Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
🔗«Выраз "распраніся дагала" пераўтварыўся ў мову ўлады»: жанчыны распавядаюць пра «голыя агляды» ў няволі
Як распавядаюць былыя зняволеныя, з такім відам рэпрэсій яны сутыкаліся ў СІЗА, калоніях і будынках судоў. «Голым аглядам» падвяргаюцца як мужчыны, так і жанчыны. Але праз тое, што ў месцах няволі бракуе супрацоўніц жаночага полу, палітзняволеныя жанчыны нярэдка вымушаныя знаходзіцца ў цалкам распранутым стане ў прысутнасці асобаў супрацьлеглага полу.
Былыя палітзняволеныя жанчыны распавялі, як змагаліся з гэтай практыкай, аб тым, як ўколы ў турэмным шпіталі рабілі ў прысутнасці чацвярых мужчын і сабакі, а таксама пра тое, як самі канваіркі ставяцца да палітвязынак. А юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова распавяла, якія міжнародныя стандарты парушаюцца падчас падобных практык.
«Супрацоўнік мне кажа з уключаным відэарэгістратарам: "Ты, бл*ть, сучка, журналистка. Мне твои прелести не нужны. Еб*л я тебя везде и всюду и насиловать я тебя не буду"».
❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні
Гэта Дзмітрый Мелехавец, Аляксандр Гаршуноў, Лідзія Гарохава, Вячаслаў Малышаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118229
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў
Гэта Марына Луц, Крысціна Лапкоўская, Арцём Кухаронак, Аляксандр Баркун, Ганна Папай, Іван Каваленка, Іван Качаноў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118226
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Прапагандысты паведамілі, што актывіста Паўла Бялюціна затрымалі за падрыхтоўку атакі дронамі па беларускіх аб'ектах
Пра гэта ідзе гаворка ў анонсе АНТ
«Камітэт дзяржбяспекі правёў шматхадовую спецаперацыю пад назвай «Гарпун». У выніку ўдалося выцягнуць з-за мяжы арганізатара групы, якая рыхтавала ўдарныя дроны, каб літаральна ўзарваць беларускія стратэгічныя аб'екты. Гэтая аперацыя працягвалася 732 дні».
«Я таксама з ціскам на 170 на працу хаджу!». Што кажуць палітзняволеным жанчынам лекары ў ПК №4
Былая палітзняволеная распавяла, як яе зімой адправілі ў ШІЗА. Нягледзячы на праблемы са здароўем, падпісала заключэнне Піскнунава Алена Мікалаеўна, што стан здароўя жанчыны дазваляе яе пакараць ШІЗА:
«У медчастцы, куды прывялі на абследаванне, мне вымяралі ціск і тэмпературу. Піскнунава ўзяла бескантактавы градуснік і накіравала на шыю. Гляджу, яе перасмыкнула і вочы павялічыліся. Потым кажа: "Ой, у вас шалік, напэўна, шыя нагрэлася". Потым мерае на запясце. Відаць, што таксама здзівілася — там відавочна было 38 з чымсьці.
Пачынае мераць ціск — манжэта моцна сціскае і доўга пульсуе, напэўна, ціск высокі. Але Піскнунава кажа, што ціск у мяне нармальны. Пасля гэтага яна мне падпісала заключэнне, што стан майго здароўя дазваляе мяне пакараць ШІЗА. А потым на развітанне кажа: "Ну што вы хочаце, я таксама з ціскам на 170 на працу хаджу!"».
🎥Кантактная група Рады Еўропы па Беларусі апублікавала відэа, у якім распавяла пра сваю працу
Відэа: Council of Europe
53-гадовую спецыялістку па ўпакоўцы асудзілі за ўдзел у пратэстах
Наталлі Нячаевай 53 гады. Яна доўгі час працуе ў кампаніі «Голдэн Браун» (раней — Паксервістрэйд), якая займаецца імпартам прадуктаў харчавання і робіць упакоўку. Працуе ў аддзелы продажаў.
Наталля праходзіла шмат розных курсаў па асабістым росце і бізнэсе. Таксама на яе імя зарэгістраваны патэнт на складную ўпакоўку для розных тавараў.
Нячаеву асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У выніку жанчына атрымала «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».
🌿У Даўгаўпілсе працягвае працу выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі»
Стэнды з малюнкамі палітвязняў суправаджаюцца апісаннем, з якога можна даведацца пра страшную гісторыю кожнага аўтара. Выставу ў New East (18. novembra iela 41A) можна будзе наведаць да 14 ліпеня.
Фота: Chayka
Будзьце ўважлівыя — па чатах і ў асабістыя паведамленні беларусаў дасылаюць фішынгавыя спасылкі на нібыта стрым з акцыі Ціханоўскага
Фішынгавая спасылка схаваная ў выглядзе гіперспасылкі. Ні ў якім разе не пераходзьце па такіх спасылках.
💔«Ні адпачынку, ні вітамінаў, ні ежы годнай». Які ўзровень меддапамогі ў гомельскай жаночай калоніі
З восені 2024 года начальніцай медычнай часткі стала Аксана Іванаўна Родзіна. Дагэтуль гэтую пасаду займала Святлана Аляксандраўна Сілкіна. Іншыя зняволеныя яе называюць «доктар смерць». Былая палітзняволеная распавядае, што яна датычная да даносаў і рэпрэсій у дачыненні да асуджаных паводле палітычных матываў.
«Нават самі кантралёры кажуць, што санмедчастка — гэта асобная дзяржава ў гэтай калоніі. Калі кагосьці трэба пасадзіць у ШІЗА, то яны падпішуць заключэнне пасля абследавання, што ты прыдатная, нават калі ў цябе праблемы са здароўем.
Чакаць сваю чаргу за таблеткамі атрады прымушаюць на вуліцы. Мы каля гадзіны маглі стаяць прастуджаныя на марозе і на ветры. Абутак — кардонныя чаравікі, якія не грэюць. У любое надвор'е мы так стаялі на дварэ — спякоту, дождж, холад. Прычым унізе ёсць цёплае памяшканне, але яго яны зачыняюць».
Будзьце ўважлівыя — па чатах беларускіх дыяспар распаўсюджваюцца чарговыя фэйкавыя афішы мерапрыемстваў салідарнасці
Людзей заклікаюць далучыцца да нібыта адмыслова створаных Telegram-чатаў і дасылаць туды фотаздымкі ўдзельнікаў акцый.
❗️Супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай выведкі асудзілі да 15 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе напрыканцы снежня 2024 года да 15 гадоў зняволення асудзілі 35-гадовага Аляксандра Кудрэвіча, паведамляе @dissidentBY. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і ч. 2 арт. 356 КК (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча, або асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца). Справу разглядала суддзя Любоў Сімахіна.
Верагодна, палітвязень працаваў у Дэпартаменце крымінальнай выведкі, які падаў супраць Аляксандра пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.
Аляксандра затрымалі, верагодна, у студзені 2024 года. Паводле інфармацыі ў ягоных сацсетках, мужчына жанаты, у 2014 годзе скончыў БДУІР.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118222
Новы «ўкід» ад сілавікоў — згенераваная дзяўчына заклікае беларусаў дасылаць фотаздымкі з акцый салідарнасці
Відэа з нібыта «конкурсам» апублікавалі ў чаце беларусаў Вільні, дзе заўтра адбудзецца сустрэча з Сяргеем Ціханоўскім.
💔«У яе сур'ёзныя праблемы са здароўем». Як у калоніі пераследуюць Галіну Дзербыш
Начальніца атрада, у якім знаходзіцца Галіна Дзербыш — Ксенія Уладзіміраўна Даніленка. Са словаў былой палітзняволенай, тая наўмысна ўскладняе ёй жыццё ў калоніі:
«Яна затрымлівае дакументы. Галя вельмі доўга прасіла, каб яе пенсію перавялі дачцэ і тая магла купляць ёй перадачы. Але начальніца вельмі доўга гэта цягнула. Гэта было спецыяльна зроблена, каб зрабіць чалавеку горш».
«Казалі: "Якога чорта Дзербыш далі спатканне — ёй трэба было рапарт даць!" Калі яе вялі на спатканне, то ўсе супрацоўнікі пагражалі спыніць спатканне, калі яна нешта раскажа або пра ўмовы, або пра іншых зняволеных».
З пачатку года ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў — людзей проста затрымліваюць, а пасля ўжо «адпрацоўваюць у ізалятары»
Пра гэта расказаў намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС Валянцін Пашкевіч. Паводле яго, з пачатку 2025-га году ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 крымінальных справаў за «экстрэмізм» — за «абразу Лукашэнкі» ці «прадстаўнікоў улады», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «апаганьванне збудаванняў» і «псаванне маёмасці». Па гэтых справах ужо ёсць 4 падазраваных.
Міліцыянт таксама расказаў, як шукаюць людзей: манітораць чаты, дэанімізуюць карыстальнікаў, а таксама «адпрацоўваюць у ІЧУ» — «затрыманне асоб і адпрацоўка іх ва ўмовах ізалятара».
Таксама ў Бярозаўскім раёне з пачатку году зафіксавана 11 фактаў «распаўсюду экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП).
Крыніца: @BeloyeChernoye
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, ужо чатыры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах
Вадзіму Жукоўскаму 37 гадоў. Ён мінчук. Адвучыўся на факультэце тэлекамунікацый у Беларусім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Жукоўскі доўгі час працаваў інжынерам-канструктарам на «Пеленгу» — у 20-м упраўленні, на сектары суправаджэння электронных сістэмаў. Ён разам з калегамі робіць у тым ліку тэхніку для расійскіх вайскоўцаў, напрыклад, прыцэлы для танкаў.
Мужчыну арыштавалі і пасадзілі ў СІЗА адразу пасля аблавы КДБ на прадпрыемства, якая адбылася ўлетку 2024 года. Мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да дзеянняў, якія прыносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Прысуд і сутнасць абвінавачання невядомыя.
Вадзім Жукоўскі — як мінімум пяты супрацоўнік прадпрыемства, якога арыштавалі пасля аблавы КДБ на прадпрыемства, піша «Наша Ніва».
Стала вядома пра затрыманне лідара гурта «Палац» Алега Хаменкі
Пра гэта паведамляюць крыніцы праваабаронцаў.
Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко
Алегу Зелянко 42 гады. Ён жыў у вёсцы Вістычы, якая знаходзіцца за 5 кіламетраў ад Брэста. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на настаўніка гісторыі. Зелянко згадваецца ў базах як кіраўнік гістарычнага клуба «Міндоўг» — аднаго з НДА, зарэгістраваных у Брэсце.
Паралельна гісторык займаўся бізнэсам. У яго было ІП, сфера дзейнасці якога — сталярныя і цяслярскія працы.
У снежні 2024 Алега Зелянко двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Пасля адбытых сутак, імаверна, на яго завялі крымінальную справу і пасадзілі ў СІЗА. Зелянко асудзілі па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) у Брэсцкім абласным судзе.
Мяркуючы па ўсім, Алегу прысудзілі калонію — ягоныя сацсеткі не абнаўляюцца, а тэлеграм мае статус «быў анлайн вельмі даўно», піша «Наша Ніва».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
🔹Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў
🔹Супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай выведкі асудзілі да 15 гадоў калоніі
🔹«Мы дакументуем, каб злачынствы не былі забытыя». Праваабаронца «Вясны» ў Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў
🔹Вярнуць сабе голас: як аповед сваёй гісторыі дапамагае лекаваць траўму
🔹«Настане дзень — я буду гаварыць». У Дзень супраць катаванняў Ціханоўскі чытае верш, напісаны ў ШІЗА
🔹«Вы з вашым дыягназам жывой не выйдзеце». Узгадваем гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома за апошні год
🔹«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
🔹«Кожны дзень — як у пекле». Жаночая калонія вачыма былой палітзняволенай
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 прозвішчы — цяпер у ім 5467 чалавек
27 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі 71-гадовую Алу Захаранку, асуджаную «абразу Лукашэнкі».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
«Разумею, што гэта гліст звараны». Былая палітзняволеная распавяла пра ежу ў гомельскай калоніі
«Колькі разоў дзяўчаты бачылі прусакоў у ежы, а я — апарышаў. А якое там мяса? Зразумела, што пратэрмінавае дастаўляюць. Памятаю, неяк ела рагу з мясам — зачарпнула лыжку, гляджу, нешта звісае: капуста — не капуста. Пачынаю мацаць рукамі — разумею, што гэта гліст звараны. Вось такое харчаванне там.
Тлушчаў там не хапае. Мне ўвесь час хацелася торцік або крэму нейкага. Арганізм крычаў і прасіў тлушчаў. А там толькі гэты смярдзючы аранжавы пальмавы алей. У калоніі бясконца даюць бульбу, а зімой — гнілую».
Беларусам, якія пражываюць у Грузіі, невядомыя прапануюць супрацоўніцтва ў абмен на вырашэнне «праблем»
Аўтары пасланняў дасылаюць паведамленні ў Telegram, звяртаючыся да адрасатаў па імені альбо па імені і па бацьку, прапануюць звязацца з імі для «абмеркавання ўзаемавыгаднай прапановы» альбо прапановы, якая, «магчыма, зацікавіць», і г.д.
Невядомыя называюць адрас, па якім нібыта працуюць: праспект Незалежнасці, 17. У Мінску па гэтым адрасе знаходзіцца Камітэт дзяржбяспекі.
Падобную прапанову атрымала, у прыватнасці, трэнер па кікбоксінгу і тайскім боксе Марына Зялёная (Калініна), якая даслала @pozirkonline скрыншоты перапіскі.
🔹Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць
На акцыю салідарнасці ў Вільню Святлана Ціханоўская прыйшла з папкай з партрэтам Алеся Бяляцкага
Праваабаронца «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прысуджаны да 10 гадоў калоніі.
Фота: @nashaniva
🌿Праваабарончая праграма «Вясна». Падзеі мінулага тыдня
1:39 Сумесная прэс-канферэнцыя Ціханоўскіх — самыя эмацыйныя моманты
10:09 БХК прэзентаваў ацэнку стану права на свабоду ад катаванняў у 2024 годзе ў межах Нацыянальнага індэкса правоў чалавека
16:47 У рамках 59 сесіі Савета па правах чалавека ААН выступіў Спецдакладчык па Беларусі Нілс Муйжніекс
27:52 Адзначыць Сусветны дзень бежанцаў на футбольным полі — так зрабілі ў Варшаве
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі Instagram старонкі «leonidkalitenya», «ilonarudenia», а таксама TikTok-старонкі «belarusliv4eva_2», «lives0belarus», «belarustoday2020».
Палітзняволенага Максіма Урбановіча асудзілі да паўтара года калоніі
У судзе Заводскага раёну Мінска 27 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Максіма Урбановіча, малодшага брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча. Яго абвінавацілі паводле «народнага» артыкула 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак).
За ўдзел у пратэстах у 2020-м годзе Максіму прызначылі паўтара года ў калоніі агульнага рэжыму, піша @belsat.
Таксама Максіму прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму ў закрытай клініцы ў 107 аддзяленні. Падчас следства мужчыну абследавалі медыкі і выявілі ў яго крыві рэчывы, якія даюць падставы меркаваць, што хлопец хварэў на алкагалізм.
Максім адмовіўся ад адваката і самастойна абараняў сябе на працэсе. Тэрмін знаходжання ў СІЗА Урбановічу залічылі ў агульны тэрмін пакарання.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118221
📝Апублікаванае кіраўніцтва па дакументаванні пацярпелых ад катаванняў і жорсткага абыходжання
Міжнародная платформа па прыцягненні да адказнасці для Беларусі (IAPB) апублікавала практычнае кіраўніцтва «Падыход, арыентаваны на пацярпелых, да дакументавання ў мэтах прыцягнення да крымінальнай адказнасці».
Разам з дакументатарамі «Вясны» і эксперткай REDRESS Кацяй Равінскай тлумачым, што гэта такое і чаму было важна стварыць такі дакумент цяпер.
• Што сабой уяўляе кіраўніцтва?
• Чаму яго напісалі?
• Хто браў удзел у напісанні правілаў?
• Якая праца «Вясны» была карысная ў час стварэння дакумента?
• Як кіраўніцтва будзе выкарыстоўвацца ў далейшым?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118220
🌿«Жанчыны сутыкаюцца з сістэмай, якая не разумее і не ўлічвае іх патрэбы»: у Вільні абмеркавалі праблемы жанчын у зняволенні
24 траўня ў сталіцы Літвы прайшла канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі». На ёй праваабарончая ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасць» прадставіла вынікі экспертных даследванняў. Яны засведчылі сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
З 2020 па 2025 год у Беларусі не менш 650 жанчын былі прызнаныя палітзняволенымі. Цяпер у краіне не менш 166 палітзняволеных жанчын — гэта 14% ад усёй колькасці палітвязняў, і гэтая лічба расце.
• Парушэнні правоў жанчын у месцах несвабоды
• Як аказваецца меддапамога жанчынам у зняволенні?
• Рэпрадуктыўнае здароўе жанчын
• Псіхалагічныя наступствы турэмнага зняволення
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118217