Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🌿У Сейме Латвіі адкрылі выставу з малюнкамі беларускіх палітвязняў «Мастацтва з-за кратаў»
У Сейме Латвіі адбылося адкрыццё выставы «Мастацтва з-за кратаў», якую арганізавалі Праваабарончы цэнтр «Вясна» і асацыяцыя беларусаў Латвіі «Суполка». Мерапрыемства ладзілася ў межах Канферэнцыі Балтыйскай Асамблеі і Савета міністраў краін Балтыі «Межы дыпламатыі і дыпламатыя за межамі межаў».
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская, віцэ-спікерка Сейма Латвіі Антаніна Нянашава, дэпутатка латвійскага парламента Лэйла Расіма, якая з'яўляецца сімвалічнай хроснай грамадзянкі Латвіі Алы Сакаленкі — усе яны выступілі з моцнымі прамовамі.
«Наша салідарнасць сёння — гэта падтрымка барацьбы палітвязняў і напамін усяму свету аб правах на свабоду, годнасць і будучыню».
КДБ апячатаў дзверы мінскай кватэры беларускага фотажурналіста Генадзя Верацінскага
Пра гэта мужчына, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, паведаміў @pozirkonline.
На пячатцы можна прачытаць: «Апячатана. Накладзены арышт. Уваход забаронены». Папера падпісаная супрацоўнікам КДБ Смірновым Н.Э.
«Калі апячатана тымі, хто надрукаваў, то ў мяне крымінальная справа і ўсё астатняе. Я яўна не проста сведка. Мне пры гэтым нічога не паведамлялі», — адзначыў Верацінскі. Паводле яго слоў, не было папярэджанняў і ў паштовай скрыні.
«Калі з’язджаў у 2023 годзе з Беларусі, мне прыходзілі позвы, пастаянна тэлефанавалі. Тады я быў у шпіталі, у рэанімацыі. Калі іх набралі па тым нумары, перапыталі, то даведаліся, што гэта быў Следчы камітэт», — прыгадаў журналіст.
Верацінскі адзначыў, што сябры тады расцэньвалі сітуацыю як вельмі небяспечную і раілі з’ехаць. «Пасля гэтага ніякіх справаў з сілавікамі я не меў», — дадаў ён.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📝Чыгуначнік, інжынерка, бізнэсоўцы: каго дадалі ў «спіс тэрарыстаў» на мінулым тыдні
Камітэт дзяржаўнай бяспекі 8 траўня ў чарговы раз абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». У яго трапілі яшчэ дзесяць чалавек: Павел Лашчанка, Андрэй Варонін, Аляксандр Кендысь, Уладзімір Карней, Максім Солап, Вячаслаў Дземянчонак, Таццяна Марыніч, Анастасія Хамянкова, Яўген Пугач, Ірына Суржык.
Цяпер у спісе 1286 чалавек, з іх 592 — беларусы.
Распавядаем, каго КДБ уключыў у «спіс тэрарыстаў» і за што яны былі асуджаныя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117939
Дапамога экс-палітвязню, які адбыў тэрмін за фота расійскай вайсковай тэхнікі
Дзмітрыя Шувалава абвінавацілі ў тым, што ён адпраўляў у чат-бот «Nexta» фота і відэа вайсковай тэхнікі. Пракурор Аляксей Ярошык запрасіў для Дзмітрыя 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і вынес Дзмітрый Куроўскі.
«Калі я вызваліўся, ціск на нас не скончыўся. Праз тры тыдні мяне зноў затрымалі і пасадзілі на 15 сутак за «экстрэмізм». Пасля гэтага мы канчаткова вырашылі з'язджаць. Стала зразумела, што жыць спакойна не дадуць, кожны дзень быў у стрэсе і страху. Мы баяліся любога званка, кожнай машыны, якая праязджае, нікому не давяралі.
Некалькі тыдняў таму мы ўсе разам выехалі з Беларусі. Узялі з сабой дзве валізкі самага неабходнага (у асноўным гэта дзіцячае адзенне, лекі, крыху нашых рэчаў) і паехалі.
Цяпер мы жывём у шэлтары, шукаем кватэру, думаем, як і што рабіць далей. Хочам знайсці жыллё, працу, уладкаваць дзяцей у садок і школу і наладзіць далейшае жыццё».
🌿21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Паведамляйце пра акцыі салідарнасці і мерапрыемствы ў сваіх гарадах!
Чатыры гады таму ў шклоўскай калоніі загінуў мужны Вітольд Ашурак. Ён быў чалавекам сумлення. Ён быў не адзін.
У 2020-м беларусы паказалі, што такое салідарнасць: лісты, паштоўкі, данаты, флэшмобы, акцыі, словы падтрымкі. Нават калі лісты не даходзілі — іх пісалі. Бо ведалі: гэта важна. І гэта бачылі.
Таму цяпер рэжым палюе на тых, хто падтрымлівае. Але гэта не спыняе людзей — толькі паказвае, якая моц у салідарнасці.
21 траўня зрабі тое, што лічыш важным, каб пра палітвязняў не забывалі. Каб іх галасы былі чутныя. Бо праўда — не экстрэмізм. А салідарнасць — не злачынства.
✍️Калі ласка, паведамляйце пра анонсы акцый і мерапрыемстваў у сваіх гарадах праваабаронцам на @Viasnainfo
👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на prisonersday.info
🌿Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам. Гэта ўжо чацвёртая гадавіна смерці палітвязня. З таго часу за кратамі памерлі яшчэ шасцёра чалавек. Усе яны — ахвяры рэжыму, для якога салідарнасць стала злом.
У Беларусі каля 1200 чалавек несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі па палітычных матывах. Іх імёны цяпер не так часта не гучаць у навінах, сацсетках, на міжнародных трыбунах, як раней, але яны — ёсць. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — салідарнасць, каб паказаць, што людзі за кратамі не забытыя.
«Вясна» заклікае 21 траўня выказаць падтрымку ўсім палітзняволеным і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму іх вызвалення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117913
🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках
Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.
Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96
✊Падтрымаць — значыць не здавацца: салідарнасць, што перамагае цішыню
Рэжым прыкладае шмат высілкаў, каб схаваць палітычных зняволеных ад грамадства, а таксама каб пераканаць іх саміх у тым, што яны засталіся сам-насам са сваімі праблемамі. Падаецца, што ўжо не засталося аніякіх магчымасцяў падтрымаць іх, але гэта не так. Мы заклікаем рабіць палітвязняў бачнымі, а іх галасы — чутнымі на ўвесь свет!
Нядаўна вызвалены высілкамі амерыканскіх уладаў палітзняволены Юрась Зянковіч пасля чатырох гадоў за кратамі ў розных месцах няволі Беларусі адзначыў:
«Вязням <...> вельмі важная грамадская салідарнасць. Нават калі не даходзяць лісты, мы ўсё адно адчуваем падтрымку людзей. Галоўная задача грамадства — гэта дабіцца вызвалення несправядліва асуджаных».
У Магілёве на 9 траўня падлеткі паказалі сярэднія пальцы падчас святочнага салюта — іх шукае міліцыя
Што менавіта інкрымінуюць дзяўчынкам — невядома.
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што міліцыянты ўжо шукаюць іх.
🎥«Цень радасці»: Фільм «Вясны» пра рэсацыялізацыю былога палітвязня
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе кароткаметражны фільм «Цень радасці» пра 36-гадовага былога палітвязня Артура, які пасля трох гадоў зняволення пачаў жыццё з нуля ў Польшчы. Праз яго вочы глядач бачыць цяжкасці адаптацыі: моўны бар’ер, пошук працы, сацыяльную ізаляцыю, настальгію па радзіме і спробы захаваць надзею.
«У мяне да гэтага часу — быццам бы як 11 месяцаў таму я выйшаў — а ў мяне да гэтага часу пачуццё параноі захоўваецца, хай яно і фаніць дзесьці там на заднім плане, але яно ёсць, яно не праходзіць».
❗️Палітвязням адной з калоній пачалі актыўна прапаноўваць пісаць прашэнні аб памілаванні
Праваабаронцы атрымліваюць сведчанні таго, што апошні час палітвязняў адной з папраўчых калоній масава заклікаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Вядома, што раней такіх прапаноў у калоніі не было некалькі месяцаў — усё змянілася з пачатку мінулага тыдня.
Нагадаем, 7 траўня стала вядома, што па памілаванні на волю выйшлі 42 палітвязні.
🗣Калі вам вядома пра такія выпадкі, калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Мікіту Лосіка вінавацяць у перасылцы фота «Беларускаму гаюну»
Паводле інфармацыі @radiosvaboda, Мікіту вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за нібыта перасылку некалькіх фота перасоўвання вайсковай тэхнікі ў 2022 годзе тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн».
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў
7 траўня стала вядома пра вызваленне 42 палітвязняў па памілаванні — паведамлялася, што сярод іх 18 жанчын і 24 мужчыны.
Папярэдняя хваля памілаванняў палітвязняў адбылася 24 студзеня 2025 года. Тады вызвалілі восем чалавек, з якіх тры жанчыны. Усяго на сённяшні момант з ліпеня 2024 года па памілаванні вызвалілі 300 палітвязняў.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-канал «Минский Областной Совет БССР»;
📍Instagram старонкі «let_nasta_go», «galya_remishkina», «dushi_jabatek»;
📍Старонка ў Facebook «kalinouskipolk»;
📍YouTube-канал «Basta!»;
📍Сацсеткі праекту «MIDGARD ASYLUM»;
📍TikTok-старонкі «Антитаракан», «Aliaksandr Apeikin».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
💔Мінімум 26 палітвязняў у красавіку цалкам адбылі тэрміны, яшчэ аднаго — памілавалі
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1176 палітвязняў, а іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 500 чалавек. У красавіку на волю выйшлі мінімум 27 чалавек: 26 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ адзін палітвязень быў памілаваны.
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117929
🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная
🎥«У жаночай калоніі я лячылася куркумай». Гісторыя Антаніны Канавалавай
Як лечаць зубы без абязбольвання? Што робяць з вошамі? Хто аказваецца побач, калі жанчына рашаецца на суіцыд?
Антаніна Канавалава правяла амаль 4,5 гады за кратамі. Калі садзілася — у яе было двое дзяцей. Калі выйшла — ужо чацвёра. Развод у турме, выжыванне ў калоніі, адаптацыя на волі — сумленная і шчырая размова Антаніны з Вольгай Вялічка.
https://www.youtube.com/watch?v=opjGVVql0sY
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў
7 траўня стала вядома пра вызваленне 42 палітвязняў па памілаванні — паведамлялася, што сярод іх 18 жанчын і 24 мужчыны.
Папярэдняя хваля памілаванняў палітвязняў адбылася 24 студзеня 2025 года. Тады вызвалілі восем чалавек, з якіх тры жанчыны. Усяго на сённяшні момант з ліпеня 2024 года па памілаванні вызвалілі 300 палітвязняў.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
⚡️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада)
Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 7 траўня.
Паводле ведамства, дачыненне да партыі маюць Ігар Барысаў, Ігар Маслоўскі, Ганна Канюс.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — палітычная партыя, якая была ўтворана 2 сакавіка 1991 года. БСДП працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай Грамады (1902—1918) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918—1924).
20 верасня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада).
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
🔹Супраць Ніны Багінскай узбудзілі крымінальную справу за адзіночныя пікеты
🔹У Беларусі за кратамі — мінімум дзевяць палітвязняў з інваліднасцю
🔹Былы «каліновец», настаўнік фізкультуры, майстрыца па манікюры: каго прызналі палітвязнямі ў красавіку
🔹У Беларусі памілавалі яшчэ 42 палітвязня
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
🔹Мінімум 26 палітвязняў у красавіку цалкам адбылі тэрміны, яшчэ аднаго — памілавалі
🔹«Гэта тэндэнцыя». Звычайным зняволеным у жаночай калоніі № 4 пачалі прысвойваць «экстрэмісцкі статус»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Абмежаванні ў атрыманні адукацыі для «злосніц» і «экстрэмістак» гомельскай калоніі
Пра гэта распавядае былая палітзняволеная, якая адбывала свой тэрмін у ПК №4.
«Адзін званок на месяц — дадатковае абмежаванне ў жаночай калоніі якое было ўведзена начальнікам калоніі для злосна парушаючых рэжым унутраным указам. У мужчынаў, наколькі я ведаю, такіх абмежаванняў няма.
Атрыманне адукацыі ў калоніі для 10-й катэгорыі — рэальная праблема. Нам не дазваляюць вучыцца ў калоніі, нават на курсах, якія дазволілі ладзіць адной асуджанай па ангельскай мове. Туды запісваліся ўсе жадаючыя, але 10-й катэгорыі не дазволілі. Ці курсы, якія ладзіць праваслаўная епархія па дамоўленасці з ДВП для ўсіх калоній з Жыровіцкім манастыром; ці курсы "ЕШКА"».
🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі
Для людзей у Беларусі камунікаваць з праваабаронцамі небяспечна, таму апошнім часам можа здавацца, што сітуацыя ў Беларусі стала лепш і рэпрэсіі спыніліся. Аднак гэта не так.
Чаму гэта важна?
• Кожная гісторыя дапамагае дакументаваць злачынствы рэжыму. Гэта доказ, які застаецца.
• Чым больш сведчанняў, тым цяжэй свету ігнараваць тое, што адбываецца ў Беларусі.
• Без дакументаваных фактаў немагчыма будзе прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.
Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
💔Чаму менавіта 21 траўня абраны Днём палітвязняў?
Менавіта ў гэты дзень у шклоўскай калоніі № 17 у 2021 годзе загінуў Вітольд Ашурак — мужны актывіст, асуджаны да пяці гадоў за ўдзел у мірных пратэстах. Вітольд мусіў выйсці на свабоду сёлета — 9 чэрвеня 2025 года, аднак гэтага не адбудзецца.
Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах.
Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факту смерці не завялі дагэтуль.
🔹Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
📍Умовы ўтрымання для «злосніц» і «экстрэмістак» у гомельскай жаночай калоніі
Прафулік і статус «злосніцы» прадугледжваюць шэраг абмежаванняў, якія ўскладняюць жыццё зняволеных і без таго цяжкае зняволенне. Ва ўмовах, калі жанчына не мае вольнага часу і асабістай прасторы, палепшыць сітуацыю можа спортзала і клуб, але гэтага «экстрэмісткі» ў большасці выпадкаў пазбаўлены.
Паводле былой палітзняволенай, з «экстрэмісцкага» прафуліку, як правіла, зняволеных не здымаюць — ён з імі да канца тэрміну.
«10-я палітычная катэгорыя прафуліку не здымаецца — яна з табой на ўвесь твой тэрмін. Калі, напраклад, на прафуліку па суіцыду, то праз год пры адсутнасці спагнанняў і пры добрых характарыстыках яго магчыма зняць, і такія выпадкі я ведаю. Зняць 10-ю катэгорыю ты не маеш шанцаў. І з ёй ты дакладна не маеш права прэтэндаваць на ніякае ўмоўна-датэрміновае вызваленне, ні на змякчэнне пакарання».
Затрымалі малодшага брата палітзняволенага Ігара Лосіка — Мікіту
Пра гэта паведамляе @stranafund.
Па непацверджанай інфармацыі, гэта здарылася яшчэ ў сярэдзіне красавіка, і цяпер ён у зняволенні.
Прычыны затрымання невядомыя, дзе менавіта ён знаходзіцца — таксама.
Брэсцкага бізнэсоўца завочна асудзілі да 3 гадоў калоніі
Брэсцкі абласны суд 28 лютага ў межах спецвытворчасці разгледзеў крымінальную справу супраць бізнэсоўца Андрэя Вароніна, які некалькі гадоў знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.
Яго прызналі вінаватым у «публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, а таксама здзяйсненні іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК).
Вядома, што ў 2020 годзе мужчына ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па Брэсцкай вобласці. 26 жніўня 2020 года Андрэй паведаміў, што да яго прыйшлі сілавікі. У той жа дзень ён разам з жонкай пакінуў Беларусь.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117931
⁉️Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня?
• Напішы ліст палітвязню;
• Распавядзі пра палітвязня ў сацсетках, каб зрабіць іх больш бачнымі;
• Ахвяруй правераным фондам і ініцыятывам;
• Распавядзі, як цябе падтрымлівалі ў зняволенні;
• Удзельнічай у акцыях памяці і салідарнасці;
• Прычапі да адзення «жоўтую бірку экстрэміста» ў знак салідарнасці з палітвязнямі ці надзень на акцыю што-небудзь жоўтага колеру;
• Прыдумай свой акт салідарнасці і далучайся да Дня палітвязняў!
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.
🔹Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
У Беларусі пачалі часцей пераследваць людзей за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Па інфармацыі праваабаронцаў, у Беларусі павялічылася колькасць выпадкаў прыцягнення да крымінальнай адказнасці паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паведамляецца, што ў некаторых справах нават няма прамых доказаў ва ўзаемадзеянні чалавека з «экстрэмістамі» — аднак гэта не спыняе палітычны пераслед людзей.
Улады працягваюць папаўняць «экстрэмісцкія» і «тэрарыстычныя» спісы арганізацый, а значыць не проста забараняюць іх дзейнасць, але і крыміналізуюць стварэнне, ўдзел і любое ўзаемадзеянне з імі на падставе адпаведных артыкулаў. Паводле інфармацыі «Вясны», за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) асудзілі не менш за 254 чалавекі.
❗️Заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб немагчыма было выкрыць крыніцу.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo