Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«Мне здаецца, што я ў большай рэальнасці знаходжуся». Зяленскі падзяліўся падрабязнасцямі сваёй учарашняй размовы з Трампам
Украіна не будзе прымаць якія-небудзь двухбаковыя мірныя перамовы без удзелу Украіны. Акрамя таго, для Украіны важна, каб за сталом перамоваў былі і еўрапейскія партнёры.
https://nashaniva.com/361626
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361626
Палітвязня, які заплаціў уладам 31 біткоін кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў
Суд над айцішнікам Аляксандрам Зіязэтдзінавым быў яшчэ ў сакавіку 2024 года, але вядома пра гэта стала толькі цяпер.
https://nashaniva.com/361621
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361621
Галоўны расійскі разведчык заклікаў прааналізаваць магчымасць падзелу Украіны паміж суседнімі дзяржавамі
Маўляў, гэтага хоча не толькі Расія, але і іншыя яе суседзі.
https://nashaniva.com/361616
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361616
Планы Трампа па Украіне азначаюць рахунак на $3 трыльёны для еўрапейскіх саюзнікаў
Якую б мэту ні паставіў перад сабой прэзідэнт ЗША ў дачыненні да Украіны, зразумела адно: Еўропа не гатова ўзяць на сябе вялікую долю цяжару.
https://nashaniva.com/361596
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361596
Жужа вярнулася на запраўку
Па словах работнікаў запраўкі, фанаты Жужы абрывалі тэлефон новаспечанаму ўладальніку. Гэта і стала прычынай вяртання сабакі, піша @onlinerby.
Учора было паведамленне, што самы знакаміты сабака краіны знайшоў дом. Новы гаспадар адразу сказаў, што калі сабака будзе сумаваць, то яго прывязуць назад.
«Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоваў, а для перадачы дрэнных навін Зяленскаму»
Былы міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс лічыць, што Украіну не чакаюць добрыя навіны на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
https://nashaniva.com/361599
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361599
У Мінску прадаюцца некаторыя парковачныя месцы па цане кватэры
Абзавесціся домам для сваёй машыны можна ўсяго за пару тысяч даляраў. Але і ёсць вельмі дарагія варыянты.
https://nashaniva.com/361593
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361593
Гэты мікрараён Мінска цяпер не пазнаць — забудавалі высоткамі
У мінскім мікрараёне Сцяпянка зараз узводзяць вялікі квартал панэльных шматпавярховікаў. Будуе жыллё МАПІД.
https://nashaniva.com/361592
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361592
Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк
У сеціве распаўсюджваецца інфармацыя, што міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў нібыта даводзіцца родным дзядзькам украінскаму палітыку Аляксандру Кубракову.
@radiosvaboda разабралася, адкуль узялася гэтая навіна, а таксама сабрала факты і дакументы, якія яе абвяргаюць.
https://nashaniva.com/361585
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361585
Дзярждэп ЗША заклікаў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі
Дзяржсакратар назваў колькасць палітвязняў у краіне — 1300 чалавек.
https://nashaniva.com/361584
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361584
Не рэстаўрацыя, а пасмешышча. У Ружанах «зарэстаўравалі» рэзідэнцыю Сапегаў
Працы на фасадах усходняга, тэатральнага корпуса палаца скончыліся правалам — справа не толькі ў хімозным зялёным колеры, але і ў суцэльным непрафесіяналізме рэстаўратараў, якія ці то не ведаюць асноў, ці то ігнаруюць логіку.
https://nashaniva.com/361536
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361536
У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар Івана Мележа. На рускай мове
Летась Мележу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна».
https://nashaniva.com/361578
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361578
Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн
Новая канцэпцыя дазволіць аптымізаваць прастору ў салоне. Але ці спадабаецца тое пасажырам?
https://nashaniva.com/361543
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361543
Па палітвязняў у Мінск прыязджаў супрацоўнік Дзярждэпартамента ЗША Крыс Сміт
«Лукашэнка нічога не атрымаў за гэты абмен», — заявіў ён. Сміт расказаў, што вызвалены грамадзянін ЗША быў арыштаваны ў верасні 2024 года, але не назваў яго імя.
https://nashaniva.com/361572
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361572
Вызвалены палітвязень-амерыканец — не адвакат Юрась Зянковіч
Пра гэта сказаў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў каментары @pozirkonline.
https://nashaniva.com/361571
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361571
«Падвергнуўся крытыцы за маладушнасць». Як улады вядуць спісы нелаяльных сілавікоў і спартсменаў
«Кіберпартызаны» паведамілі, што ва ўзламаных імі ўнутраных сетках дзяржаўных устаноў сустракаюцца спісы людзей пэўных прафесій, заўважаных у нелаяльнасці рэжыму Лукашэнкі. У якасці прыкладаў яны апублікавалі некалькі скрыноў з такіх спісаў, на якіх фігуруюць спартсмены і былыя супрацоўнікі сістэмы МУС.
https://nashaniva.com/361624
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361624
«Стымулюе ўсіх на заводзе». Прапагандыст Тур патлумачыў, навошта ў арганізацыі паўсюль уладкоўваюць штатных супрацоўнікаў КДБ
Маўляў, апаненты рэжыму наіўна думаюць, што гэта для барацьбы з іншадумствам супрацоўнікаў, а насамрэч мэта больш высакародная.
https://nashaniva.com/361620
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361620
83-гадовую жыхарку Оршы напалохалі тым, што яна фінансуе вайну ва Украіне. І забралі 200 тысяч рублёў
Жанчына пагадзілася «задэклараваць» усе наяўныя грошы, якія былі ў яе дома.
https://nashaniva.com/361612
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361612
Стала вядома, калі і дзе ФСБ завербавала топавага супрацоўніка СБУ
Учора стала вядома, што СБУ выкрыла ў сваіх жа шэрагах расійскага агента — кіраўніка штаба Антытэрарыстычнага цэнтра. Затрымліваў яго асабіста кіраўнік СБУ Васіль Малюк. Гісторыя ўжо стала адным з найбуйнейшых шпіёнскіх скандалаў ва Украіне.
https://nashaniva.com/361608
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361608
СК заявіў, што правярае данос Ціманоўскай на былога мужа
СК выпусціў адмысловае паведамленне, дзе адказаў на заяву бягухі, якая ў сацсетках распавяла пра выхады на пратэсты ў 2020 годзе былога мужа і тэгнула пры гэтым акаўнты сілавікоў.
https://nashaniva.com/361601
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361601
Білі дубінкамі, ставілі на расцяжку, цкавалі сабакамі
Як катавалі за намер удзельнічаць у антываенным мітынгу, распавядае @viasna96.
https://nashaniva.com/361595
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361595
Сын Асада расказаў пра падзеі напярэдадні ўцёкаў яго бацькі з Сірыі
Башар Асад пакінуў Дамаск пасля сустрэчы з чыноўнікам з Расіі.
https://nashaniva.com/361591
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361591
Попыт на нафту і вугаль дасягне піку ў 2030-м і пачне спадаць
Спажыванне энергіі да сярэдзіны стагоддзя павялічыцца амаль на чвэрць, але гэта не азначае, што будучыня за выкапнёвым палівам.
https://nashaniva.com/361522
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361522
Прэс-сакратарка Лукашэнкі пракаментавала вызваленне амерыканца і палітвязняў
Нядаўняе вызваленне Беларуссю грамадзяніна ЗША — не адзіная такая просьба новай адміністрацыі ў Вашынгтоне, заявіла Эйсмант.
https://nashaniva.com/361587
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361587
Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
«Нічога пра Беларусь без беларусаў».
https://nashaniva.com/361583
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361583
«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі
Аляксей «Казка» Каваленка правёў 25 дзён за кратамі, але не крыўдзіцца на беларускіх сілавікоў.
https://nashaniva.com/361507
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361507
«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным
«Гэта, вядома, наватарскі падыход да перамоваў — пайсці на вельмі вялікія саступкі яшчэ да іх пачатку. Нават Чэмберлен ў 1938 годзе не апускаўся так нізка. І той Мюнхен скончыўся дрэнна».
https://nashaniva.com/361576
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361576
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнку засмуцілі вучоныя: што здарылася / Арыштавалі вядомага прапагандыста: падрабязнасці
Мара Лукашэнкі, якая ніяк не спраўдзіцца: новыя праблемы. Куды знік адыёзны персанаж: нечаканая версія. Як падманваюць беларусаў і да чаго тут партрэт Лукашэнкі? Што прыдумалі Наталля Эйсмант і былыя беларускія міністры? Як зарабляе мінская блогерка? Каму беларускія заводы раздаюць буйныя сумы грошай?
Усе падрабязнасці шукайце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=EwNYlrde03c
Штосьці ўзарвалася над Гомелем
Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі.
«Чуў выбух, бачыў аскепкі згарэлыя падалі, жыву ў раёне дач Ільіча». «Яны ляцелі каля млынкамбіната. Я тут жыву, вокны на яго выходзяць», — пішуць людзі ў сацсетках.
Відэа з сацсетак.
Расія не можа з-за санкцый прадаць мільёны барэляў нафты і рыхтуецца скарачаць здабычу
Развітальныя санкцыі адміністрацыі Джо Байдэна, пад якія трапілі «Газпрам нафта», «Сургутнафтагаз», а таксама 180 танкераў «ценявога флоту», прывялі да таго, што ў Расіі ўзнік лішак нафты, якую немагчыма вывезці за мяжу.
https://nashaniva.com/361570
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/361570