Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн
Новая канцэпцыя дазволіць аптымізаваць прастору ў салоне. Але ці спадабаецца тое пасажырам?
https://nashaniva.com/361543
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361543
Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпартамента ЗША Крыс Сміт
«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен», — заявіў ён. Сміт расказаў, што вызвалены грамадзянін ЗША быў арыштаваны ў верасні 2024 года, але не назваў яго імя.
https://nashaniva.com/361572
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361572
Вызвалены палітвязень-амерыканец — не адвакат Юрась Зянковіч
Пра гэта сказаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў каментары @pozirkonline.
https://nashaniva.com/361571
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361571
«За $50 тысяч ніхто не купіць». Беларускі электракар буксуе: запуск у серыйную вытворчасць зноў перанеслі
Запусціць яго ў серыйную вытворчасць збіраліся яшчэ ў 2024 годзе. Але наўрад ці запусцяць і ў 2025-м.
https://nashaniva.com/361539
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361539
Дарадца Ціханоўскай расказаў, як ён разам з Вячоркам сустракаў вызваленую Алену Маўшук
Палітзняволеную Алену Маўшук, якую вызвалілі ўчора, а сёння завезлі ў Вільню, сустракалі дарадцы Ціханоўскай Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі. Кучынскі расказаў крыху пра абставіны сустрэчы.
https://nashaniva.com/361563
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361563
UPD. Да гэтага паста лайкі-клоўны накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.
«Пракурор сказаў, што мне трэба пакінуць Беларусь»
Былая палітзняволеная Алена Маўшук расказала @zerkalo_io пра ўмовы свайго вызвалення.
https://nashaniva.com/361561
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361561
Галоўнае за 12 лютага
Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных
Трамп расказаў пра размову з Пуціным і назваў людзей, якія ўзначаляць перамовы з Расіяй. А пасля пагаварыў і з Зяленскім
Стала вядома, дзе цяпер працуе былы высокапастаўлены губазікавец Ціхіня, якога абвінавачвалі ў карупцыі
Лукашэнка раздаў генеральскія званні пяці вайскоўцам. Вось што пра іх вядома
Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо
Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?
Луганск, Сергіеў Пасад, Масква — тэатралы ў шоку ад сёлетняй праграмы міжнароднага фестывалю «М.@rt.Кантакт»
У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды
Памятаеце рэжысёра Туровіча з гаротным лёсам? Яго не выпускаюць з турмы, дадаюць тэрмін за «непадпарадкаванне»
Дацкая разведка папярэдзіла пра пагрозу вялікай вайны ў Еўропе
Трамп расказаў пра размову з Пуціным і назваў людзей, якія ўзначаляць перамовы з Расіяй
Адразу ж пасля таго ён пагаварыў і з Уладзімірам Зяленскім.
https://nashaniva.com/361557
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361557
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнку засмуцілі вучоныя: што здарылася / Арыштавалі вядомага прапагандыста: падрабязнасці
Мара Лукашэнкі, якая ніяк не спраўдзіцца: новыя праблемы. Куды знік адыёзны персанаж: нечаканая версія. Як падманваюць беларусаў і да чаго тут партрэт Лукашэнкі? Што прыдумалі Наталля Эйсмант і былыя беларускія міністры? Як зарабляе мінская блогерка? Каму беларускія заводы раздаюць буйныя сумы грошай?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=EwNYlrde03c
З’явілася першае відэа з вызваленай палітзняволенай Аленай Маўшук.
Читать полностью…Лукашэнка раздаў генеральскія званні пяці вайскоўцам. Вось што пра іх вядома
Ігар Гутнік, Вадзім Раманіў, Сяргей Фралоў, Дзмітрый Бітны, Віталь Шэстак.
https://nashaniva.com/361548
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361548
Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо
Прапагандыст з «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык у сваім тэлеграм-канале раскрытыкаваў даносчыцу Вольгу Бондараву. Кажа, што яе дзейнасць непатрэбная Беларусі.
https://nashaniva.com/361546
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361546
Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?
Гэта сітуацыя можа стаць небяспечнай для беларускага рубля. А прарыву ў гэтым годзе не чакаецца.
https://nashaniva.com/361471
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361471
Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol
Так у карыстальнікаў распытваюць пра супрацоўніцтва з «Беларускім гаюном».
https://nashaniva.com/361538
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361538
З'явіліся пабрабязнасці ДТЗ: грузавое аўто пратараніла маршрутку
У выніку пяць чалавек дастаўленыя ў бальніцы.
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнку засмуцілі вучоныя: што здарылася / Арыштавалі вядомага прапагандыста: падрабязнасці
Мара Лукашэнкі, якая ніяк не спраўдзіцца: новыя праблемы. Куды знік адыёзны персанаж: нечаканая версія. Як падманваюць беларусаў і да чаго тут партрэт Лукашэнкі? Што прыдумалі Наталля Эйсмант і былыя беларускія міністры? Як зарабляе мінская блогерка? Каму беларускія заводы раздаюць буйныя сумы грошай?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=EwNYlrde03c
Штосьці ўзарвалася над Гомелем
Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі.
«Чуў выбух, бачыў аскепкі згарэлыя падалі, жыву ў раёне дач Ільіча». «Яны ляцелі каля млынкамбіната. Я тут жыву, вокны на яго выходзяць», — пішуць людзі ў сацсетках.
Відэа з сацсетак.
Расія не можа з-за санкцый прадаць мільёны барэляў нафты і рыхтуецца скарачаць здабычу
Развітальныя санкцыі адміністрацыі Джо Байдэна, пад якія трапілі «Газпрам нафта», «Сургутнафтагаз», а таксама 180 танкераў «ценявога флоту», прывялі да таго, што ў Расіі ўзнік лішак нафты, якую немагчыма вывезці за мяжу.
https://nashaniva.com/361570
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361570
Сабачка Жужа больш не жыве на запраўцы — яе забралі ў дом
Адзін з фанатаў папулярнай жывёліны вырашыў даць прытулак Жужы, паведамілі работнікі АЗС, дзе яна жыла дагэтуль.
https://nashaniva.com/361566
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361566
У абмен на Марка Фогеля амерыканцы перададуць Расіі Аляксандра Вінніка
Аляксандра Вінніка затрымалі ў Грэцыі 25 ліпеня 2017 года па прапанове ЗША, дзе яго абвінавачвалі ў адмыванні ад 4 да 9 млрд даляраў ЗША праз інтэрнэт-біржу крыптавалют BTC-e. Ён быў экстрадаваны ў ЗША 4 жніўня 2022 года.
https://nashaniva.com/361562
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361562
Пры спрыянні ЗША вызвалілі шматдзетную Алену Маўшук — санітарку бальніцы, якая на пратэстах у Пінску ўдарыла колам па сілавіках
Жанчына правяла за кратамі чатыры з паловай гады. Яе ўтрымлівалі ў калоніі для рэцыдывістак.
https://nashaniva.com/361554
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361554
Работнік Радыё Свабода Андрэй Кузнечык нарэшце сустрэўся з сям'ёй
Яго вызвалілі проста ў турэмнай робе.
Відэа @radiosvaboda.
Стала вядома, дзе цяпер працуе былы высокапастаўлены губазікавец Ціхіня, якога абвінавачвалі ў карупцыі
Уладзімір Ціхіня шмат гадоў узначальваў 2-е ўпраўленне ГУБАЗіК МУС. У канцы 2019 года ён пайшоў у адстаўку, а ў студзені 2020-га стаў фігурантам гучнай «цукровай справы». Тады КДБ назваў Ціхіню «фактычным апекуном» злачыннай схемы — аднак у судзе ён так і не з'явіўся. Цяпер @zerkalo_io высветліла, дзе гэты былы сілавік прыстроіўся пасля таго.
https://nashaniva.com/361556
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361556
Ціханоўская: Я вельмі ўдзячная прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым
«Цудоўныя навіны. Сёння мы сустракаем на волі трох закладнікаў рэжыму.
Мне паведамілі, што ўсе трое ўжо ў бяспецы, у Вільні. Ім дапамагаюць прадстаўнікі амерыканскай амбасады, а Алену Маўшук прадстаўнікі Офіса і Кабінета ўжо вязуць у бяспечнае месца, дзе яна атрымае ўсю неабходную падтрымку.
Я вельмі ўдзячная прэзідэнту Трампу, дзяржсакратару Рубіа і дзярждэпартаменту ЗША за супольныя намаганні, якія зрабілі гэта магчымым.
Радая, што зняволеныя зноў змогуць пабачыць сем’і і блізкіх пасля доўгіх дзён за кратамі. Нарэшце кожны абдыме сваіх родных. Мы будзем змагацца за вызваленне кожнага!»
Палітзняволены работнік Радыё Свабода Андрэй Кузнечык на волі. Ён ужо ў Вільні
Апроч таго, вызвалена шматдзетная маці Алена Маўшук і неназваны грамадзянін ЗША. Яны таксама выехалі з Беларусі.
У Польшчы прапаў 55-гадовы беларус-дальнабойшчык
Інфармацыя пра знікненне Уладзіміра Дзеркач з'явілася ў памежным тэлеграм-чаце, заўважыў @mostmediaio.
https://nashaniva.com/361552
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361552
Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы
У пачатку лютага Уладзімір стаў уладальнікам найбуйнейшага выйгрышу за апошнія некалькі гадоў — трох мільёнаў рублёў. На гэтыя грошы разам з ім прэтэндавалі больш за 376 тысяч чалавек.
https://nashaniva.com/361525
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361525
Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег
Настаўніца матэматыкі Ляхавіцкай гімназіі Таццяна Крапіневіч напрыканцы 2024 года вымушана выехала з краіны пасля даносаў Вольгі Бондаравай. Яна расказала ў інтэрв'ю @viasna96, як пасля допыту ў КДБ ёй тэлефанаваў куратар ведамства і прапаноўваў даносіць на калег. Пра асобу гэтага куратара ўдалося высветліць некаторыя падрабязнасці.
https://nashaniva.com/361537
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361537
Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу
Мэр горада Бярозаўскі ў Свярдлоўскай вобласці перайграў сам сябе. Але чыноўнікі, мяркуючы з усяго, знайшлі выйсце з сітуацыі.
https://nashaniva.com/361523
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361523
На Даўгінаўскім тракце ў Мінску маршрутка ўляцела ў прыпынак
Пра ахвяры не паведамляецца.
Рух там праз ДТЗ ускладнены. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.