Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Азараў: Фатограф-агент Мішчук працаваў у АBBA, бываў дома ў многіх актывістаў, аднаго з бізнэсменаў пасадзілі пасля фотасесіі
Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў расказаў @nashaniva некаторыя дэталі пра варшаўскага фатографа-сексота Івана Мішчука.
https://nashaniva.com/368893
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368893
«Белпол»: Пашпарты прыкрыцця маюць тысячы асобаў. Але не ўсе яны «агенты»
Прадстаўнік аб’яднання «Белпол» Уладзімір Жыгар у каментары @belsat патлумачыў, для чаго могуць выдавацца пашпарты прыкрыцця.
https://nashaniva.com/368891
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368891
У Мухаўцы знайшлі цела без галавы і рук
Сілавікі раскрылі забойства 24-гадовай даўнасці як у фільмах пра гангстараў.
https://nashaniva.com/368885
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368885
Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у інтэрв'ю @radiosvaboda кажа, што галоўная праблема дэмакратычных сіл не ў скандалах, а ў нерэлевантнасці, разважае, чаму спецслужбы актывізуюць працу супраць апазіцыі за мяжой і ацэньвае апошнія кадравыя перастаноўкі ва ўладзе.
https://nashaniva.com/368878
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368878
«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну
Што цягне замежнікаў у Беларусь, акрамя бязвізу? Прачыталі іх водгукі ў сацсетках.
https://nashaniva.com/368817
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368817
14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску
У ноч на 28 мая падлеткі адзначалі ў прыватным доме дзень нараджэння 15-гадовай Анастасіі.
https://nashaniva.com/368876
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368876
На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза
Падчас разгрузкі аўтамабіля разарвала шво на цыстэрне.
https://nashaniva.com/368874
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368874
Мінабароны заявіла пра перанос вучэнняў «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны
Міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што Беларусь тым самым пацвярджае гатоўнасць да дыялогу і кампрамісаў.
https://nashaniva.com/368872
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368872
На расійскім Байкале падлетак забіў нажом чатырох таварышаў на дні нараджэння
А потым падпаліў дом і згарэў сам.
https://nashaniva.com/368867
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368867
ВІДЭАНАВІНЫ: Топ-чыноўнік падмануў Лукашэнку / Арышт у мінскім аэрапорце: мужчына 5 гадоў хаваўся ад сілавікоў
Як беларускі топ-чыноўнік падмануў Лукашэнку: што не так з заявай кіраўніка Гомельскай вобласці Івана Крупко. Новае заданне Наталлі Пяткевіч. Гучнае затрыманне ў Мінску. Прызнанні Рамана Пратасевіча і арышты чыноўнікаў і спецслужбістаў Лукашэнкі. Да чаго рыхтуюцца беларускія сілавікі? Загадка аўтобусаў МАЗ. Азаронак і Гігін супраць Юрыя Жыгамонта і перадачы «Падарожжа дылетанта».
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=xZbJ1deIzP8
Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы
Ён заклікаў партнёраў рыхтавацца да гэтага.
https://nashaniva.com/368856
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368856
Пятрухіну забаранялі весці стрым з канфэрэнцыі ў Варшаве. Ён супраціўляўся, а пасля стаў таемна запісваць аўдыя
Падчас беларускай канферэнцыі ў Варшаве адзін з удзельнікаў спрабаваў весці запіс абмеркавання ў малой групе, хоць іншыя былі супраць. @radiosvaboda пагаварыла з удзельнікамі гісторыі.
https://nashaniva.com/368861
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368861
«І вось гэта вось зрабілі з народам!» Азаронак выдаў за ўкраінку французскую тыктокерку — усё з-за сіняга і жоўтага
Грыгорый Азаронак у сваёй праграме некалькі хвілін разважаў пра заняпад Украіны на аснове гумарыстычнага відэа з тытока. Вось толькі на відэа не ўкраінка.
https://nashaniva.com/368844
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368844
Калі вам важна тое, што робіць «Наша Ніва», падтрымайце нас праз Патрэон або праз Paypal, або перадаўшы Рэдакцыі іх любым іншым зручным для вас спосабам, праз тых рэдактараў і журналістаў, якіх вы ведаеце асабіста
А яшчэ — падказвайце нам, на што звярнуць увагу, і перадавайце інфармацыю знутры Беларусі праз тэлеграм @nn_editor або на мэйл nivanasha@proton.me. Або тым з рэдактараў і журналістаў «НН», якіх ведаеце асабіста.
ВІДЭАНАВІНЫ: Топ-чыноўнік падмануў Лукашэнку / Арышт у мінскім аэрапорце: мужчына 5 гадоў хаваўся ад сілавікоў
Як беларускі топ-чыноўнік падмануў Лукашэнку: што не так з заявай кіраўніка Гомельскай вобласці Івана Крупко. Новае заданне Наталлі Пяткевіч. Гучнае затрыманне ў Мінску. Прызнанні Рамана Пратасевіча і арышты чыноўнікаў і спецслужбістаў Лукашэнкі. Да чаго рыхтуюцца беларускія сілавікі? Загадка аўтобусаў МАЗ. Азаронак і Гігін супраць Юрыя Жыгамонта і перадачы «Падарожжа дылетанта».
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=xZbJ1deIzP8
Па мінскім вакзале ходзіць мужчына са стосам грошай у руках, але просіць грошы на квіток
Схема «дайце грошай на праезд» працягвае абкатвацца рознымі персанажамі.
https://nashaniva.com/368889
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368889
Беларускамоўны бяздомны Гомеля атрымаў шанец, каб змяніць жыццё. Што ў выніку?
Папулярны гомельскі блогер Анатоль rubakha_go, які займаецца сацыялізацыяй бяздомных, шукае героя для свайго наступнага праекту. Пасля таго, як адна пара гомельскіх бяздомных адмовілася ад дапамогі блогера, той выйшаў на іншага чалавека, які жыве на вуліцы.
У ім @flagshtok апазнаў адзінага беларускамоўнага бяздомнага Гомеля Кастуся Марозава. Чытайце, чым скончылася гісторыя.
https://nashaniva.com/368888
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368888
Зяленскі: Расія прапаноўвала правесці перамовы ў Беларусі
«Гэта проста немагчыма ў дачыненні да Беларусі».
https://nashaniva.com/368884
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368884
Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам
«Я гатовы да любога фармату», — сказаў Зяленскі.
https://nashaniva.com/368880
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368880
Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі
Турнэ, якое пройдзе летам 2025 года, нібыта стане завяршэннем 20-гадовай творчай дзейнасці калектыву.
https://nashaniva.com/368864
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368864
Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка
29-гадовы Андрэй Чапюк правёў за кратамі больш за 4,5 года. Яго судзілі разам з Марфай Рабковай. У вялікай гутарцы з @nashaniva хлопец расказаў пра перажытае.
https://nashaniva.com/368843
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368843
Мінчук з яркай знешнасцю выкладае сэксі-танцы і вучыць мастацтву разняволення
29-гадовы Андрэй Шурашоў з Мінска называе сябе вог-імператарам: ён харэограф, які выкладае танцы, што ўтрымліваюць у сабе мадэльныя позы і подыумную хаду. На яго курсы ў пошуках упэўненасці ў сабе запісваюцца жанчыны розных гадоў.
https://nashaniva.com/368754
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368754
Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове
Пачаўшыся як грамадская ініцыятыва ў адказ на хвалі рэпрэсій супраць беларускай адукацыі, «Беларуская акадэмія» вырасла ў паўнавартасны філіял навучальнай установы ў Польшчы.
Яна прапануе еўрапейскую адукацыю на роднай мове, падтрымлівае студэнтаў і навукоўцаў у рэлакацыі і адкрывае шлях да дыпломаў, прызнаных у ЕС.
https://nashaniva.com/368764
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368764
Спецпрадстаўнік Трампа адказаў Мядзведзеву: Заява не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы
Кіт Келаг адказаў на выпад экс-прэзідэнта Расіі, які прыгразіў Трэцяй сусветнай.
https://nashaniva.com/368866
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368866
Вось якія акцёры сыграюць Гары Потэра і ягоных сяброў Рона і Герміёну ў новым серыяле
Амерыканскі тэлеканал HBO назваў імёны маладых акцёраў, якія сыграюць галоўныя ролі ў доўгачаканым серыяле паводле кніг Джаан Роўлінг. Новая экранізацыя гісторыі пра хлопчыка, які выжыў, стане адной з самых маштабных тэлевізійных пастановак у гісторыі. Бюджэт толькі адных дэкарацый — мільярд фунтаў.
https://nashaniva.com/368854
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368854
Мядзведзеў прыгразіў Трампу Трэцяй сусветнай вайной
Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі, былы прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў у адказ на кароткі пост Трампа, што Пуцін гуляе з агнём, апублікаваў у тэлеграме свой, такі ж кароткі. Прытым на англійскай мове.
https://nashaniva.com/368860
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368860
Каханак Мельнікавай Аляксей Лабееў служыў у КДБ з 2019 года
Арганізацыя Bypol звярнула ўвагу на інфармацыю, якая змяшчаецца ў судовых матэрыялах па крымінальных справах, звязаных з нападам на прапагандыста Рыгора Азарэнка і спробай знішчэння лесанарыхтоўчай тэхнікі ў 2021 годзе.
https://nashaniva.com/368853
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368853
Галоўнае за 27 мая
Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве
Блогер Сяргей Бяспалаў расказаў, чаму ажаніўся летась, а адсвяткаваў гэта толькі цяпер
«І вось гэта вось зрабілі з народам!» Азаронак выдаў за ўкраінку французскую тыктокерку — усё з-за сіняга і жоўтага
«Ужо не ведаеш, куды звяртацца». Бацька Анжалікі Мельнікавай расказаў, што яму вядома пра дачку
Як у медуніверсітэтах вырасла колькасць мэтавікоў за апошнія гады — змены істотныя
Прарасійскія актывісты пачалі цкаваць Юрыя Жыгамонта, які вярнуўся на ютуб з «Падарожжамі дылетанта». А мішэнь сілавікоў — комік Усовіч, які прыехаў адпачыць на Нарач
«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін
Гісторыя з ласём, які залез у хату ў Бабруйску і ляжаў на ложку, скончылася трагічна
Настаўніца з запраўкі ў Вілейцы расказала, чаму пайшла са школы
Падлічылі, колькі можна было б зарабіць, калі паклалі б беларускія рублі на дэпазіт год таму
❗️Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве
Іван Мішчук актыўна здымае падзеі экспатаў, бізнэс-форумы, палітычныя сходы. Ахвотна робіць фотасесіі «экстрэмістам», і сам уехаў у Польшчу па гуманітарнай візе. Вось толькі ёсць нюанс: гэты сын адстаўніка з Кобрына ў лютым 2021-га атрымаў беларускі пашпарт прыкрыцця на імя Івана Мішына.
https://nashaniva.com/368721
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368721
Урад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную агародніну з «недружалюбных краін». Робячы добрую міну пры кепскай гульні
У афіцыйным паведамленні прэс-службы ўрада справа падаецца так, што гэты крок зроблены не ад складанай сітуацыі на ўнутраным рынку, калі базавай для беларусаў агародніны ў крамах ці няма, ці ёсць вельмі кепскай якасці, а нібыта як дэманстрацыя добрай волі і міралюбнасці.
https://nashaniva.com/368847
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368847