Адной з магчымых прычын росту захворвання могуць быць прадукты, імпартаваныя з Афрыкі або краін Блізкага Усходу, дзе вірус шырока распаўсюджаны.

https://nashaniva.com/359996

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…
Subscribe to a channel